Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практычныя 4. Фанетыка.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
35.04 Кб
Скачать

Гукапіс

Наша ж мова — цудоўная, спеўная, ўмее спелым калоссем шумець,

галасіць навальніцай улеўнаю, вераснёваю меддзю звінець. (Наталля Арсеннева)

З артыкуляцыйна-акустычнымі якасцямі гукаў цесна звязана выкарыстанне іх як своеасаблівых сродкаў сэнсавай выразнасці ў творах мастацкай літаратуры, найперш паэзіі. Паэтычныя творы разлічаны на вуснае ўзнаўленне і на слыхавое ўспрыманне, таму паэты асабліва ўважлівыя да гукавых магчымасцей мовы.

Менавіта паэзія ў большай ступені, чым іншыя жанры, дэманструе, што гукі — не проста «кубікі», з якіх будуюцца словы, а жывыя кветкі адзінага арганізму, да якіх узыходзіць каранямі сама сутнасць мовы — значэнне, сэнс. I хоць самі па сабе гукі значэння не маюць, але ў іх — вытокі таго сэнсу, які нясе ў сабе слова.

У кожнай мове ёсць мноства слоў, гукавая форма якіх сама падказвае (у агульных рысах) сэнс гэтых рслоў. Так, у словах гром, грымець, град, грукат і інш. гукі перадаюць нешта грознае, звязанае з грукатам, г. зн. словы сваімі гукамі «грымяць», гэтак жа, як шорах лісця «шалясціць», а свіст «свісціць».

Свядома падбіраючы словы з аднолькавымі ці падобнымі ў артыкуляцыйна-акустычных адносінах гукамі (напрыклад, шыпячымі, выбухнымі, дрыжачым і г. д.), таксама можна перадаць гучанне навакольнага

свету, выклікаць у чытача ці слухача пэўныя гукавыя асацыяцыі, стварыць музычнасць гучання твораў. Паўтарэннем, напрыклад, выбухных зычных [п], [б], [т], [к] можна перадаць хуткі бег, тупат капытоў або бульканне вады, пры дапамозе шыпячых [ж], [ш] — палёт жука, шыпенне змяі, шорганне касы, паўтарэнне фрыкатыўных [г], [х] можна падкрэсліць важкасць прадме|таў і г. д.

Такія паўторы ў мастацкай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць, прынята называць гукапісам. У залежнасці ад характару гукаў, якія паўтараюцца ў тэксце, адрозніваюць два асноўныя тыпы гукавых паўтораў: алітэрацыя (лац. ‘пры’ + ‘літара’) — паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных, і асананс (фр. ‘сугучнасць’) — паўтарэнне аднолькавых ці падобных галосных, гармонія галосных.

Алітэрацыя — самы пашыраны тып гукавога паўтору, які дазваляе ствараць надзвычай разнастайныя прадметна-сэнсавыя асацыяцыі. Услухайцеся, напрыклад, у радкі верша Р. Барадуліна «Матылёк».

Лілею млявы плёс люляе,З-пад злежаных аблок здалёк

Ляціць віхлясты і бялявы Пялёстак лёгкі — матылёк...

Відавочна, у вас узнікла адчуванне спакою, чароўнай ляноты летняга дня, павольнага руху вады, лёгкасці матылька... Увесь гэты непаўторны паэтычны малюнак створаны амаль што адным гучаннем — алітэрацыяй плаўных санорных [л] і [л'].

Яркія ўзоры гукапісу знаходзім у творах М. Багдановіча. Яго вершы аказваюць глыбокае ўражанне не толькі сэнсам слоў, але і сваім гучаннем, музыкай слоў. Успомнім, напрыклад, верш «Зімой», у якім зліліся ў адзінае цэлае фарбы і гукі позняга зімовага вечара.

Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег...

Гукавы фон гэтых радкоў створаны алітэрацыяй [з], [р], [с]. Выразна адчуваем скрып снегу пад палазамі лёгкіх санак, якія нясуцца ў вячэрняй цішы, але не парушаюць, аднак, глыбокага спакою ў прыродзе («мяцель не вее, сціхнуў вецер»). Разам з тым гэтыя радкі настройваюць чытача на бадзёры, аптымістычны лад.

Або, напрыклад, цудоўны па экспрэсіі, пачуццю формы верш «Зімовая дарога». Прывядзём пачатковыя радкі: Шпарка коні бягуць чыстым полем, Шпарка коні імчацца ў полі...

Інтанацыйна-гукавая выразнасць радкоў ствараецца асанансам. Інструментоўка на галосныя а-а-о-і-а-у... а-а-о-і-і-а-а... нагадвае рэха ў марозным паветры, свіст ветру ў вушах.

Пісьменнікі заўсёды надаюць вялікую ўвагу гукавай арганізацыі твора, імкнуцца цясней спалучыць форму са зместам, самімі гукамі адлюстраваць тое, пра што яны пішуць. Але пры паспешлівым чытанні мы часам не заўважаем гукапіс і тым самым збядняем для сябе мастацкую каштоўнасць твора. Таму вельмі важна навучыцца пранікаць у асаблівасці гучання мовы, слухаць поўную сэнсу музыку гукаў.