Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект лекцый па гісторыі Беларусі, 2 курс, А...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
486.91 Кб
Скачать

24. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

Вайна на Укр. у пач. 1650 перарастала ў канфлікт, які ахапіў Усх.Еўр. Змянілася стаўленне Масквы як да казац. вайны, так і адносін з РП. Калі ў пач. паўстан. Хмельніцкаму цар Алексей Міх. загадваў сваім ваяводам дзейнасць супраць казакоў. Чым далей зацягвалася вайна укр. казакоў з Польшай, тым больш яна знасільвала апошнюю, стварылі сітуацыю, зручную для умяшання ў канфлікт і удару па РП. У сак. 1653 Маск. дзяржава пач. рыхтав. да вайны. 22 чэрв. цар паведаміў Хмельніцкаму пра згоду далуч. Укр. да сваей дзяржавы. Пасля Пераяслаўск. Рады, якая прыняла рашэнне пра пераход Укр. пад цар. руку. Вайна Масквы з РП стала непазбаўленнай. Вясной 1654 А.Міх. сканцэнтр. на мяжах ВКЛ армію. Галоўны удар наносіўся на ВКЛ. У сяр. мая 1654 3 групоўкі цар. арміі – з Вялікіх Лукаў, Вязьмы, Бранска – уварв. ў ВКЛ.

Паўноч. армія Шарамецьева кіравалася на Полацк, Віцебск, цэнтр., якую узнач. цар – Смаленск, паўд.-зах. узнач. Трубяцкім – Мсціслаў, Барысаў. Да лета 1654 ВКЛ не мела гетмана, кароль марудзіў з прызнач. на гэтую пасаду Януша Радзівіла. Маск. ўрад імкнуўся выкарыст. у вайне канфесійную прабл. і нейтраліз. правасл. насельніцтва Бел. З гэтай мэтай пасылаліся цар. граматы, якія даводзілі, што цар пач. вайну. Ігумен полац. манастыра Крыжаноўскі запэўніваў маск.улады. Выступіўшы насустрач галоўнай маск. арміі на ўсход Бел. Я.Радзівіл выйграў 1-ю бітву (12 жніўня 1654) арміі Чаркаскага пад Шкловам.

Корпус гетмана адціснуты на Друці і разгромлены каля Шапялевіч арміяй Трубяцкога. Шэраг бел. гарадоў у пач. вайны капітулявалі. Каб зламаць дух супраціўлення цар загадваў ваяводам караць тыя гарады, якія не паддаюцца ім адразу. За лета-восень 1654 цар. ваяводы занялі ў Бел. да Дняпра на усходзе, і да Дзвіны на поўначы. Непарадк. заставаліся Стары Быхаў, Вяліж. Сабраўшы войска Радзівіл паспрабаваў вярнуць землі. Контрнаступ. пач. зімою 1654. Харугвы ВКЛ вызвалілі Оршу, Галаўчын, Горкі. Радзівіл у лют. 1655 сабраў сілы пад Магілевам. Цар перакінуў туды палкі. На бок ВКЛ перайшоў палк. Паклонскі. Казакі Залатарэнкі праводзілі рэйды ў яго тыле, знішчылі Бабруйск, Каралеўскую Слабаду, Глуск. Частку войска гетман накір. у рэйд на Смаленшчыну. Гэта выклікала рух сялян, якія пераход. на бок ВКЛ. У пач. мая Р. мусіў адступіць за Бярэзіну. У Падзвінні сілы палк. Луканскага і Лісоўскага спрабавалі авалодаць Віцебскам і Дзіснай, не дамагліся поспехаў. Пасля адступлення Р. пач. паход цар. ваяводаў на ВКЛ. У ім удзельн. 3 маск. арміі – паўн., цэнтр., паўд.-зах., якім дапамагалі казац. палкі Залатарэнкі. Палявую армію ВКЛ Р. сабраў у Вільні. 3 ліп. 1655 цар. ваяводы разам з укр. казакамі занялі Менск і рушылі на сталіцу княства.

Гетману так бракавала сіл, што ен нават не стаў абараняць Вільню і адвеў войскі на Жамойць. 8 жніўня сталіца захоп. Армія Чаркаскага заняла Трокі, Коўну, Гародню. Увосень 1655 пасля рэйду Залатарэнкі і Трубяцкога праз бел. Панямонне ваен. дзеянні прыпын. Цар планаваў павесці войска з Вільні на Варшаву, але ў Польшчу увайшла армія Швецыі, якая ў чэрв. 1655 уступіла ў вайну супраць РП. Высадзіўшыся 14 ліп. ў Памор’і швед. войска магло рухацца да Варшавы, польскае паспаліт. рушанне здалося. Сутыкн. з Швецыяй і вайна на 2 франты для Масквы непасаджанай, цар стрымаў дзеянні сваіх ваяводаў. Перад стратай Вільні гетман разам з Багуславам Радзівілам звязаўся са швед. каралем і выявіў гатоўнасць прыняць пратэктарат Швецыі. Пагадн. аб швед. пратэкцыі падпіс. 17 жнўня 1655 у Кейданах. З удзделам інфлянцкага губернатара швед. генерала Дэлагардзі ў Кейданах перагаворы, пакуль 20 кастр. не прыняты новы тэкст пагаднення, які дэклараваў уступл. ВКЛ у раўнапраўную унію са Швецыяй і прызнаць швед. караля князем літ. Шведы паспелі ўзяць пад свой кантроль Жамойць, на Бел. яны занялі Браслаў, Іказнь, Друю.

Вайна шведаў супраць РП палепшыла адн. паміж Польшчай і Масквой. Імкненне атрымаць большую частку РП сутыкала Карла 10 Густава з А.Міх. Абодва за пач. 1656 шукалі сабе саюзнікаў. У маі 1656 цар распачаў дзеянні супраць Швецыі. Неўзабаве яго армія мусіла адступіць ад Рыгі. Царскі ўрад хвалявалі вынікі кейданскай дамовы, ен шукаў шляхоў збліжэння ў РП. Маск. дыпламаты завязалі кантакты з праціўнікамі кейданскага пагаднення ў ВКЛ (Гасеўскім). Пасля падзення Варшавы (7 ліп. 1656) перамір’е з Масквой стала неабход. Маск. бок дамагаўся передачы Бел. і Укр. Дыпламаты РП згаджаліся на выбары цара на польскі трон і аддачу бел. зямель па Дзвіну. Віленскі трактат падпіс. 3 ліст. 1656 прадуглед. 2-гад. перамір’е паміж Масквой і РП і супольныя дзеянні супраць Швецыі. Амаль уся тэр. Бел. на др. год вайны апынулася пад акупац. Бел. землі, занятыя царскім войскам, ператвар. ў правінцыю Маск. дзяржавы. У Маскве для кір. імі створ. Прыказ ВКЛ. Каб выклік. лаяльнасць мясц. насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбур.права. Жыхары занятых раенаў перавод. ў праваслаўе на месцы, у Бел. Асоб. задачай акупац. улад - вывад мясц. насельніцтва ў Маск. У выніку дзеянняў, гаспадарання маск. войска акупір.землі Бел. ператвор. ў пустэчу.

Гвалт, голад выклік. рух нар. супраціўл. Ен пач. пасля з’яўлення маск. войска ва ўсх. паветах дзяржавы. У пач. вайны рух разгортв. на Смаленшчыне і каля Мсціслава, у раенах Магілева, Віцебска, Полацка. Зімою 1654-55 рух на усх. Бел. узмацніўся. Зімою 1655 цар мусіў накір. на партызанаў усходнебел. паветаў войска. на ахапіла раены Менска і Барысава. Узросшыя сілы дазволілі паўстанцам 1657 перайсці да маштабных дзеянняў. Пасля смерці Хмельніцкага яго прыемнік Ян Выгоўскі аддаў перавагу прапольскай арыентацыі, чым абвастрыў адносіны з Расіяй. Яго палітыка прывяла да падпіс. 16 вер. 1658 польска-казац. пагаднення, якое прадуглед. ўзнікн. 3-га дзярж. элемента ў РП, меркав. ствар. Рус.Княства, у якое вайшлі б Кіеўскае, Брацлаўскае і Чарнігаўскае ваяводствы, гэтае рашэнне наткн. на перашкоды насельніцтва. Пасля Гадзяцкай дамовы 1659 паводле ўмоў якой гетман. Укр. аддзял. ад Масквы і далуч. да Польшчы. У кастр. 1659 гетман Укр. - Хмяльніцкі, які зацвердзіў тэкст новага Пераяслаўск. пагадн., што падпарадк. Укр. Расіі. Адзін з яго артыкулаў патрабаваў вывесці з Бел. казац. залогі. Каб ачысціць Бел. Падняпроўе ад казакаў Нячая і мужыц. аддзелаў, цар 1658 накір. туды сілы.

Зімою 1658-59 для выпраўл. сітуацыі ў Бел. цар накір. сюды армію на чале з Хаванскім. Асн. сілы ВКЛ знаход. за межамі краіны, ваявалі з палякамі супраць шведаў у Курляндыі. Сапега у кастр. 1658 узяў у аблогу Гародню і трымаў яе, пакуль маск. гарнізон не здаўся. Хаванскі ў снежні 1659 рушыў у Панямонне, дайшоў да Гародні і заняў яе, захап. Берасце. Перагаворы ў Аліве, у якіх удзельніч. Швецыя, РП, Аўстрыя, Брандэнбург, Данія, Галандыя, 3 мая 1660 папіс. трактат, які мірыў РП са Швецыяй. Першая вяртала права на польскую частку Прусіі, страч. частку Інфлянтаў. Праз год мір са Стакгольмам папіс. Масква. Аліўскі мір дазволіў РП засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой, у Бел. вернуты войскі ВКЛ. 28 чэрв. 1660 армія Сапегі у бітве каля Палонкі разграм. войска Хаванскага. Дывізія Міхала Паца знаход. на тэр. Літвы. У вер. 1660 жамойцкае войска далуч. да дывізіі Сапегі і выступ. на Бел. Падняпроўе. Цар накір. на Бел. групоўку Далгарукага. Дывізіі Сапегі, Паца, Чарнецкага рушылі насустрач Далгарукаму. На р.Бася у кастр. праціўнікі сутыкн. Пасля баеў яны ухіліліся ад бітвы. План аб’ядн. і руху Далгарукага сарваны, войска Хаванскага пацярп. параж.

Падзеяй стала бітва ў пач. ліст. 1661 пад Кушлікамі. Войска ВКЛ з дывізіяй Чарнецкага пасля супрацьст. разграм. армію Хаванскага. Перамогі пад Палонкаю і Кушлікамі змянілі ход вайны і давалі магчымасць перанесці дзеянні ў Маск. Урад РП на здолеў развіць дасягнутыя 1660-1661 поспехі і перанесці дзеянні у Маск. Прычына: унутр. разлад у дзяржаве. Кароль імкн. рэфармаваць сейм і увесці выбарн. наступніка трона пры жыцці караля. Прапановы ўдасканальвання паліт. сіст. РП вынос. на сеймы 1660, 1661. Праціўн. каралеўс. планаў – вайск. канфедэрацыі. Канфедэрацыі блакір.і ініцыятывы рэформаў зверху і параліз. ўзброен. сілы дзяржавы. Для схілення канфедэрацый ВКЛ на свій бок двор падкупіў гетмана Гасеўскага. Жаўнерскі саюз сам паскорыў ліквідацыю канфедэрацый. За спробы Гасеўскага падкупіць іх кіраўніцтва ў ліст. 1662 жаўнеры забілі яго. За вясну 1663 урад. сіламі ліквідав. канфедэрацыя левага крыла, за лета – правага. Зімою 1663-64 абедзве дывізіі ВКЛ прыйшлі на злуч. з польск. арміяй пад Глухаў, да агульнага наст. справа не дайшла. Галоўн. прабл. Яна Казіміра стаў пачатак унутраных разборак у Кароне – рокаш эксмаршалка Любамірскага, які перарос у вайну 1665-66. Большасць шляхты падтрымлівала Любамірскага. Абодва бакі пагадзіліся на перагаворы, якія распачаліся ў чэрв. 1664 у Дуравічах.

Апошні этап перагавораў пач. у сак. 1666 у в. Андрусава. РП не магла займаць сілавой пазіцыі. У снежні 1666 казацкі гетман Дарашэнка разгр. на Укр. польск. харугвы, а з поўдня і Варшаве і Маскве паграж. Турцыя. Рада сенатараў 30 снежня даручыла ўпаўнаважным РП прымаць умовы Масквы, саступаючы землі, занятыя царс. войскам. 30 студ. 1667 дыпламаты РП і паслы Маск. падпіс. дагавор аб міры на 13г. і 6 мес. Згодна з ім усе Смален. і Чарнігаўск. ваяводствы, Старадубскі павет і укр. землі па левы бераг Дняпра адыход. да Маск. Віцебшчына, Полаччына, Інфлянты, Правабяр. Укр. вярталіся у РП. Некалькі артыкулаў трактата тычыл. ваен. блока Масквы і Варшавы супраць Турцыі і Крым. ханства. У вынік слабасці РП, выяўленай ў Андрусаве, Расія ўзакон. свае заваевы, замац. новы баланс сіл у Цэнтр.-Усх. Еўр.