Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Т.5.3. Беларускае Адраджэнне.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
28.11.2019
Размер:
2.48 Mб
Скачать

Т. 5.3. Культура беларусi канца хііі-XVI стст. Эпоха Адраджэння.

У XIV - XVI стст. у працэсе фармiравання беларускай народ­насцi складалiся адметныя асаблiвасцi яе нацыянальнай культуры. Беларускае мастацтва развiвалася ва умовах уз­мацнення Вялiкага княства Літоускага. Фармiравалася свая культура Рэнесансу. Беларуская мова была афiцыйнай дзяржаунай мовай.

Пашыраецца адукацыя. У XV ст. ствараюцца брацтвы, якія маюць не толькi царкоўны, але i свецкi пачатак. Пры ix знаходзiлiся бiблiятэкi, школы, друкарнi, майстэрнi мастацкiх вырабаў i г.д.

Культура Беларусi ў XIV - XVI стст. характарызуецца арга­нiчным злучэннем i творчай пераапрацоўкай вiзантыйскiх, старажытнарускiх, заходнеэўрапейскiх вытокаў (готы­ка, рэнесанс) i цеснай сувяззю з традыцыйна-народ­ным (фальклорным) мастацтвам.

Культурнае жыцце на Беларусі ў гэтыя часы было акрэслена гуманістычнай дзейнасцю выбітных беларускіх асветнікаў:

Францішак Скарына (каля 1482, Полацак — каля 1551, Прага). Беларускі першадрукар, філосаф-гуманіст, пісьменьнік, грамацкі дзеяч, прадпрымальнік і навуковец-лекар. Перакладчык і выдавец на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы кнігаў Бібліі.

Мікалай Радзівіл Чорны 4.1.1515-29.5.1565

Палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Заснаваў пры Берасцейскім зборы першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, дзе друкавалася не толькі рэлігійная, але і свецкая літаратура.

Іван Фёдараў – лічыцца рускім першадрукаром. Месца яго нараджэння невядома, але, зыходзячы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака, некаторыя вучоныя лічаць, што ён паходзіць з беларускага роду Рагозаў.

Пётр Мсціславец (пач. 16 ст., Мсціслаў — пасля 1577/пач. 17 ст.). Адзін з усходнеславянскіх першадрукароў i гравёраў 16 ст. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў. 3 друкаванай кнігай i друкарскай справай пазнаёміўся на Беларусі, дзе раней працаваў i выдаваў кнігі беларускі гуманіст, i першадрукар Ф.Скарына. Разам з Фёдаравым трапілі ў Маскву і друкавалі там кнігі, але пазней вымушаны былі вярнуцца ў Беларусь. Р. Хадкевіч у 1566 г. запрасіў Фёдарава i Мсціслаўца ў сваё мястэчка Заблудаў. Тут яны стварылі новую друкарню.

Мікола Гусоўскі. (Каля 1470 — пасля 1533).

Нарадзіўся у Наднямонні ці Прыдняпроўі або Налібоцкай пушчы (апошняе, дарэчы, дазваляе растлумачыць паходжанне і прозьвішча паэта – ад рэчкі Уса або паселішча Налібоцкая Уса). Памёр у Польшчы. Вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска- літоўскай місіі пры Ватыкане. Напісаў знакаміты твор “Песня пра зубра”.

Ян Вісліцкі (~1485-1490 — 1520). Літаратар і паэт-лацініст. З паходжання з нязнатнай сям'і, відаць, з нейкага паселішча над р. Вісліцай. Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1506), у 1510 – 1512-х працаваў там. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры перыяду Адраджэння.

Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595). Паэт. Нарадзіўся ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 выдаў свой першы вучнёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года.

Сымон Будны (1530 – 13.1.1593). Беларускі мысліцель, гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, працягваў культурнаасветніцкія, нацыянальнапатрыятычныя i філасофскія традыцыі Ф.Скарыны. Знакамітыя творы: “Катэхізіс”, «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры».

Іпацій Пацей. Свецкае імя – Адам Львовіч (12 красавіка 1541, сядзіба Ражанка Камянецкага пав. Падляшскага ваяв. — 18 ліпеня 1613) — вялікалітоўскі царкоўны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-палеміст. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596. 3 1599 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі.

Васiль Цяпінскі (~1530-40-я, в. Цяпіна (зараз у Чашніцкім раёне) — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.

Беларуская apxiтэктура. Актыўна будавалiся гарады (асабліва імкліва – з 15 ст. – пасля разгрому Тэўтонскага ордэна): Заслау’е, Гродна, Нясвiж, Гальшаны, Наваградак, Полацк, Тураў, Менск, Магілёў, Бярэсце, Слуцк i iнш (усяго 37 буйных гарадоў). Яны атрымалi гарадское самакіраванне (магдэбурскае права).

Вiды будаўнiцтва: замкавае, кульmавае (касцёлы, цэрквы, сінагогі), свецкае (рату­шы, аптэкi, бiблiятэкi i да т. п.)? жыллёвае, гаспадарчае. Ўсе вiды архiтэктуры на той час насiлi абарончы характар (частыя ваенныя дзеянні.): цэнтры гарадоў мелі добрыя умацаванні і знаходзіліся на ўзвышшы, сцены, вежы, рвы, насыпныя валы. Але ў адрозненні ад Сярэднявечча, такія канструкцыі узводзіліся не толькі з дрэва і зямлі, а і з каменняў, цэглы. Пашырылася плошча ўмацаванняў – ахапляла не толькі дзядзінец (“верхні замак”), але “ніжні”.

Гарадское жытло уяўляла сабой будынкi зрубнай канструкцыi на высокім падклеццi (сувязь з рускімі традыцыямi). Яны узводзiлiся з дрэва i камяню. Замкі былі тыпу кастэль (ад лацінскага – “ўмацаванне”)

* Замак у Лiдзе. Пабудаваны пры злiццi рэк Лiдзiя i Каменка ў 1323 г. па загаду караля Гедыміна. План яго нагадвае трапецыю з памерамi бакоў ад 80 до 93,5 м. Таўшчыня сцен каля 2 м. Ля паўночна-усходняга вугла мелiся два ўваходы. Тут жа была узведзена вежа. Яшчэ адна вежа зна­ходзiлася на паудвёва-заходнім баку будынка. Муры выкла­дзены з каменю, а верхнiя часткi сцен - з цэглы. У кампазiцыi Лiдскага замка адчуваецца ўплыў раманскай архiтэктуры i готыкі. Цяпер цяжка уявiць ва ycix даталях пер­шапачатковы выгляд крэпасцi, бо яна была разбурана у 1659 i 1702 гг (у час руска-польскай вайны). А дагэтуль значныя пашкоджанні былі ў 1384 і 1392 гг. (крыжакі), 1406 (аблога смаленскага князя), 1433 (князь Свідрыгайла), 1506 (крымскія татары).

* Замак у Крэве (падпісанне Крэўскай уніі аб саюзе ВКЛ і Каралеўства Польскага) (Смаргонскі р-н) быў узведзены у 30-я гт. XIV ст. пры князю Альгерду. Трапецыйны у плане, ён мае таў­шчыню сцен 2,75 м i вышыню 4 м, якія былi складзены з валу­ноў, а вышэй абкладзены цэглай. У адрозненне ад сцен Лiдска­га замка тут вялікае значэнне надавалася вежам, якія былi вы­несены за перыметр сцяны, што ўзмацняла абарончыя магчымасцi збудавання.

* Замак у Наваградку. Комплекс абарончых будынкаў, які прайшоў складаны шлях развіцця ад простага вострага часта­колу (Х ст.) да шматвежавага мураванага замка (канец ХІІІ ст). Пасля перабудовы у 1503-1505 гг. гэты замак меў чатыры вежы па вуглах i адну галоўную з брамай. Таўшчыня сцен каля 2,6 м, глыбiня пад­мурку 4 м. У галоўнай вежы мелiся герсы (апускныя жалез­ныя дзверы). У XVI ст. замак меў ужо сем вежаў i лічыўся са­мым магутным абарончым збудаваннем на Беларусi.

* Гарадзенскі замак. Пасля пажару 1398 г. стаў мураванай крэ­пасцю з чатырма вежамi (да пажару ён быу драуляны) – замак Вітаўта. Тауш­чыня сцен дасягала 2,5 - 3 м. Вежа з брамай мела пад'ёмны мост. У плане крэпасць уяўляла сабой прамавугольнiк з дау­жынёй сцен 90,7 i 120 м. Ва усходняй частцы крэпасцi у 1580 г. пабудаваны палац Стафана Баторыя.

Полацк склауся з трох частак: Верхняга замка, Нiжняга i Запалоцця.

Яны былi самастойнымі, але Верхні i Нiжнi замкi звязваліся агульнай праязной вежай, а ад 3апалоцця да Верхняга замка вёу мост цераз раку Палоту. У Верхнім замку было дзевяць драўляных вежау, з якіх Духауская i Астрожская мелi браму. Тут знаходзiлiся два манастыры i пяць цэркваў. Кампа­зiцыйным цэнтрам з'яуляуся Сафійскі сабор -помнік XI ст.

П азней апроч абарончага будауніцтва, развiвалася i палацава-зам­кавая архimэкmура:

* Замак у Міры. Пабудаваны князем Юрыем Іллінічам у 1506-1510 гг., меў пяць вежаў i быў адным з самых магутных на Беларусi. Чатырохкутны ў плане, ён меў па перыметры 75 м, вышыня сцен 13 м, таўшчыня 3 м, земляны вал дасягаў вышынi каля 10 м. 3амак добра ўмацаваны сiстэмай байнiц i пераходаў. У вежах былi байнiцы-машыкулi (цераз ix кiдалi камяні, лiлi вар або гарачую смалу на ворага) i стрэльбы-гакавiцы. Арнамен­тальныя паясы вежаў падхоплiваюцца такімі ж паясамi на сце­нах, што звязвае ўсе элементы ў адну кампазіцыю. Замкам валодалі Радзівілы і Мірскія.