Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Дакладнасць маўлення

Дакладнасць маўлення гэта адна з асноўных камунікатыўных якасцей, якая патрабуе сэнсавай адпаведнасці слоў, паняццяў знешнім сітуацыям, рэаліям. Дакладнасць — гэта выкарыстанне адзінак мовы ў тых значэннях, якія замацаваны моўнай практыкай грамадства, напрыклад, у слоўніках, граматыках.

Дадзеная камунікатыўная якасць цесна пераплятаецца з правільнасцю маўлення, асабліва з такімі яе нормамі, як лексічныя і сінтаксічныя. Маўленне любога стылю лічыцца дакладным, калі яго адзінкі (словы, паняцці, тэрміны, фразеалагізмы) ужыты з уласцівым ім значэннем. Тэкст павінен быць выкладзены такім чынам, каб чытач або слухач успрыняў правільную, канкрэтную, нескажоную інфармацыю, таму што недакладнае выкарыстанне аднаго з паняццяў цягне за сабой няправільнае ўспрыняцце ўсяго выказвання.

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Дакладнасць навуковага (навукова-тэхнічнага, навукова-інфармацыйнага) тэксту дасягаецца не толькі за кошт канкрэтнага словаўжывання, але і за кошт такіх рыс, як дакладнасць разлікаў (у матэматыцы, фізіцы), формул, параметраў, навуковых фактаў і г. д. Парушаючы дакладнасць, нельга беспамылкова выканаць чарцёж, рашыць ураўненне, перадаць гістарычныя ці філасофскія факты. Дакладнасць маўлення — одно з цэнтральных паняццяў навуковага маўлення, якому ўласціва строгасць і лексічная дасканаласць.

Нельга абыходзіцца без дакладнасці і ў публіцыстычным стылі, таму што тут у цэнтры ўвагі знаходзяцца факты, навіны паўсядзённага жыцця, паведамленні, адкрыцці, здарэнні, а скажэнне падобнай інфармацыі вядзе да змянення дадзеных, недаверу грамадскасці да тых ці іншых сродкаў масавай камунікацыі.

Дакладнасць можна выявіць і ў мастацкім стылі. Хаця тут і пераважае аўтарскі вымысел, але ў аснову мноства мастацкіх твораў пакладзены дакладныя гістарычныя факты, літаратурнымі героямі могуць быць канкрэтныя гістарычныя асобы.

У гутарковым стылі такая камунікатыўная якасць, як дакладнасць, таксама не перашкаджае, а наадварот уносіць у гутарку канкрэтнасць, канструктыўнасць, сцісласць. Для перадачы паўсядзённых навін, пачуццяў, звестак лепш карыстацца дасканалай і лаканічнай мовай.

Дакладнасць тэксту ў любым стылі заключаецца ў тым, каб моўны матэрыял быў выказаны і правільна, і канкрэтна, і лаканічна. Парушаючы дакладнасць, мы можам парушыць і іншыя камунікатыўныя якасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]