Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і соцыум.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
275.46 Кб
Скачать

5А. З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.

Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лю¬тым 1921 года, калі была заснавана Навукова-тэрміналагічная камісія пры Навукова-літа¬ратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі. У па-чатку 1922 года быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 года — Беларуская Акадэмія на¬вук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. За параўнальна кароткі час, з 1922 па 1930 год, у краіне былі выдадзены 24 вы¬пускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэр¬мі¬ны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні. Побач са слоўнікавай работай і ўзбагачэннем паняційна-тэрміналагічнага фонду значным укладам Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў развіццё беларускай тэрміналогіі з’явілася распрацоўка тэарэтычных і практычных пытанняў тэрміналогіі, якія актыўна абмяркоўваліся ў галіновых секцыях камісіі. У 1925 годзе была выдадзена “Інструкцыя для збірання народнага слоўніка-тэр¬мі¬налагічнага матэрыялу ў беларускай мове для складання слоўніка жывой беларускай мовы”. У картатэку ‑­ ўвайшла частка тэрмінаў, што бытавала на тэрыторыі Беларусі, найбольш поўна былі выяўлены тэрміны сельскагаспадарчай вытворчасці, рамёстваў, про¬мыс¬лаў, а таксама флоры і фауны. Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў прамысловасці, тэхніцы ў большасці сваёй не ўвайші ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Навукова-тэрміналагічная камісія падрыхтавала новую “Інструкцыю для збірання тэрміналагіч. матэрыялу тэхнічнага характару” (1930). У 1932 годзе быў апублікаваны першы выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта руска-беларускі слоўнік “Тэхнічная тэрміналогія” (Вып. 1. Мінск, 1932) пад рэдакцыяй А. Гурло. Ён ахапіў тэрміналогію паравых катлоў, паравых поршневых машын, турбін і рухавікоў унутранага згарання. Нель¬га не адзначыць тую станоўчую ролю, якую ён адыграў у гісторыі развіцця тэхніч-най тэрміналогіі на беларускай мове. Безумоўна, слоўнік не мог ахапіць усю тагачасную тэхнічную тэрміналогію, аднак ён паклаў пачатак сістэматызаванай распрацоўцы і вывучэнню спецыяльнай лексікі. Перарывістасць працэсу фарміравання бел. тэрміналагічнай лексікі ў выніку гіст-х умоў развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў ХVІІ — ХVІІІ стст. не толькі выклікала разрыў паміж традыцыямі старабеларускай мовы і традыцыямі сучаснай беларускай мовы і аказала адмоўны ўплыў на пераемнасць развіцця тэрміналагічнай лексікі, а і абумовіла некаторую спецыфіку шляхоў і прынцыпаў развіцця новай беларускай навуковай тэрміналогіі. У значнай ступені гэта спецыфіка знайшла адлюстраванне ў актыўным выкарыстанні дыялектных слоў. Шмат новых

тэрмінаў прыйшло з кніжнай лексікі новай беларускай мовы. Аднак многія лексемы характарызаваліся варыятыўнасцю і не мелі стабільнай практыкі выкарыстання, што ўскладняла іх прымяненне ў якасці тэрмінаў. Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў распрацоўваліся Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”. Асноўны прынцып — выкарыстанне сродкаў беларускай мовы. Першым спосабам рэалізацыі гэтага прынцыпу было выкарыстанне агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы: вапняк, вільгаць, вочка, вышыня, глеба, глей, ланцуг замкнуты, святло адлюстраванае, сіла цяжару, тлушчы і інш. Асноўная частка тэрмінаў, створаных шляхам тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў, трывала замацавалася практыкай і складае аснову сучаснай беларускай тэрміналогіі. Другім спосабам выкарыстання сродкаў беларускай мовы пры стварэнні новых тэрмінаў было шырокае прымяненне на базе нацыянальнай мовы афіксальнага словаўтварэння, аснова- і словаскладання, калькавання, семантычнага перакладу: ахоўны, зрух слаёў, голанасенныя, паглынальнік, светланосны, сціскальнасць вадкасцей. Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне на беларускім лексічным і словаўтваральным матэрыяле тэрмінаў-неалагізмаў, якія ў большасці выпадкаў адпавядалі навуковаму зместу адпаведных паняццяў, словаўтваральным заканамернасцям бел. мовы і трывала замацаваліся ў сучаснай беларускай тэрміналогіі: даследаванне, магутнасць, прастора, ступень, суквецце, уяўны. Значная частка створаных неалагізмаў не замацавалася ў беларускай тэрміналогіі з прычыны шырокай ужывальнасці ў практыцы інтэрнацыянальных і славянскіх, у першую чаргу рускіх, адпаведнікаў, а таксама з прычыны штучнасці асобных наватвораў і недакладнай адпаведнасці навуковаму зместу абазначаемых паняццяў: красленне (чарчэнне), кругадрэз (сегмент), прастакутнік (прамавугольнік), пэўнік (аксіёма). Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці, абумоўленая перш за ўсё падачай часткі запазычаных тэрмінаў разам з беларускімі лексемамі або неалагізмамі. Імкненне ўкладальнікаў тэрміналагічных выпускаў максімальна выкарыстаць беларускія эквіваленты тлумачыцца не толькі элементамі ‑­ нац-га пурызму, але і даволі часта тым, што на раннім этапе развіцця навукі ў Беларусі вучоныя і папулярызатары навукі ў сваіх публікацыях навуковага і навукова-папулярнага зместу часта выкарыстоўвалі замест невядомых шырокаму колу чытачоў запазычаных тэрмінаў словы жывой беларускай мовы, а часам і вузкія рэгіяналізмы, якія і былі зафіксаваны ўкладальнікамі выпускаў. Акрамя таго, аналагічным матывам часам кіраваліся і самі ўкладальнікі пры неабходнасці выбару паміж запазычаннем і словам жывой народнай мовы. У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20 — 30-я гады ХХ ст. значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала. Удзел класікаў беларускай мовы ў фарміраванні тэрміналагічнай лексікі — з’ява невыпадковая. Заўважана, што ў распрацоўку тэрміналогій усіх нацыянальных моў народаў СССР у паслякастрычніцкі перыяд унеслі важкі ўклад выдатныя пісьменнікі. Можна вылучыць тры асноўныя аспекты дзейнасці вялікіх майстроў: ● непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэрміналогіі ў час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі; ● развіццё тэарэтычных палажэнняў аб узаемадзеянні тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі, аб мастацка-выяўленчых асаблівасцях тэрміна-лагічнай лексікі; ● выкарыстанне навуковай тэрміналогіі ў сваіх творах. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі. Адсутнасць такога цэнтра, а таксама дапаможнікаў па тэрміналогіі стала прычынай значнага павелічэння варыятыўнасці: шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д. Вялікая ступень варыятыўнасці тэрмінаў характэрна для выдадзеных у 1947 — 1950 гг. брашур і кніг па тэхналогіі металаў, будаўнічай справе, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

Моўная практыка патрабавала ўзнаўлення ў рэспубліцы тэрміналагічнай работы. У 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 года. У гэтым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» (Мн., 1967), «Русско-белорусский словарь общественно-политической терминологии» (Мн., 1970), створана картатэка і падрыхтаваны «Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии» (рукапіс), картатэка для Руска-беларускага політэхнічнага слоўніка. Названыя слоўнікі ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. З 1965 па 1979 гады ў рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра. У 50-я гады пад кіраўніцтвам Я. Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная праца па стварэнню тэрміналагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой планавалася ўключыць каардынацыйную і нармалізуючую дзейнасць па беларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых тэрмінаў. Смерць Я. Коласа перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задачы. У 60 — 70-я гады ХХ ст. некаторыя пытанні бел. тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў шэрагу дысертацыйных прац па даследаванню пэўных тэматычных аб’яднанняў слоў і асобных галіновых тэрміналогій у сучаснай беларускай мове. У 1979 годзе ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. У задачы камісіі ўваходзіла распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання бел. тэрміналогіі, падрыхтоўка слоўнікаў, вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік. Паколькі тэрміны ўзніклі і развіваліся на глебе нац-й мовы, то лексічная, граматычная, лексіка-семантычная сістэмы мовы ляжаць у аснове кожнай галіновай тэрміналогіі. Патэнцыяльная здольнасць беларускай тэрміналагічнай лексікі перадаць сістэму паняццяў розных галін ведаў абумоўлена высокім навукова-тэхнічным патэнцыялам рэспублікі, развітасцю лексічных і граматычных сродкаў беларускай мовы, наяўнасцю пэўнай, хоць і невялікай, практыкі выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў беларускім перыядычным друку, на беларускім радыё, тэлебачанні, у навуковых выданнях.

6. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная). У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой ‑­ мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: - фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.; - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель); - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць). - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д. - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

7-8. Нормы беларускай літаратурнай мовы. Што тычыцца норм бел. літ. мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.). Унутры агульнай літ. нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы). Беларускія літ. арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14). Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм бел. мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і

буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літ. нормы бел. мовы для некаторых слоў ‑­дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі бел. мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі. Марфалагічныя нормы бел. мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 – 78).