- •Гісторыя беларускай літаратуры Праграма дзяржаўнага экзамену
- •Гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі
- •1. Літаратура XI – XVI стагоддзяў
- •1.1. Літаратура ранняга Сярэднявечча (XI - першая палова XIII ст.)
- •1.2. Літаратура позняга Сярэднявечча (сярэдзіна XIII - пачатак XVI ст.)
- •1.2.1. Станаўленне даўняй літаратуры як нацыянальнай з'явы.
- •1.3. Літаратура эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (XVI ст.)
- •2. Літаратура XVII - хvіп стагоддзяў
- •2.1. Літаратура перыяду Барока (канец XVI - 30-я гады XVIII ст.)
- •3. Літаратура XIX стагоддзя
- •3.1. Літаратура першай паловы XIX ст.
- •3.2. Літаратура другой паловы XIX ст.
- •3.2.2. Беларуская літаратурная класіка XIX ст.
- •3.2.3. Творчасць пісьменнікаў-дэмакратаў
- •4. Літаратура XX стагоддзя
- •4.1. Літаратурны працэс першай трэці XX ст.
- •4.1.2. Пісьменнікі-пачынальнікі навейшай літаратуры
- •4.1.5. Творчасць пісьменнікаў "Маладняка" і "Узвышша"
- •4. 2. Літаратурны працэс 1930-х - сярэдзіны 1950-х гг.
- •4.2.5. Паэты-класікі савецкага перыяду
- •4. 3. Літаратурны працэс другой паловы XX ст.
- •4.3.4. Творчасць пісьменнікаў філалагічнага пакалення
- •5. Сучасны літаратурны працэс
- •5.1. Сацыякультурная сітуацыя другой паловы 1980-х - пачатку 1990-х гг.
- •5. 2. Творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў-сямідзесятнікаў
- •5.4. Творчасць прадстаўнікоў пакалення "тутэйшых"
- •Спіс літаратуры гісторыя беларускай літаратуры хі–хviii стагоддзяў
- •Гісторыя беларускай літаратуры хіх стагоддзя
- •Гісторыя беларускай літаратуры хх – пачатку хіх стагоддзя Навуковая і крытычная літаратура Асноўная
Установа адукацыі
“Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Рэктар УА “МДУ імя А.А. Куляшова” ____________К.М. Бандарэнка ____ _______________ 201__ г. Рэгістрацыйны № ІА__________ |
Гісторыя беларускай літаратуры Праграма дзяржаўнага экзамену
для спецыяльнасці 1-02 03 07-01 “Замежная мова.
Беларуская мова і літаратура”
Факультэт замежных моў
201__ г.
Складальнік:
Я.І. Клімуць – дацэнт кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, кандыдат філалагічных навук
Праграма складзена на аснове тыпавых праграм па дысцыпліне “Гісторыя беларускай літаратуры”, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь адпаведна 12.02.2005 года, рэгістрацыйны № ТД- ГД .007 і 10.02.2009 года, рэгістрацыйны № ТД – А 158 / тып.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння:
на пасяджэнні кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства
(пратакол № ____ ад “____” _____________ 201__ г.);
Загадчык кафедры ___________________ Я.Я. Іваноў
на пасяджэнні вучэбна-метадычнай камісіі факультэта замежных моў
(пратакол № ____ ад “____” _____________ 201__ г.);
Старшыня __________________ Н.А. Іорына
на пасяджэнні навукова-метадычнага савета УА “МДУ імя А.А. Куляшова”
(пратакол № ____ ад “____” _____________ 201__ г.)
Старшыня _____________________ М.І. Вішнеўскі
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў працэсе развіцця асобы. Таму ў Рэспубліцы Беларусь распрацавана канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі, якая прадугледжвае павышэнне ўзроўню патрабаванняў да прафесійнай, агульнаграмадзянскай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў беларуска мовы і літаратуры. У гэтым працэсе асобнае месца займаюць дысцыпліны літаратуразнаўчага цыклу.
Адным з кампанентаў літаратурнай адукацыі з’яўляецца веданне мастацкіх тэкстаў і заканамернасцяў літаратурнага працэсу нацыянальнага і сусветнага прыгожага пісьменства. Разам з тым філолаг не павінен абмяжоўвацца толькі ведамі па гісторыі літаратуры. Важнае месца ў працэсе літаратурнай адукацыі займае і такая вучэбная дысцыпліна, як “Уводзіны ў літаратуразнаўства”. Выніковай формай кантролю ведаў будучага настаўніка-славесніка з’яўляецца экзамен па беларускай літаратуры і методыцы яе выкладання, на якім выпускнікі павінны прадэманстраваць свае веды па розных вучэбных дысцыплінах літаратуразнаўчага цыклу. Зыходзячы з гэтага ў праграму па гісторыі нацыянальнай літаратуры да дзяржаўнага экзамену ўключаны пытанні па наступных дысцыплінах: “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Уводзіны ў літаратуразнаўства” і “Гісторыя літаратурнай крытыкі”.
Пытанні экзаменацыйных білетаў па гісторыі беларускай складзены на падставе дадзенай праграмы. Структура адказу студэнта на пытанне білета павінна адпавядаць вызначаным у праграме палажэнням, якія ў працэсе падрыхтоўкі і адказу выпускнік павінен напоўніць адпаведным тэарэтычным, практычна-ілюстрацыйным зместам.
Гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі
1. Літаратура XI – XVI стагоддзяў