- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Курс лекцый Частка і
- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •Паходжанне беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- •Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- •Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
- •Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
- •Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •Гарадское самакіраванне
- •Эвалюцыя судовай сістэмы
- •Мясцовыя суды
- •Вайсковая справа
- •Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст. Сельскагаспадарчая вытворчасць
- •Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- •Катэгорыі сялян
- •Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- •Панская гаспадарка
- •Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- •Гандаль
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Тэма 5. Культура беларусі ў IX – першай палове XVII сТст. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў іх – першай палове XVII стагоддзяў
- •Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія Культура Беларусі
- •Архітэктура і будаўніцтва
- •Царква і рэлігія
- •Берасцейская царкоўная ўнія
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
- •Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6
- •Тэма 7. Развіццё культуры беларусі ў другой палове XVII – XVIII сТст Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- •Літаратура
- •Жывапіс
- •Скульптура
- •Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№7
- •Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
- •Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
- •Беларусь і вайна 1812 года
- •Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
Праводзіць даследаванні па праблеме альтэрнатыўных шляхоў гістарычнага развіцця Беларусі. Гэтага патрабуе суверэнны статус нашай дзяржавы;
праводзіць параўнальна-гістарычнае даследаванне ўсіх грамадскіх і гаспадарчых укладаў, што існавалі і існуюць у гісторыі Беларусі, вылучаць найбольш эфектыўныя з іх;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканомікі і палітыкі;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства, гаспадаркі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі;
вывучаць праблемы развіцця беларускага грамадства і эканомікі ва ўмовах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства і гаспадаркі і стане навакольнага асяроддзя;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканамічнай, палітычнай, духоўнай і інтэлектуальнай сфер жыцця грамадства;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці стану адукацыі і ступені развіцця краіны.
Такім чынам, гісторыя Беларусі:
дае паняцце аб месцы незалежнай Беларусі ў свеце;
дае паняцце аб стане нацыянальнай гаспадаркі;
дае паняцце аб перспектывах развіцця беларускай дзяржавы і нацыі;
дае паняцце аб спосабах і шляхах больш эфектыўнага развіцця Беларусі.
Кантрольныя пытанні да тэмы №1
Што такое гісторыя? Што з’яўляецца аб’ектам даследвання ў гістарычнай навуцы?
З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі?
Пералічыце функцыі гістарычнай навукі і растлумачце іх сутнасць.
Што такое перыядызацыя гісторыі? Якія падыходы да перыядызацыі існуюць у гістарычнай навуцы?
Дайце тлумачэнне адрозненням, якія існуюць паміж фармацыйнай і цывілізацыйнай канцэпцыямі перыядызацыі гісторыі.
Якія існуюць перыядызацыі гісторыі Беларусі?
У чым заключаецца сутнасць метадалогіі гісторыі?
Што такое метад даследвання? Якімі метадамі карыстаецца гістарычная навука?
На падставе якіх крыніц вывучаецца гісторыя Беларусі?
Якія публікацыі дакументаў па гісторыі Беларусі вы ведаеце?
Пералічыце найбольш актуальныя задачы вывучэння гісторыі Беларусі, прапануйце свае варыянты.
ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА (100 – 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.)
Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.)
Асноўныя паняцці:
археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; групавы шлюб; прысвайваючая гаспадарка; ледавік; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; мусцьерская культура; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; чурынга; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; Краснасельскія шахты; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; бранзалеты; фібулы; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў.
Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:
нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;
нізкія тэмпы развіцця грамадства;
калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;
сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;
адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.
Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:
КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:
Ранні – (на Беларусі не было);
Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;
Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;
Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;
БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.
Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.
Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.
Агульнагістарычная перыядызацыя |
Археалагічная перыядызацыя |
Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны |
Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт |
Мацярынская раннеродавая абшчына |
Каменны век, верхні ці позні палеаліт |
Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны |
Бронзавы век |
На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына |
Жалезны век |