- •Прадмет і задачы гістарычная навукі. Цывілізацыйная і фармацыйная тэорыі гістарычнага развіцця Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця.
- •2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі: асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця.
- •3. Гісторыя старажытнага свету на беларускіх землях: перыядызацыя, умовы жыцця, асноўныя характэрыстыкі перыядаў.
- •4. Этнагенез беларускага народа
- •5. Рассяленне славян па тэррыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Тэорыя субстратнага паходжання.
- •6. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў усходніх славян
- •7. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы на тэррыторыі Беларусі
- •8. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага
- •9. Вялікае княства літоўскае: канцепцыі, перадумовы і асноўныя прычына фарміравання.
- •10. Палітычны лад вкл
- •11. Беларускія землі у грамадска-палітычным жыцці вкл
- •12. Геапалітычнае становішча вкл і барадзьба з мангола-татарамі і крыжакамі
- •13. Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай
- •14. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у вкл
- •15. Культура Беларусі другой паловы хііі ст. Адраджэнне на Беларусі. Роля беларусскай культуры часоў вкл ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэссе.
- •16. Статуты вкл
- •17. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэррыторыі Беларусі ў хvі-хvііі стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя.
- •18.Брэсцкая цэркоўна-рэлігійная унія
- •19. Люблінская унія 1569 г.: вытокі і змест. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •20. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •21. Тэндэнцыі развіцця фальварка-паншчыннай гаспадаркі ў Рэчы Паспалітай
- •22. Культурнае жыцце у сярэдзіне XVII-XVIII ст.
- •23. Рэч Паспалітая ў Еўрапейскай геапалітыцы. Войны і наступствы войнаў XVI-XVIII стст для Беларусі
- •24. Падзелы Рэчы паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскіх зямель.
- •25. Унутранняя палітыка Расіі ў беларускіх губерніях (1795-1917): саслоўная, нацыянальная, канфесійная,
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Крызіс феадальна-прыгоніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права
- •28. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60-70-х гг. Хіх ст
- •29. Беларускі нацыянальны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст.: асноўныя арганізацыі і характэрныя рысы.
- •30. Беларускі нацыянальны рух ў к хіх ст – пачатку хх.: развіцце дэмакратычна-рэвалюцыйнага руху. Узніткненне палітычных партый
- •31. Фарміраванне беларускай нацыі: умовы і асаблівасці
- •32. Сталыпінскія рэформы на Беларусі
- •33. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Падзеі кастрычніка 1917 г. На Беларусі
- •35. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі
- •36. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці: і-е і іі-е абвяшчэнне бсср
- •37. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
- •38. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930 гг.
- •39. Савецка-Польская вайна 1919-1921 гг.
- •40. Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа
- •41. Асаблівасці ажыцяўлення нэПа ў Беларусі
- •42. Ажыцяўленне індустрыялізацыі ў бсср.
- •43. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •44. Палітыка Беларусізацыі
- •45. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы: асаблівасці нацыянальнай, эканамічнай і рэлігійнай палітыкі іі Рэчы Паспалітай
- •46. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср і гістарычнае значэнне гэтай падзеі
- •47. Фармаванне сучаснай тэрыторыі Беларусі
- •48. Сацыяльна-эканамічнае жыцце Беларусі пасля Вялікай айчыннай вайны, аднаўленне гаспадаркі (1945-1960)
- •50. Хрушчоўская адліга. Нарастанне крызісу ідэялагічнай сістэмы ў 50-я – першая палова 80-х
- •51. Палітыка Перабудов, асаблівасці яе правядзення на беларусі. Пачатак дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы
- •52. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне яе дзяржаўнага суверэнітэту
- •53. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь ва ўмовах рынкавай эканомікі
- •54. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі ст.
- •55. Беларусь на міжнароднай арэне
Прадмет і задачы гістарычная навукі. Цывілізацыйная і фармацыйная тэорыі гістарычнага развіцця Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі.
Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва.
Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная.
Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.
Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства.
Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Асноўнае месца ў метадалогіі належыць тэорыі і прынцыпам гістарычнага пазнання. Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця.
Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі метадалогіі гісторыі з’яўляюцца такія прынцыпы як аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць.
Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент.
Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, дзе змяшчаецца багаты матэрыял аб жыцці беларусаў; лінгвістычныя крыніцы - мову, назвы гарадоў і паселішч, мясцовасцей і г.д., што таксама да дапамагае высветліць многія старонкі нашай гісторыі.
Гісторыя XX ст. адлюстравана ў пісьмовых крыніцах і дакументах органаў улады, у перыядычным друку, мастацкай літаратуры, мемуарах, кінафотадакументалістыцы.