* Палацава-замкавы ансамбль у Геранёнах
Пабудаваны Гоштальдамi. Ix замак меў памер 27х27 м2. Вежы цылiндрычнай формы дыяметрам каля 8 м. Каля пауднёвай сцяны знаходзіўся невялiкi палац. 3емляны вал даужыней 700 м акружаў замак i абараняў яго ад прамога абстрэлу. 3 унутранага боку ад вала прымыкае мураваная сцяна з контрфорсамi.
2. Асноўныя тыпы культавых будынкау былi адна- I трохнефныя.
У большасцi выпадкау яны уяўлялi сабой тып зальнай базiлiкi, гэта значьщь, сярэднi неф i цэнтральная частка храма не мелi купала. Паступова перавага пачала аддавацца аднаапсiдным будынкам. У канцы XV - пачатку XVI ст. на Беларусi узнiкае арыгінальны тып чатырохвежавага абарончага храма. Яго з' яуленне было выклікана тым, што беларуская зямля часта была на той час арэнай ваенных дзеянняў.
* Царква Архангела Мiхаiла ў Сынкавічах
Трохнефная з трыма паукруглымi апсiдамi. Бакавыя фасады умацаваны чатырма контрфорсамi. Слупы маюць у сячэннi крыж. Увесь будынак выглядае магуным, з высокім двухсхiльным дахам з тарцовымi шчытамi. Вежы, якія выступаюць за плоскасць галоунага фасада, васьмiгранныя у плане, а пры алтары - круглыя. 3нешняя кампазiцыя i дэкаратыўная апрацоўка фасаду цалкам адпавядаюць функцыянальнаму прызначэнню храма. У яго структуры вылучаюцца два аб'ёмы: храмавы у нiжнiм ярусе i абарончы у верхнім. Машыкулi-байнiцы ствараюць своеасаблiвы фрыз на трох фасадах, уключаючы вежы. На галоуным фасадзе у самым версе за сцяну выступае трохгранны эркер з байніцай.
*
Дабравешчанская царква ў
Суnраслi.
Трохнефны
храм з трыма апсiдамi
у плане, нагадвае Сынковіцкую царкву.
Тут дамiнуючае значэнне мае
сярэднi неф. План будынка выцягнуты
па падоўжанай восі.
Самае прыкметнае у гэтай царкве - вылучэнне у цэнтры сярэдняга нефа падкупальнага квадрата. Над ім узвышаўся высокі васьмiгранны верх, які быў перакрыты купалам. Такім чынам, кампазіцыя храма цэнтрычная пяцiвежавая.
*
Маламажэйская царква
(в. Мураванка). Узведзена
пад уплывам ранесансу, уяуляе сабой
значны крок у развiццi
архiтэктурнай кампазiцыi.
Па вуглах будынка - круглыя вежы з
вiнтавымi
лесвiцамi.
Царква чатырохслуповая аднаапсiдная,
завяршаецца высокай двухсхiльнай
страхой, прыкрытай з боку галоўнага
фасада фiгурным шчытом.
Зорчатыя рэбры - скляпеннi
утвараюць ромбы i
трохвугольнiкi
розных абрысау i велiчынi.
Усе канструкцыйна-абарончыя элементы,
якія у Сынкавіцкай царкве мелi
сурова-манументальнае аблiчча,
тут зведзены да дэкаратыуных элементау,
што надало своеасаблiвую
рытміку i мастацкую
выразнасць фасаду будынка.
*
Праабражэнская
царква ў
Заслаў’і.
Бясслуповы,
безапсiдны храм, у плане
прамавугольнiк. 16 ст. Гэта
кампактны прыземлены будынак са
шчытавым дахам. 3 заходняга
боку царквы прымыкае
35-метровая вежа, у аснове квадратная, а
у наступных ярусах –
8-гранная.
* Царква ў
вёсцы Kaмai
План нагадвае квадрат. Iнтэр'ер мае зальны характар за кошт паукруглай апсiды. 3нешнi выгляд будынка суровы: на iм зусiм адсутнiчаюць дэкаратыуныя элементы. Адзiнае упрыгожванне - чатыры арачныя нiшы, якія размешчаны у верхняй частцы галоўнага фасада.
