Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РИВШ программа.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
386.05 Кб
Скачать

Тэма 14. Максім Танк

(1912 – 1995)

Тэматыка i праблематыка твораў Максiма Танка для дзяцей. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў барацьбе за праўду i справядлiвасць ("Сказ пра Вяля"). Iдэя непераможнасцi мастацтва ("Казка пра Музыку"). Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i Максiма Танка. Вершаваная апрацоўка народных казак "Конь i Леў", "Галiнка i верабей", "Ехаў казачнiк Бай", "Журавель i чапля". Маральна-этычныя праблемы ў гэтых казках. Праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў творах з уласна аўтарскiм сюжэтам ("Жук i слiмак", "Мухамор". "Казка пра мядзведзя", "Сярод лясоў наднёманскіх"). Тонкае разуменне асаблiвасцей дзiцячага ўспрымання свету: вершы "Магчыма, не чулi", "Чаму птушкi лётаюць", "Красуня", "Мама" i iнш. "Лемантар" Максiма Танка як вандроўка па моўных сховах. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт твораў паэта. Агляд кнiгі "Блiкi сонца" (1997).

Тэма 15. Станіслаў Шушкевіч

(1908 – 1991)

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi (зборнiк "Вершы", 1934; казка "Звярыны баль", 1929, новая рэдакцыя твора, 1936). Арыентацыя паэта на фальклорныя традыцыi. Вобразы беларускай фауны i флоры як скразныя ў кнiгах для дзяцей: "Лясная калыханка" (1958), "Сарочы церамок" (1959), "Колькi кiпцiкаў у кошкi" (1972) і інш. Драматычная напружанасць сюжэта, камiзм сiтуацый, гульнёвыя элементы, займальнасць i павучальнасць, псiхалагiчная выразнасць казак ("Хворы жораў", 1957, "Камар-брынкун i жаба-квакуха", 1959, "Лiса едзе на кiрмаш...", 1959). Прыём антрапамарфiзму.

Маральна-этычныя праблемы ў вершах ("Хрыпаты пеўнiк", "Свавольнiкi", "Каля лесу ехаў зайка", "Пайшоў коўзацца каток", "Танцавалi ў сшытку кляксы", "Непамыцька – хлопчык Вiцька", "Трутнi" i iнш.). Сатыра i гумар у вершах.

Тэма працы (вершы "Казка-быль пра рэпку", "Муха-папрадуха", "Трутнi", "Працавiтыя швачкi" i iнш.).

Паэтызацыя прыроды ("Вясна прыйшла", "Лiстапад", "Усё зiма заснежыла", "Кветкi-званочкi" i iнш.).

Вершы-жарты ("Колькi кiпцiкаў у кошкi", "Рагатыя бэкi-мэкi", "3бiралася лiса ў госцi" i iнш.).

Асаблiвасцi паэтыкi вершаў С. Шушкевiча: канкрэтнасць паэтычнага вобраза, дакладнасць рыфмы, iнтанацыйнае багацце, меладычнасць.

Тэма 16. Васіль Вітка

(1911 – 1996)

Праца ў рэдакцыях рэспублiканскiх газет i часопiсаў. Гiсторыя стварэння першай казкi для дзяцей "Вавёрчына гора" (1947). Пафас дзейснай дабраты, узаемадапамогi, калектывiзму, народна-песенная вобразнасць, прыём антрапамарфiзму. Аналiз казак "Буслiнае лета" (1957), "Казка пра цара Зубра" (1959), "ППШ" (1962), "Дударык" (1962), "Азбука Васi Вясёлкiна" (1963), "Казкi i краскi" (1984) i iнш. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў .

Вершаваныя жанры дзiцячага фальклору (калыханкi, пацешкi, лiчылкi, загадкi, скорагаворкi) у апрацоўцы Васiля Вiткi (зборнiкi "Дударык" 1964; "Чытанка-маляванка", 1971; "Ладачкi-ладкi", 1977; "Дом, дзе жывуць словы", 1995; "Урокі роднага слова", 2001). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у гэтых кнiгах ("Праводзiны снежнай бабы", "Карусель", "Iванка" i iнш.).

Майстэрства Васiля Вiткi як апавядальнiка ("Зайчык-вадалаз", "Трывога ў Ельнiчах" i iнш.). Юны герой у розных дачыненнях да людзей i прыроды.

Паэма "Беларуская калыханка" (1968) як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка.

Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi.

Выступленнi паэта па праблемах выхавання дзяцей i развiцця дзiцячай лiтаратуры. Кнiгi педагагiчных роздумаў "Дзецi i мы" (1977), "Урокi" (1982), "Азбука душы" (1988). Выхаванне любовi да слова i адчування яго хараства.

Васiль Вiтка — лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Г.Х. Андэрсена.