Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Журналістыка 4 курс.rtf
Скачиваний:
1
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
261.04 Кб
Скачать

Змест практыкі

На працягу чатырох тыдняў студэнт штодзённа наведвае рэдакцыю газеты / часопіса, прысутнічае на ўсіх рабочых мерапрыемствах (лятучках, сходах), назірае за дзейнасцю супрацоўнікаў СМІ. За час практыкі студэнт павінен:

Вывучыць арганізацыю і планаванне работы рэдакцыі:

Структура рэдакцыі як працоўнага калектыву. Сістэма кіравання рэдакцыйным калектывам. Статут рэдакцыі. Рэдакцыйная калегія, яе склад і функцыі. Сакратарыят рэдакцыі як арганізацыйна-творчы цэнтр аператыўнага кіравання калектывам. Аддзел рэдакцыі — асноўная творчая адзінка рэдакцыі.Тэхнічныя і камерцыйныя службы рэдакцыі.

Прыняць удзел у распрацоўцы планаў развiцця ўсяго выдання і асобных нумароў:

Доўгатэрміновы план развіцця перыядычнага выдання. Перспектыўны план як аснова работы рэдакцыі. План на месяц і план на тыдзень — віды аператыўнага планавання. Сеткавы графік публікацый. План нумара. План арганізацыйна-масавай работы. План унутрырэдакцыйнай работы. Змястоўна-тэматычная мадэль выдання. Графічная мадэль перыядычнага выдання.

Засвоіць методыкі збору інфармацыі для публікацыі:

Класіфікацыя пытанняў. Падрыхтоўка да інтэрв’ю. Метады збору інфармацыі: інтерв’ю, назіранне (віды назірання), эксперымент, змена прафесіі, «маска».

Пазнаёміцца з асновамі творчага працэсу, прыёмамі літаратурнага рэдагавання газетнага тэксту:

Нараджэнне тэмы. Задума твора: узнікненне, накапленне матэрыялу, структура, праблема, гіпотэза. Планаванне і канкрэтызацыя рабочай думкі.

Прыняць удзел у падрыхтоўцы (макетаванні) і выпуску газеты:

Работа карэктара. Работа стыль-рэдактара.

Удасканаліць веды і ўменні па камп’ютарнай вёрстцы:

Асновы камп’ютарнай вёрсткі. Шрыфты.

Зрабіць карэктурную праўку аднаго нумара газеты:

Карэктурныя знакі.

Падрыхтаваць і напісаць уласныя матэрыялы:

Сустрэчы з героямі будучага матэрыялу. Работа над уласнымі матэрыяламі ў чарговы нумар выдання.

Удасканаліць і замацаваць веды і ўменні па рабоце з фотаздымкамі:

Работа з фотаапаратам. Работа з камп’ютарам у праграме «Фоташоп».

Правесці творчую работу з лістамі чытачоў:

Рэгістрацыя пісем. Адказы на лісты. Выезд на месца па лісту. Падрыхтоўка ліста да публікацыі.

Правесці работу з матэрыяламі вопытных журналістаў-практыкаў:

Аналіз газетных матэрыялаў на палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, спартыўныя і іншыя тэмы. Вывучэнне стану маралі ў грамадстве, ацэнка матываў і паводзін людзей. Даследаванне публікацый з сацыялагічным аналізам. Работа з эмпірычнай інфармацыяй. Паняційнае і вобразнае на старонках газет і часопісаў. Творчыя інавацыі ў працы штатных супрацоўнікаў рэдакцый.

Здзейсніць апрабацыю жанру як формы выступлення журналіста:

Нататка. Інтэрв’ю. Замалёўка. Рэпартаж (фотарэпартаж). Артыкул. Карэспандэнцыя.

Выкарыстаць вобразныя кампаненты журналісцкага твора:

Вобраз аўтара ў журналісцкім творы. Функцыі аўтарскага «я».

Правесці работу з фактам у журналісцкім творы:

Прырода і прызначэнне факта ў журналісцкім творы. Месца факта ў інфармацыйных жанрах. Разгортванне факта ў аналітычных матэрыялах.

Удасканаліць і замацаваць веды пра кампазіцыйную пабудову журналісцкага твора:

Структурная арганізацыя інфармацыйных жанраў. Структурная арганізацыя аналітычных жанраў.