- •Рэцэнзенты:
- •Уводзіны
- •2. Віды заняткаў і формы кантролю ведаў
- •3. Лекцыйны курс
- •4. Семінарскія заняткі
- •Прыкладныя тэмы кантрольных работ для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Прыкладныя тэмы курсавых работ
- •5. Вучэбна-метадычныя матэрыялы па спецкурсу “Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў” Асноўная вучэбная і навуковая літаратура
- •Дапаможная вучэбная і навуковая літаратура
- •6. Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны (5 семестр)
- •Лекцыйны курс
- •Гістарычныя помнікі полацка
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Распаўсюджванне культурных напластаванняў полацка IX – XVIII стст., іх датаванне па дэндрахраналогіі і рэчавых матэрыялах
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Археалагічнае вывучэнне сафійскага сабора
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі – XV стст. На верхнім і ніжнім замках
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі ст. У спаса-ефрасіннеўскім манастыры
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага барысаглебскага манастыра ў бельчыцы
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Полацкая школа дойлідства
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Матэрыяльная культура старажытнага полацка па дадзеных археалагічных крыніц
- •Дайце разгорнуты адказ
- •Літаратура
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Метадычныя рэкамендацыі па выкананню практычных заданняў на семінарскіх занятках
- •Практыкум тэма 1. Гістарычныя помнікі полацка
- •План пытанняў
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэма 5. Археалагічнае вывучэнне барысаглебскага (княжацкага) манастыра
- •План пытанняў
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Метадычныя парады па выкананні курсавых работ
- •1. Агульныя палажэнні
- •2. Структура курсавой работы
- •3. Правілы афармлення курсавой работы
- •Прыклад афармлення спіса крыніц
- •Пытанні да заліку
- •Кантрольныя пытанні да тэм курса гістарычныя помнікі полацка
- •Распаўсюджванне культурных напласта ванняў полацка IX – XVIII стст., іх датаванне па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам
- •Археалагічнае вывучэнне сафійскага сабора
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі – XV стст. На верхнім і ніжнім замках
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі ст. У спаса-ефрасіннеўскім манастыры
- •Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага барысаглебскага манастыра ў бельчыцы
- •Полацкая школа дойлідства
- •Матэрыяльная культура старажытнага полацка па дадзеных археалагічных крыніц
- •Тэставыя заданні да тэм курса гістарычныя помнікі полацка
- •Распаўсюджванне культурных напластаванняў полацка IX – XVIII стст., іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам
- •Археалагічнае вывучэнне сафійскага сабора
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў XII – XV стст. На верхнім і ніжнім замках
- •Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў XII ст. У спаса-ефрасіннеўскім манастыры
- •Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага барысаглебскага манастыра
- •Полацкая школа дойлідства
- •Матэрыяльная культура старажытнага полацка па дадзеных археалагічных крыніц
- •Гісторыя полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў вучэбна-метадычны комплекс
- •2 11440, Г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29
Метадычныя парады па выкананні курсавых работ
1. Агульныя палажэнні
Курсавая работа па спецкурсу “Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў” з’яўляецца самастойнай навукова-даследчай работай студэнта, якая мае ўнутранае адзінства і змяшчае вынікі паглыбленага аўтарскага вывучэння і распрацоўкі адной з актуальных праблем гісторыі знакавага горада Беларусі.
Курсавая работа выконваецца на беларускай альбо рускай мове ў друкаваным ці рукапісным выглядзе.
2. Структура курсавой работы
Курсавая работа павінна змяшчаць:
тытульны ліст;
змест;
уводзіны;
асноўную частку, прадстаўленую раздзеламі (главамі);
заключэнне;
спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры;
дадаткі (пры неабходнасці).
2.1. Тытульны ліст. На тытульным лісце павінны быць прыведзены наступныя звесткі: найменне ведамаснага міністэрства і ВНУ, дзе выканана курсавая работа; назва структурнага падраздзялення (кафедры); назва (тэма) курсавой работы; прозвішча, ініцыялы аўтара; службовая пасада, навуковая ступень, прозвішча, ініцыялы навуковага кіраўніка; горад і год (гл. узор 1). Назва работы павінна вызначаць вобласць праведзеных даследаванняў, быць па магчымасці кароткай і дакладна адлюстроўваць змест.
2.2. Змест. Уключае ў сябе назвы структурных частак курсавой работы (”Уводзіны”, “Глава”, “Спіс выкарыстаных крыніц”, “Дадаткі”) з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаецца пачатак матэрыялу адпаведных частак курсавой работы. Змест падаецца пасля тытульнага ліста, што дае магчымасць адразу ўбачыць структуру работы.
2.3. Уводзіны. Уступная , пачатковая частка курсавой работы, дзе даецца агульная ацэнка стану навуковай, сацыяльнай ці інш. сферы дзейнасці чалавека і грамадства, дзе знаходзіцца абраны аўтарам аб’ект даследавання. Абавязкова пазначаецца актуальнасць тэмы курсавой работы (указваецца ступень распрацаванасці тэмы ў айчыннай навуцы, месца даследавання ў сучаснай гуманітарыстыцы, навуковая і грамадская значнасць даследавання).
Мэта і задачы курсавой работы. Звычайна фармулюецца адна мэта работы (супадае з тэмай) і некалькі задач, якія неабходна вырашыць для дасягнення пастаўленай мэты.
Аб’ект і прадмет даследавання. Указваецца аб’ект – тая частка аб’ектыўнай рэальнасці, якая спасцігаецца і даследуецца аўтарам. Мэта і задачы даследавання вызначаюць рамкі прадмета даследавання, які канкрэтна фармулюецца аўтарам. Уводзіны змяшчаюць і кароткі гістарыяграфічны агляд, дзе аўтар дае нарыс асноўных этапаў развіцця навуковай думкі па разгляданай праблеме. Сцісла, крытычна асвятляючы работы папярэднікаў, аўтар павінен акрэсліць тыя пытанні, якія засталіся невырашанымі і, такім чынам, вызначыць сваё месца ў вырашэнні праблемы.
2.4. Асноўная частка. Асноўная частка курсавой работы ўтрымліваецца ў главах, дзе даецца: выбар накірункаў даследавання, выкладанне агульнай канцэпцыі і асноўных метадаў даследавання, выкананыя ў рабоце тэарэтычныя ці прыкладныя даследаванні, аналіз і абагульненне вынікаў даследавання.
У главах курсавой работы з вычарпальнай паўнатой выкладаецца ўласнае даследаванне студэнта з выяўленнем таго новага, што ён уносіць у распрацоўку праблемы. Увесь парадак выкладання ў рабоце павінен быць падпарадкаваны мэце даследавання, сфармуляванай аўтарам. Лагічнасць пабудовы і мэтаскіраванасць асноўнага зместу дасягаецца толькі тады, калі кожная глава мае канкрэтнае мэтавае прыназначэнне і з’яўляецца базай для наступнай. У курсавой рабоце неабходна сцісла, лагічна і аргументавана выкладаць змест і вынікі даследаванняў; пазбягаць залішняга выкарыстання агульных слоў, бяздоказных сцвярджэнняў, таўталогіі, неапраўданага павелічэння аб’ёму курсавой работы.
Пры напісанні курсавой работы аўтар абавязаны даваць спасылкі на аўтараў і крыніцу, з якой ён запазычае матэрыялы ці асобныя вынікі. Цытаванне дазваляецца толькі з выкарыстаннем двукоссяў. Не дазваляецца кампілятыўны пераказ тэксту і асобных сказаў іншых аўтараў.
У кожнай главе варта рабіць кароткія высновы, што дазваляе выразна сфармуляваць вынікі кожнага этапу даследавання і дае магчымасць вызваліць асноўныя вынікі па рабоце ад другасных падрабязнасцяў.
2.5. Заключэнне. У гэтым раздзеле павінны ўтрымлівацца асноўныя вынікі даследавання і высновы, зробленныя на іх аснове.
2.6. Спіс выкарыстаных крыніц. Спіс павінен утрымліваць пералік крыніц інфармацыі на якія ў курсавой рабоце прыводзяцца спасылкі.
2.7. Дадаткі. Пры неабходнасці ў дадаткі ўключаюць дапаможны матэрыял (графікі, табліцы, ілюстрацыі і да т. п.), неабходны для паўнаты ўспрыняцця курсавой работы.