Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект лекцый па гісторыі Беларусі, 2 курс, А...doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
486.91 Кб
Скачать

18. Беларусь у часы Паўночнай вайны.

У канцы 17 ст. склаліся ўмовы для перадзелу сфер уплыву на поўначы Еўр. Швецыя ператвар. у адну з буйн. еўр. краін за кошт адсутнасці у краіне прыгоннай сіст. За др. пал. 16 і 17 ст. Швецыя заваявала землі вакол Балтыйск. мора. У пач. 18 ст. яе кароль Карл 12 меў намер умацаваць свае пазіцыі ў Еўр. Галоўны супернік Швецыі – рус. дзяржава. Саюзнікамі Расіі маглі быць Данія, РП, Прусія. Др. фактар для Расіі - наяўнасць глыбокага міжнарод. канфлікту з-за падзелу уладанняў Іспанск. манархіі. Ні Францыя, ні Англія, ні Галандыя, звязаныя са Швецыяй саюзнымі дамовамі, не маглі аказаць ей ваен. дапамогі. Восенню 1699 Расія, Саксонія, Данія падпіс. Пагадн. аб саюзе і сумесн. барацьбе супраць Швецыі. Кааліцыя ўвайшла пад назв. “Паўночны саюз”, а вайна “Паўночная” (1700-1721). да саюза меркавалася далучыць РП і Брандэнбург. Данія жадала атрымаць паўдн. частку Скандынаўск. паў-ва. Саксонія – Эстляндыю і Ліфляндыю, Расія – выхад да Балт. мора, Карэлію і Інгрыю.

Першымі вайну пач. Саксонія і Данія, 9 жніўня 1700 – Расія. Данія у гэты год капітуляв. 19 ліст. 1700 Карл 12 разграміў рус. пад Нарваю, у ліпені 1701 разбіў саксонцаў каля Рыгі. У пач. 1702 шведы ўступілі на ВКЛ. Разраб. Гародню, рушылі Польшу. У Бел.-літ. дзяржаве абвастр. барацьба магнацкіх груповак за уладу: Сапегаў за аднаго боку, і Агінскага, Паца і Вішнявецкага – з др. Сітуацыю ў ВКЛ вырашылі выкарыст. у сваіх інтарэсах Швецыя і Расія. Першая падтрымлівала Сапегаў і пач. вайну супраць іх сапернікаў, др. – канфедэратаў. 19 ліст. 1700 войска канфедэратаў пад Алькенікамі перамагло войска на чале з гетманам Казімірам. Па рашэнню канфедэратаў Сапегі пазбаўлены дзярж. пасад і маенткаў у ВКЛ. Яны на сваіх землях стварылі казацка-сялянск. атрады для барацьбы са шляхтаю. Для прымярэння сейм РП у студзені 1702 прыняў рашэнне вярнуць Сапегам іх пасады. Прымярэння не адбылося.

1702-1703 Расія закл. 3 дагаворы. ВКЛ абавязв. працяг. барацьбу са шведамі, забяспечв. рус. прывіянтам, Рус. дзяржава – аказваць канфедэратам ваен. і фінанс. дапамогу. Карл 12 заняў Варшаву, Кракаў і запатраб. пазбавіць Аўг. 2 кароны РП, што і абвясціла Варшаўск. канфедэрацыя ў красав. 1704. 12 ліпеня 1704 каралем РП абран Ляшчынскі. Прыхільнікі Аўгуста у маі 1704 аб’ядн. ў Сандамірскую канфедэрацыю. 19 жніўня 1704 пад Нарвай прадстаўнікі Сандамір. канф. закл. саюз з Расіяй ад імя РП. У РП склалася двоеўладдзе. 20 жніўня 1704 Петр1 аддаў загад аб накірав. ў раен Полацка Рапніна. Групоўка саюзн. войскаў у Бел. прымусіла Карла 12 накіравацца да Гародні, узяць горад адразу ен не мог. На прац. зімы і вясны 1706 шведы гаспадар. у зах. і паўдн. частках Бел. Карл 12 рушыў на Саксонію, заняў яе і 13 верасня 1706 у м.Альтранштат каля Лейпцыга падпіс. мірны дагавор. Аўг. 2 адмаўляўся ад кароны РП на карысць Ляшчынскага, разрываў саюз с Расіяй, адклікаў саксонцаў са службы у рус. і выдаваў рус. у Саксоніі, абавязв. выплаціць кантрыбуцыю, згадзіўся на прысутнасць швед. гарнізонаў у саксонскіх крэпасцях.

На бок Ляшчынскага перайшлі Радзівілы, Пацы, Вішнявецкія. Сандамір. канфедэрацыя у лютым 1707 не прызнала ўмоў Альтранштацкага дагавора. У студзені 1708 войска Карла 12 уступіла ў Бел. і захап. Гародню, Ліду, Смаргонь, Менск. Войска пад каманд. Шарамецьева адыход. на ўсход і па загаду Пятра 1 спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілеў. Шведы праслед. Рус. і 3 ліпеня 1708 каля м.Галоўчын разбілі іх. Каля в. Добрае і Раёўка рус. нанеслі ўрон шведам, Карл 12 каля Раёўкі ледзь не трапіў у палон. Адсутн. баз забеспяч., пач. халадоў прымусілі шведаў змяніць планы. Карл 12 павярнуў на Укр., каб забяспеч. там армію добрую зімоўку. Параж. шведаў 28 вер. 1708 каля Лясной на Магілеўшчыне і пад Палтавай ва Укр.27 чэрв. 1709 сарвалі планы Карла 12 і змянілі ход Паўноч. вайны на карысць Расіі. Перамога Пятра 1 пад Палтавай змяніла ваенна-паліт. становішча у Бел.-Літ. дзяржаве. Ян Сапега спыніў ваен. дзеянні супраць войскаў Шарамецьева. і капітуляваў каля Брэста. Аўг.2 скасаваў Альтранштацкі дагавор 1706 і з саксонскімі войскам рушыў на РП. Ляшчынскі вымуш. пакінуць дзяржаву. З гэтага часу РП не ўдзельн. ў Паўн. вайне.

Варшаўскі сейм 1710 зацвердзіў Аўг. 2 каралем, ратыфікаваў мірны дагавор з Расіяй 1686. Аўг. Паспраб. умац. каралеўск. уладу, але польская шляхта не жадала страчваць свае вольнасці. 26 ліст. 1715 утвар. Тарнадградскую канфедэрацыю. Шляхта ВКЛ падтрым. яе. Расія выкарыст. канфлікт і павяліч. ў РП колькасць сваіх гарнізонаў. 1 лют. 1717 у Варшаве “Нямы сейм” РП зацвердзіў пагадн. паміж каралем і шляхтай на ўмовах: саксонская армія пакідала РП, забаран. ўтвар. канфедэрацый, абмяжоўв. улада гетманаў. 1719 Петр 1 дамовіўся з Аўг. аб сумеснай “ахове парадку” на паспалітых землях. Паўноч. вайна, якая законч. падпіс. міру 1721 змянліа расклад сіл у Паўноч.Еўр. Швецыя пераутвар. ў другарадную дзяржаву і пасля 1814 перастала ўдзельн. у войнах. Расія пераутвар. ў Рас. імперыю. Атрымала частку Карэліі, Інгрыю, Эстляндыю, Ліфляндыю. Больш пастрадала Беларусь.