Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz(2).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.11 Mб
Скачать

20 Пытанне(Прыстаўныя галосныя і зычныя гукі)

Прыстаўныя галосныя:

1.Прыстаўная галосная і пішацца:1)у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м:імшара,імгла,імчаць;2)у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р,л:ільдзіна, ірваць, ілгун.

2.Можа з’яўляцца літара а: амшара, аржанішча.

3.Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную(прыстаўныя літаря і і а перад р, л, м не пішуцца:заржавець,заржаць,замшэлы.

Прыстаўныя зычныя:

1.перад націскным о:возера,восень,вось

2.У словах вока,востры,восем,вакол і вытворных ад іх.

3.перад караневым у ў пачатку слоў:вугал,вуда,вуха

4.перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-):вупраж,вусцілка.

5. прыстаўная літара г пішацца ў займенніках:гэты,гэтакі і прыслоўях гэтак, гэтаксама

6.Выклічнікі:гэй, го, га.

21 Пытанне (Аканне і яканне як спецыфічныя рысы фанетычнай сістэмы бел мовы)

Перадача акання на пісьме:

1)галосныя гукі (о),(э) ў ненаціскным становішчы чаргуецца з (а):дом-дамы

2)незалежна ад паходжання слова гук (о) ў ненаціскным становішчы вымаўляецца як (а):гара,вада.

3)у словах славянскага паходжання і запазычаных словах,галосны (э) ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з (а):стрэхі-страха,жэмчуг-жамчужына.

Перадача якання на пісьме:

1)галосныя е,ё ў першым скадзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я:землі-зямля,сёстры-сястра.

2)літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у іменах,празвішчах:Аляксандр,Сяргей

3)літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна:віцязь,заяц,сувязь.

22 Пытанне (Фанетыка і фаналогія,з гісторыі ўзнікнення фаналогіі)

ФАНЕТЫКА– раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі мовы, склады, націск, інтанацыя. Тэрмінам «фанетыка» называюць і сам гукавы лад мовы.

ФАНАЛОГІЯ – галіна мовазнаўства, якая вывучае гукавы лад мовы ў яго функцыянальным аспекце. У такім разе фанетыка разглядаецца як галіна мовазнаўства, што вывучае маўленне ў яго фізічным, акустычна-артыкуляцыйным аспекце. У цэнтры ўвагі фаналогіі як навуковай дысцыпліны – праблема тоеснасці фанемы як мінімальнай сэнсаадрознівальнай адзінкі гукавога ладу мовы.

23 Пытанне (Фанема, фанемны рад, варыянт і варыяцыя фанемы,алафон)

Фанема – гэта найменшая гукавая сэнсаадрознівальная адзінка, якая не можа падзяляцца на больш дробныя адзінкі, яна служыць для распазнавання і адрознення марфемаў, у склад якіх яна ўваходзіць, а праз іх і для распазнавання і адрознення слоў.

Чаргаванне фанемы ў моцнай пазіцыі з эквівалентнымі ёй у слабай утвараюць ФАНЕМНЫ РАД.

ВАРЫЯНТ ФАНЕМЫ – такое відазмяненне, пры якім фанема ў сваім гучанні супадае з іншай.

ВАРЫЯЦЫІ ФАНЕМЫ – гэта нязначныя відазмяненні, пры якіх фанема не губляе сваёй якасці, не супадае з іншай.

24 Пытанне (Фаналогія:паняцці фанема, фон, алафон)

ФАНАЛОГІЯ – галіна мовазнаўства, якая вывучае гукавы лад мовы ў яго функцыянальным аспекце.

Фанема – гэта найменшая гукавая сэнсаадрознівальная адзінка, якая не можа падзяляцца на больш дробныя адзінкі, яна служыць для распазнавання і адрознення марфемаў, у склад якіх яна ўваходзіць, а праз іх і для распазнавання і адрознення слоў.

АЛАФО́Н -  гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца ў мове) фанема мовы.У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі — толькі адным з іх.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]