Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусау.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
116.74 Кб
Скачать

5. Дасягненні замежных вучоных у вывучэнні гісторыі беларусі

Слайд: Дасягненні замежных вучоных у вывучэнні гісторыі Беларусі

Распрацоўкай праблем беларускай гісторыі эпохі феадалізму ў другой палове ХХ ст. займаліся таксама гісторыкі іншых краін.

У Расіі гэта:

Слайд: Расія:

  • Сядоў

  • Аляксееў

  • Пашута

  • Флора

  • Харашкевіч

  • Гурэвіч

Слайд: Праца Ф.Гурэвіч “Древний Новогрудок”

У Літве –

Слайд: Літва:

Ючас

Юргініс

,Лазутка

Гудавічус

У Польшчы –

Слайд: Польшча

Лаўмяньскі

Ахманскі

Косман

Бардах

Александровіч

На Украіне:

Дзмітрый Пахілевіч

Даследаваннем праблем гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны займаюцца

Слайд: Замежныя цэнтры даследавання гісторыі і культуры Беларусі

  • Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (ЗША)

  • Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія)

  • Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (Польшча)

  • Беларускі інстытут навукі і культуры ў Рыме (Італія)

  • іншыя беларусазнаўчыя цэнтры Заходняй Еўропы і Амерыкі

Слайд: пытанне 6. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства.

Толькі на мяжы 80–90-х гадоў мінулага стагоддзя ў выніку краху таталітарнай сістэмы і абвяшчэння незалежнасці Беларусі з'явіліся магчымасці адраджэння і далейшага развіцця нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Мяжа 80–90-х – пачатак новага этапу развіцця айчыннай гістарыяграфіі – этапу адраджэння і далейшага развіцця нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Слайд: Мяжа 80–90-х–да нашых дзён – новы, сучасны этап развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Яго галоўны змест – адраджэнне і далейшае развіццё нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Цяжкая спадчына дасталася сучаснай беларускай гістарычнай навуцы: яшчэ і сёння для шэрагу даследчыкаў вялікім аўтарытэтам з'яўляецца Каяловіч, у некаторых аўтараў паўтараюцца стэрэатыпы "абэцэдаршчыны". Выдадзеныя да канца 80-х гадоў падручнікі і навучальныя дапаможнікі забівалі гісторыю маной і шэрай схемай.

Акадэмічная навука і значная частка беларускіх гісторыкаў старэйшага і сярэдняга пакаленняў апынуліся з пачаткам пераасэнсавання нашай мінуўшчыны ў шокавым стане.

Недавер, крытычныя адносіны шырокіх колаў грамадства да гістарычнай навукі сведчаць аб наяўнасці яе пэўнага крызісу. Частыя і адвольныя змены ацэнак гістарычных асоб і падзей выклікаюць сумненні ў тым, ці з'яўляецца гісторыя навукай, калі яе можна паварочваць і так, і гэтак.

На пачатку 90-х г. стала відавочна, што Беларусь з яе багацейшым і слаўным мінулым па сутнасці не мае паўнацэннай гісторыі 500-гадовага перыяду свайго існавання (ХІV–ХVІІІ ст. – перыяду ВКЛ). Мноства”белых плям”, якія ў іншых народаў адносяцца да аднаго з перыядаў іх мінулага, у нас ахопліваюць ці не ўсё апошняе тысячагоддзе гістарычнага існавання Беларусі, яе народа. Выказвалася нават думка, што гісторыя Беларусі – амаль суцэльная "белая пляма". Шмат якія праблемы да нядаўняга часу з'яўляліся зонай маўчання або зонай незнання, або зонай свядомай міфатворчасці.

Апошнія 1,5–2 дзесяцігоддзі беларускія гісторыкі перапісваюць скрыўленую гісторыю Бацькаўшчыны.

Слайд: Новыя тэндэнцыі ў беларускай гістарыяграфіі (з канца 1980 – пачатку 1990-х г.)

Навука вызваляецца ад нігілістычнага падыходу да мінулага і імкнецца даць аб’ектыўную ацэнку падзей, з’яў дзеячаў нацыянальнай гісторыі. Разбураны многія старыя ўяўленні і метадалагічныя падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі, раскрыта ілжывасць многіх гістарычных канцэпцый. Мы адышлі ад класавага падыходу, які раней ціснуў на даследчыкаў, і наблізіліся да агульначалавечых каштоўнасцей, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца ўласная дзяржава, культура, мова. Ідзе адмаўленне ад ацэнкі падзей мінулага па прынцыпу “чорнае-белае”. Гісторыі вяртаецца яе аб'ёмнасць і шматколернасць. Пераадольваецца меўшая месца дэперсаніфікацыя гістарычнага працэсу, якая адмаўляла ролю асобы ў гісторыі, якую рабілі толькі абстрактныя народныя масы. Сучасныя манаграфіі і падручнікі гісторыі “населены” канкрэтнымі людзьмі.

У гістарыяграфію вернуты імёны рэпрэсіраваных даследчыкаў, чые погляды ў свой час разышліся з афіцыйнай гістарыяграфіяй, легалізаваны іх творы. Адменена манаполія на ісціну, у навуцы пануе альтэрнатыўнасць. Навуковыя дыскусіі, канферэнцыі, "круглыя сталы", пераасэнсаванне сучасных падзей і працэсаў праз прызму мінулага – характэрная прыкмета нашага часу.

Развенчваецца фальшывая рускацэнтрычная міфалагема гісторыі, якая панавала ў савецкі час.

Адрадзілася і далейшае развіццё атрымала нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі, якая патрэбна суверэннай беларускай дзяржаве.