Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz(2).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.11 Mб
Скачать

1 Пытанне (Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры)

Мо́ва — натуральная знакавая сістэма, галоўны сродак камунікацыі і мыслення ў чалавечай супольнасці, калектыве. Пры разглядзе мыслення як аўтакамунікацыі (зносін індывіда з ім самім) мова вызначаецца як сродак камунікацыі ў найшырэйшым сацыяльным сэнсе. Мова не існуе без грамадства, і грамадства не існуе без мовы.

Мова выконвае дзве галоўныя функцыі: камунікацыйную і намінацыйную.

Камунікацыйная функцыя робіць магчымымі калектыўную працу і афармленне калектыўнага досведу, абмен інфармацыяй між людзьмі ў грамадстве.

Намінацыйная функцыя стварае магчымасць афармлення паняццяў праз моўныя адзінкі, атрымання інфармацыі праз навакольную рэчаіснасць.

2 Пытанне (Формы існавання нацыянальнай мовы)

Слова *мова* ўжываецца і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай группы (бел.мова, франц. Мова і г.д).Канкрэтныя этнічныя мовы – формы існавання агульначалавечай мовы.Нацыянальная мова складаецца ў перыяд ператварэння народнасті ў нацыю, паколькі нацыя характарызуецца найперш агульнасцю мовы. Нацыянальная мова кансалідуе людзей у нацыю, з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі.

3 Пытанне (Літаратурная мова, паняцце нормы)

Літаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная форма агульнанароднай мовы.Яе прызначэнне – абслугоўваць разнастайныя сферы грамадскай дзейнасці чалавека.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы: лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя,арфаэпічныя.

Лексічныя нормы патрабуюць ужываць словы з слоўніка;без вульгарных і жаргонных.

Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне формы слова і спалучэнняў слоў у словазлучэннях і сказах.

Арфаграфічныя нормы акрэсліваюць правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць аднастайнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах.

4 Пытанне (Фанетыка, яе прадмет і задачы)

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім разглядаюцца гукавыя сродкі мовы: склад, гук, інтанацыя, націск, а таксама спосабы ўтварэнне і акустычныя ўласцівасці гукаў, іх змены і чаргаванні.Фпнетыка цесна звязана з арфаэпіяй і арфаграфіяй.Каб авалодаць беларускай пісьмовай і вуснай мовай вельмі важна разумець гэтую сувязь, бо ў беларускай мове значную ролю адыгрывае фанетычны прынцып арфаграфіі, паводле якога напісанне слова супадае з яго гучаннем.Задача фанетыкі ў вывучэнні моўнага апарата і працэса гукаўтварэння, будовы моўнага акустычнага сігналу, успрыманне моўнага сігнала.

5 Пытанне (Фанетычнае чляненне моўнай плыні)

Асноўныя фанетычныя адзінкі падзяляюцца на сігментныя, або лінейныя, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення моўнай плыні:

  • гук

  • -склад

  • Фанетычнае слова

  • Сінтагма, ці такт

  • Фраза

Суперсегментныя, або прасадычныя , якія як бы накладваюцца на сегментныя адзінкі і служаць сродкам стварэння іх цэласнасці:

  • націск,

  • інтанацыя.

6 Пытанне (Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі, тры аспекты вывучэння гукаў)

Гук мовы – найдрабнейшая адзінка мовы, якая ўтвараецца органамі маўленчага апарата чалавека і служыць матэрыяльнай асновай для ўтварэння марфемаў і слоў.Гукі мовы падзляюцца на галосныя,зычныя на аснове акустычных і артыкуляцыйных прымет. Тры аспекты вывучэння гукаў: акустычны, артыкуляцыйны, перцэптыўны.Некаторыя даследчыкі адалучаюць 4 аспект: функцыянальны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]