Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноуныя этапы развіцця вёскі Крывошын.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
685.58 Кб
Скачать

4.Наша вёска ў гады Вялікай айчыннай вайны.

1 верасня 1939 года фашысцкая Германія напала на Польшчу – пачалася Другая сусветная вайна. У сярэдзіне верасня нямецкія войскі наблізіліся да зямель Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Па распараджэнню Савецкага ўрада 17 верасня 1939 года часці Чырвонай Арміі пачалі вызваленчы паход і перайшла мяжу былой Польскай дзяржавы. 18 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла нашу вёску. На плошчы прайшоў мітынг жыхароў вёскі з чырвонаармейцамі. З першых дзён вызвалення вёскі быў створаны сельскі камітэт з прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і мясцовага насельніцтва. Так была адноўлена ўлада бальшавікоў. Старшынёй сельскага камітэта стаў жыхао вёскі Галаўнінцы Собаль Дзмітрый. У 1940 годзе правялі выбары ў мясцовыя саветы, дзе старшынёй была выбрана жыхарка вёскі Крывошын Здановіч Вольга Іванаўна.

З першых дзеён вызвалення вёскі стала праводзіццы канфіскацыя зямель графа Патоцкага і памешчыка Навіцкага. Каталіцкая капліца была перароблена ў сельскі клуб, яго загадчыкам стаў бедны юнак з Крывошына Здановіч Пётр Аляксандравіч. Сельскі клуб стаў галоўным цэнтрам культурнага жыцця на сяле: раз у тыдзень паказвалі кінафільм, адчынілася бібліятэка.

У хаце ўпраўляючага графа Патоцкага была адчынена пяцікласная школа (праз пару месяцаў -сямікласная гімназія), створана піянерская дружына імя І. В. Сталіна, а пазней камсамольская арганізацыя. У Рэпіхаве, дзе знаходзіўся маёнтак Патоцкага, была адчынена ўчастковая бальніца. З сакавіка 1940 года ў былым маёнтку графа Патоцкага размясціўся 178 асобны артылерыйскі дывізіён, які знаходзіўся тут да 22 чэрвеня 1941 года. Гэта вайскрвая часць прыбыла з фінскай вайны. Байцы і камандзіры аказвалі вялікую дапамогу ў развіцці культуры нашай вёскі. На сцэне клуба байцы і камандзіры гэтай вайсковай часці паставілі першую пастаноўку “Пагранічнікі”.

22 чэрвеня 1941 года – страшны дзень у гісторыі нашай Радзімы. Вялікая Айчынная вайна закранула кожную сям’ю. Ужо 24 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі раёна каля вёскі Завінне 55-ая стралковая дывізія ўступіла ў баі з ворагам. 25 чэрвеня баі працягваліся на рацэ Шчара. З першых дзён вайны ў Крывошынскую бальніцу, што размяшчалася ў Рэпіхаве, пачалі прыбываць параненыя чырвонаармейцы, вельмі хутка імі была запоўнена ўся бальніца.

26 чэрвеня 1941 года ў нашу вёску ўварваліся фашысты. Яны адразу пачалі ўстанаўліваць свій “новы парадак”: растралялі ўсю сям’ю Чаранкевічаў, каля 20 яўрэяў. За сувязь з партызанамі быў захоплены ксёндз мясцовай капліцы Брычкоўскі і замучаны ў канцлагеры Колдычава. У Рэпіхаве немцы размясцілі ваены гарнізон. Карнікі з гарнізона выязджалі ў другія вёскі і праводзілі карныя акцыі над мірнымі жыхарамі.

На акупіраванай тэрыторыі пачалі стварацца партызанскія атрады. У музеі нашай школы ёсць даныя, што ў ваколіцах Крывошына дзейнічала партызанская група на чале з камандзірам Чырвонай Арміі Анатолем Званковым. Група была створана ў верасні 1941 года, яна нападала на варожыя ўстановы, нарыхтоўчыя пункты.

Актыўны партызанскі рух разгарнуўся на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 1942 годзе. У радах народных мсціўцаў былі нашы землякі: Бацкалевіч К. Ант., Чаранкевіч В. К., Чаранкевіч Г. В., Чаранкевіч А.А., Юрчэня В.Ю. і многія іншыя. Летам 1942 года, рызыкуючы жыццём, яны выпусцілі з сарая 18 савецкіх салдат, якія захапілі фашысты ў палон. У верасні 1942 года каля Крывошына адбыўся бой паміж партызанамі і фашыстамі, якія везлі нарабаванае дабро ў горад Ляхавічы. Пасля гэтага боя засталося дзве машыны з хлебам. Актыўную дапамогу у гэтым аказаў Бацкалевіч Пётр Іванавіч –жыхар вёскі Загор’е. Пасля гэтай перамогі ў жыхароў вёскі яшчэ больш умацавалася вера ў перамогу над нямецкімі захопнікамі.

Сапраўднымі змагарамі за Радзіму былі юнакі нашай вёскі Галамбеўскі Мікалай і Юрчэня Усевалад. Яны змагаліся ў радах партызанскага атрада А. П. Брынскага. Мікалай спачатку быў разведчыкам, а затым падрыўніком. Урач атрадп У. А. Лекамцаў успамінаў, як аднойчы яны з Мікалаем пайшлі на чыгунку, каб узарваць эшалон. Месца выбралі на перагоне Буда – Ганцавічы.

Мікалай хутка зрабіў падкоп, паклаў 5 кг узрыўчаткі і пачаў размотваць шнур. Набліжаўся эшалон з гаручым. Мікалай пацягнуў за шнур і чырвоным феерверкам успыхнуў увесь цягнік. На ліку Галамбеўскага гэта быў 4-ы эшалон.

Герой Савецкага Саюза А.Б. Брынскі у сваіх успамінах пісаў:

“….Прыпыняюся каля кастра і некаторы час гляжу, як майструюць нешта самыямаладыя партызаны нашага атрада – Мікалай Галамбеўскі і Іван Кравец. Галамбеўскі – камсамолец. Я пацікавіўся, што яны майструюць. Коля растлумачыў, што гэта будзе міна для Крывошынскай вузкакалейкі.

У палене прапальвалі дзірку, клалі туды тол, устаўлялі запал, замазвалі, каб не было прыкметна і падкідвалі ў паленіцу, адкуль немцы бралі дровы для топкі паравозаў. Адзін паравоз быў узарваны такімі мінамі на Ліпскіх хутарах, калі стаяў пад пагрузкай, другі на станцыі – Крывошын.”

У 1943 годзе партызанскі атрад актывізаваў баявую дзейнасць на камунікацыях ворага. Мікалая Галамбеўскага перавялі ў разведгрупу, якой камандаваў герой Савецкага Саюза Іван Мікалаевіч Банаў (баявое прозвішча Чорны). У ліпені 1943 года група вярталася з задання з-пад Слуцка. Да месца базіравання партызанскага атрада заставалася кіламетраў 20. Вырашылі прыпыніцца на адпачынак недалёка ад вёскі Крывошын. Двое з групы пайшлі на разведку, у ьок вёскі Заліпенне, а Галамбеўскі і Уласаў засталіся на месцы. Ліпеньскае сонца прыпякала, а дарога стаміла хлопцаў, і яны заснулі. Нейкі здраднік выдаў іх немцам. Фашысты падкраліся да партызан, і адзін з іх выстраліў у Галамбеўскага. Мікалай яшчэ паспеў схапіць ручны кулямёт, але другая куля яго смяротна параніла. Уласаву, адсрэльваючыся, удалося ўцячы. Так са зброяй у руках загінуў наш зямляк Мікалай Галамбеўскі.

7 ліпеня 1944 года сіламі 48-й гвардзейскай Крыварожскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай дывізіі вёска Крывошын была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Нашу вёску вызваляў 146 гвардзейскі стралковы полк, а вёску Галаўнінцы – 143 гвардзейскі стралковы полк. У складзе гэтага палка змагаўся камандзір батальёна гвардзіі Ламака Аляксей Сысоевіч – ён вызваляў вёску Востраў і там геройскі загінуў. Яго цела перавезлі з Вострава ў Крывошын і пахавалі ў брацкай магіле. Адна з вуліц Крывошына названа ў гонар Ламака А. С.

З вызваленнем вёскі пачалося аднаўленне разбуранай фашыстамі гаспадаркі. Многія мужчыны прызыўнога ўзросту былі закліканы ў рады Савецкай Арміі. Вялікі ўклад у перамогу над ворагам унеслі нашы землякі . Аднак не ўсе дажылі да светлага дня Перамогі: многія былі растраляны немцамі за сувязь з партызанамі, многія не вярнуліся з франтоў і з партызанскіх атрадаў. Некаторыя прыйшлі інвалідамі. Жыхары вёскі актыўна сталі адбудоўваць гаспадарку. На сходзе Крывошынскага насельніцтва быў арганізаваны калгас “8 сакавіка”. Першым старшынёй быў абраны франтавік Гатоўчыц Міхалай Іванавіч. У 1953 годзе адбылося аб’яднанне пяці калгасаў. Новы калгас стаў называцца “Шлях Ільіча”, праўленне гэтага калгаса размясцілася ў вёсцы Ліпск.