Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz(2).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.11 Mб
Скачать

15 Пытанне(Націск,яго функцыі ў маўленні, асаблівасці націску ў беларускай мове)

Націск – гэта выдзяленне аднаго са складоў у слове фанетычнымі сродкамі.Выдзяляюць тры тыпы націску:сілавы, або дынамічны(заснаваны на выдзяленні склада з большай сілай гучання);музычны, або танічны(заснаваны на выдзяленні склада з большай сілай гучання);колькасны,або квантатыўны(звязаны з выдзяленнем склада большай працягласцю гучнасцю галоснага)

16 Пытанне(Інтанацыя як суперсегментная фанетычная адзінка, функцыі інтанацыі)

Інтанацыя – гэта сукупнасць сродкаў арганізацыі вуснай мовы, якія характарызуюць яе сэнсэвы і эмацыянальна-экспрэсіўныя бакі.Састаўнымі элементамі інтанацыі з’яўляюцца мелодыка, рытм, тэмп, інтэнсіўнасць,паўза, тэмбр, тактавы, фразавы і лагічны націск. Функцыі інтанацыі:1)размяжаўвае маўленчыя адрэзкі – фразы і такты.2) адрознівае сінтаксічныя адносіны паміж часткамі складанага сказа.3)надае сказам апавядальны, пытальны, клічны характар.4)дазваляе ўзнікнуць няпэўнасці, двусэнсавасці.

17 Пытанне(Законы сінтагматыкі і фанетычныя з’явы беларускай мовы:камбінаторныя змены гукаў у патоку маўлення)

Гукі ў маўленчай плыні артыкуляцыйна ўзаемаабумоўлены, яны ўплываюць адзін на другі, могуць змяняцца.Адбываецца ўзаемадзеенне артыкуляцыяй:вымаўленне папярэдняга гука можа ўплываць на вымаўленне наступнага і наадварот.Напрыклад, у слове кніжка (кні[ш]ка) папярэдні звонкі [ж] пад уплывам наступнага галоснага [к] аглушаецца.У слове лёс [л’ос] пад уплывам папярэдняга мяккага [л’] гук [о] вымаўляецца як больш пярэдняга рада.Гукавыя змены, якія ўзнікаюць у выніку ўзаемадзеяння гукаў у моўнай плыні,называюць камбінаторнымі.Да іх адносяцца акамадацыя,асіміляцыя,дысіміляцыя.

18 Пытанне (Пазіцыйныя змены гукаў у патоку маўлення)

Гукавыя змены, абумоўленыя пазіцыяй гукаў у слове, называюцца пазіцыйнымі.Да іх адносяцца:рэдукцыя,аглушэнне слова на канцы слов, зяўленне прыстаўных гукаў на пісьме.Рэдукцыя – паслабленне і змяненне гучання ненаціскных гукаў.Рэдукцыя бывае колькасная і якасна.Пры колькаснай ненаціскныя галосныя больш кароткія і менш напружаныя,аднак якасныя не змяняюцца – гучаць амаль так, як і адпаведныя націскныя.Пры якаснай ненаціскныя галосныязмяняюць тэмб, акустычна супадаюць з іншым гукам.

19 Пытанне(Сцяжэнне гукаў,спрашчэнне гукавых спалучэнняў.)

Сцяжэнне гукаў – фанетычны працэс, у выніку якога два аднолькавыя або артыкуляцыйна блізкія гукі сцягваюцца ў адзін.Напрыклад

(сс-с) белару(с + с)к+і – белару(с)кі

(шс-с)тавары(ш)+(с)к+і – тавары(с+с)к+і – тавары(с)кі

(тс-ц)гіган(т+с)к+і – гіган(ц)кі

(дс-ц)заво(д+с)к+і – заво(т+с)к+і – заво(ц)кі і г.д.

Спрашчэнне гукаў: здн — зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў; згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць); ждн — жн: кожны (параўн.: рус. каждый); къд — кдз — дз: дзе (параўн.: къде); лвт — ўт: паўтара (параўн.: полвътора); рдн — рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны); рнч — нч: ганчар (параўн.: гърньчаръ); стн — сн: бязлітасны (параўн.: літасць)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]