- •Беларуская літаратура
- •Літаратура – мастацтва слова (5 гадзін)
- •Вершаваныя і празаічныя мастацкія творы (4 гадзіны)
- •Паэзія. Разнастайнасць ідэйна-эстэтычнага пафасу паэтычных твораў (9 гадзін)
- •Адлюстравання жыцця ў празаічных творах (15 гадзін)
- •Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі (3 гадзіны)
- •Мастацкая літаратура і навука (9 гадзін)
Беларуская літаратура
7 клас
(53 гадзіны на год)
Нумар урока і дата правядзення |
Тэма урока і асноўныя пытанні |
Мэты і задачы ўрока |
Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне |
1 |
2 |
3 |
4 |
Літаратура – мастацтва слова (5 гадзін)
1 |
Уводзіны |
Пазнаёміць вучняў з новым вучэбным дапаможнікам па літаратуры і задачамі, якія яны будуць вырашаць на працягу года |
Уступны артыкул да вучэбнага дапаможніка і артыкул да першага раздзела Д/З: Зрабіць малюнак да эпізода любімага твора і падпісаць радкамі з гэтага ж твора |
2 |
Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”) |
Працягваць знаёміць вучняў з творамі пра таленавітых людзей, фарміраваць уменне заўважаць мастацкія дэталі |
Тэкст урыўка з паэмы Я. Коласа і твор М. Багдановіча “Музыка” Д/з: навучыцца выразна чытаць урывак, адказы на пытанні да яго |
3 |
Янка Купала. “Курган”. Уступныя заняткі |
Аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё Я. Купалы, абудзіць цікавасць да паэмы “Курган” |
Тэкст паэмы “Курган” Д/з: адказаць на пытанні да паэмы (1-4), падрыхтавацца да выразнага чытання першага раздзела паэмы |
4 |
Янка Купала. “Курган”. Вобразы гусляра і князя |
Працягваць вучняў знаёміць з паэмай, актуалізаваць звесткі аб прыёмах стварэння мастацкага вобраза |
Тэкст паэмы “Курган” Д/з: вывучыць урывак на памяць |
5 |
Янка Купала. “Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора |
Паглыбіць веды вучняў пра адметнасці будову паэтычнага твора |
Тэкст паэмы Д/з: адказаць на пытанні да паэмы (5-9) |
6 |
Урок развіцця маўлення. Схема пабудовы выказвання-разважання. |
Выпрацоўваць навыкі даваць аргументаваныя адказы на праблемныя пытанні |
Настаўнік прапаноўвае прыкладныя тэмы для вусных выказванняў Д/з: падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з тэм: 1. Каб крануць на да слёз, сам зарыдай, паэт. 2. Калі музыка плача, то разам з ім плача ўсё чалавецтва, уся прырода |
Вершаваныя і празаічныя мастацкія творы (4 гадзіны)
7 |
Якуб Колас. “Ручэй” |
Параўнаць паказ аднолькавых з’яў прыроды ў паэтычным творы Я. Коласа “Ручэй” і празаічным творы Т. Хадкевіча “Крынічка” |
Уступны артыкул, верш Я. Коласа “Ручэй” і празаічны твор Т. Хадкевіча “Крынічка” Д/з: вывучыць вверш “Ручэй” на памяць |
8 |
Васіль Быкаў. Незагойная рана” |
Узнавіць веды пра В. Быкава, пазнаёміць са зместам апавядання “Незагойная рана” |
Тэкст апавядання і верш В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” Д/з: падрыхтаваць пераказ твора |
9 |
В. Быкаў. “Незагойная рана”. Вобраз галоўнай гераіні твора |
Раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына |
Тэкст апавядання Д/з: прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт |
10 |
В. Быкаў. “Незагойная рана” Майстэрства пісіменніка ў раскрыцці характараў |
Пазнаёміць з артыкулам п “Пейзаж”, вызначыць ролю пейзажу ў раскрыцці настрояў, перажыванняў гераіні |
Тэкст апавядання і тэкст артыкула “Пейзаж” Д/з: падрыхтаваць артыкулы да другога раздзела |
11 |
Урок развіцця маўлення. Схема пабудовы апавядальнага тэксту |
Выпрацоўваць навыкі маналагічнага маўлення пры падрыхтоўцы вуснага апавядання на падставе ўласных назіранняў за падзеямі, якія адбываліся з вамі |
Д/з: скласці план, па ім падрыхтаваць сваю гісторыю |