Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М. Лынькоў ГБЛ.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
252.93 Кб
Скачать

I невыпадкова менавіта Нупрэй, парабак Івана, заступаецца за салдатак, якіх крыўдзіць стараста.

Прырода ў аповесці «Чырвоныя ляды», як і ў папярэдніх творах пісьменніка, — умяшчальня і гарант спрадвечнага існа-вання свету з захаваннем жыццёвага аптымізму, якое гора людзі ні перажывалі б. Алтэр, скупшчык рыззя, жыве бедна. Але ён аптыміст, бо адчувае сваю глыбокую душэўную далучанасць да прыроды. «Уга, чаму ж яму плакаць, калі сонца смяецца!»

У канцы аповесці павявае ўжо блізкім ветрам рэвалюцыі. Вяртаюцца з фронту некаторыя салдаты, якія нясуць у сабе па-чуццё бурнай нянавісці да вайны і да ўлад, якія яе распачалі. Ужо з'яўляюцца першыя спробы яшчэ нясмелай агітацыі і не зусм смелага супрацьдзеяння мясцоваму начальству.

Жанрава-стылявая будова аповесці — мазаічная. Кожны яе раздзел нібы асобная навела. Такая форма не дазваляе развіць дзеянне ў хуткіх тэмпах бягучага часу. Але гэта і не патрэбна пісьменніку, бо жыццё ў глухой правінцыі цячэ марудна і шмат у чым стыхійна. Тут літаратурная форма якраз адэкватная самой плыні жыцця. Затое ў кожным мазаічным раздзеле-малюнку — асобная, глыбока раскрытая падрабязная побытава-сацыяльная сітуацыя, непаўторныя, каларытныя характары местачковых лю-дзей з іх жывой наддняпроўскай гаворкай (прататыпам адлюстрава-нага мястэчка стала добра знаёмае аўтару мястэчка Свержань). Пісьменнік захапляўся экзатычнымі народнымі слоўцамі: «вылі-вак», «збязуліць» (разысціся, расперазацца, здурнець), «шуядзь» (зброд, дробяза), «бучны» (натапыраны), «знецікі» (знянацку), «задыхнеча» (душная атмасфера), «цанавацца», «пашлакатаваць» (пацешыць), «ніціцца» (прыгінацца). Шмат у аповесці арыгі-нальных народных прымавак. Некаторыя з іх стварыў, магчыма, сам пісьменнік па законах народнага ладу. Адметнасць моўных і стылявых рэсурсаў у аповесці «На чырвоных лядах» звярнула на ся-бе ўвагу Якуба Коласа, які ў артыкуле «Мова М. Лынькова па рама-ну «На чырвоных лядах» (1934), адзначыўшы, што «М. Лынькоў выдатны майстар слова», усё ж крытыкаваў пісьменніка за праз-мернае захапленне правінцыялізмамі, якія яшчэ не сталі «ста-більнымі словамі».

Паказ народнага быту часта не лічыўся ў пачатку 30-х гадоў станоўчай якасцю літаратуры. Крытыка баялася, што за бытавы-мі падрабязнасцямі ў мастацкім творы прападзе галоўная ідэя, прыглушыцца палітычнае гучанне зместу. Асабліва рашучыя на-падкі часта рабіліся на тыя творы, у якіх глыбока паказваліся быт і псіхалогія. Псіхалагічная глыбіня пагардліва і здзекліва назы-валася «самакапаннем у душы», хоць відавочна, што беларускай прозе яшчэ не пагражалі крайнасці захаплення псіхалогіяй. На (395-396) адварот, псіхалагічны ўзровень яе быў у цэлым даволі невысокі. Нягледзячы на «тэарэтычныя» перашкоды для развіцця бытавой жанрава-стылявой лініі, лепшыя пісьменнікі адчувалі яе неаб-ходнасць, яе плённасць для агульнага росту беларускай літаратуры.

Калі ў рамане «На чырвоных лядах» паказвалася дарэвалю-цыйнае жыццё, то ў рамане К. Крапівы «Мядзведзічы» (1932), блізкім да аповесці М. Лынькова па жанрава-стылявым выбары, жыла беларуская вёска першых паслярэвалюцыйных гадоў. К. Кра-піва, раскрываючы сацыяльныя канфлікты беларускай вёскі, не мінае яе побыту, яе маральных і псіхалагічных канфліктаў, пры-чым паказвае іх не ізалявана ад сацыяльных праблем, а ў цеснай сувязі, як адзінства жыцця.

Аповесць «На чырвоных лядах» засталася незакончанай, як, дарэчы, і многія іншыя творы 30-х гадоў, у тым ліку і раман К. Крапівы «Мядзведзічы». Напісана і надрукавана толькі пер-шая частка аповесці. Незавершанасць пісьменніцкіх задум таго часу, якія раскрывалі гістарычны пярэдадзень рэвалюцыі і ка-лектывізацыі, стала вынікам неспрыяльных палітычных умоў, калі аб'ектыўна-рэалістычнае адлюстраванне падзей рэвалюцыі і калектывізацыі стала немагчымым, бо ўжо склаліся цвёрдыя стэ-рэатыпы асвятлення гэтых падзей, якія трохі пазней манумен-тальна і надоўга закансервуюцца ў «Гісторыі УКП (б)». Пісьмен-нікі, адчуваючы, што любыя замахі на рэалістычны паказ пе-раломных момантаў у жыцці народа будуць абавязкова жорстка перакрывацца, пакідалі свае творы незавершанымі або вярталіся да іх праз працяглы час, як Якуб Колас, аўтар трылогіі «На рос-танях», пасля асуджэння культу Сталіна.

Да сярэдзіны 30-х гадоў «маладнякоўскае» прыгодніцтва пас-тупова страчвае эстэтычную неабходнасць у літаратурным пра-цэсе. Залішняя ўвага да незвычайнага ўспрымалася ужо як нена-туральнасць, а часам нават як фальш, скажэнне жыццёвай праў-ды. Заставалася яшчэ адно літаратурнае поле, нават цэлая «аў-таномная» дзяржава ў літаратуры, дзе незвычайнасць магла дахо-дзіць да ўмоўнасці, дзе рамантыка магла гаварыць на ўвесь го-лас, — гэта дзіцячая літаратура.

У 20-я гады спецыяльна для дзяцей пісьменнік не пісаў, хоць героямі яго твораў часта былі дзеці. Пасля рамана «На чырвоных лядах» адна за адной з'яўляюцца ў М. Лынькова аповесці для дзяцей «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936).

М. Лынькоў выбіраўся дэлегатам на першы Усесаюзны з'езд пісьменнікаў. Ён пісаў у «Аўтабіяграфіі»: «У 1934 годзе быў на першым Усесаюзным з'ездзе пісьменнікаў, у часе якога з групай беларускіх пісьменнікаў быў у гасцях у Аляксея Максімавіча (396-397) Горкага. Гэта сустрэча назаўсёды засталася ў маёй памяці як ад-на з самых урачыстых падзей у маім жыцці» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. С. 365).

З 1938 г. М. Лынькоў узначальвае Саюз пісьменнікаў БССР.

Пісьменнік прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі у Заход-нюю Беларусь 17 верасня 1939 г., што адлюстравалася ў яго творчасці. Рэдагаваў вайсковую газету «Беларуская звязда». Хут-ка з'явіліся апавяданні, якія склалі зборнік «Сустрэчы» (1940) і аповесць, якая дала назву зборніку.

Героем аповесці «Сустрэчы» з'яўляецца Захар Крымянец, стары камуніст, засуджаны польскімі ўладамі да пажыццёвага зняволення за смелае знішчэнне ў зале суда па загаду сваёй пар-тыі правакатара. Па прызнанню самога пісьменніка, прататыпам вобраза Захара Крымянца паслужыў яму вядомы герой заходне-беларускага рэвалюцыйнага руху Сяргей Прытыцкі, прысуджаны спачатку за свой учынак па знішчэнню правакатара да пакаран-ня смерцю, што шырокім масавым пратэстам ускалыхнула ўсю сусветную дэмакратычную гармадскасць. У выніку смяротная кара была заменена С. Прытыцкаму на пажыццёвае зняволенне.

Аднак, відаць, толькі па вельмі агульных знакавых момантах жыццёвага лёсу можна збліжаць літаратурнага героя Захара Крымянца і рэальную асобу С. Прытыцкага. Па-першае, яны рознага ўзросту. Захар ужо меў дарослую дачку, а Сяргею Пры-тыцкаму ў час апісаных падзей было усяго 26 гадоў. Па-другое, перабольшаны ахвярны эмацыянальна-псіхалагічны стан Захара Крымянца. Шсьменнік знаходзіўся ў Заходняй Беларусі зусім не працяглы час і таму не валодаў дастатковым запасам канкрэтна-жыццёвых назіранняў над заходнебеларускай рэчаіснасцю. Зусім зразумела, што ў поглядзе на гэтую рэчаіснасць ён міжвольна карыстаецца прапагандысцкімі трафарэтамі, распаўсюджанымі ў прэсе Савецкай Беларусі. Іх прысутнасць у аповесці відавочная. Камуністам у польскіх турмах было, вядома, нялёгка, але палі-тыка на іх фізічнае вынішчэнне адсутнічала. Не ведаў пісьмен-нік, відаць, і таго, што выхад заходнебеларускіх камуністаў з польскіх турмаў не абяцаў ім ружовых перспектыў пры савецкай уладзе. Дзейнічала пастанова сталінскага Камінтэрна аб роспус-ку Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі па прычыне быц-цам бы масавага пранікнення ў яе шэрагі агентаў польскіх спец-службаў. Існаванне такой пастановы ў адносінах да канкрэтнага камуніста вылівалася пасля верасня ў недавер і падазрэнне, а нярэдка — у арышт.

Не паспеўшы акрэслена ўлавіць сапраўдныя калізіі заходне-беларускага жыцця, пісьменнік вымушаны быў у мастацкім пла (397-398) не абвастраць сюжэтныя лініі твораў, якія склалі зборнік «Суст-рэча», меладраматычнымі прыёмамі, што падрывала жыццёвую натуральнасць вобразнага ўвасаблення. Сам пісьменнік адчуваў мастацкую недасканаласць гэтых твораў. Ён пісаў перакладчыку П. С. Кабзарэўскаму, які прапанаваў уключыць у зборнік перак-ладаў на рускую мову апавяданне «Дай зорку»: «Што датычыцца навелы «Дай зорку», то я не рэкамендаваў бы Вам перакладць яе — лічу яе слабаватай» (VIII, 29).

I усё ж падзеі такога велізарнага гістарычнага маштабу, як уз'яднанне Беларусі і савецка-фінская вайна 1939—1940 гг., бу-дзілі цвярозыя зрухі ў грамадскай свядомасці, у тым ліку і ў све-таадчуванні творчай інтэлігенцыі.

3

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знахо-дзіўся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку. Ён рэдагаваў га-зету «За Савецкую Беларусь», публікаваў фельетоны, нарысы і артыкулы ў іншых франтавых выданнях, а таксама ў газетах «Правда», «йзвестня», «Савецкая Беларусь», у вядомых часопі-сах «Огонёк» і «Славяне», у многіх альманахах і зборніках ваен-нага часу. Пісьменніцкая прафесія аказалася вельмі патрэбнай вайсковай спецыяльнасцю.

Газета «За Савецкую Беларусь» пачала выдавацца ў цяжкіх умовах адступлення Чырвонай Арміі, калі членам рэдакцыі ра-зам з рэдактарам даводзілася ратавацца ад частых бамбёжак і вырывацца з акружэння. Пякучым болем жыла ў сэрцы Міхася Ціханавіча трывога за лёс сям'і, якая засталася ў акупаваным Мінску. Хоць некаторыя чуткі спачатку давалі надзею, Іпто жон-ка і сын жывыя, але надзея не спраўдзілася. Іх расстралялі фа-шысты.

Змест апавяданняў М. Лынькова ваенных гадоў — тыповае эмацыяльна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх учрушэнняў савецкага народа і яго літаратуры таго часу, асабліва псршага пе-рыяду вайны. Ён увесь вычэрпваўся канцэнтраваным патрыя-тычным заклікам да бязлітаснай барацьбы з захопнікамі. Калі ў паэзіі ідэя закліку часцей за ўсё выказваецца адкрыта і непас-рэдна, праз аўтарскі голас, то ў прозе — найчасцей праз абваст-рэнне сюжэтных сітуацый, калі герой сустракаецца з ворагам твар у твар. Задача ў дадзеным выпадку заключалася ў тым, каб выклікаць бурную і пратэстуючую хвалю спачування да бараць-біта і ахвяры, а г. зн. і нястрымную нянавісць да ворага. Падоб-ная задача дасягалася найлягчэй выбарам выключнасці падзей — напрыклад, ствараліся эпізоды, у якіх у адкрытую баявую схват (398-399) ку з ворагам уступаюць дзеці або старыя людзі. Акрамя таго, баявы подзвіг патрабавалася паказваць маштабным і гучным, найлепш — узрыў, на меншае пісьменнікі рэдка згаджаліся. Усё гэта павінна было нашмат павысіць эмацыянальны тонус спачу-вання, а спачуванне, само сабой, пераўтварыцца ў заклік да ба-рацьбы.

Апавяданні М. Лынькова «Васількі» (1942) і «Астап» (1943) якраз і з'явіліся творчым увасабленнем прасцейшых мастацкіх прынцыпаў у адлюстраванні вайны на першым этапе яе літара-турнага асэнсавання. У апавяданні «Васількі» подзвіг сапраўды здзяйсняецца надзвычай гучна. Яго здзяйсняе трынаццацігадовы хлопчык Міколка. Ён гранатай знішчыў не абы каго, а цэлую машыну эсэсаўцаў, помсцячы за смерць маці і малой сястрычкі. Як бачна, усё тут падпарадкавана ідэі закліку да барацьбы, бо хі-ба можна заставацца абыякавым ці баязліўцам, калі ворагі забі-ваюць малых дзяўчынак, ды яшчэ хворых. Кожнае добрае сэрца павінна балюча скалануцца ад жаху і жалю і пераплавіць іх у ге-раічную гатоўнасць змагацца. Уражлівасць падзеі ўзмацняецца яшчэ і іншымі пачуццёва насычанымі дэталямі: каля забітага Міколкі валяецца «яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Ды выпалі з-за пазухі і ляжалі ў пылу запазне-лыя восеньскія васількі» (II, 13). Гэтак просталінейна ў той час праводзілася літаратурай думка аб непрымірымасці двух светаў — чорна-забойчага чужога і светла-змагарнага свайго.

Па ідэйнаму прызначэнню і па аднатыпнасці паэтыкі да «Ва-сількоў» прымыкаюць апавяданні «Ірына», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» (усе — 1942).

У апавяданнях «Ірына» і «Астап» подзвігу герояў папярэдні-чаюць асабістыя трагедыі: злой варожай рукой забіты малы сы-нок Ірыны, а ў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткай і ўнукамі. Самі па сабе гэтыя факты клічуць да помсты. I яна ад-бываецца. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасці правадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непра-лазныя балотныя нетры, адкуль няма звароту і дзе гіне сам.

Вядомы сусанінскі матыў у апавяданні «Астап», як не што іншае, якраз і сведчыць пра літаратурную ўмоўнасць яго зместу, калі праўдзівасць факта правяраецца не адпаведнасцю жыццю і рэальным умовам часу (яны нібы недастаткова значныя і аўта-рытэтныя для сцвярджэння ідэі), а спасылкай на вядомую ўжо традыцыю. Яна здаецца важкай у ідэйным сэнсе, болыІІ перака-нальнай, бо ўжо замацавалася ў свядомасці людзей. Што даты-чыцца апавядання «Астап», то ў параметрах сённяшніх ведаў пра мінулую вайну можна засумнявацца, што было шмат выпадкаў, каб немцы такім прымітыўным і ненадзейным метадам шукалі (399-400) партызан. Для гэтага ў іх была кваліфікаваная і вопытная раз-ведка. Праўда, адзін падобны выпадак ведае гісторыя мінулай вайны на Беларусі — трагічны лёс братоў Міхаіла і Івана Цубаў. Аднак і гэты адзіны выпадак, напэўна, патрабуе праверкі фак-тычнай верагоднасці: што ў ім несумненная праўда, а што ідзе ад афіцыйнай легенды, якая павінна была замацаваць уяўленне аб вычарпальна масавай барацьбе беларусаў, аж да апошняга ча-лавека, уключаючы старых і дзяцей.

Ва ўсіх амаль апавяданях М. Лынькова ваеннага цыкла зна-ходзяцца сюжэтныя моманты, якія не адпавядаюць праўдзе жорсткіх рэальных абставін вайны. Напрыклад, у апавяданні «Васількі» вяскоўцы, якія збіраюцца стаць партызанамі, хаваюць назапашаную зброю ў лесе пад старымі ялінамі, у месцы, якое добра вядома нават хлапчуку Міколку. У апавяданні «Дзіцячы башмачок» беларускія жанчыны забіваюць каменнямі ўзброенага нямецкага яфрэйтара.

Публіцыстычная спадчына М. Лынькова ваенных гадоў на тэму вайны параўнаўча даволі аб'ёмная, а ў цэлым за гады вай-ны ім напісана вельмі шмат артыкулаў, у тым ліку крытычных. Усе публіцыстычныя артыкулы гэтага часу таксама маюць агуль-на адрасны, адкрыта «выхаваўчы» змест. Галоўнае ў іх — адкры-ты і падтэкставы заклік да барацьбы. Гэтай ідэйнай задачы пад-парадкавана кожная, самая дробязная фактычная дэталь. Прык-ладам можа служыць нарыс «Даватар» (1942) пра генерал-майо-ра, Героя Савецкага Саюза Л. Даватара, напісаны пасля яго гібе-лі ў бітве за Маскву (Па неўстаноўленых прычынах нарыс не быў апублікаваны ў гады вайны). Вобраз Даватара ў нарысе плакатны, ён створаны толькі светлымі пункцірнымі рысамі. Даватару ўсё вы-датна ўдаецца. У яго жыцці як чалавека і камандзіра няма ніякіх ускладненняў ці хоць бы малых непрыемнасцяў, няўвязак. Яго жыццё — адно ўрачыстае свята перамог без псіхалагічных пе-раходаў ад аднаго этапу трыумфальнага ўзыходжання да другога. Нічога не гаворыцца ў нарысе пра напружанае і цяжкае стано-вішча савецкіх войскаў пад Масквой, пра вялікія іх страты. Таму і смерць Л. Даватара ўспрымаецца як сляпая выпадковасць вай-ны, а не як факт-сведчанне надзвычай крытычнай ваеннай сі-туацыі пад Масквой, калі генералы падвяргаліся такой жа небяс-пецы, як і радавыя салдаты.

У нарысе «Шляхамі. Дарожныя нататкі», напісаным у 1944 г. як абагульняючы вынік вяртання на вызваленую Беларусь, сама назва якога быццам бы абавязвала да аб'ектыўнай храналогіі па прынцыпу «што бачу, тое і пішу», на жаль, пануе ўсё тое ж свя-домае ці несвядомае ўхіленне ад праблемнага і праўдзівага пака (400-401) зу ўбачаных падзей, калі цяжкая і крывавая вайна выглядае бра-вурным маршам да хуткай канчатковай перамогі. Разбітая ваен-ная тэхніка бачыцца толькі нямецкая, трупы салдат заўважаюц-ца толькі варожыя. I вельмі рэдка сустракаюцца прызнанні ўдзельнікаў вайны нават такога «змекчанага» тыпу: «Тугавата нам прыйшлося аднойчы пад Кур'янамі» (II, 139). «Крутавата нам даводзілася». Не сказана, што «туга», «крута», а ўсяго толькі «трохі туга», «трохі крута», таму ўсё заўсёды канчаецца добра, без трагічных няўдач і паражэнняў. Падобны падыход да ад-люстравання ваенных падзей не даваў адказу на пытанне, чаму пры такой «суцэльнай» пераможнасці вайна доўжылася так доў-га. Друкуючы нарыс у 1945 г., аўтар зняў ці вымушаны быў зняць адзін з нямногіх у нарысе сумных і праўдзівых момантаў вайны, а менавіта такі: «На заходнім схіле форта хавалі забітых, памерлых ад ран. Пад вялізнымі асакорамі — надзейнаю вартаю ад заходніх вятроў — вырасталі ўзгоркі брацкіх магіл. Байцы су-рова і маўкліва ўпрыгожвалі іх рознакаляровым каменнем, гір-ляндамі хвоі, ставілі цёсавыя агароджы, простыя манументы з імёнамі загінуўшых на полі боя сваіх сяброў і таварышаў» (II, 505).

Лісты М. Лынькова ваенных гадоў, як і іншых беларускіх пісьменнікаў, чыста інфармацыйныя па зместу, без глыбокага роздуму над падзеямі. У іх вельмі адчуваецца відавочная боязь ваеннай цэнзуры, якая магла шчырыя і складаныя развагі вытлу-мачыць не ў карысць аўтара. Нават паведамляючы сябрам пра трагічную смерць у Маскве, у гасцініцы «Масква», у 1942 г. Янкі Купалы, ён піша, што народны паэт Беларусі «памёр», хоць М. Лынькоў, магчыма, як ніхто з іншых беларускіх пісьменнікаў ведаў, што смерць Янкі Купалы — трагедыя з нявысветленымі прычынамі і акалічнасцямі.

4

Прыйшла перамога, а з ёю новыя праблемы і трывогі.

Дэмабілізаваўшыся і вярнуўшыся ў Мінск, М. Лынькоў зас-таецца Старшынёй Саюза пісьменнікаў і шмат увагі аддае на-ладжванню элементарных жыццёвых умоў для пісьменнікаў у разбураным Мінску. Адначасова некалькі гадоў працуе дырэкта-рам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі Навук. У пасляваенныя гады разгортваецца акгыўная грамадская дзей-насць пісьменніка. З'яўляецца разам з Я. Коласам членам камісіі па расследаванню злачынстваў фашысцкіх захопнікаў у Мінску. Удзельнічае ў руху абароны міру. У якасці дыпламата ездзіць у Амерыку на паседжанні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Навед-вае іншыя краіны. Некаторыя назіранні над зарубежным жыц (401-402) цём сталі зместам апавяданняў. У гэтых творах пераважае афі-цыйная і ідэалагічная пазіцыя непрымірымага існавання двух светаў: капіталістычнага, дзе пануе «демократня нанзнанку» (так называецца адзін з артыкулаў пісьменніка) і сацыялістычнага, дзе жывуць «людн нового мнра» (таксама назва артыкула пісь-менніка).

Аднак пры ўсёй занятасці патрабаваннямі бягучага моманту ўсе ўнутраныя рэсурсы М. Лынькова паглынала праца над рама-нам «Векапомныя дні» ў чатырох кнігах (1949—1956). Гэта быў яго магістральны знаятак. Раман быў задуманы яшчэ ў час вай-ны, бо пісьменнік адчуваў глабальнае значэнне духоўпага вопы-ту чалавецтва, набытага ў барацьбе з фашызмам. 1 калі вопыт барацьбы з Напалеонам выліўся ў духоўна абагулыіяючую эпа-пею «Вайна і мір» Л. Талстога, а грамадзянская найпа зпайшла трагічна-эпапейнае адлюстраванне ў рамане «Ціхі Дон» М. Шо-лахава, то усімі пісьменнымі людзьмі ў глыбіні душы чакалася, што і пасля гэтай перажытай вайны павінен з'яшцца твор, які стане такім жа панарамным люстэркам рэальнай гісюрыі сусвет-нага катаклізму. Адносна сваёй радзімы Беларусі, якая змагалася з ворагам на патрызанскіх шляхах, М. Лынькоў г>тую задачу ўзяў на сябе.

Над раманам М. Лынькоў працваў натхнёна і І нялікім ду-шэўным напружаннем. Магчыма, сапраўды ў час стнарліня ра-мана яму мроіўся мастацкі ідэал «Вайны і міру» і «Ціхаіа Дона». Але наўрад ці пісьменнік у той час задумваўся над пытаннем, ці існавалі рэальныя ўмовы ў грамадстве пасляваенпых гадоў для стварэння эпасу ўсяго нацыянальнага лёсу народа. Мабыць, не. Па-першае, увесь раман прысвечаны партызанскай барацьбе і жыццю людзей на акупіраванай Беларусі, з фактычным абліччам якіх аўтар не сутыкаўся, бо ўсю вайну правёў у арміі. Праўда, пісьменнік сабраў шмат дакументальных матэрыялаў, але яны не маглі поўнасцю кампенсаваць акалічнасць асабістай уключанасці ў апісваемыя падзеі. Магчыма, гэты фактар і не быў галоўным сярод іншых фактараў, якія стрымлівалі творчыя магчымасці пісьменніка. Аўтар «Вайны і міру» таксама не ўдзелыіічаў у вай-не 1812 г. Галоўным, бадай, аказалася тое, што не была свабод-най прастора палітычнага, ідэйнага і культурнага жыцця таго ча-су для свабоднай творчасці. На ўсю моц у друку грымелі фанфа-ры з нагоды з'яўлення пастановы ЦК УКП(б) адносна часопісаў «Звезда» і «Ленннград». Канцэптуальна пісьменнік вымушаны быў ставіць сябе ў рамкі пэўных ідэалагічных канструкцый, ісці за старымі часоў вайны дагматычнымі ўяўленнямі аб характары партызанскай барацьбы на Беларусі. Ва ўмовах пасляваеннай са-вецкай рэчаіснасці М. Лынькоў, як цяпер відаць, залішне рана (402-403) ўзяўся за эпапею пра трагічную паласу народнага быцця, якая патрабуе паўнаты ўяўленняў, пазіцыйнай аб'ектыўнасці і ма-ральнай паслядоўнасці, час эпапей яшчэ не наступіў. Да хру-шчоўскай «адлігі» было далекавата. Раман быў закончаны якраз тады, калі яна пачалася. I ўсё ж талент пісьменніка, эрнергія яго творчай думкі, сама літаратурная логіка ў многіх выпадках дазва-лялі пісьменніку вырывацца за гэтыя рамкі і пісаць праўду вай-ны, праўду народнага лёсу. Менавіта гэтымі момантамі раман «Векапомныя дні» замацаваўся ў гісторыі ваеннай прозы, у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры.

Раман пачынаецца з падзеі пачатку вайны, з таго, як у час нямецкай бамбёжкі пераправы на адным з бежанскіх вазоў нара-джаецца дзіця. «I людзям здалося, што выбух цягнецца доўга-доўга. Такі люты крык стаяў над возам, што некаторыя аж сцялі зубы ад болю. Раптам крык абарваўся, сціх, заглух, і новыя гукі пачуліся ад воза.

— Ку-га... ку-га... — раздавалася тонкае, пісклівае, і пажы-лыя жанчыны, што сядзелі нахмураныя, прыкрыўшы целам сваіх дзяцей, адразу ж прыйшлі ў рух, хутка загаварылі, і іх шэра-зям-лістыя ад страху твары пацяплелі, расплыліся ў спрадвечныя ма-цярынскія ўсмешкі» (IV, 9).

А пасля апісання бамбёжкі і нараджэння дзіцяці даецца такі пейзаж: «Паступова насоўвалася ноч. Над ракой узняліся праз-рыстыя кудзеркі пары. Яны гусцелі з кожнай хвілінай, і хутка белы туман ахінуў раку, берагі, прыбрэжныя лесавыя ўзгоркі...

У недасяглай вышыні замігцелі першыя зоры. Вялі загадкавы гоман казачныя ў прадночным змроку велізарныя хвоі, яліны. Пляскалася вада ўнізе ў рацэ. Чуліся галасы начных птушак, ле-савыя шорахі, нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямлі і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі» (V, 10).

Якая незвычайная ціхамірнасць у прыродзе! Толькі што зям-лю ірвалі бомбы, падалі дрэвы, гінулі людзі. I раптам такая замі-ранасць — «кудзеркі пары» над ракой. Тут відочнае несупадзен-не створанага настрою самым падзеям. Зямля ўжо крычала ра-зам з людзьмі, а не «перашэптвалася». Пісьменніка можна было б абвінаваціць у антымастацкасці, калі б тут не было спецыяль-нага прыёму, аблюбаванага пісьменнікам яшчэ ў апавяданнях 20-х гадоў. Справа ў тым, што і ў рамане «Векапомныя дні» пей-зажныя малюнкі пацвярджаюць аўтарскую думку, увасобленую ў эпізодзе нараджэння дзіцяці пад бамбёжкай. I гэтая думка ў нас-тупным: што бы ні адбывалася на зямлі, вечныя законы жыцця бяруць сваё. Жыццё ўсё роўна мала змянянецца 1 трыумфуе. Эпічная веліч прыроды не можа пахіснуцца, а значыць — яна не можа прыняць вайну, і вайна варожая прыродзе і жыццю наогул. (403-404)

Але вельмі заўважаецца, што думка дадзенага эпізоду фарму-люецца пісьменнікам залішне рацыяналістычна. Даволі адчу-вальныя сляды прыёму, метаду. Бамбёжка прама супрацьстаў-ляецца жыццю прыроды, якой яна была ў мірны час. Аднак у гэтай рацыяналістычнасці было відочнае імкненне да філасафіч-насці, а ў «кудзерках пары» — да паэтычнасці.

М. Лынькоў, як і іншыя пісьменнікі першых пасляваенных гадоў, усімі сіламі імкнуўся паказаць не голы, толькі падзейны факт вайны, а надаць яму агульную сэнсавую значнасць, паста-віць яго побач са спрадвечнымі законамі жыцця і гэтым самым даць яму агульначалавечае асвятленне. Працяг пейзажнага ма-люнка ў рамане наступны: «Дзесьці ў самым гушчэрніку закуга-кала сава, і здавалася, нібы недзе блізка-блізка, вось пад самым кустом, заліваецца жаласным плачам дзіця: а-а-а... а-а-а... Але плач пераносіўся ўсё далей і далей і хутка знік, перайшоўшы раптам у густы, раскацісты рогат» (IV, 11).

Куганне савы — гэта голас нетраў, прыроды, зямлі. Яго пры-значэнне — раскрыць вобраз вайны знутры, стварыць атмасферу спрадвечнай «паэзіі» вакол падзей. На гэтым тэматычным нап-рамку літаратура быццам нанава вучыцца ствараць «паэзію» ва-енных падзей. М, Лынькоў быў у ліку першых.

Жаласным плачам дзіцяці сава прадракае людзям нялікую бяду, трагічныя катастрофы. Пазней гэты прыём бліскуча выка-рыстае I. Чыгрынаў у рамане «Плач перапёлкі».

Паказальна, як рэагуюць героі рамана «Векапоммыя дні» на прарочы голас птушкі: «1ш ты, разышлося нячыстае егнарэнне! — злосна сплюнуў Астап Канапелька і зняў шапку, дзс заўсёды ха-валася яго люлька і капшук з самасеем. 3 гэтай шапкі пасмейва-ліся людзі і пагаворвалі, што яна замяняе і клець, і гумно, што ў ёй можна схаваць авечы статак, на кажучы пра якую другую жыўнасць» (IV, 11).

Астап нібы баіцца прарочага голасу птушкі, унутрана адх-рышчваецца ад яго, імкнецца не паверыць і не паддацца яму, зберагчы сваю духоўную стойкасць. Гэтая рыса ў масавым па-радку ўласціва большасці савецкага грамадства ў першыя дні вайны: так не хацелася верыць у горшае. У рамане «Векапомныя дні» чалавек вайны і прырода пасля хвіліннай пераклічкі зноў раз'ядноўваюцца. Літаратура яшчэ не гатова была праз пачуццё-вае і сэнсавае насычэнне жыцця прыроды пранікнуць глыбока ў душу чалавека і яго псіхалогію.

Аблічча герояў у прозе таго часу паэтызуецца, «уцяпляецца», але робіцца гэта дзякуючы ўзмацненню знешніх экзатычных рыс у характары чалавека. У вобразе Астапа гэта выявілася ў падк (404-405) рэсліванні прыкмет дзівацтва (звычка ператвараць сваю вялікую шапку ў склад розных рэчаў).

Аднак аўтарскае імкненне да паглыблення падтэксту, унутра-най значнасці малюнка відавочнае. У пачатку рамана апісваецца крыніца, і яна нібы сімвалізуе спрадвечны, нястрымны выток жыцця ў родным краі. Гэты вобраз — прыкмета роднай зямлі, але прыкмета шматзначная, натуральна паэтычная. «Аднаго разу зімой ў марозную месячную ноч бачыла Надзейка, як, настыр-чыўшы хіб, хляптаў ваду, аблізваўся, зноў прыпадаў да жолаба ста-ры воўк. Надзейка не захацела яго пужаць, і ён, пастаяўшы з хвілі-ну, паволі пасунуў праз алешкавы параснік, што ля ракі.

Любіла Надзейка гэтыя мясціны, дзе ўсё дыхала лясным за-цішкам, сонечным угрэвам, маліннікам» (IV, 14).

Гэты малюнак закліканы перадаць глыбокае ўнутранае яд-нанне чалавека з душой роднага краю, дзе воўк не толькі пало-хае, але і замілоўвае, або, прынамсі, выклікае да сябе цікаўнасць і павагу. Гэтакім чынам падкрэсліваецца ўнутраная стойкаць людзей такога краю. Чалавек, які любіць сэрцам і памятае кры-ніцу каля роднай хаты і душэўна прывязаны да знаёмых з дзя-цінства мясцін, меркавалася, не здрадзіць і не адступіцца ад іх. Памяць пра крыніцы, пра дрэвы каля дому, пра дубы каля даро-гі выклікае пачуццё вялікай замілаванасці да радзімы, і яно, гэ-тае пачуццё, стане надзейным шчытом у душы кожнага чалавека ад унутраных хістанняў, ад дрэнных вынікаў непрадбачанага па-вароту лёсу. Яно ставіць чалавека, пераконаны пісьменнік, на прамую лінію служэння абавязку.

Пісьменнік часта імкнуўся ісці за фактам, але і пераўтвараў яго, нярэдка толькі на валявой ідэалагічнай аснове. Гэта тлума-чыцца тым, што ў эстэтычнай свядомасці тых гадоў нават праў-дзівы факт вайны яшчэ не лічыўся дастаткова пераканальным, ён павінен быў быць яшчэ і «абагульненым» і «літаратурным». Але бяда ў тым, што і абагульненне і літаратурнасць разумеліся толькі як адступленне ад факта ў сферу ідэалізаванай літаратур-най фантазіі. Таму ў мастацкай логіцы твора здараюцца правалы і няўвязкі. Напрыклад, у «Векапомных днях» апавядаецца пра сапраўдныя падзеі пачатковага перыяду вайны, калі немцы засы-лалі ў тыл савецкіх войскаў падраздзяленні дыверсантаў, пераапра-нутых у чырвонаармейскую форму. А пры сустрэчы з савецкімі людзьмі камандзір дыверсантаў прагаворваецца, замест «таварышы» гаворыць «панове» і гэтым выкрывае сябе канчаткова. Гэты эпізод не ўспрымаецца як праўда, бо ён супярэчыць сёння вядомаму: нем-цы вельмі акуратна і дбайна рыхтавалі падобныя аперацыі. У дада-так усяго Піліпчык са сваім дварняком Цюцікам, быццам вышуко-вым сабакам, лёгка знаходзіць парашуты лазутчыкаў. (405-406)

Навідавочку тут аблегчанасць у паказе першых трагічных дзён вайны. Цяжкае часта засланяецца перабольшаным або ўяў-леным добрым. Так у рамане невялікі партызанскі атрад у са-мым пачатку нападу немцаў падбівае аж дзесяць нямецкіх тан-каў. Сялянка Ганна забівае карнікаў віламі.

Эмацыянальная ідэя помсты ворагу ўсё яшчэ падпарадкоўвае сабе асноўныя прынцыпы пісьменніцкай творчасці. Адсюль у рамане часта сустракаюцца ўніжальна-сатырычныя характарыс-тыкі ворагаў: «Хутка, падбіты чарговым снарадам, ён (танк — В. К.) пачаў дыміць, і з адчыненых люкаў, як прусы са шчылін, пачалі выскакваць нямецкія танкісты» (IV, 42).

Згодна з тымі ж самымі прынцыпамі, прозвішчы станоўчых герояў і ворагаў адрозніваюцца кантрастнай сэнсавай афарбоў-кай: сакратар абкома Саколіч — стараста Слімак, будучы здрад-нік Клопікаў. У аповесці I. Шамякіна «Глыбокая плынь»: камі-сар Лясніцкі, сумленны працаўнік Карп Маеўскі — стараста Бу-гай, паліцэйскі Храпкевіч.

Больш таго, у творах тых гадоў нават прырода нібы «пратэс-туе» супраць здрадніцтва і фізічна дапаўняе аблічча здрадніка ў самых непрывабных рысах. Клопікаву адмоўлена нават у пры-роднай поўнакаштоўнасці: ён «з рэдкай бародкай, з сухім мар-шчыністым тварам». Затое станоўчыя героі — гэта ўвасабленне прыродных сіл, быццам сама зямля дае ім сокі жыцця. Селівон Лагуцька — проста волат роднай зямлі, нават старасць не мае над ім улады. «Селівону Лагуцьку было больш за семдзесят, але здавалася, што гады прайшлі над ім, не пакінуўшы ні следу, ні знаку. Так праходзяць яны над гэтай ракой, над глухім борам, над купчастымі, прысадзістымі дубамі, што спакон веку стаяць на левабярэжнай лугавіне» (IV, 48).

Варта заўважыць, што падобны прынцып адлюстравання жыцця складаў у той час цэлы наПрамак у савецкай прозе, звя-заны ў найбольшай ступені з імем А. Даўжэнкі. Гэта было пана-ванне ўмоўнага вобраза ў імкненні пераадолець бытавую апі-сальнасць. Яшчэ ў 1942 г. з'явілася апавяданне А. Даўжэнкі «На калючай провалцы», герой якога Пятро Чабан з'яўляўся фігурай быліннага складу. Ён у цяжкую гадзіну народнага лёсу ўбірае ў сябе ўсю сілу ўкраінскай зямлі і перамагае. Герой, нібы прарок, вядзе за сабой іншых людзей, якія не з'яўляюцца пакуль гіганта-мі духу.

Хоць у творах беларускіх пісьменнікаў пасляваенных гадоў нямала ўмоўна-прыўзнятых момантаў і сітуацый, яны менш на-туральныя ў агульным кантэксце адлюстравальных сродкаў у па-раўнанні з украінскай літаратурай. Лірыка-эмацыянальнае ўзмацненне вобраза часта атрымлівае меладраматычнае развіццё (406-407) або выліваецца ў сентыментальнасць. Пераважным мастацка-стылявым напрамкам у беларускай прозе пра вайну заставаўся ўсё ж паказ побытавай плыні жыцця. Свядомае ці несвядомае наследаванне галоўнай нацыянальнай традыцыі прадвызначыла многія яе дасягненні 40-х і першай паловы 50-х гадоў.

Праўда, імкненне адлюстраваць простае часта набывала ха-рактар вышуквання рыс прастэчы, якія падаваліся як найбольш яскравае выяўленне народнасці (вобразы Астапа і Пелагеі). Ад-нак вобраз таго ж Селівона — у цэлым важнае дасягненне на шляхах развіцця беларускай прозы аб партызанскім руху. Се-лівон Лагуцька — увасабленне цвярозага і разумнага пачатку, ха-рактэрнага для народнага бачання жыцця. Ён, напрыклад, вы-казвае думку, якая ідзе з глыбіні народнага светаадчування і якая ў той час гучала больш чым палемічна ў адносінах да рас-паўсюджанага меркавання, што кожны, хто заставаўся на акупі-раванай тэрыторыі, ледзь не вораг. Селівон гаворыць Саколічу, які кіруецца ў тыл немцаў у якасці партызанскага камандзіра: «Куды ж нам падавацца цяпер ад свайго жыцця? Хіба ўцячэш ад зямлі гэтай, на якой кожная сцежка табой ходжана, кожная тра-вінка тваёй рукой аблашчана. Не можам, ды і сілы такой не ма-ем мы пакінуць свае зямлі, бараніць яе трэба» (IV, 52).

Варта заўважыць, што гэтае перакананне, так выразна заяў-ленае ў рамане М. Лынькова, стала адным з важнейшых унутра-на-эстэтычных прынцыпаў адлюстравання партызанскай ба-рацьбы ў беларускай літаратуры наступных гадоў. Родны дом — гэта не прытулак для спакою і зміранасці, а своеасаблівая «цы-тадэль», дзе зараджаюцца і выношваюцца планы супраціўлення і барацьбы, «вайны пад стрэхамі» (А. Адамовіч).

Сапраўды, Селівон Ладуцька — чалавек будзённых патры-занскіх спраў. Ён увасабляе самую плынь баявога жыцця, у якім не кожны дзень здараюцца бітвы. Ідэя сутнасці такога героя зво-дзілася да таго, што кожны павінен сумленна рабіць сваю спра-ву, якая дыктуецца яму абставінамі, у якіх ён знаходзіцца. Пры-весці ў псіхалагічную адпаведнасць учынкі героя з характарам ваен-ных абставін — вось тая задача, якая вырашалася беларускай «ваен-най» прозай на рубяжы 40-х і 50-х гадоў. Каб перадаць нескажоную праўду пра мінулую вайну, літаратура павінна была пераадолець па-дзейную павярхоўнасць мастацкага бачання, просталінейнасць ад-носін да лёсу чалавека, паглыбіць і дэмакратызаваць філасофскую аснову эстэтычнай вобразатворчасці. Гэтыя новыя ідэйна-мастацкія вышыні заваёўваліся паступова, у цяжкай барацьбе з дагматызмам і абмежаванасцю грамадскага мыслення тых гадоў.

Аддаючы даніну спрошчанасці, не заўсёды спасцігаючы значнасць падзей, пісьменнікі таго часу тым не менш адчувалі (407-408) неабходнасць схопліваць жыццё ў складаных праявах, не так і рэдка адгукаючыся на падспудны покліч цвярозай думкі, будара-жылі ў глыбіні сваёй душы памяць аб рэалістычнай традыцыі.

М. Лынькоў вывеў у рамане вобраз старасты, які стаў на гэ-тую пасаду па просьбе вяскоўцаў і людзей, якія збіраюцца зма-гацца з ворагам. Паводзіны Сымона адпавядаюць яго станові-шчу, яны пераканальныя. На папрокі некаторых гарачых галоў, што ён вельмі ж ужо акуратна выконвае нямецкія распараджэн-ні, Сымон адказвае: «Нам апастыляцца з немцам з-за яго глуп-ства не варта. Ты яму чаргі на работу не выставіш, дык ён гатоў усіх у лагер забраць. Трэба думаць, як яно лепей тут абысціся» (ІV, 202).

Даволі не просты малюнак разгортвання партызанскага руху. У «Векапомных днях» паказаны партызанскі атрад Свістуна, які больш марадзёрствуе, чым ваюе з немцамі. Свістуна ў рэшце рэшт Саколіч застрэліў за невыкананне загаду.

Помста ворагу таксама ўжо выліваецца ў стрыманых эмацыя-нальных формах. Партызанскі камандзір Мірон, убачыўшы рас-праву партызан са здраднікам Слімаком і камендантам, папя-рэджвае іх, каб забойства не насіла здзеклівага характару. «Да-вайце ўмовімся назаўсёды: ніколі не ператварайце такіх спраў у забаўкі» (IV, 229). У гэтых словах Мірона — годнасць чалавека і салдата. Не дазваляе Селівон маладому партызану насміхацца і над забітымі нямецкімі салдатамі.

У адносінах партызан да ворага, асабліва ды тых, хто рас-каяўся, з'яўляецца болын гуманістычнага разумення. Нядбайнага паліцэйскага Бабка залічаюць у партызаны. Бяруць у партызаны і тых з палонных паліцэйскіх, хто трапіў на службу да немцаў па прымусу і нічога дрэннага людзям не зрабіў. Пакідас Мірон у партызанах і трох шпіёнаў, якія з'явіліся з пакаяннем. Паказаль-на, што асновай для разумення гэтых людзей служаць трагічныя факты іх асабістага лёсу. «У аднаго бацька сядзеў у турме, у другога сям'я была ў заложніках, у трэцяга гестапа арыштавала двух братоў. Пад пагрозай расстрэлу аршытаваных сваякоў гэтых трох хлопцаў гітлераўцы паслалі ў лазутчыкі, прапусціўшы праз сваю «школу служачых лясных запаведнікаў». Пры ўмове добрай службы ім абяцалі і добрую ўзнагароду, і волю для іх блізкіх» (V, 245).

У гэтым эпізодзе, апісаным даволі спачувальна ў адносінах да людзей складанага, трагічнага лёсу, — прызнанне вялікай сі-лы абставін на грамадскія паводзіны чалавека. Яны, гэтыя абста-віны, часта маглі быць мацней суб'ектыўнай волі і жадання.

Немцы таксама ўжо не малююцца адной чорнай фарбай, як гэта было ў апавяданнях ваеннага часу. Праўда, у большасці вы-падкаў акупанты ў рамане паказваюцца праз іх уласнае самавык (408-409) рыццё — прыём, які слаба звязваецца з прынцыпамі рэалістыч-нага мастацтва. Некаторыя прамовы намесніка Гітлера ў Белару-сі Кубэ па самавыкрывальнаму пафасу ствараюць уражанне, быццам яны напісаны для яго партызанамі. I ўсё ж вобраз Кубэ не адназначны ў рамане. Заўважаецца імкненне пісьменніка пе-радаць нейкія праўдзівыя рысы ў характары гэтага адукаванага фашыста. Ён аддае загады забіваць, але сам крыважэрных сцэн не любіць. Калі начальнік канцлагера ў Трасцянцы прапануе яму паглядзець, як працуюць аўчаркі на дзяўчынках-падростках, Кубэ адмаўляецца і злосна кідае начальніку ў твар пагардлівыя словы: «Вы, гнойны жук, як адважыліся вы рабіць мне такую прапанову?» (V, 326).

Сказана ў рамане і пра тое, што Кубэ прыйшоў да фашызму з ліку высакародных рамантыкаў, якія марылі зрабіць нешта ка-рыснае для чалавецтва. «У маладосці, калі вочы неяк іначай гля-дзяць на свет, калі ў сэрцы стукаюцца чыстыя, як неба, жаданні, у яго было некалькі шчырых прыяцеляў. 3 імі жыў ён душа ў ду-шу, з імі марыў ён аб лепшай будучыні чалавека. Потым дарогі іх разышліся, некаторыя сталі камуністамі, другія далучыліся да сацыял-дэмакратыі, трэціх зацягнула шэрая твань жыцця, і іх галасы перасталі гучаць, паглынутыя дробнымі жыццёвымі кло-патамі» (IV, 439). Кубэ прыстаў да Гітлера і стаў забойцам.

У рамане М. Лынькова самыя невыпраўныя ворагі не пазбаў-лены здольнасці адчуваць па-чалавечы, хоць бы ў марах яны ідуць насуперак фашысцкім устанаўленням. Начальнік нямецкай разведшколы Цайт захапіўся мясцовай прыгожай дзяўчынай у такой ступені, што нават уяўляе яе ў ролі сваёй будучай жонкі. Жаданне ўзяць у жонкі мясцовую дзяўчыну — гэта шмат для немца такога рангу, як Цайт, нават у тым выпадку, калі гэта толькі мары, ажыццявіць якія ён і не збіраецца. Але і такім чынам асуджаецца фашызм за яго бесчалавечнасць і гвалт на асобай.

У рамане М. Лынькова нямецкія салдаты не ўсе звяры. У час карнай экспедыцыі адзін нямецкі салдат траціць прытомнасць ад убачанага, а другі страляецца.

Хоць у абліччы станоўчых герояў, асабліва такіх буйных пар-тызанскіх кіраўнікоў, як Саколіч, Мірон і Заслонаў, моцна адчу-ваюцца прыкметы знешняй гераізацыі і нават ідэалізацыі, усё ж часта выступаюць рысы характару стрыманага, цвярозага, здоль-нага ўспрымаць рэчаіснасць у складаных выяўленнях. Саколіч, напрыклад, ахаложвае ваяўнічую заўзятасць камсамольцаў, на-зываючы іх дзецьмі. Ён кажа: «Правільна робяць старэйшыя, што шкадуюць вас, не даручаюць вам некаторых спраў. Мне здаецца, і на вайну яшчэ вы глядзіце па-дзіцячы. А яна страш-ная, лютая» (IV, 518). (409-410)

У самыя цяжкія моманты выпрабаванняў — у дні блакады — Саколіч і іншыя партызанскія камандзіры знаходзяцца разам з людзьмі, памагаюць ім, чым могуць. Аднак у рамане паказана, што ў такі час адносіны паміж камандзірамі і людзьмі з народа могуць ускладняцца. Вось Саколіч выгаворвае жанчыне, якая б'е дзіця, калі яно плача, баючыся, каб яго плач не пачулі немцы. Жанчына адказвае злосна:

«— А ты што за ўказчык мне? Ідзі сваёй дарогай!

— Дзіця, кажу, не бі, яно ж ні ў чым не вінавата.

— Багата вас, шкадавальнікаў, бачыла я за дзень, а накарміць дык няма каму... — і жанчына сама кідаецца ў слёзы» (V, 71).