Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АЗIЯ. КРАIНЫ I НАРОДЫ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
76.29 Кб
Скачать

10. Семіта-хаміцкая сям’я

  • Семіцкая група (арабы, яўрэі Ізраіля)

Паўднёва-Заходняя Азія

Рэгіён узаемапранікнення і ўзаемадзеяння трох буйнейшых культур – арабскай, цюркскай і іранскай (плюс да гэтага неабходна дадаць у большасці хрысціянскі Кіпр і іудзейскі Ізраіль).

Паўднёва-Заходняя Азія – радзіма трох буйных рэлігій свету – хрысціянства, іудаізма і іслама. Іудаізм і хрысціянства ўзніклі сярод яўрэяў Палесціны; іудаізм – у першай палове І тысячагоддзя да н. э., хрысціянства – на мяжы новай эры, аднак лёс гэтых рэлігій быў розны. Увабраўшы шмат прадстаўленняў іудаізма: веру ў Адзінага Бога, загробнае жыццё і інш., хрысціянства стала сусветнай рэлігіяй, а іудаізм так і застаўся рэлігіяй яўрэйскага народа. На тэрыторыі сучаснага Ізраіля знаходзіцца свяшчэнны для трох рэлігій горад – Іерусалім, заснаваны ў сяр. ІІ тысячагоддзя да н. э. Тут размяшчаецца старажытнаіудзейская (Сцяна Плача), раннехрысціянская (Гроб Гасподзень) і мусульманская (мячэць Куббат ас-Сахра) святыні.

Іслам з’явіўся ў пачатку VII ст. на Аравійскім паўвостраве. Тут і знаходзяцца яго галоўныя рэлігійныя цэнтры – Мекка і Медына. Гэта рэлігія распаўсюдзілася пад час арабскіх паходаў VII – IX стст. у іншыя вобласці Паўднёва-Заходняй Азіі.

Усе мусульманскія народы Паўднёва-Заходняй Азіі, акрамя туркаў і курдаў, успрынялі арабскі алфавіт (арабская вязь – справа-налева).

Цэнтральная Азія

Край кантрастаў: тут ёсць і непрыступныя горы з леднікамі, і абшырныя нізіны з пясчанымі і камяністымі пустынямі. Галоўная геаграфічная асаблівасць – аддаленнасць ад акіянаў (асноўнай крыніцы вільгаці).

Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія

Гэты рэгіён радзіма двух сусветных рэлігій: індуізму і будызму.