
* Троіцкі касцёл у вёсцы Iшкалдзi
Яго невялiкi па памерах прамавугольны план завяршаецца пяцiсценнай апсідай. Для яго характерны гатычны стыль: зорчатыя i крыжовыя скляпенні з нервюрамi, контрфорсы, высокая шчытавая страха i г.д.
*
Фарны касцёл у Нясвіжы. Архiтэктурны
помнік ранняга барока -
пабудаваны пад кіраўніцтвам італьянскага
архiтэктара
Яна Марыi
Вернардонi.
Яго прататыпам быу рымскi
храм lль Джэзу, узведзевы
дойлiдамi
Вiньелам i
Портам. Гэта трохнефная
купальная базiлiка
з адной апсідай.
Сярэднi неф перакрыты
цылiндрычнымi
скляпеннямі, а бакавыя - крыжовымi.
На галоуным фасадзе
у двух'яруснай кампазiцыi
добра выяулены вертыкальныя
i гарызантальныя чляненнi. Iнтэр'ер
вылучаецца урачыстасцю i пышнасцю -
выкарыстаны жывапіс i
разьба па дрэве. Гэты храм
з' яуляецца радавой пахавальняй князеў
Радзівілаў.
Выяўленчае мастацтва Беларусi своеасаблівыя мае адметнасці: 1)iдэйна-вобразны пачатак, у якім галоуным з'яуляецца выяуленне маральнага аблiчча чалавека. выяуленчыя сродкi становяцца у параунанні з папярэднiмi гадамi больш выразнымi, зразумелымi, простымi. 2)адчуваецца імкненне да экспрэсii, драматызму. 3)фармiруюцца свецкiя формы мастацтва - асаблiва інтансіуна развiваюцца фрэска, партрэт. 4)развіваецца іканапіс - да сярэдзiны XVI ст. - спалучэнне гатычных i рэнесансных элементаў; пазней - iканапiс набывае жанравасць, этнаграфiчнасць, што надае беларускаму жывапісу яркую асаблiвасць i стварыла умовы для фарміравання нацыянальнай школы.
3 лiтаратурных i архіўных крыніц вядома, што фрэскавымi роспiсамi былi ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Вiльнi, Полацку, Гародне, Вiцебску. На жаль, яны не захавалiся да нашага часу. Больш пашанцавала фрэскам у культавых будынках. Цэрквы у Малым Мажэйкаве, Сынковiчах, Супраслi, касцел у Iшкалдзi былi распiсаны беларускiмi майстрамі. Яны не толькі добра адлюстроўваюць узровень манументальнага жывапiсу Беларусi, але i маюць вялікую гiстарычную і мастацкую каштоунасць для вывучэння культурнай спадчыны беларускага народа. Да цiкавых роспісаў належаць фрэскi капліцы святой Троіцы ў Люблiнскiм замку, катэдры ў Сандамiры, капэл Св. Tpoiцы i Св. Крыжа у Вавельскiм замку. Вельмi цікавыя фрэскi Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра.
*
«Замілаванне»
- самы ранні абраз,
які сахраніўся да нашых дзён у г. Маларыта
Брэсцкай вобласцi. Яму
уласцiвы лiрызм,
мяккасць каларыту, пластычнасць сiлуэта,
спакой у выяуленні настрою
Мацi Боскай
i Хрыста. Гэты абраз
вельмi блiзкi па характары
да позневiзантыйскiх выяу
канца XIV пачатку XV
ст.
* «Адзiгimрыя Іерусалімская»
Партрэтны жанр у XV - XVI стст. : 1) фармiруецца у нетрах царкоўнай iдэалогii і iдэй свецкага мастацтва. 2)да XVI ст. жывапiсны партрэт ствараўся пераважна по заказах гаспадароў каралеускіх i вялікакняжацкіх палацаў. 3)з другой паловы таго ж стагоддзя становiцца больш дэмакратычным. 4)у XVI з'яуляецца сармацкі партрэт - чалавека паказвалi у парадным адзеннi, у акружэннi прадметаў, што не столькi адлюстроувала ўнутраны свет, характар, колькi перадавала пабочныя дэталi, своеасаблiвасць позы.
Тэрмiн “сармацкі” паходзiць ад назвы старажытных ваяўнічых плямен сарматаў, якія насялялі у IV - VI стст. да н.э. вялiкую тэрыторыю Усходняй Еўропы. Беларуская i польская шляхта лiчыла ix сватмі продкамi i такім чынам тлумачыла свае прывiлейнае становiшча у грамадстве. Віды сармацкага партрэту: парадны, рыцарскі, пахавальны.
* выява Юрыя Радзiвiла (булава - гетман ВКЛ,жазло – маршалак)
* выява Ежы Радзiвiла (віленскі і кракаўскі біскуп)
* выява Кацярыны Слуцкай (дачка кракаўскага ваяводы)
Такім чынам, можна адзначыць, што партрэтны жанр у беларускiм мастацтве пачынае развiвацца ў XV ст. i дасягае выдатных поспехаў у XVI - пачатку XVII ст. Разнастайнасць яго вiдаў, імкненне да выяўлення характару мадэлi, паказаў сацыяльнага, маёмаснага становiшча героя у грамадстве сведчаць не толькi аб стане партрэта у гэты час, але i аб кірунку яго далейшага развіцця.