
- •1. Утварэнне вкл. Асноўныя тэорыі.
- •2. Княжац. Ўлада. Гаспадар. Рада. Вальны сойм і павятовыя соймікі.
- •3. Унутраная палітыка вкл у 14-першай палове 15 ст.
- •4. Унутраная палітыка вкл у другой палове 15-16 ст.
- •5. Цэнтральныя і мясцовыя органы кіравання вкл.
- •6. Палітычнае развіцце гарадоў і мястэчак вкл.
- •7. Эканамічнае развіцце гарадоў і мястэчак вкл.
- •8. Сацыяльны склад насельніцтва вкл.
- •9. Валочая памера 1557 г., яе сутнасць.
- •10. Катэгорыі сялян да рэформы 1557 г.
- •11. Катэгорыі сялян пасля рэформы 1557 г.
- •12. Адносіны вкл да крыжакоў.
- •13. Барацьба вкл супраць татар.
- •14. Палітыка вкл у дачыненні да Маскоўскага княства. К. Астрожскі.
- •15. Статуты вкл.
- •16. Унутраная палітыка вкл у XIII – пачатку XIV ст.
- •17. Барацьба вкл з крыжакамі.
- •18. Беларусь у часы Паўночнай вайны.
- •19. Вайна 1648-1653 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •20. Антыфеад. Барацьба сялян і гаражан у канцы 16-пер. Пал. 17 ст. Казацкі рух пад кір. С.Налівайкі.
- •21. Дысідэнцкае пытанне ў рп. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •22.Антыф. Выступ. Сялян і гараджан у 18 ст. Паўстан. В.Вашчылы і на Каменьшчыне.
- •23. Паўстанне т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •24. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.
- •25, 32. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •26. Крэўская і Люблінская ўніі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •27. Адміністрацыя вкл. Судовая сістэма ў XVII-XVIII стст.
- •28. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове 17-пер. Палове 18 ст.
- •29. Брэсцкая царкоўная ўнія.
- •30. Рэфармацыйны рух на Беларусі.
- •31. Становішча сельскай гаспадаркі ў другой палове 18 ст.
- •33. Каралеўская улада ў рп. Вальны сойм і павятовыя соймікі.
- •34. Паўстанне т.Касцюшкі
19. Вайна 1648-1653 гг. На тэрыторыі Беларусі.
Вызвален. вайна ўкр. народа пач. вясной 1648. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казац. войска пад кір. Хмяльніцкага перамаглі польскія арміі. Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “загоны” на тэр. паўдн. Бел. (тэр. ВКЛ, у адрозненні ад Укр. – якая з 1569 належ. Польшчы) з мэтай распачаць вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозн. ад Укр., на Бел. не было польскіх паноў (Статут 1588 забараняў палякам набываць маёмасць ў ВКЛ), таму распачаўшаяся ўнутр. вайна стала грамадзянск. Беларусы – мяшчане і сяляне ваявалі супраць бел. – шляхціцаў. Да таго ж і казац. вярхушка, акрамя пашыр. паўстан., мела і др. намер – далучыць паўдн. Бел. да Укр. Летам 1648 на поўдзень Бел. занесены першыя ачагі паўстання, якое прыняло жорсткія формы, накір. на татальнае знішч. супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку насельніцтва, сяляне далуч.я да казакаў і вынішчалі маёнткі шляхты, гараджане адчынялі брамы. Першы “загон” атамана Галавацкага разграбіў ваколіцы Брагіна, Лоева, Гомеля. Шляхта, каталіц. духавенства і езуіты вынішчаліся. У чэрв. 1648 атрады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Мікуліцкага, Няпаліча рассыпаліся па ўсяму Палессю і захопл. Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце. Паплечнік Хмяльніцкага, беларус Сакалоўскі здолеў захапіць Бабруйск.
На пач. вайны ВКЛ не імела ніякай пастаяннай арміі, а дзярж. казна практычна пустая. Кіраўніцтва ВКЛ вымушана сазваць паспалітае рушэнне, сабранае войска разбіта ў вер. 1648 пад Кобрынам. Новую наёмную армію збіраў гетман Януш Радзівіл на асабістыя сродкі і грошы каталіц. царквы. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. У кастр. 1648 мяшчане вынішч. езуітаў, шляхту ў горадзе і злучыліся з атрадам атамана Антона Нябабы. Першы ўрадавы атрад пад кір. пана Мірскага разбіты, лістап. 1648 падыйшлі сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад узяты штурмам і ўвесь вынішчаны. Загінула каля 3 тыс. жыхароў. Радзівіл пач. займаць паўд. гарады і адразаць паўстанцаў і казакаў ад Укр. Захоплены Тураў, Мазыр, Бабруйск.
У Мазыры паўстанцы злучыліся з загонам атамана Міхненкі і запёрліся ў горадзе, адхіліўшы прапанову аб капітуляцыі. Штурм пач. 19 студ. 1649, некалькі атак паўстанцы адбілі, але, схаваўшыся ў вазы з дравамі, атрады Радзівіла ўварв. ў горад, разрабавалі яго, частку спалілі. Ад Мазыра Радзівіл павярн. на поўнач, ў канцы лютага стаяў пад Бабруйскам, у якім засеў казацкі атаман Паддубскі. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства, і тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчыніла расправу, не пашчасціла і здраднікам. Кіраўнікі паўстання закатаваны страшнай смерцю. Радзівіл выбіў казакаў з бел. гарадоў. Да вясны 1649 паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накір. новыя загоны на Бел. На тэр. ВКЛ запарожцы перапраўляліся па бродах праз Днепр каля Лоева. Таму не выпадкова туды рушыў гетман ВКЛ Я.Радзівіл. Каля Лоева сканцэнтр. казацкая сіла – атаманы і палкоўнікі Гаркуша, Падбайла, Міхаіл Крычэўскі з кольк. казакаў каля 17 тыс. і сялян – 10 тыс. Паўстанцы 22 ліпеня атак. войскі Радзівіла, што збіраліся перайсці брод, але пацяр. параж. З гэтага часу дзеянні казакаў і паўстанцаў на Бел. прынялі партызан. формы. На Укр. дзеянні супраць палякаў перапыніліся, ў жніўні 1649 падпіс. Збораўскі мір. Апошні не задаволіў казакаў, і Хмяльніцкі рыхтав. да вайны. Ян Казімір паабяцаў амністыю ўдзельнікам паўстання, якія зложаць зброю, таму паўстанне на Бел. стала сціхаць. Януш Радзівіл рыхтаваў пад Бабруйскам войска, якое павінна з поўначы ўвайсці на Укр. Калі ўлічваць антыпольскія настроі гетмана, то ён марыў аб вяртанні багатых укр. зямель у склад Вялікага княства, аднак мара не збылася.
У крас. 1651 Хмяльніцкі аднавіў ваен. дзеянні супраць палякаў, на Бел. паслаў заслон ад войск Радзівіла – загоны Нябабы і сына Юрыя. Казакі авалодалі Крычавам і сустр. ў чэрвені на Дняпры з Радзівілам каля Лоеўскіх бродаў. Радзівіл перамог казакаў і ўвайшоў на тэр. Укр., 8 жніўня 1651 заняў Кіеў. Хмяльніцкі вымушаны падпіс. у вер. 1651 у г.Белая царква мірныя пагадн., значна горшыя за папярэднія Збораўскія. Ен выводзіў з бел. зямель атрады. Новы мір не пратрымаўся доўга – з 1653 ваен. дзеянні казакаў аднавіліся, але зараз Хмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы і атрымаў яе. Масква пайшла на вайну з РП, а для Бел. яна стала нац. катастрофай.