Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИЯ Гос экз 2013.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
330.24 Кб
Скачать

5. Ахарактарызаваць асноўныя структурныя элементы урока.

Пад стуктурай урока разумеецца яго ўнутраная пабудова, суадносіны і паслядоўнасць правядзення частак, этапаў урока, якія садзейнічаюць выкананню навучальных задач.

У залежнасці ад тыпу ўрока склалася яго пэўная структура. Агульнымі структурнымі элементамі ўрокаў з’яўляюцца:

1) арганизацыйны пачатак урока - асноўная задача гэтага этапа – падрыхтаваць вучняў да работы на ўроку.

2) праверка выканання дамашняга задання. Дыдактычная задача - устанавіць правільнасць і свядомасць выканання дамашняга задання ўсімі вучнямі, выправіць у ходзе праверкі дапушчальныя памылкі або недахопы, ліквідаваць прычыны выяўленых недахопаў

3) падрыхтоўчая работа да вывучэння новага матэрыялу. Асноўная дыдактычная задача гэтага этапа – арыентаваць на падрыхтоўку вучняў да таго віду дзейнасці, які будзе пераважаць на асноўным этапе урока. На гэтым этапе ажыццяўляецца мэтавызначэнне, актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў, матывацыя.

4) засваенне новых ведаў. Асноўная дыдактычная задача гэтага этапу – фарміраванне ў вучняў канкрэтных уяўленняў аб вывучаемых фактах, паняццях, з’явах, іх сутнасці і ўзаемасувязі.

5) першасная праверка разумення вучнямі новага матэрыялу. Дыдактычная задача: устанавіць усвядомленнасць засваення новага матэрыялу.

6) замацаванне вывучанага. Дыдактычная задача заключаецца ў арганізацыі дзейнасці вучняў па выкарыстанні новых ведаў.

7) абагульненне і сістэматызацыя ведаў. Дыдактычная задача заключаецца ў забеспячэнні засваення сістэмы ведаў і ўстанаўленні міжпрадметных сувязяў.

8) кантроль і самакантроль ведаў – накіраваны на праверку ведаў і стымулявання вучняў на самакантроль і самаадукацыю.

9) падвядзенне вынікаў урока – дыдактычная задача – даць аналіз паспяховасці адукацыйнай дзейнасці і паказаць шляхі вырашэння праблем у навучанні.

10) інфармацыя аб дамашнім заданні. Асноўная задача : паведаміць вучням аб дамашнім заданні, растлумачыць методыку яго выканання.

Разгледжанныя этапы не маюць жорстка замацаванай паслядоўнасці, яны могуць насіць інварыянтны характар. У залежнасці ад навучальнай задачы і зместу работы суадносіны паміж часткамі ўрока мяняюцца. Некаторыя з іх займаюць галоўнае месца на ўроку, іншыя маюць другараднае значэнне або адсутнічаюць зусім. Узнікаюць асаблівасці ў пабудове ўрокаў розных тыпаў.

6. Сфармуліраваць і ахарактарызаваць мэты педагагічнай дзейнасці і мэту выхавання.

Мэта як навуковае паняцце азначае ідэальнае прадбачанне вынікаў дзейнасці; гэта адзін з элементаў свядомай дзейнасці і паводзін чалавека.

Педагагічная мэта – гэта прадбачанне педагогам і вучнямі вынікаў іх узаемадзеяння ў форме абагульненых разумовых вывадаў, у адпаведнасці з якімі затым суадносяцца ўсе астатнія кампаненты педагагічнага працэсу.

Задача – частка мэты. Кожная мэта з’яўляецца задачай адносна да вышэй пастаўленай мэты.

Па значнасці і ўзроўню абагульненасці мэты ў педагогіцы пабудаваны па прынцыпу іерархіі. Вышэйшая ступень – дзяржаўныя мэты, наступная – мэты адукацыйных сістэм і этапаў адукацыі, далей – мэты навучання па асобнаму прадмету або выхаванні дзяцей пэўнага ўзросту, затым мэты вывучэння асобнай тэмы, урока або мерапрыемства.

Мэта педагагічнай дзейнасці з’яўляецца вучэбна-выхаваўчай і па сутнасці распадаецца на дзве групы: мэты вучэбныя і мэты выхаваўчыя.

Вучэбная мэта ставіцца ў выглядзе трыадзінай дыдактычнай задачы (ТДЗ). Настаўнік ставіць ТДЗ пры распрацоўцы плана-канспекта ўрока. ТДЗ уключае ў сябе:

-адукацыйную задачу, якая ставіцца на 4-х узроўнях засваення вучэбнага матэрыялу пры вывучэнні канкрэтнай тэмы (узровень уяўлення, узровень разумення, узровень прымянення, узровень творчасці. Пры фармуліроўцы адукацыйнай задачы выкарыстоўваюцца словы: “ведаць”, “фармуліраваць”, “фарміраваць”, “мець ўяўленне” і інш.

-развіваючую задачу, якая звязана з развіццём у дзіцяці псіхафізічных працэсаў, яго мыслення, памяці, увагі і інш. Пры фармуліроўцы задачы выкарыстоўваюцца словы: “ствараць умовы для развіцця”, “ садзейнічаць развіццю”, “развіваць” і інш.

-выхаваўчую задачу, рэалізацыя якой накіравана на фарміраванне асобасных, псіхафізіялагічных, прафесійных якасцей школьнікаў ( выкарыстоўваюцца словы: “выхоўваць адказнасць, дысцыплінаванасць, узаемапавагу” і інш.)

Выхаваўчая мэта ставіцца пры арганізацыі выхаваўчай работы ў школе, класе. Яна цесна звязана з ідэалам, задачамі, функцыямі, зместам, накірункамі выхавання. Мэтай выхаваўчай сістэмы з’яўляецца станаўленне гуманістычнай асобы на аснове авалодвання агульначалавечымі і нацыянальнымі каштоўнасцямі, рэалізацыі правоў і абавязкаў. Выхаваўчая мэта ставіцца як да выхаваўчай работы ў класе, так і да кожнага выхаваўчага мерапрыемства.

Мэта выхавання – гэта тое, да чаго імкнецца выхаванне, будучае, на дасягненне якога накіраваны яго намаганні. Згодна з Кодэксам аб адукацыі і Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне рознабакова развітай, маральна дасканалай, творчай асобы навучэнца.

Для дасягнення мэты выхавання ва ўстановах адукцыі прынята вырашаць наступныя выхаваўчыя задачы: фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядосмасці; падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы; фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры; авалодванне навыкамі здаровага ладу жыцця; фарміраванне культуры сямейных адносін; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы.