
- •Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •3. Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •4.Спецыяльная (тэрміналагічная) лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •5А. З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •9. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •16. Пераклад
- •20. Маўленчы этыкет і культура зносін.
4.Спецыяльная (тэрміналагічная) лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную. Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш). Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу). У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла. Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда. У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стылізацыі твора.
5.Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання. Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі. Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы: ● уласнамоўныя тэрміны; ● іншамоўныя тэрміны. Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласнабеларускіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поўнасцю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага пе¬рыя¬ду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са старажытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх словаўтваральных сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).
Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду бел. мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове. Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.