Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

У модулі будуць разгледжаны асаблівасці тэматыкі сучаснай

беларускай паэзіі (рэлігійная, міфалагічная, нацыянальная), яе новыя

эстэтычныя рысы (постмадэрнізм).

Асобныя заняткі будуць прысвечаны найбольш яркім прадстаўнікам

новай паэзіі, а таксама такім паэтычным «адкрыццям» новага часу, як

паэзія эміграцыі, Беласточчыны, былых савецкіх лагерных вязняў.

Засвоіць паняцці:

– публіцыстыка; – тэхнакратычныя паэтычныя вобразы;

– ідэалогія; – урбанізаваная цывілізацыя;

– спавядальная, мемуарная, – трансцэндэнтнае;

«лагерная» паэзія; – эсхаталагічнае;

– малітоўная паэзія; – рэфармацыйнае абнаўленне;

– міфалогія; – «калоквіюмы»;

– светаўспрыманне; – масавая культура;

– язычніцтва; – маргінальнасць;

– ідэалагемы; – абсурднасць рэальнасці;

– масавыя стэрэатыпы; – паэтычны дыскурс;

– квазіміфалогія; – паратэкстуальная паэзія;

– топас; – нацыянальна-адраджэнская тэматыка

– іронія; (адраджэнскі рамантызм);

– афганская вайна; – нацыянальныя сімвалы.

– Курапаты;

2. Характарызаваць з’явы:

– сучасная паэзія нацыянальна-адраджэнскай тэматыкі;

– асэнсаванне Чарнобыльскай тэмы ў беларускай паэзіі;

– паэзія эміграцыі і Беласточчыны;

– адраджэнне рэлігійнай тэматыкі ў беларускай паэзіі;

– творчасць паэтаў пакалення рэпрэсіраваных (С. Грахоўскага,

Л. Геніюш і інш.);

– творчасць вядучых паэтаў сучаснага пакалення (Л. Дранько-

Майсюка, А. Сыса, В. Шніпа, А. Хадановіча і інш.).

3. Аналізаваць працэсы:

– скіраванасць беларускай паэзіі да фармальных і стылістычных

пошукаў;

141

– рэабілітацыя раней забароненых імёнаў і паэтычных кніг.

4. Фармаваць уменні (мінімальна неабходныя):

– арыентавацца ў тэматыцы і стылістыцы сучаснай беларускай

паэзіі;

– аналізаваць такія літаратурныя з’явы апошніх дзесяцігоддзяў, як

рэабілітаваная, замежная беларускамоўная паэзія, постмадэрнісцкая

літаратура;

– аб’ядноўваць у адзінае працэсы зменаў у беларускім пісьменстве са

зменамі ў навуцы, палітыцы, эканоміцы, сусветным светаадчуванні – з

цывілізацыйнымі зменамі.

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛА

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Асноўныя тэндэнцыі

развіцця сучаснай

беларускай паэзіі.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 6

2. Творчасць Ларысы

Геніюш.

Засваенне новых ведаў

Кантроль ведаў

Семінар 2

2

3. Літаратура беларускай

эміграцыі. Літаратура

Беласточчыны.

Засваенне новых ведаў

Кантроль ведаў

Лекцыя

Семінар

2

2

4. Сімвалічная прастора

паэзіі ВіктараШніпа.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 2

5. Хрысціянскія матывы

паэзіі Анатоля Сыса

Засваенне новых ведаў Лекцыя 2

6. Сучасная беларуская

паэзія.

Паглыбленне

і сістэматызацыя ведаў

Семінар 2

7. Жанравыя і

стылістычныя пошукі ў

сучаснай беларускай

паэзіі.

Засваенне новых ведаў

Кантроль ведаў

Лекцыя 6

8. Міфалагічная прастора

паэзіі Андрэя Хадановіча.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 2

9.Жанравыя і

стылістычныя пошукі ў

сучаснай беларускай

паэзіі.

Выніковы кантроль Семінар

Вусны і

пісьмовы

кантроль

2

Усяго: 30

142

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ»

3.1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі

Перыяд перабудовы з яго публіцыстычнасцю, абвастраннем

сацыяльных і палітычных тэм, выклікаў распаўсюджванне вершаванай

публіцыстыкі, якая існуе паміж палітыкай і мастацтвам (П. Панчанка

«Паэма сораму і гневу», Г. Каржанеўская – паэма «Рэтушоры»). Сучасныя

тэмы драматызавалі паэзію. Паэты пераглядалі гісторыю краіны, свайго

пакалення (А. Наўроцкі «Пакаленні і папялішчы», М. Купрэеў

«Правінцыйныя фантазіі»).

Такая сучасная тэма, як чарнобыльская аварыя і яе наступствы,

узмацніла трагедыйна-драматычнае ўспрыняцце таго, што адбываецца

(паэмы С. Законнікава «Чорная быль» і «Зязюля», вершы і паэмы

М. Мятліцкага). Творчасць паэта Міколы Мятліцкага гэтага перыяду стаіць

асобна, таму што ён дзейсна стаў лірычным сведкам, заступнікам

забруджаных радыёадходамі палесскіх зямель (паэмы «Няходжанае поле»,

«Замкнёны дом», «Чарнобыльская драма», «Роднае» – творы з тэматычных

кніг «На беразе маім», «Бабчын: Кніга жыцця»).

Балючымі тэмамі сучаснай беларускай лірыкі сталі афганская вайна

(Я. Янішчыц «Верш, напісаны ў цырульні», А. Вольскі «Суседаў сын

вярнуўся»), адкрыццё Курапатаў (верш М. Танка «Курапаты», паэма

С. Сокалава-Воюша «Пац»).

Сучаснасць праявіла сябе і ў новых тэхнакратычных паэтычных

вобразах урбанізаванай цывілізацыі ў творчасці Галіны Булыка (зборнік

вершаў «Сінтэз»), у «ваяўнічай урбанізаванай» лірыцы Людмілы

Рублеўскай, і ў вынаходніцтве новых паэтычных форм. Так, напрыклад, у

паэзіі Ігара Бабкова можна сустрэць гісторыі, практычныя дапаможнікі,

філасафічныя трактаты, паэтычныя дыялогі або «калоквіюмы».

Канешне, беларуская сучасная паэзія кранае праблематыку масавай

культуры і маргінальнасці, самотнасць і абсурднасць рэальнасці.

Паэтычны дыскурс разгортваецца вакол слова (страта сэнсу, значнасці

слова, філалагічнай культуры), быццам, губляе рэальнасць і пераходзіць у

паратэкстуальную паэзію.

Як і проза, паэзія плённа адгукнулася на адраджэнне нацыянальна-

гістарычнай тэматыкі. З’явіліся ліра-эпічныя паэтычныя творы аб гісторыі

роднай краіны, аб нацыянальным радаводзе (пенталогія Васіля Зуёнка

«Пяцірэччы» (паэма «Падарожжа вакол двара»), паэма Ніла Гілевіча

143

«Лодачкі», паэма-сімфонія Алега Лойкі «На залатым перазове» і інш).

Беларускія аўтары шукаюць новыя формы паэтычнага адлюстравання

новага гістарычнага мыслення, абумоўленага новай ідэалогіяй,

светапоглядам, сфарміраваным пад уплывам адкрыцця фактаў, імёнаў. Так,

Алесь Разанаў стварае гісторыка-філасофскі эпас «Усяслаў Чарадзей» і

кнігу аўтарскіх узнаўленняў старадаўніх паэтычных тэкстаў, Уладзімір

Някляеў – гісторыка-філасофскую паэму «Саракавіны», з’яўляюцца верша-

ваныя аповесці Пятра Бітэля пра Заходнюю Беларусь («Дзве вайны» і

«Баруны») і вершаваныя гістарычныя драмы (Р. Баравікова «Барбара

Радзівіл», П. Дзюба «Доктар Русель», Л. Рублеўская «Amor ardens»), лера-

паэма Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва».

У межах гістарычнай тэмы аўтары пераасэнсоўваюць рэчаіснасць на

падставах найноўшых філасофскіх і міфалагічных ідэй. А ў нядаўняй

савецкай гісторыі паэты шукаюць першавытокі сацыяльных праблем

сучаснасці, у іх творах гучаць з гэтай нагоды матывы гаркоты, перажытага

болю, асуджэнне антычалавечнасці, пачварнага і выродлівага ў нядаўняй

гісторыі. Асабліва трэба адзначыць даследчую і выдавецкую дзейнасць у

гэты час Леаніда Маракова па рэабілітацыі імёнаў беларускіх савецкіх

пісьменнікаў, якія былі рэпрэсіраваны савецкай уладай. Адраджэнне гэтых

імёнаў дало мажлівасць пазнаёміцца са спавядальнай, мемуарнай,

«лагернай» паэзіяй (П. Пруднікаў «Познія ягады» (1990), А. Звонак

«Светлацені» (1992), С. Новікаў-Пяюн «Песні з-за кратаў» (1993),

В. Супрун «Крык» (1993). Асабліва плённай у гэты перыяд стала творчасць

Сяргея Грахоўскага (1913–2003) («Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І

радасць, і боль» (1988), аповесць «Сустрэча з самім сабой» (1988), кніга

вершаў і аўтабіяграфічных аповесцей «Споведзь» (аповесці «Зона

маўчання» і «Такія сінія снягі») (1990), кніга ўспамінаў «Так і было»

(1986). Паэзія С. Грахоўскага адрозніваецца мудрым аптымізмам, аўтар

выступаў з надзеяй на лепшае жыццё пры «свабодзе галоснасці», ён

захапляўся паэтычным беларускім словам і верыў у яго адраджэнне.

Яшчэ адным адкрыццём для чытача стала творчасць Ларысы Геніюш

(1910–1983). Галоўнымі тэмамі яе лірыкі сталі грамадзянская і жаночая.

Паэтка шчыра верыла ў Бога і ў шчаслівы лёс Радзімы (мемуары

«Споведзь» (1990), паэтычны зборнік «Белы сон» (1990). Ларыса Геніюш

выступала, як заступніца мовы, у яе паэзіі захавана самабытная лексіка і

культурныя, пабытовыя традыцыі беларусаў пачатку ХХ стагоддзя (паэма

«Куфар»).

144

Нацыянальна-адраджэнская тэматыка пашыраецца з-за прытоку

маладых (адраджэнскі рамантызм) паэтаў, што стымулюецца працэсам

пашырэння, змянення нацыянальнага друку (часопіс «Першацвет»,

«Бібліятэка часопіса «Маладосць», часопіс «Крыніцы» і г.д.), стварэннем

неафіцыйных арганізацый.

Зварот да нацыянальна асаблівага ўзмацніў цікавасць паэтаў да

беларускай міфалогіі (паэма Алега Мінкіна «Апошняе казанне Белабога»),

да нацыянальных сімвалаў, да тэмы роднай мовы (паэма Эдуарда Акуліна

«Шляхі да Радзімы», паэзія Сяржука Сокалава-Воюша (цыкл «Песні

касінераў», зборнік «Кроў на сумётах», паэмы «Ь», «Пац» і інш.). Трэба

зазначыць, што нацыянальная тэматыка вяла і да адкрыцця новых

тэматычных старонак, і да стварэння новых міфаў. Узнікае такая з’ява, як

новы нацыянальны рамантызм у паэзіі (творчасць Анатоля Сыса (зборнікі

«Агмень», «Пан Лес», «Сыс»).

Беларуская сучасная паэзія пад уплывам навуковай рэвалюцыі

ХХ ст. становіцца інтэлектуальна-метафізічнай. Канешне, у развіцці

апошняга напрамку ёсць не толькі знешнія, але і ўнутраныя ўмовы: на

творчасць новых паэтаў моцна ўплывае творчасць Алеся Разанава,

традыцыі новай расійскай паэзіі, заходнееўрапейскай філасофскай лірыкі

(Гёльдерлін, Рыльке, Тракль, Цэлан, Паўнд, Эліот, По і інш.) і ўсходняй

культуры (усходняя сузіральная лірыка). «Беларускі інтэлектуалізм» мае

свае характэрныя рысы: галоўнай тэмай яго рэфлексій з’яўляецца

мысленне Беларусі як суб’екта сусветнай культуры (творчасць Леаніда

Галубовіча (вершы «Залысіны часу», «Зялёны луг», мініяцюры «Зацемкі з

левай кішэні»), Віктара Шніпа (нізка вершаў «Асацыятыўны партрэт»,

«Чорная балада», «Балада хаты» і інш.), Людмілы Рублеўскай («Цудоўны

Іосіф», «Пані», «Партрэт бабулі», «Кляштар», «Ікар – пасля... », «Паэма»,

«Шчаслівая», «Amor ardens. Драматычная паэма», кніга вершаў «Замак

месячнага сяйва»), Алега Мінкіна (зборнікі «Сурма», «Парнас»,

пераклады), Уладзіміра Арлова (зборнікі «Фаўна сноў», «Паром праз Ла-

Манш»).

У перыяд адраджэння хрысціянскіх каштоўнасцей паэты звярнуліся

да рэлігійнай тэмы, прагнучы высокай духоўнасці, ачышчэння душы,

набыцця душэўнай раўнавагі. Рэлігійная тэма часам перамяжоўваецца з

нацыянальнай, тады вершы гучаць як малітвы за Беларусь, як працяг

адраджэнскай тэматыкі. «Насустрач духу» – так называлася анталогія

беларускай хрысціянскай паэзіі, што з’явілася ў 2001 г., потым у 2001 г.

быў выдадзены зборнік беларускай духоўнай паэзіі «Сонца святое –

145

Хрыстос». Да гэтага трэба дадаць канфесійныя часопісы і асобныя вершы,

паэмы. Так, у кнізе Р. Барадуліна з назваю «Евангелле ад мамы» змешчаны

паэма «Трыкірый», нізка вершаў «Стане Віфлеемам сэрца». Паэт

далучаецца да біблейскіх тэкстаў, як да крыніцы сусветнай культуры, ён

спрабуе перакласці, дакладней знайсці адпаведны духоўны вобраз на

беларускай мове і глебе. Кніга Д. Бічэль «Снапок» (1999) пачынаецца

нізкай «У вострай Браме», у якой яднаюцца грамадзянскія і біблейскія

матывы, а апошні цыкл вершаў у кнізе «Маліцца са святым Францішкам з

Асызу, які пры жыцці найболей быў падобны да Езуса Хрыстуса»

складаецца з псалмоў.

Тэндэнцыйнымі можна лічыць паэтычнае відовішча Апакаліпсісу,

адзнакі вялікай трагедыі канца стагоддзя («Аддай асалоду Богу»

Л. Раманавай, «На рэштках храма» В. Шніпа), выкарыстанне ў беларускай

паэзіі архетыпаў свечкі, крыжа, яднанне ў паэтычным вобразе нябеснага і

зямнога, сакральнага і свецкага, гісторыі і сучаснасці. Канешне, рэлігійная

беларуская паэзія ў большасці сваёй мае кніжны характар, яна ўяўляе

сабою пошук самога сябе на сумежжы біблейскіх і літаратурных

традыцый, спробы выказаць трансцэндэнтнае, наблізіцца да эсхатала-

гічнага сэнсу існавання ў час рэфармацыйнага абнаўлення. У такой паэзіі

выразна адчуваецца душэўная беспрытульнасць, пачуццёвасць і пошукі

раўнавагі ў Бога (В. Аксак «Цвінтар», зборнік паэзіі І. Пракаповіча

«Разгорнуты свет», зборнік паэзіі Г. Тварановіч «Ускраек тысячагоддзя»,

І. Багдановіч «Вялікдзень», вершы Хрыстыны Лялько, Дануты Бічэль-

Загнетавай, Ніны Загорскай, Марыі Баравік, Галіны Дубянецкай, Славаміра

Адамовіча – «Літанія», Анатоля Дэбіша – містэрыя «Уваскрэсенне Іуды»,

Таісы Бондар – цыклы вершаў «Мы ўскрэснем тым, што дух наш аддае...»,

«Неба ззяе ва ўсмешшы душы...», «Наперадзе – слава Радзімы...»). Асобна ад

вышэй названых стаіць творчасць Зніча (Алега Бембеля) («Існае», «Хрыстос

нараджаецца», «Вякі плывуць», «Святы покрыў над Беларуссю») і Анатоля

Сыса (зборнікі паэзіі «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2003), дзе

рэлігійная тэматыка мае характар ідэалогіі. Гэта – малітоўная паэзія.

Сёння ў паэзіі пануе шырокае выкарыстанне міфалогіі. На нашу

думку, міфалагічнасць сучаснай паэзіі абумоўлена дзвюма тэндэнцыямі:

яна выкарыстоўваецца як светаўспрыманне (насуперак атэістычнаму –

рэлігійнае ці язычніцкае) (напрыклад, паэзія Анатоля Сыса) і як гульня з

міфалагічнымі вобразамі, прыстасаванне іх да сучасных культурных

ідэалагем, ці літаратурных вобразаў, ці масавых стэрэатыпаў. Такая

ін’екцыя сучаснасці мастацка-вобразнага вопыту мінулага можа мець назву

146

амерыканскай тэндэнцыі. Апошняя набыла ў культурным працэсе

пашыраны характар, але мае «сур’ёзныя» намеры – стварэнне масавай

квазіміфалогіі гісторыі і сучаснасці. Айчынны зварот да міфалагічных

вобразаў адбываецца таксама актыўна ў межах постмадэрнісцкага топасу,

дзе мае іранічнае паходжанне.

3.2. Літаратура беларускай эміграцыі. Літаратура Беласточчыны

У 1992 г. на Беларусі быў выдадзены зборнік «Туга па Радзіме» (рэд.

Б. Сачанка). Гэта было першае сістэмнае падсумоўванне недаступнай да

гэтага часу эмігранцкай літаратуры на беларускай мове. У 2000 г. з’явілася

анталогія «Беларускія пісьменнікі Польшчы». Такім чынам было прызнана

існаванне беларускай літаратуры за мяжой рэспублікі, пачалі выдавацца

зборнікі асобных аўтараў, з’явіліся публікацыі і рубрыкі ў часопісах.

Замежная беларускамоўная літаратура стала колькасным і якасным

дадаткам беларускай літаратуры, новай з’явай у айчынным літаратурным

працэсе. Канешне, яна фарміравалася на іншым ідэалагічным фундаменце,

мела антысавецкі накірунак. Але адначасова яна абапіралася на

традыцыйны вяскова-побытавы вобраз Беларусі (творчасць Наталлі

Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салавья, Уладзіміра Дудзіцкага,

Міколы Цэлеша, Міхася Кавыля і інш).

Да асаблівасцяў эміграцыйнай літаратуры трэба дадаць наяўнасць

плыні інтэлектуальнай літаратуры, што абапіралася на традыцыі

філасофскай рэфлексійнай заходняй літаратуры. Тут трэба адзначыць

творчасць Янкі Юхнаўца. Яго вершы, паэмы («З дзёньнікаў знаёмых і

чужа-знаёмых», «Калюмбы»), мініяцюры («Зацемкі розных гадоў»), п’есы

насычыны складанымі вобразамі, фаласофскімі дыялогамі, незвычайнай

лексікай.

Літаратура эмігрантаў мела таксама і моўныя асаблівасці, у ёй

захаваліся традыцыі беларускага правапісу пачатку ХХ ст., якія развіваліся

згодна граматычных і лексічных прынцыпаў, закладзеных Я. Лёсікам,

Б. Тарашкевічам (адсюль распаўсюджаная назва гэтага правапісу –

«тарашкевіца»).

Разам з мастацкімі творамі эмігрантаў на Беларусі пачалі распаў-

сюджвацца і літаратуразнаўчыя працы, даследаванні па гісторыі літара-

туры (напрыклад, «Пяць стагоддзяў Скарыніяны. Даведнік» Вітаўта

Тумаша), багатая беларускамоўная літаратура перакладу (напрыклад,

пераклад Яна Пятроўскага на беларускую мову са старагрэчаскай трох кніг

Платона).

147

Асаблівую старонку гісторыі беларускай літаратуры складае

літаратура Беласточчыны. У 1997 г. у Беластоку быў выдадзены даведнік

«Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа», асаблівае

падсумоўванне дзейнасці пісьменнікаў Польшчы за паўстагоддзя. У 1956 г.

тут было ўтворана Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ),

якое акумулявала літаратурную дзейнасць беларусаў гэтага рэгіёна.

Пачалося выданне штотыднёвіка «Ніва», у 1958 г. было створана

Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Белавежа».

Сярод пісьменнікаў Беласточчыны найбольшую значнасць мае

творчасць Сакрата Яновіча. Яго лірыка-эпічная проза складаецца з

гістарычнай аповесці «Сярэбраны яздок», аповесцяў і апавяданняў

«Загоны», «Самасей», «Доўгая смерць Крынак» і інш. Сталы і знакаміты

пісьменнік, Яновіч на Беласточчыне выдае беларускамоўны альманах

«Аnnus Albaruthenicus».

У паэзіі Беласточчыны можна адзначыць творчасць Яна Чыквіна,

Алега Латышонка, Яўгена Мірановіча, Багдана Дудкі, Юркі Хмялеўскага,

Яна Леанчука, Базыля Белаказовіча, Арнольда Макміліна і інш.

Сёння на Беласточчыне штогод выдаецца літаратурна-мастацкі і

беларусазнаўчы часопіс «Тэрмапілы», у якім аўтары імкнуцца адлю-

строўваць сучасны беларускі літаратурны працэс. Так, № 10 за 2006 г. быў

прысвечаны ўшанаванню памяці Янкі Брыля. У аздобе каляровых уклеек

была ўключана паэзія Алы Нікіпорчык, Уладзіміра Мархеля, Юстыны

Грыцюк, Юркі Буйнюка, Віславы Шымборскай (пераклады якой зроблены

Нінай Мацяш), Беаты Скарынкевіч, Анатоля Вярцінскага і Яна Чыквіна. У

часопісе былі таксама надрукаваны пачатак рамана Алеся Рыбака

«Галаброды», запісы Радзіма Гарэцкага, невядомыя лісты Ларысы Геніюш

і фантастычна-камічная п’еса Васіля Гігевіча «Шчаслівая планета». Такім

чынам, на старонках часопіса разам друкуюцца беластоцкія і беларускія

аўтары.

3.3. Сімвалічная прастора паэзіі ВіктараШніпа (1960 г. нар.)

Выкарыстанне сімволікі – неад’емная рыса паэтычнай мовы. Можна

назіраць колькасны масіў статыстычнага аналізу выкарыстання колеравай,

фларыстычнай, жывёльнай і іншай сімволікі ў беларускай паэзіі. Але

шматзначная прырода сімвала робіць гэтыя аналізы незавершанымі, ці

недакладнымі. Сімвал – гэта самастойнае, суб’ектыўнае, вынаходніцтва

рэальнасці паэтам, аўтарам. Тэзіс аб універсальным выкарыстанні сімвала

ў творчасці дыскусійны. Яго прырода – суб’ектыўна на столькі, на колькі

148

сімвал фіксуе індывідуальную магчымасць адлюстроўваць матэрыяльнае,

цялеснае, пачуццёвае – у ідэальным. Менавіта праз аналіз мэтаў

выкарыстання таго ці іншага сімвала, увядзення яго ў той ці іншы кантэкст

можна назіраць індывідуальнасць творцы (часцей чуеш наадварот,

выкарыстанне сімвала як далучэнне да агульнага, універсальнага).

«Дагарала свечачка...» Алеся Петрашкевіча і «Свеча горела...» Барыса

Пастэрнака – супрацьлеглыя сімвалы-назвы твораў пры наяўнасці «свячы»,

як агульнае і канкрэтнае, як народнае і інтымнае, як неба і зямля.

Гэта асабліва характэрна для сучаснай паэзіі, якая схільна да

інтэлектуалізацыі і суб’ектывізацыі свайго паэтычнага свету, якая

адмяжоўваецца ад стэрэатыпнага, масавага ўспрыняцця рэальнасці і ад

чытача, які ўспрымае жыццё падобным чынам. Віктар Шніп – паэт, які не

хоча размаўляць з чытачом. У яго ёсць верш з назваю-першым радком

«Пра што мае вершы?…», які выразна гаворыць аб гэтым:

«Я Богу пра вершы свае адкажу,

Я Богу за вершы свае адкажу,

А вам не скажу,

А вам не скажу…».

І гэта не малітоўная паэзія, не традыцыйныя біблейскія алюзіі. Гэта

паэзія, дзе біблейскія назовы выкарыстоўваюцца таксама дзеля стварэння

асабістай паэтычнай прасторы. Той напрамак літаратуры, які гаворыць пра

Бога «всуе», дзеля асабістых паэтычных канструкцый.

Мы паспрабуем сцвердзіць вышэй выказаную тэзу аналізам паэзіі

Віктара Шніпа, а дакладней тэкстаў зборнікаў «Балада камянёў» і «Страла

кахання, любові крыж». Ужо ў назвах зборнікаў мы бачым выкарыстанне

традыцыйнай сімволікі. Страла кахання, якую выпускаў яшчэ антычны

Амур дзеля інтымных прызнанняў. А «любові крыж» – ці «мукі любові», ці

страсці Хрыстовы... Сэнс назваў раскрываецца зусім інакш пасля чытання

твораў, першапачатковыя тлумачэнні саступаюць месца іншаму

вызначэнню: Айчына – гэта камяні, рэшткі зніклага Храма, і мы да яго, як

да смерці, ідзем, верым у ідэалы мінуўшчыны, кахаем памерлыя вобразы .

Віктар Шніп – прызнаны майстра паэтычнага слова, аўтар шматлікіх

зборнікаў. Але характарыстыкі яго паэзіі розныя ці не дастаткова пэўныя.

Так А. Бельскі заўважыў у яго творчасці «блатныя» вершы і «дваровыя»

балады ды рамансы (Бельскі, А.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя:

гісторыя і сучаснасць / А.І. Бельскі – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 203.). А

У. Гніламёдаў заўважыў у баладах Шніпа «рысы барока – спалучэнне

высокага і нізкага» (Гніламёдаў, У.В. Калі ты паэт. Прадмова / Шніп, В.А.

149

Страла кахання, любові крыж / В.А. Шніп. – Мн.: Маст. літ., 2008. – С. 7).

Шніпа называюць і традыцыйным беларускім паэтам (пэўна з-за

арыентацыі на гістарычную, патрыятычную, грамадзянскую тэматыку). Але

адначасова крытыка падкрэслівае здольнасць паэта да «сімвалатварэння» –

«вобразны свет В. Шніпа наскрозь сімвалічны» (Гніламёдаў, У.В. Калі ты

паэт. Прадмова / Шніп, В.А. Страла кахання, любові крыж / В.А. Шніп. –

Мн.: Маст. літ., 2008. – С. 7). А гэта – ужо разанаўскі, не традыцыйны,

напрамак беларускай паэзіі, за якім – філасофскае рэфлексійнае

пранікненне ў рэчы, істоты... У адрозненні ад Алеся Разанава сімвалічная

прастора Віктара Шніпа абмежавана асабістымі прыхільнасцямі, памяццю,

лёсам. Гэта – сімвалічна-асабовая лірыка, бо за сімваламі паэта не

аб’ектыўны погляд, а падкрэслена свавольны, нават іншы раз хуліганскі (ці

дваровы) погляд на рэальнасць.

«Шніпаўкі» – хуліганскія кпінкі можна сустрэць нават у грамадзян-

скай лірыцы Шніпа. Калі Якуб Колас стварыў паэтычную энцыклапедыю

беларускіх раслін, звяроў, птушак, рэчаў побыту, Алесь Разанаў склаў

сімвалічны, асацыятыўны паэтычны слоўнік беларускай ментальнасці.

Віктар Шніп мае сваю версію паэтычнага вобразнага захавання

беларускасці – цыкл «Мая Альфабэта». Тут асобныя беларускія словы

робяцца знакамі і сімваламі аднаго і таго ж – яго, беларускага аўтара,

паэзіі. Так, на літарару «Б» паэт узгадвае: Біблію, Бога, Бацькаўшчыну,

бязмежжа, Беларусь і... брухатага балбеса, балбатню, безуладдзе... Паэт

стварае родныя вобразы на кантрасце, на антытэзах. Нездарма ён называе

адзін з раздзелаў кнігі – «Белае і чорнае».

У паэта, які стварыў у свой час цыкл «пра сабак», алегарычныя

абразкі ў звыш палітычна абвостраны час перабудовы, героямі якіх сталі

натуральны амёбны Сабака і занадта актыўны Граждан, у іншы час у

грамадзянскай праграмнай лірыцы можам сустрэць:

«С гэта сабака

які шукае сэнс

на скрыжаванні скразнякоў

скуголячы па страчаным скарбе».

У нізцы вершаў пад назваю «Дом» зноў сустракаемся з вобразам

сабакі, які ўжо блізкі да традыцыйна міфалагічнага разумення – як сімвала

памерлых, таму што паяднаны з тэмай цемры і смерці:

«…цемра заўсёды пільнуе нас

І як сабака віжуе за намі

пранікаючы ў нас як атрута...

150

цемра гэта кроў д’ябла

у якой мы як матылі праз агонь

пралятаем праз сэрцы цемры

праз Смерць

цемра гэта вечнасць

у якой нам быць

але толькі цемрай

як альфа і амега».

Былая сабачая рэальнасць, як рэальнасць палітычнай своры, натоўпу,

здаецца, сёння набывае абрысы страшнай смяротнай цемры, ад якой паэт

хаваецца ў вершах. Ён – Паэт.

Сімвалы Шніпа – знакі асабістага жыцця, што набываюць сімвалічны

сэнс пасля іх перажывання, сутыкнення з імі лірычнага героя. Яго паэзія

аўтабіяграфічна, як біяграфія душы. Віктар Шніп у паэтычным пафасе

гаворыць, што піша не для чытача, але апошні (чытач) з вершаў паэта

дазнаецца аб асаблівасцях вясковага дзяцінства, юначых марах, савецкай і

пазасавецкай біяграфіі, інтымных схільнасцях, нават пра характар паэта-

аўтара.

З сімвалічнай прасторы паэзіі Шніпа паўстае самотны лірычны

герой, які імкнецца збудаваць свой Храм. Тэма Храма – скразная тэма двух

зборнікаў. Адзін з раздзелаў кнігі «Балада камянёў» так і называецца

«Дарога да храму. Аповесць у празаічных мініяцюрах і вершах».

Шніп адзін з тых пісьменнікаў, хто звяртаецца да рэлігійнай тэмы як да

сімвалічнага скарбу вобразаў. У беларускай сучаснай літаратуры гэта

тэндэнцыя вельмі пашырана. Аўтары розных стылістычных напрамкаў

апавядаюць пра рэальнасць і свае да яе адносіны з дапамогай рэлігійных

вобразаў, сюжэтаў, сімвалаў. Так, напрыклад, Адам Глобус у

аўтабіяграфічных мініяцюрах выкарыстоўвае гісторыю пра Каіна і Авеля,

калі малюе вобраз сваіх адносінаў з памерлым родным братам («Дом»), а

Валянцін Акудовіч абвяшчае свае іранічныя і аналітычныя прыпавесці, эсэ

і мініяцюры пра пісьменніка, шчасце, мову, народ і г.д. – «Размовамі з

Богам».

Назва «Дарога да храму» адсылае чытача таксама да вядомай сцэны

фільма Т. Абуладзе «Покаяние» часоў перабудовы, калі вуснамі старой

жанчыны сцвярджаецца сімвалічнае выслоўе аб тым, што калі дарога не

вядзе да храма, дык навошта такая дарога?! У Віктара Шніпа жа ёсць

«Балада храма», дзе храм стаіць над ракой дзяцінства. Ён малюецца як

знак жыцця, якое тады ўяўлялася «вечнай ракой»:

151

«І дарогі да белага Храма

Нас вялі, і не думалі мы,

Што без Храма мы знікнем таксама,

Як без нас пазнікалі дамы,

Дзе жылі нашы казкі і песні,..

І таму нам вяртацца да Храма,

Што стаіць ля прыціхлай вады,

І маліцца за бацьку і маму

І за нашы ў пустэльні сады…».

«Дарога да Храма» – гэта дарога да малой Радзімы. Храм уяўляецца

сімвалам дзяцінства, малой Радзімы, памяці лірычнага героя. Такая

сімвалізацыя паўторыцца і ў новым зборніку «Страла кахання, любові

крыж», дзе «нашы магілы» з'явяцца «парэшткамі Храмаў» («Над дарогай

поўня, над дарогай вецер...»), «дзе куст шыпшыны» (класічны літаратурны

вобраз Беларусі) будзе «нібы Храм» («А першы снег, як белая арда...»).

Паэт растаўляе на шляху свайго асабістага лёсу рэлігійныя знакі,

сімвалы. Як «залатыя купалы» і «чорныя манахі» («Храм») ля абгарэлых

сценаў загорскіх храмаў, што бачацца яму на прагулцы са «сваёй

Людмілай», будучай жонкай («Храм»). Пры гэтым аўтар кпіць з хроснага

сына, які раве на руках у царкве – «відаць, камсамольскім важаком будзе»

(«Храм»). І паэт разумее жыццё як шлях да «свайго крыжа» – смерці.

Фіксуе імгненні прыгажосці прыроды, душэўнага спакою..., праз якія

прабіваецца Яго святло, «Нібы Хрыстос, што на крыжы…» («Жыццё,

нібыта нітка Арыядны...»). І зноў вяртаецца да матыву крыжа смерці, да

зруйнаванага Храму:

«…І шлях назад крыжамі зарастае,

Але вярнуцца хочацца мацней

Да тых сцяжын, дзе мы жыццё любілі,

Нібы цукеркі, што куплялі нам

Матулі нашы, што ў царкву хадзілі,

Нічога не гаворачы бацькам,…

…Ды не вярнуцца больш ніколі нам

Праз лёсу лес, як цемра, непраглядны

У той стары, даўно згарэлы Храм…»

«Жыццё, нібыта нітка Арыядны,…»

У апошнім вершы, які пачынаецца параўнаннем жыцця з «ніткай

Арыядны», спалучаюцца адразу некалькі сімвалічных тэм: тэма Арыядны,

што вяла да Мінатаўра каханага, тэма Млечнага шляху як шляху-сустрэчы

152

закаханых, родных душ; тэма Мінатаўра, сімвала смерці і змагання з ім.

Але гэтыя сімвалы, як прывіды, знікаюць, і для лірычнага героя застаецца

толькі попел «згарэлага Храма».

Безнадзейнасць і самотнасць лірычнага героя будуць пацверджаны

яшчэ і яшчэ раз праз вобраз Храма і навакольнага запусцення, вакол такога

Храма паўсталі гарады, «дамы, як балоты з павуціннем стагодняй самоты»

(«Сто гадоў гарадской адзіноты...»).

Такім чынам, выслоўе «шлях да Храму», што стала сімвалам

рэлігійнага адраджэння, ВіктарамШніпам выкарыстоўваецца ў іншым сэнсе.

Гэта – не «Храм покаяния». Хутчэй – каплічка на цвінтары. Таму што тэма

Храма прысутнічае разам з тэмай смерці, да якой паэт ставіцца па-

асобнаму мудра: усё роднае, гераічнае і высакароднае мінае, а лірычны

герой знаходзіцца ў пошуках гэтай велічнай вечнасці.

«Роднае і вечнае» – так называецца адзін з раздзелаў зборніка

«Страла кахання, любові крыж». Але тэме гэтай прысвечана большасць

твораў двух зборнікаў. Да якіх можна аднесці і «Хату», верша-паэму ці

нізку вершаў (жанравыя вызначэнні твораў Шніпа заслугоўваюць асобнай

увагі, тут і вольнае перакладанне класічных жанраў, і свая рытмічная

пабудова нізкі вершаў і г.д.) з сімвалічным тлумачэннем падмурку, сценаў,

дзвярэй, вокнаў, страхі, гарышча, комна, падлогі, столі, печы, парога,

сенцаў, ганка. Сама схема паэтычнага выкладання тэмы роднай хаты –

схема ўспамінаў і развітання (ад падмурку да ганку). А лірычны герой –

ужо не жартаўнік, нават не рамантык, а тыповы вясковы мужык, які

адчувае сябе на сваёй зямлі, у сваёй хаце. Але вокны хаты зачынены, хата

пабудавана вокнамі не на вуліцу, а на двор. Тэма роднай хаты падкрэслена

як тэма свайго дому, сям’і, кола: «ў нас ёсць свой падмурак / як карэнне

радаводнага дрэва», «замкнутыя дзверы супакойваюць», «вокны зачыняем

стаўнямі / нібы хаваемся ў сваё я».

Зборнік «Балада камянёў» пабудаваны так, што за «Хатай» ідуць

вершы «Смерць», а потым «Пыл», «Вандроўка...», «Сон», «Снег»... Такім

чынам, «роднае» паяднана з «вечным» кампазіцыйна. А ў наступным

зборніку «Страла кахання, любові крыж» – з’явіцца і раздзел з такой

назвай «Роднае і вечнае».

Пабудова «Смерці», з аднаго боку, адпавядае пабудове верша-паэмы

«Хата» – гэта нізка вершаваных сімвалічных тлумачэнняў (на гэты раз

васьмі стыхій і выяў (цемры, агню, вады, ветру, дыму, мяча, дзікіх звяроў).

Але яна мае свае адрозненні: паэт звяртаецца да гэтах сімвалаў двойчы, у

зваротным парадку паўтарае, дапаўняе, папаўняе сімволіку цемры, агню і

153

г.д. У вечнасці з’яўляюцца свае сімвалічныя параметры: лічбы і

цыклічнасць. Смерць ходзіць па коле, і кола гэта звужаецца да асабістага

імя: «я гэта смерць» . Так заканчваецца тэма смерці.

Цыклічная кампазіцыя дапаўняецца ці ўзмацняецца вершамі, якія

пабудаваны праз паўтор асобных радкоў, сімвалаў ці прасочваецца

магістральна (падобна магістралу ў вянках санетаў). Напрыклад,

пятнаццаты верш «Дарога» ў цыкле «Па дарозе да Храма» (раздзел

«Воўчая карона» зборніка «Страла кахання, любові крыж») аб’ядноўвае

папярэднія вобразы «акуляраў слёз», «воўчай кароны», «бабінага лета»,

«крыніцаў», «канюшні», «лесу» «як лёсу», «вялікага каменя як Вялікага

княства Літоўскага», «аблокаў», «Ляснога дзеда» пад «дубам», «вулля» і

«пчалінай маткі», «травы» «на беразе Леты».

Акрэсленая вышэй сімвалічная схема паўтараецца і ў іншых цыклах.

Сімвалы падпарадкоўваюцца гэтай паэтычнай логіцы. Так, у цыкле

«Камяні» – таксама фіксуюцца знакі, сімвалы жыцця лірычнага героя. І

«камяні дзяцінства» становяцца знакамі магільных пліт, неба, боскага

цуда, «камянёў няверуючых» і храма, якога няма на зямлі:

«…У той свет не забраць нам палацаў,

Наша слова нас перажыве,

Не забудзецца, стане малітвай

І ажывіць над намі крыжы,

І вадой, быццам небам разлітым,

У траве завіднеюць глыжы,

Што кідалі ў Хрыста, хто не верыў…

І хаджу я між нашых магіл,

На якіх ляжаць пліты, як дзверы

У анёльскі, як Храм, небасхіл…».

У цыкле «Лес» лес з’яўляецца і раем без Адама і Евы («што

засталося ад Адама і Евы»), і Храмам, «у якім не кожны моліцца», і «лесам

крыжоў», дзе мы шукаем свае магілы. Нарэшце, лес – «гэта спакуса пайсці

і не вернуцца. /Лес – гэта мы». І ў такім лесе паэт заклікае маліцца,

размаўляць з памерлымі, з роднымі...

З тэмай смерці звязаны і знакі зімы, снега, лёду, белага колеру. Яны

робяцца сімваламі вечнасці і роднасці, сімваламі таго, «што праходзіць» і

«ў небе, нібы ў лёдзе, / Зоркамі халоднымі гарыць…» («Пройдзе ўсё... І

гэты вечар пройдзе...»). Сімваламі зыходячага часу, які «праз нас, як праз

пясок вада, / Працёк, застыўшы лёдам на вадзе…» («А першы снег, як

белая арда...»), але якія арыентаваны на родныя ўспаміны. «Белая дарога»

154

робіцца самай чыстай, самай дарагой: «Нічога не паўторыццца, нічога… / І

ў белым снезе белая дарога / Нібы малітва, што ляціць да Бога, / Нібыта

Храм, што збудаваны з лёду, / Растане, не адновіцца ніколі» («Нічога не

паўторыцца, нічога...»). Апошні цытаваны радок «ў белым снезе белая

дарога» анафарычна паўторыцца яшчэ раз у вершы, быццам рэха, як самае

галоўнае для паэта.

Лірычныя, пейзажныя замалёўкі робяцца знакамі д’ябла («з неба

сыплецца, / Сыплецца снег, Нібы д’яблавы смех...»). Існаванне героя –

падобна плаванню на ладдзі Харона («І ў тралейбусе едзем, нібыта плывём /

У жалезным чаўне, дзе нябачны Харон / Нас вязе між слупоў, як антычных

калон»). І толькі ўспаміны асвятляюць сумны верш, або вобразы маці,

жанчыны («І мне хочацца выйсці і следам ісці / За жанчынай, што ведае

сэнс у жыцці») («Зноўку снегам засыпаны нашы дамы...»). Толькі вобразы

родных і мінуўшчыны могуць пераўтварыць «човен Харона» ў «Ноеў

каўчэг». Напрыклад, калі аўтар бачыць, як на роднай зямлі «святлеюць

бярозы, / Нібы Ноеў Каўчэг, нібы наша царква, / Да якой мне ісці, бы ў

дзяцінства вяртацца...» («Першы дождж веснавы, як анёльскія слёзы...»), ці

ўзгадвае «дарогу дамоў, як на Ноеў каўчэг» («Зноўку сонца плыве па-над

нашай самотай...»). Сутнасць шніпаўскага «каўчэгу» – не выратаванне, а

напамін, бо яго Каўчэг, як «старэнькая царква / Пераплыве Еўропу, як

акоп / І следам зашуміць палын-трава...» («Мы ўсе ададзем у нябыт, і

пыл...»).

У беларускай літаратуры існуе класічны вобраз ладдзі смерці,

звязаны з творам «Ладдзя роспачы» У.Караткевіча. Дзейсна, барочны

вобраз, у якім паяднаны прага поўнага жыцця і разуменне існавання

вышэйшага суда, у якім ёсць надзея на лепшае, чыстае жыццё маладосці і

прыгажосці. Канешне, В. Шніп адштурхоўваецца ад гэтага класічнага

вобраза, але стварае свой безвыходны, безнадзейны шлях да смерці. І

ратавальная жаночая тэма, як тэма кахання, гучыць у паэзіі Шніпа як

напамін аб родным, аб ідэальным, існуючым па-за рэальнасцю.

У зборніку «Страла кахання, любові крыж» ёсць некалькі аповесцей

пра каханне, «аповесцей у мініяцюрах і вершах». Яны рамантызаваныя,

імітаваныя пад юнацкія непрафесійныя дзённікавыя прызнанні, і здаюцца

штучнымі сярод іншых інтэлектуальных тэкстаў. На прыкладзе адной з іх,

паспрабуем усё ж такі расшыфраваць сэнс гэтых падобных адзін да

другога любоўных вершаў. Аповесць «Першы папяровы снег», быццам бы

перададзеная паэту мастаком, што шчыра даверыў паперы, свой дзённік-

прызнанне ў каханні сустрэтай у цягніку незнаёмцы. Умоўна абмяжоў-

155

ваючыся ад аўтара тэкстаў, Шніп укладае ў вершы гэтай аповесці свае

звычайныя паэтычныя вобразы ў іншы кантэкст. Такія сімвалы, як Бог,

Храм, снег, зіма, смерць і іншыя канцэнтруюцца вакол жаночага вобраза, у

якога няма імя, але ёсць назва – Цудоўная і Непаўторная. Словамі

безнадзейна закаханага мастака, аўтар развітваецца не толькі з прывідам-

вобразам, але і з жыццём, са сваім часам, з Беларуссю. Зноў канкрэтная

жанчына набывае рысы Радзімы, як некалі Людміла параўновалася з

Рагнедай, а маці станавілася «нашай мамай» («Сто гадоў гарадской

адзіноты...») ці нават Хрыстом: «Як жыццё, наш канчаецца дзень. / І за ўсіх

нас зноў моліцца мама / І наперадзе нас уся ў белым ідзе…» («...Ды не

сонца плыве па-над намі...»).

Сімвалічная прастора паэзіі Віктара Шніпа, такім чынам, ляжыць у

каардынатах асабістага лёсу аўтара, які скіраваны да смерці і поўніцца

толькі ідэальным пачуццёвым зместам. Сімвалічная прастора паэта як

самадастатковая сістэма. Самадастаткосць яе – у асобе аўтара. Сістэма гэта

створана метадам інтэпрэтацыі універсальных сімвалаў, сваім

тлумачэннем іх пры дапамозе кантрастных сімвалаў, праз эмацыянальна-

самотнае, псіхалагічна-безвыходнае разуменне сучаснасці: «З надзеяю на

лепшыя часы / Гляджу ў туман… дзе сцежка, як прамень, / Як пад жыццём

маім самотным рыса…» («З надзеяю на лепшыя часы...»).

3.4. Хрысціянскія матывы паэзіі Анатоля Сыса (1959–2005)

Хрысціянская тэма становіцца адной з вядучых тэм нацыянальнай

паэзіі. Гэта натуральна, бо рэлігійнае і творчае светаўспрыманне маюць

аднолькавы падмурак – пачуццёвы. У 2001 г. выходзіць паэтычная

анталогія хрысціянскай паэзіі «Насустрач духу». Сярод сучасных паэтаў,

уключаных у анталогію, і Анатоль Сыс. Паэт неўчасна памёр на пачатку

нашага стагоддзя, але пакінуў пасля сябе некалькі кніжак вершаў,

пранізлівых і шчырых прызнанняў веры («Агмень», «Лес», «Сыс»).

Анатоль Сыс – самы традыцыйны паэт беларускай сучаснай літара-

туры. Такая характарыстыка яго паэзіі – у асабістым кірунку, больш скірава-

ным да традыцый фальклорна-песеннага і інтымна-лірычнага паэтычнага

споведу. Здаецца, гэтыя прынцыпы закладзены класікамі беларускай

літаратуры ад Лучыны і Багушэвіча. Але паэт Сыс фіксуе сучасны

фальклор ці новае рэлігійнае пачуццё суайчыннікаў.

На першы погляд, вершы Сыса – апалагетыка хрысціянства. Паэт

звяртаецца да класічнага вобраза Бога-сейбіта, да асабістага бога ў душы

чалавека. Інтымная лірыка паэта прасякнута пачуццём веры. Гэта вельмі

156

шчыры маналог аўтара, самабічаванне. Паэт знаходзіцца паміж д’яблам і

богам – грэшнае цела (ад д’ябла) і чыстая душа (ад Бога). У вершы «Кола»

штодзённае выпрабаванне (кола) паэт называе і д’яблавым, і богавым.

Аўтар выступае хрысціянскім маралізатарам, калі любоў абвяшчае божым

дарам («Песні пра каханне»), у процілегласць нянавісці і жорсткасці. Ці

дае паэтычную водпаведзь злачынцам, грэшнікам, што «брыдуць на

споведзь». Нарэшце, «У шкляным саркафагу», вершы ў прозе, падымае

пытанне аб наканаванасці жыцця і волі чалавека, і прызнаецца, што яму,

аўтару, падабаецца жыць па волі Бога – «у шкляным саркафагу».

На другі погляд, вершы паэта – складаная споведзь аўтара, які гуляе

ролі герояў хрысціянскай трагедыі. Фантазія паэта разбурае мяжу паміж

Богам і чалавекам. І вось ужо паэт існуе ў новазапаветнай гісторыі на

месцы Хрыста. Вершы «Чацвёрты цвік», «Пайду туды, адкуль

прыйшоў...», «Хто натхніць мяне на смерць?...» напісаны ад першай асобы

і быццам бы працягваюць асабістую споведзь аўтара-чалавека: «мае

пакуты крыж сабе забраў», «бо я пакінуў цела», «хаця сваю і выпіў чашу...

Але ў чым мая віна? Віна майго наканавання? Жыццё – вялікая мана. І

толькі смерць яе пазнанне», «Праз пакуты дай мне Бога, дай мне Богаву

кроў... Ты натхніш мяне на смерць, чалавек, цяжарны Богам, праз цябе мая

дарога, моцы дай яе здалець». Адначасова паэт выступае ў ролі Іуды, што

хоча ўпіцца ў Бога вуснамі і зубамі.

Драматургія пакутаў у паэта будуецца, як барацьба з самім сабой,

цела з душой. Дакладней – паляванне цела на душу. Лірычны герой

падаецца як паляўнічы і як ахвяра. Тэма ўкрыжавання набывае ў іншых

вершах умоўна-метафарычны характар – як тэма пакутаў ці цкавання.

Напрыклад, «Крыжавалі крумкача за колер чорны...». Або як тэма чакання

прыходу Месіі, духу, на грэшную зямлю «да тых, хто выплюнуў душу, /

хто ў паднябесных храмах / блюзнерствам замяніў імшу, а Святароў на

Хамаў» («Бажавоўк»).

Паэтычнае светаўспрыманне Сыса – складаны комплекс масавага

рэлігійнага светаўспрымання, дзе сыходзяцца язычніцтва і хрысціянства, у

якім высвечваюцца трагедыйны, апакаліпсічны подых жыцця, такі

старажытны, з антычных часоў, і надзея на ратаванне праз напружанне

волі чалавека або Бога.

Сваё светаўспрыманне паэт выдатна малюе ў так званых «прыродных

вершах». Так, верш «О Неба» пачынаецца назіраннем купалоў (з

рэлігійнага топаса), працягваецца пратэстам супраць бачанага ці жаданнем

шчырасці ў адносінах з вечным («абрыдлі мне храмы абразы рызы»),

157

потым – паэтычным узнясеннем на ўзровень бачання Самога, бачання

зямной нявечнасці і, нарэшце, расчараваннем у асабістых ведах, бо

немагчыма разгледзіць Яго знакі на зямлі ці чалавечай гісторыі.

У светаўспрыманні паэта зямное жыццё – пекла. «Жыццё... заўсёды з

про-жылкам крыві», – гаворыць паэт у вершы з красамоўнай назвай

«Апакаліпсіс». А паслязямное існаванне – рай. Аўтар параўноўвае могілкі,

пагост з раем. Гэта супрацьпастаўленне паўтараецца як рэха: бяроза і лёд,

берасцяное неба і падлёднае зямное. Сапраўднае існаванне для аўтара – у

ачышчальным, нябесным агню. А сам «Агонь» (у аднайменным вершы)

вяртае да вобразу неба, дзе гараць свечкі знічак, каля якіх гавеюць душы.

Вельмі часта сустракаецца язычніцкі вобраз птушак як душ памер-

лых (вершы «Рай», «Смерць»). Але тут жа прысутнічае і хрысціянскае

ўзнясенне, ачышчэнне, палёт пасля смерці – тады ўжо «ні болю, ні пакут,

ні страху» («Смерць. Паводле навелаў Яраслава Пархуты»). Такая

ветхазаветная птушка, як воран (у Сыса крумкач, гайворон) выступае як

пасрэднік паміж зямлёй і небам, у ролі таго, хто натоліць гэтую зямлю

(верш «Смага»).

Таксама пераасэнсаваны ў паэзіі Сыса вобраз ідалаў. Так, у вершы

«Капцы» спачатку сцвярджаецца, што самыя жывыя багі – багі дзядоў, а

тлумачэнне гэтаму – у іх чалавечнасці. Сёння багі – нежывыя, таму што

страчана чалавечнасць, людзі пераўтварыліся ў дрэвы. Аўтар быццам бы

пераасэнсоўвае гістарычнае ўяўленне новага свету: спачатку час багоў,

потым час волатаў і, нарэшце, час людзей. Ці не пад уплывам эклезіясту

трансфармуецца ўяўленне сучаснага паэта, які зноў малюе апакаліпсіс

чалавечага роду?! Гісторыя падаецца паэту адыходам ад бога ці набыццём

бесчалавечнасці: «На скрыжаванні сцяжын воўчых і чалавечых крывёй

набрыяў бурштын...». Усё часцей канстатуецца наяўнасць сучаснага «і

садому і гаморы» («Будзьма!»).

Сутыкненне хрысціянскага і язычніцкага светаўспрымання назіраем і

ў вершы «Змяіны Цар», якога паэт называе «гаспадаром», «храмам дуброў

замовы» з алтаром «без абразоў і слоў». І ў вершы «Пан Лес», што

ўяўляецца аўтару «ажыўленым храмам, які прарос з боскай крыві» і

дасылае да вобразу крыжа, «бо смагу спатоліла брата Іюды душой –

людская душа».

Адважымся думаць, што язычніцкія погляды паэта звязаны з

адчуваннем радавой сувязі з чалавецтвам, нацыяй, сям’ёй. Язычніцтва

аўтара – гэта яго любоў да зямнога жыцця, яго грэшная прага жыцця. У

158

гэтай сувязі адбываецца смелае сінтэзаванне тэмы бога і тэмы Радзімы. Тут

таксама назіраецца ўнутраная барацьба. Яна ў супярэчлівых характа-

рыстыках роднага краю, яго гісторыі. Але гэта барацьба язычніцтва і

хрысціянства аўтара, цялеснасці і духоўнасці яго чалавечай натуры. Таму і

характарыстыкі Айчыны можна падзяліць на цялесныя і духоўныя. З

аднаго боку, яна – «згвалтаваная мая, босая, мая голая пад дажджом»

(«Беларусі»), «босая падчарыца», «цяжарная ваўчыца», «дрымучая ба-

булька», «жывы чэрэп» («Нізка абаранкаў. Быль, якая здарылася са мною»),

«жанчына, якую спазнаў» («Самотны»), «маці» («Радзіма пачынаецца з

жанчыны...»), «плаха» («Мы – чарада самотных птахаў...»), «мая магіла»

(«Беларусь – мая магіла...»). У сваёй цэласнасці гэтыя вобразы ствараюць

пакутлівы жыццёвы шлях чалавека.

З другога боку, паняцце Радзімы мае духоўныя сімвалы. І перш за

ўсё, сімвал Слова. Так, менавіта, з вялікай літары, таму што паэт

атаясамлівае мову і Бога. У «Маналогу Кастуся Каліноўскага» чалавечы

горб, які не схаваць (ён заўжды з намі), сімвалізуе мову, матчыну мову, і

потым набывае метафарычны рэлігійны сэнс: «І скрозь па шляхох-

гасцінцах / вялі гарбуноў закутых / у іншую веру ксціцца / пад Богам

чужым і лютым, / а Бог наш – не ідал з воску, / без племені, без радзімы, / а

горб наш прырос – да костак, – / ЁН / БОГ НАШ / І БОГ АДЗІНЫ». Мова

матчына – боская, а родная хата – сабор анямелы.

Сваеасаблівае аб’яднанне хрысціянскай тэмы і айчыннай адчуваеш і

ў «Песні пра ўваскрашэнне вершніка», што абвяшчае пра «ўваскрашэнне

вершніка Пагоні», і ў «Замове ад Курапат», дзе бог «крыжам ля Менску

злёг», і ў «Сафіі крыж чырвоны». Апошні верш прысвечаны нацыя-

нальнаму гістарычнаму помніку – полацкаму Сафійскаму сабору. Сёння –

свецкая ўстанова, арганны зал, але ў паэзіі змяніла белы колер на чырвоны,

бо маці Боская пакутуе – «у грудзёх-варганах / сэрца Маці Боскай гіне / ў

крывавых ранах», пакутуе ад бязвер’я – «ды лятуць з бязвер’я гусі на крыж

яе гостры».

Здаецца, у такіх вершах гучыць нязгода з вядомымі караткеві-

чаўскімі паэтычнымі радкамі «На Беларусі Бог жыве». Бог у паэзіі Сыса не

жыве на Беларусі, а з’яўляецца зрэдку як знак, як сімвал духоўнасці. У

паэта ёсць прамы зварот да караткевічаўскага выразу ў вершы «Наступніку

Уладзіміра Караткевіча», дзе духоўнасць, ці святасць, звязана з біццём

сэрцаў, што адчуваецца толькі тады, калі «выплываюць паэты ў трунах», у

галовах якіх «церні німбамі параслі». Гэтая ладдзя Паэтаў – сваеасаблівы

159

вобраз духоўнасці. Вобраз Паэта ў Сыса набывае рысы прарока, зноў жа не

без міфалагічных фабраў. Звяртаючыся да знакавых нацыянальных імёнаў,

аўтар называе іх «беларускімі Ікарамі» (аднайменны верш), «чарадой

самотных птахаў», за якімі «вісельні ды плахі ды ўслед шпурнутыя

глыжы» («Мы – чарада самотных птахаў...»), божымі анёламі з бе-

ларускамоўнымі галасамі («Алаіза»), званарамі і майстрамі храму душы

(«Званы»). За вобразам «жабрака, бяздетнага Хрыста» праглядаецца

постаць «цнатлівага князя» беларускай паэзіі Максіма Багдановіча

(«Цнатлівы князь»). І сучаснаму Паэту наканавана насіць «цярновыя

вершы» і выходзіць «насустрач сваёй Галгофе» («Данута Бічэль-

Загнетава»), «бо пад небам Сафіі Полацкай / на народных паэтаў моляцца»

(«Прачытаўшы верш Пімена Панчанкі «Развітанне»).

Паэтычнае крэда паэта ў вершы з назвай «Паэт» трактуецца, як

існаванне «боскай птушкі», той, што чакае Бога, ногі Хрысту цалуе, слёзы

ліе над жабраком, з «любай, як з маці, спіць». Для адказу на пытанне, дзе

шукаць паэтычнае натхненне, аўтар выкарыстоўвае такі вобраз, як «крыж

паэзіі», на якім паэт «бы крывёю», сыходзіць словам («Натхненне»).

Пакуты Хрыстовы – пакуты паэтавы. Але «вечная пакутніца паэзія»

нараджаецца з самога жыцця, з яго гора і радасці («Часта пытаюцца: як

вершы пішуцца?...»). Функцыю паэзіі аўтар удакладняе ў формуле

«закалашы дзіця маімі вершамі... самымі добрымі і самымі лепшымі»

(«Закалышы дзіця маімі вершамі...»). Або абвяшчае мераю паэзіі «важкасць

спелых каласоў», а «не цнатлівасць кветак» («Якое б жыта не ўрадзіла...»).

Каштоўнасць паэзіі вызначаецца новым, дабротным, будучым сэнсам

чалавечага роду.

Ценню ідэальнага вобраза паэта з’яўляецца паэт-расстрыга, паэт-

блудніца («Паэт»). У Сыса быццам бы два вобразы ў адной назве – паэт. З

ідэальнага вобраза іншы раз выглядае грэшны чалавек або д’ябал. Здаецца,

паэт кранае старую тэму – паэта-ізгоя. У беларускім літаратурным

фальклоры апісваецца песняр-музыка, як спалучэнне вобраз жабрака і

таленту, гармоніі звычайнага і высокага, камічнага і трагічнага. Аднак ад

фальклорнага разумення Музыкі сучасны аўтар адыходзіць. Сыс не зможа

падпісацца пад паўфальклорным купалаўскім выразам – «Я не паэта, о

крый мяне Божа». Ён увесь час абвяшчае сябе паэтам, блудным сынам,

расстрыгай, але паэтам. Трагічнае тут спалучаецца з такім відам камічнага,

як сарказм, спецыяльная знявага сябе, мазахісцкі фарс. Адчуваецца адбітак

сучаснасці. Ці не пра гэта піша крытык з нагоды аналізу лірычнага герояў

160

апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя: «Самотная постаць нашага

сучасніка-ізгоя ў горадзе, блуднага сына на Бацькаўшчыне, напэўна, не та-

кая ўжо і бяскрыўдная... (Гарэлік, Л. Чалавек «паміж небам і багнаю». Да

характарыстыкі лірычнага героя ў сучаснай паэзіі / Л. Гарэлік // Полымя. –

2001. – № 4. – С. 290–308). Дарэчы, артыкул Л. Гарэлік пра лірычнага

героя сучаснай паэзіі называецца «Паміж небам і багнаю». Тая ж калізія

прысутнічае ў вершах Сыса, але тут неба не проста духоўная чысціня ці

нацыянальнае пачуццё, як у іншых аўтараў. Паэзія Анатоля Сыса –

інтымная, шчырая, не абмежаваная ніякай іерархіяй (нецывілізаваная)

размова з самім Богам.

У аўтара асаблівыя адносіны з Богам, вершы з хрысціянскай

сімволікай звернуты да асабістага вопыту жыцця. «Неапаленая купіна» –

верш, з якога пачынаецца апошні прыжыццёвы зборнік («Сыс») і

жыццёвая споведзь паэта. У ім сімволіка асабістага нараджэння. Абраз

«Неапаленай купіны» прысутнічае пры нараджэнні, як і вужака-маланка, і

Пярун-пажар. Гэта – верш аб смерці і жыцці, аб прыгажосці і жудасці, аб

Радзіме і аб маці. І над гэтым перапляценнем важкіх паняццяў гучыць: «І

пачуў я ва ўлонні: з пакуты народзіцца Сын». Біблейскі сказ мае асабісты

сэнс для паэта. У амаль фальклорным апавяданні пра хрышчэнне аўтара

знаходзіцца месца для містычнага знаку – згубілі малога і знайшлі, калі

гуляў з крыжом, як з цацкаю («А я помню, як мяне хрысцілі...»).

Зборнік «Ягамосць» уключае малітоўны верш «Перад богам».

Паўтараецца сімвалічны рад нараджэння: маланка – пажар – малітва –

жанчына – маці. Тут тэма асабістых пакутаў – асноўная. І нараджэнне, як

ачышчэнне ад граху, пажадана, як у малітве. Паэт, блудны сын, каіцца: «Я

гарэў, як бязбожны храм, / сам сабе я ў ім здаўся богам, / адпускаў сам сабе

грахі – / грызла ганак вяла дарога / зноў на д’яблавыя кругі».

Аўтар абвяшчае сябе блудным сынам («Блудны сын»), бадзягай

(«Сівыя пчолы...»), злодзеем, заблудшай цялушкай, адступнікам («Маналог

адступніка»), расстрыгай («Маналог расстрыгі»). Але адначасова ён

супрацьпастаўляе сябе натоўпу, людзям як паляўнічы, «як той сабака»,

што пагібель чуе («Як той сабака»), як кволая птушка («Сівыя пчолы...»),

як самотны («Самотны»), як камень, што не хоча быць здраднікам («Каб

ты каменем стаў!...»), як Радзіма («Радзіма»). Супрацьлеглыя

характарыстыкі – процілеглыя эпітэты свету бога і знакаў д’ябла ў асобе

чалавека. Аб гэтым і аўтарская споведзь: «хоць каханы, хоць ненавідны я –

161

за сонцам і супроць сонца, я – прычына бяды і шчасця» («Бераг»), «у боскіх

іскрах і ў шампанскіх пырсках, я яшчэ не попел» («Я яшчэ не попел...»).

Паэзія Сыса – паэзія пакутаў, пошуку, адзіноты. Улюбёны жанр

паэта – маналог, вызначаны самім аўтарам у шэрагу назваў («Маналог

Язэпа Драздовіча», «Маналог Апанаса Філіповіча», «Маналог Алеся

Гаруна», «Маналог Тутэйшага», «Маналог Зміцера Жылуновіча»,

«Маналог адступніка» і інш.). Вобразы нараджаюцца хутка, быццам

спяшаюцца (здаецца, іх зашмат не колькасць радкоў). Яны нараджаюцца

хутчэй па метанімічнаму прынцыпу. Заканчваецца ж часта ўсё сентэнцыяй

(амаль вульгарнай): «хто плюе на жанчыну – / той нелюдзь плюе на

Радзіму, / хто гандлюе святыняй – той маці сваю прадае» («Неапаленая

купіна»), – ці «бацькоўскай высновай»: «верай моцны народ!» («Словы»).

У падобных сентэнцыях ёсць тое, што, здаецца, павінна існаваць апрыоры і

ніколі не зменіцца, як свет божы.

Эстэтыка паэзіі Анатоля Сыса – гэта новая-старая эстэтыка паэта-

экзістэнцыяліста, паэта-рамантыка, паэта адраджэнскага тыпу, для якіх

жыццё і вершы – адзінае. Гэта падкрэслена нават у назве апошняга

зборніка, якая камусьці можа падацца нахабнай прэзентацыяй самога сябе.

Назва зборніка – «Сыс», а на вокладцы зборніка – сімвалічны знак-калаж:

два профілі паэта, які жорстка глядзіць на самога сябе. Двайныя партрэты

былі вельмі распаўсюджаны ў часы Араджэння, бо мастака цікавіла

сутнасць Чалавека, яго свет. І мастак тады ўяўляў сябе падобным Богу-

Творцы. Яго, як і Ўсявышняга, натхняла Любоў і Творчасць. І сутнасць

такой паэзіі – у пазнанні асабістых пачуццяў і спасціжэнні асабістых

магчымасцяў у свеце божым.

3.5. Жанравыя і стылістычныя пошукі ў сучаснай беларускай

паэзіі

Сучасная беларуская паэзія характарызуецца багаццем мастацка-стыля-

вых плыняў: лірыка-апавядальная, рамантычная, публіцыстычная,

філасофска-аналітычная, мастацка-універсальная, мастацка-сінкрэтычная,

універсальна-інтэлектуальная. Нярэдка ў крытыцы ўзнікаюць дыскусіі вакол

фармальных пошукаў у паэзіі (артыкулы Л. Сіньковай «Агрэсія формы», «Ці

лёгка быць геніем?»), да якіх адносяцца «рысасловы» Людкі Сільновай,

беларускія хоку (А. Глобус, У. Сцяпан, М. Шайбак і інш.), верлібры і імпрэсіі

Ігара Бабкова, мезальянсы ці санетыЮрася Пацюпы і інш.

162

Сучасныя паэты звяртаюцца і да тэматычных і фармальных

правакацый (зборнікі вершаў Юрыя Гумянюка «Водар цела», «Твар

Тутанхамона»). Яны абвяшчаюць асабістыя стылістычныя напрамкі

творчасці. Такія, як «афрыканізм» (Д. Вішнёў), «неамадэрнізм» (Л. Рублеў-

ская і Л. Дранько-Майсюк), «технарамантызм» (В. Жыбуль), «некрараман-

тызм» (А. Клінаў), «шызарэалізм» (Ю. Барысевіч), «транслінгвізм»

(Л. Сільнова), «нацыянал-футурызм» (С. Адамовіч), «транс-лагізм»

(С. Мінскевіч і А. Туровіч) і інш. Ствараюцца і новыя варыянты бела-

рускай мовы: «рычанка» і «скуголіца» (З. Серабракоў), «маўчанка»

(С. Мінскевіч).

Заўважым, што імкненне да фармальнага ўзнаўлення паэзіі

традыцыйна існавала ў беларускай літаратуры. І сёння прадстаўнікі новай

генерацыі паэтаў маюць такога папярэдніка і сучасніка як Алесь Разанаў.

Гаворачы пра фармальныя пошукі ў сучаснай паэзіі, трэба адзначыць

творчасць прадстаўнікоў пакалення «перабудовы», што ўвайшлі ў

літаратуру на хвалі сацыяльных, ідэалагічных перамен. Напрыклад,

творчасць Адама Глобуса, лідэра групы «Тутэйшыя», які спрабуе розныя

стылістычныя і жанравыя формы як у галіне прозы, так і ў галіне паэзіі. Яго

называюць і «нашчадкам крытычнага рэалізму» (А. Савіцкі), і «літара-

турным апазіцыянерам», які выступае «за адмаўленне антымастацкай

рэчаіснасці» (Г. Кісліцына). Яго паэзіі ўласціва наватарства,

касмапалітычныя ідэі, урбаністычныя тэмы. Глобус звяртаецца да розных

літаратурных традыцый: метарэалізм, паэзія прысутнасці, футурызм

(1988 – кніга паэзіі «Парк»). Яму ўласцівы і роздум над экзістэнцыйнымі

пытаннямі жыцця, над сямейным лёсам і нацыянальнай гісторыяй, трагізм

і нігілізм аўтарскага светаўспрымання («Скрыжаванне», «Беларускія

краявіды», «Звышнадзейнасць», «Тэстамент», «1939. Вільня. Слова беспра-

цоўнага», «1989. Мінск. Траецкае прадмесце»і інш.).

Трэба дадаць, што Адам Глобус актыўна займаецца літаратурна-

прапагандысцкай і выдавецкай дзейнасцю. Сярод яго праектаў –

адраджэнне паэтычнай мініяцюры (зборнік трохрадкоўяў (хоку) 9

беларускіх паэтаў (А. Глобуса, М. Шайбака, У. Сцяпана, У. Сіўчыкава і

інш.) «Круглы год» (1996), пачатак беларускай дэтэктыўна-прыгодніцкай

літаратуры (разам з М. Шайбаком і М. Клімковічам піша аповесці «Заўсёды

светла каля турэмных муроў» і «Сапежынскі прывід»), стварэнне першага

беларускага комікса «Дзікае паляванне караля Стаха». Сярод кніг прозы

Глобуса навелы, мініяцюры, казкі, аўтабіяграфічная проза («Адзінота на

163

стадыёне» (1989), «Смерць – мужчына» (1992), «Толькі не гавары маёй

маме» (1995), «Койданава» (1997), «Дамавікамерон» (1994) і «Новы

дамавікамерон» (1998), кніга афарызмаў «Кантамінацыі»), рускамоўныя

выдавецкія праекты – «Классики философской мысли», «Библиотека

лирики», «Мастера культуры», «Архитектура. Словарь».

Сярод прадстаўнікоў «Тутэйшых» эксперыментальнай можна лічыць і

творчасць Славаміра Адамовіча. З аднаго боку, у ёй ёсць традыцыйныя

тэмы паэзіі «чыстай красы» («Кальварыйскія клёны», «Зямля Ханаан»,

«Каханьне пад акупацыяй», «Плавільшчыкі расы»), з другога, – новыя тэмы,

да якіх належыць і эратычная лірыка, і вершы-«пракламацыі», і турэмны

дзённік.

У «традыцыях» нацыянальнага постмадэрнізму звяртацца да

першабытнай культуры, з яе «данацыянальнымі» рысамі. Адвяргаючы

літаратурныя традыцыі нядаўняга мінулага (у першую чаргу, руска-

беларускай савецкай літаратуры), сучасныя аўтары апялююць да часу

нараджэння духоўнай традыцыі. Старажытнасць, усходняя і фальклорная,

прастора міфа і казкі – прадмет звычайнага вобразнага выяўлення

літаратараў-постмадэрністаў. Гэта можа быць «Зямля Ханаан» (вобраз

аднайменнага паэтычнага зборніка С. Адамовіча, 1993) і «Горад РА» (з

верша Веры Бурлак «Сонечны горад», 2001). Сучаснасць прасвечваецца

старадаўнімі сімваламі: сонечным робіцца горад не ад пякучага сонца, а ад

знойдзеных у словах знаках-літарах старажытнага бога сонца Ра

(«ГастРАном», «РэстаРАн», «гаРАж», «кРАма», «РАдыё» і г.д.). Гульня са

словам нараджае «прысутнасць» сонечнага Ра і ў палескіх паэтычных

пейзажах Міколы Папекі, з іх «чаРАй», «хмаРАй», «Разумам», «цемРАй»

(зборнік «Чарнавікі», 1999).

Імкнучыся вызначыць усе прыкметы, сімвалы, знакі беларускай

рэальнасці, сучасная паэзія актыўна працуе з жанравай своеасаблівасцю

творчасці, гэтым прыёмам узаемадзеяння з рэальнасцю і з другімі тэкстамі.

Прыкладамі такой паэтычнай працы з’яўляюцца і знакамітыя версеты,

верлібры А. Разанава, і калоквіюмы, медытацыі І. Бабкова, і мезальянсы

Ю. Пацюпы.

Разанаўскія традыцыі працы са словам, з яго метафарычным сэнсам

існуюць у творчасці паэта, празаіка Ігара Бабкова. Свае паэтычныя

«дыялогі» паэт называе «калёквіюмамі», якія адказваюць метафізічнай

сутнасці сённяшняй абсурднай рэальнасці. Гэта дзіўныя дыялогі, што

пачынаюцца з пытання: «А.: «Божухна, ты памятаеш, з якім імпэтам ён

164

абвясціў з катэдры, што абсурд – гэта, калі чалавек пытае, а свет

маўчыць?». Свет не мае сэнсу – свет маўчыць, гутарка з іншым

немагмачыма, і персанаж Бабкова 15 разоў адказвае адной фразай «Я

слухаю». Здаецца, ён размаўляе з Богам (зварот фразы «Божухна»), тады

гэта не дыялог – а малітва. Паэт жадае, каб яго слухалі, але ведае, што

няма адказаў на метафізічныя пытанні. Дыялог паэта абарочваецца

нязгодаю з былымі ісцінамі. Вынікам дыялога паміж персанажамі А і Б

(быццам дзіцячай гульні), дзе першы навязвае другому трывалую думку, а

другі пачынае паўтараць словы першага, становіцца або самотны крык, або

бессэнсоўны паўтор чужых думак. Страчаны сэнс слова-логаса.

Ужо ў назве паэтычнага зборніка І. Бабкова «Solum rex» падкрэслены

матыў самотнасці. Лірычны герой зборніка – маргінал, які хоча валодаць

каралеўствам паэзіі, дакладней цывілізацыяй, што, гаворачы словамі паэта,

«ужо памерла». Словазлучэнні «самотны кароль», «начная душа»,

«мізэрная эпоха» гучаць сваеасаблівым рэфрэнам зборніка, скразны матыў

зборніка – самотнасць лірычнага героя, гістарычных персанажаў

(Акутагава). Вершы Бабкова – паратэкстуальны. Яны вяртаюць чытача да

назвы, фразы, тэмы другога верша. Пры гэтым настрой маргінала (у адным

з тэкстаў прама выказана жанравае вызначэнне паэзіі – «маргіналіі»),

адчуванне самотнасці арганізуе і інтэгрыруе тэкст.

У беларускай літаратурнай крытыцы існуе думка аб незавершанасці

станаўлення нацыянальнай літаратурнай традыцыі, працэсу вербалізацыі

беларускай культуры наогул. Адсюль – характэрны для літаратурных

тэкстаў запознены дэкадэнцкі настрой. У сучаснай беларускай паэзіі часта

адсутнічае асабістая аўтарская пазіцыя, голас паэта «знікае» ў імёнах-

тэкстах мінулага. Шматлікае выкарыстанне займенніка «я» ў творах Алеся

Разанава не можа падмануць чытача, які бачыць у метафізічных пошуках

паэта імкненне да аб’ектыўнасці за кошт лірычнасці. «Я ў крузе, дзе слова

шукае Слова, а чалавек – Чалавека» – гаворыць паэт і знішчае асабістае

«я» (зборнік «Танец з вужамі», 1999).

Гуллівае выкарыстанне асабістага імя ў назве вянка санета Юрасём

Пацюпам і напамін аб сабе самім у тэксце санета («Дом на юру, ветры

цалуюць юр, / у ціхім доме піша вершыЮр» (зборнік «Мезальянсы», 2001)

не можа схаваць «шматаўтарства» вянка: паэт выкарыстоўвае тэмы, формы

фальклорнай і ўсходняй паэзіі, матывы польскамоўнага літаратара

Князніна і франкамоўнага – маркіза дэ Сада. Так, у сваім вянку санетаў

Пацюпа другі санет «Эпікурэйства» вызначае як «санет-газель-туюг»,

165

назва трэцяга санета таксама арыентуе чытача да ўсходняга мастацтва –

«Арабескі», чацвёрты і трынаццаты – «Шчадрыца» і «Запросіны», жанрава

скіраваныя да фальклорных калядных і вясельных песень. Аб’яднаныя

тэмай мёду, віна, вакханаліі-піру, яны цэментуюць увесь цыкл, пітаюць яго

віном-энергіяй і завяршаюць цялесным святам. Так, абраная любоўная

тэма санета, што зарыентавана звычайна на еўрапейскае эстэцтва,

карнавальна перакульваецца ў эратычныя гульні. Пацюпа шчыра гуляе

словамі-тэмамі ў жорсткай структуры жанра – вянка санетаў. На думку

паэта, яго санеты служаць разбурэнню догмы непрыдатнасці сілабікі да

сучаснай беларускай паэзіі (Пацюпа, Юрась. Мезальянсы / Ю. Пацюпа //

Аrche. – 2003. – № 3. – С. 151).

З паэтаў новай генерацыі асаблівай схільнасцю да форматворчасці

валодае Сільнова Людка (Людміла), паэт, публіцыст, аўтар зборнікоў

«Ластаўка ляціць…», «Рысасловы», «Агністыя дзьмухаўцы», «Зеленавокія

воі і іх прыгажуні». Назву апошняга свайго зборніка артыкулаў

«Крышталёвы сад» паэтка тлумачыць прасторай беларускага пісьменства,

якое нібы дзіўны бясконцы сад з прыгожымі дрэвамі з крышталю і

вобразамі калегаў-пісьменнікаў. Сільнова абірае для сябе як для творцы

ролю дэміурга і стварае свой іншы вобразны свет. Сама яна пра гэта

гаворыць так: «У ідэале, кожны творца ўважае сябе магутным і

дасканалым… Інакш як ствараць? Ну, такая мая Людка, продак усяго

люду. Нешта накшталт Роду і Лады ў адной асобе. Сварог, творца, якая

зварганіла свой сьвет і насяліла вобразамі-насельніками свой «рог»

прасторы... Дык вось гэтая гераіня Людка, прыдуманая мной у сярэдзіне

адраджэнцкіх 1980-х, – ад пачатку нейкая прасьветленая, амаль

«празрыстая». Яна – мой ідэал, стан, фігура, да якой імкнуся» (з інтэрв’ю з

Сільновай Галіны Астроўскай: «Сварог… зварганіла свой сьвет» альбо

Крышталёвы сад Людкі Сільновай // Дзеяслоў. – 2007. – № 1 (26). –

С. 307). У творчасці Сільновай былі і стварэнне транслінгвізмаў,

рысасловаў, кнігі «малюдкаў» (малюнкаў Людкі), кнігі на цюлю, на ку-

лінарнай фользе, вершы і проза на эсперанта, выстава жывапісных і

графічных рэчаў, нават, набыццё сваёй адмысловай мовы.

Асобную старонку стылістычных пошукаў складае зварот літаратараў,

прадстаўнікоў «Другога фронту мастацтва» (назва выдавецкага праекту) да

постмадэрніскага паэтычнага дыскурсу. Так, Ілля Сін сваю другую кнігу

«Сапсаваныя лялькі» прадставіў у выглядзе канверту, у якім знаходзяцца

166

самі тэксты, сярод якіх, напрыклад, разарваныя ўласна аўтарам і

запакаваныя ў цэлафанавы пакецік старонкі № 22–23.

Паэты пакалення 1990-х гадоў заявілі аб сабе літаратурнымі

маніфестамі «Бум-Бам-Літа». Яны выступілі супраць класічнай традыцыі.

Кожны з іх развіваўся ў асабістым рэчышчы паэтычных стылістык: у

прасторы міфа, у экстрымальнай сітуацыі (ад індывідуальнага імкнення да

тэмы смерці, выпуску зборнікаў эпітафій), у асабістых жанравых

канструкцыях. Тэмай, што аб’ядноўвала паэтычныя пошукі бум-бам-

літаўцаў была тэма мовы, дакладней – гульня ў словы.

Прыкладам фармальных пошукаў бум-бам-літаўцаў можа быць

творчасць Зміцера Вішнёва («Маналітныя пабудовы», «Калі б я быў

прэзідэнтам», «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго

віду грызуноў. Раман без парахода і самалёта»), Віктара Жыбуля («Удар

граду»), Усевалада Гарачкі («Дзедава нага», «Радзіма», «Людзі, дрэвы,

камяні»), Алеся Туровіча («Смачна есці»), Сяргея Патаранскага

(«Восеньскі палёт», вершы-трохрадкоўі), Міхася Башуры «Паліванне на

мух (са шланга)», Веры Бурлак («Заснуць», «Сонечны горад», «Таварыш

Зе», «Усмешка»), Ганны Ціханавай («З анатамічнага»), Дзяніса

Хвастоўскага («Проста ў хобат, узасос / ты цалуеш пыласос...») і інш.

Фармальныя пошукі Зміцера Вішнёва будуюцца вакол выразнага

слова, ён стварае сваю паэтычную рэальнасць, па словах крытыка

М. Аляшкевіч страляе «словам па ўсім, што траплялася на вока – ад

закасьцянеласьці нашых думак да бюракратыі» (Маргарыта Аляшкевіч у

рэцэнзіі на «Фараона…» (Эцюд пра «вішнёўку» // Дзеяслоў. – 2007. –

№ 1 (26). – С. 311). Сам паэт, аўтар кніг «Штабкавы тамтам», «Тамбурны

маскіт», «Фараон у заапарку», называе сябе нашчадкам нямецкіх

экспрэсіяністаў. Вішнёў выкарыстоўвае размоўную нізкую лексіку і

замежныя складаныя словы, вобразныя штампы і выразы. Паэт быццам

забаўляецца, іранізуе, над усеагульнай (і асабістай) увагай да эратычнай

тэматыкі.

3.6. Міфалагічная прастора паэзіі Андрэя Хадановіча (1973 г. нар.)

У 1990-ыя гады лідэрам постмадэрнісцкай плыні ў беларускай паэзіі

стаў Андрэй Хадановіч. Ён падкрэслівае, што беларуская паэзія пачалася з

«перакуленага з ног на галаву Вэргілія й «Тараса на Парнасе» (Андрэй

Хадановіч «Пішу для адукаваных вар’ятаў. З А. Хадановічам гутарыць

С. Курс // Arche. – Пачатак. – 2002. – № 3 (23). – С. 37). І асабіста працягвае

167

гэты прынцып творчасці. Першы павярхоўны погляд на паэзію Хадановіча

стварае выяву хрэстаматыйнага Хлестакова, што цытуе шмат знаёмых

назваў, імёнаў, каб выратаваць сваю «задніцу» ад «гараднічага асяродку», у

нашым выпадку, каб уратаваць сваю творчую самасць ад «неўважлівых»

чытачоў і пісьменніцкага «засілля». Ды і сам Хадановіч прызнаецца:

«…Сваёй задачаю лічу разбурэньне стэрэатыпаў…» (Андрэй Хадановіч.

«…Сваёй задачаю лічу разбурэньне стэрэатыпаў…». З А. Хадановічам

гутарыць Г. Кісьліцына // Дзеяслоў. – 2003. – № 5. – С. 189). З чым зга-

джаецца і крытыка. Як мэту прынятай ім паэтыкі калажнасці, цытатнасці і

«маўпавання» яна вызначае наступнае: «Гаворка пра эскапізм і самааба-

рону» (Юры Андруховіч. Андрэй Хадановіч і перавагі акупацыйнага

рэжыму / Рэцэнзія: Листи з-під ковдри. – Киів // Arche – Пачатак. – 2002. –

№ 3 (23). – С. 71).

Але пры больш уважлівым знаёмстве з лірыкай А. Хадановіча

заўважаеш, што міфалогія мае акрэсленую тэматычную прастору

выкарыстання на чале з праблемай творчасці, мастацкага прызначэння.

Паэт піша асабістую (калі размова ідзе аб Творцы) міфалогію:

«Толькі дух мяне трымае ўверсе,

магутны дух, непераможны дух

Пакуль жывём пад месяцам і сонцам,

я ўсім вам буду ксёндз, імам, равін (ці, можа, рабін?)

– ўсё раўно ўлюбёнцам!…

Я ўжо не чалавек – сучасны міт!» («Наследаванне Гарацыю»)

Так, напісаны ім міф іранічны, паэт збірае да купы ўсе магчымыя

канфесійныя іпастасі «паэта-бога», і можа, такім чынам сур’ёзна разбурае

сацыяльныя, народныя спадзяванні на «месіянства» творцаў, адмаўляецца

ад сацыяльнай ролі літаратара.

Але ж сам зварот да праграмнага тэматычнага сюжэта выводзіць

новага аўтара ў кола міфалагічнай залежнасці. Гэта сюжэт паэтычнага

«Помніка». Помнік Гарацыя – апафеоз Рыму, помнік Пушкіна – апафеоз

вольнасці і народнасці творчасці, помнік Бродскага – зацверджанне

ўпартага індывідуалізму, помнік Хадановіча: «Я помнік ладжу ў кшталце

манускрыпта…». Усе паэтычныя «помнікі» – гэта размова з наступным

пакаленнем, з Часам, гісторыяй, з Багамі, якія кіруюць светам. Накшталт

адказу на пытанне: навошта боскае з’яўленне Паэта ў гэты Час у свеце: каб

апяваць рымскі парадак, каб клікаць да лепшага парадку, каб упарта

адстойваць маральныя вартасці або каб… пісаць новы паэтычны

168

«манускрыпт». Здаецца, адказ Хадановіча – занадта простая, нятворчая,

задача. Але ў размове аб наканаванасці творчасці Хадановіч абірае і

патрыятычны, няхай і іранічны, адказ:

«Ніхто з палякаў, рускіх альбо немцаў

майго імя ніколі не кране.

Мяне чакае ўдзячнасць спадкаемцаў

Вас – вечныя ўспаміны пра мяне!» («Наследаванне Гарацыю»)

Гэта і прызнанне самадастатковасці Новага Паэта, яго прасторавай і

часовай незалежнасці.

Класічная міфалогія дае шмат варыянтаў атаясамлівання творцы з

боскім вобразам: Дедал, Ікар, Апалон, Арфей… Выбар якіх у гісторыі

культуры стаў своеасаблівым акцэнтам працэсу, ці выбарам часовай

спецыфікі мастацтва, стрыжнем гістарычнага мастацкага стылю. З

дзевятнаццатага стагоддзя, пры дапамозе Ніцшэ, паэтычная «паства»

вагаецца паміж Апалонам і Дыянісіем; далей сімвалісты спачатку дадалі да

гэтага раду Праметэя, а потым мадэрністы ажывілі вобраз Арфея.

Напрыканцы дваццатага стагоддзя, вызначаючы постмадэрнісцкі

напрамак паэтычнага мыслення, выбар Хадановіча ідзе вакол такіх

вобразаў, як Геній, Апалон, Заратустра.

«Я таксама на першага траўня ўспамінаю пра ўласны гонар» – піша

паэт у вершы «Ноч салідарнасці». Гэта ВАЛЬПУРГІЕВА НОЧ, НОЧ НА

ЛЫСАЙ ГАРЫ, ШАБАШ ВЕДЗЬМАЎ – такі паэтычны вобразны рад

вызначанай Паэтам савецкай (пад «зоркамі Серпа і Молата») і

постсавецкай прасторы, дзе жыве народ Каіна ў чаканні новага Завету ці,

як іранічна ўдакладняе паэт «хэпіэнду». Гэта – містэрыяльная прастора яго

Паэта існавання. Адсюль паэтычнае яднанне вар’яцтва і мастацкіх

пошукаў. Таму мастацкі вынік для нашага аўтара ўсё часцей – выпадковы і

недакладны, творчасць – «вар’яцтва – амаль на траціну» («Развагі ля адной

карціны»), «вар’яцтва як мастацкае прыймо» («Смерць тлумача»).

Аўтар мастацкага твора неакрэслены – ён у полілогу з героямі,

чытачамі, з самім сабою, з часам. Нездарма паэзія Хадановіча набыла

трапнае крытычнае вызначэнне – як «ліставаньне з клясыкамі»

(Панамароў, Віталь. Ліставаньне з клясыкамі / В. Панамароў // Arche. –

Пачатак. – 2002. – № 3 (23). – С. 73). А творчая атмасфера – часцей

атмасфера сну, трызнення наяве ці «амНЕзія – амністыя начным і дзённым

вязням духу».

169

Здаецца, з аднаго боку, паэт імкнецца да дыянісійскага творчага

ідэалу, які лічыўся літаратарамі-сімвалістамі вышэйшым містычным ці

прароцкім вобразам. Здзейсна, паэт – ты новы міф! Але з другога боку,

сучасны творца – «руплівец культуры», паслядоўнік Апалона-Мусагета,

якога чакае лёс Ікара: аб гэтым у такім вызначэнні яго – «вязень слова,

кемлівы штукар, /апалонік, малады Ікар».

«Руплівец культуры» – іранічны верш (можа, самаіранічны): верш пра

паэтавы пакуты (пакуты творчасці), пра несупадзенне вышынь паэтычных

думак і нізкай рэальнасці. Так, у сучаснага аўтара няма даверу сацыяльным

рашэнням праблем чалавецтва, ён быццам назначаны на ролю народнага

правадыра, але добра ведае аб выніках тых паэтаў, што абралі формулай

творчасці – «паэтам можаш ты ня быць, а грамадзянінам абавязаны».

Настойліва паўтарае Хадановіч такое міфалагічнае вызначэнне

творцы як геній, што «у адказнасьці за ўсё!». Аўтар іранічна малюе вобраз

Генія-дэмана (менавіта так яшчэ ў грэкаў, а потым у дэманалогіі), калі

стварае паэтычную алюзію на пушкінскую формулу «геній і злачынства» у

«Санеце», дзе абыгрывае казачную формулу «агонь, вада і духавая медзь» і

сцвярджае сваё паэтычнае крэда адзінствам «розуму і вар’яцтва».

Пра аднаго з сучасных лідэраў новай паэзіі (С. Мінскевіча) сам

Хадановіч гаворыць як аб геніі-духу: «Глядзіце, гэта ён, помнік і чалавек,

вечны юнак беларускай паэзіі, genius loci роднага гораду, хадзячы доказ

пераемнасьці культуры, бяздомны паэта, о крый яго, Божа!» (Хадановіч,

Андрэй. Калыханка для маладога літаратара / А. Хадановіч // Аrche. –

1999. – № 4. – С. 141).

Паэт як дух гораду, а можа і ўсяго беларускага народа (купалаўскія

радкі прымушаюць думаць гэтак). Канешне, іранічна зніжаны міфалагічны

вобраз, бо genius loci абарочваецца ў творчасці Хадановіча «геніюсам у

лодцы». Пад такой назвай ён піша цыкл вершаў, які можна было б

абазначыць, як вершы аб творчым натхненні, ці паэтычным адчуванні

сонца, даджду і слова. Двухсэнсоўны іранічны вобраз паэта-генія

ствараецца самім горадам, народам («які прыход – такі і поп»).

У другім вершы без назвы (але з эпітэтам з «ясенінскага «Не жалею,

не зову, не плачу» і з земфіраўскага ці зэкаўскага «ня вер, ня бойся, не

прасі»), што пачынаецца словамі «апрануты ў рымскую тогу», паэт

ганарліва судзіць і тлумачыць сучаснасць – і «плюе», і «палохае», і

«шкадуе», і «клікае». Яго міфічная прастора – Айчына Беларусь, што

вырастае накшалт дэмаралізаванага інтэрнацыянальнага Рыму,

170

«бо ты тут істота чужая

стаіш на шляху балазе

на дурняў народ не зважае

і неяк паўз вас папаўзе».

Паэт і Час, паэт і Радзіма, прызнанне сваёй асацыяльнасці

абарочваецца прызнаннем адзінства свайго лёсу і Беларусі: «Бо сёньня

літаратура ў нас працягвае выконваць функцыі захаваньня самой мовы,

нарэшце, яна яўна ці прыхавана супрацьстаіць сёньняшняму рэжыму» –

гаворыць сам Хадановіч аб беларускай паэзіі (Хадановіч, Андрэй.

Мэтапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд / А. Хадановіч // Arche. – Пачатак. –

2002. – № 3(23). – С. 63.). Такім чынам, рымская тога ці ганарлівы паэтавы

позірк на сучаснасць з антычных катурнаў з’яўляецца знакам беларускага

Паэта, што выконвае пачэсную ролю захавання духоўнасці. Аўтар

набліжаецца да вобразу «генію рымскага народу», а адсюль ужо паўкрокі

да працягу такой сацыяльнай квазіміфалогіі, як «Чацвёрты Рым», да якой

штурхае патрыятычная тэма творчасці Хадановіча, што гучыць пастаянна.

Напрыклад, замежны цыкл «Неба над Берлінам» (дарэчы, асацыяцыя

таксама дасылае нас да размовы Творцы з боскімі анёламі, на гэты раз – да

нямецкага кінавобразу) заканчваецца ўспамінам з дзяцінства і

супастаўленнем чачэрскіх «няліпавых» шчаслівых хвілін цывілізаванаму

гарадскому шыкоўнаму краявіду на берлінскай «Unter den Linden».

Куды плыве гэты Геній? На Захад ці на Ўсход? Да жыцця ці да

агоніі? Геній – Апалон – Ікар – Заратустра – … «руплівец культуры»,

«улюбёнец», «кукалка, каўшанка, хрызаліда, лялечны зародак вышыні»,

«выратавальнік наш прыйдучы», «самотны русаіст», «паліглот-моважэрца»,

«тлумач», гамункулус... Такія жорсткія і вобразныя самахарактарыстыкі

гучаць з паэтавых вуснаў.

За іранічным поглядам Хадановіча на вобраз Творцы праглядае зусім

невясёлая споведзь аб сучасным паэце. Новы паэт – суддзя і сабе, і народу,

і часу. Калі «Бог памёр», выходзіць Паэт – ён бачыць, ён судзіць.

Нездарма, Хадановіч арыентуецца на Заратустру («Дэкадэнта папхні, як

вучыў Заратустра…»). І ў яго самым жорсткім вершы «Бога Бабулькі»

гучыць страшны прысуд рэальнасці: «ты дай мне, баба, веры, – / Заўжды

жадала стрэліць, – ды зачыняла дзьверы…».

Новы Паэт спадзяецца на Дух, валодае Словам і гаворыць аб

творчасці, жанчыне і музыцы. Так можна тэматычна акрэсліць паэтычныя

варункі Хадановіча. Але яны ствараюць і своеасаблівую формулу – логіку

існавання «новага міфа»: вар’яцтва + розум + …каханне. Старая новая

формула, яна адсылае нас да Платона, і не суліць паэту нічога добрага. Па

171

словах самога Хадановіча «Платон мне камарад, ды ісціна ў глытку тваёй

цыкуты» (Міхееў, Канстанцін. «Еўропа, разумееш?..» / К. Міхееў // Arche. –

Пачатак. – 2002. – № 3 (23). – С. 55).

Вядома і міфалагічнае вызначэнне эстэтычнага Платонам праз

сповед аб нараджэнні Эроту, які, здаецца, натуральна працягнуты

міфалагічнай вобразнасцю паэзіі Хадановіча. Аўтар – у чаканні Эроту.

Адчувае яго адсутнасць у сваёй творчасці: «У маіх тэкстах выразны ўхіл у

бок рацыянальнага, а не эмацыйнага. У мяне амаль няма мілоснай лірыкі,

няма відавочнай сентыментальнасьці, разлічанай на чульлівага,

спагадлівага чытача… я па-добраму зайздрошчу аўтарам, здольным

расчуліць сваіх чытачоў (чытачак!), выклікаць у іх сьлёзы.» (Андрэй

Хадановіч. «…Сваёй задачаю лічу разбурэньне стэрэатыпаў…». З А. Ха-

дановічам гутарыць Г. Кісьліцына // Дзеяслоў. – 2003. – № 5. – С. 192).

І зноў жа паэт кідаецца на дапамогу ў краіну міфалагічных і

літаратурных знакавых вобразаў. Таму такім важным вобразам з’яўляецца

Жанчына – Афрадыта. Рэфлексія на тэму кахання ва ўсіх яго абліччах… і

пачуццёвым адзінстве, імкненні да «сёмага» і «дзевятага» паверхаў неба.

У паэтычнай міфалогіі Хадановіча жанчыны маюць драматычны

(часцей, трагікамічны) зямны лёс («толькі птушкі пакуль не было: яна,

мабыць, зламала крыло…») і боскі адбітак на імені:

«Над табою бясхмарнае неба,

пад табою вільготная глеба;

ты не бачыла, як спакваля

пад табой высыхала зямля».

(«Ты здымалася на фотастужку…»)

Паэт абвяшчае Жанчыну «…прыгожай, пяшчотнай, прывабнай і

любай», Алёнкай «ў сукеначцы вузкай», «Грэтхен, сястрой Мальгрэты»,

«belles-lettres», ведзьмай («не тэстуй сваё памяло»). Такія Яе знакавыя

характарыстыкі хаваюць невыказаныя міфалагічныя, літаратурныя сюжеты,

стрыжнем якіх з’яўляецца тэма кахання-палкасці – «сёння рызыкаваць

цікава». Непрыступная, далёкая (царыца Спарты) Алена і блізкая,

тутэйшая – «цалуеш жабу» (Алена Прыкрасная). Гётаўская Грэтхен і

Ведзьмы на Лысай гары. Беларуская Алена з ручнікамі і Вялікія Прачкі. Іх

яднае аўтарская прага авалодання жанчынай, «пазбавіць цноты», каб

дасягнуць новага свету, новай сутнасці на «завісць багам».

Тэма Жанчыны ў паэзіі Хадановіча злітая з музычнаю тэмаю.

Здаецца – гэта музыка сфер, адсюль і схільнасць да класічнага

вершаскладання, адсюль і музыка – як тэма. У кагосьці – надвор’е, у

172

Хадановіча – стыхія музыкі: ад макабрычных скокаў, «Totentanzа – белага

танца, апошняга шанца!», да «Тэтралогіі Вагнера». Апошняя ўяўляе сабою

завершаную музычную форму: ад уступу як размовы з класікамі, да

прысуду сучаснасці (асноўная публіцыстычная тэма) і далей аб нараджэнні

свайго тэксту-кахання (лірычная тэма), сваёй спробы знайсці Прыгажосць,

ці лягушку-царэўну (адкрыты фінал). Сімфанізм Хадановіча абарочваецца

казачна-міфалагічным колам існавання чалавека, ці пошукам сябе ў свеце.

Згаданыя вышэй думкі прыводзяць нас да высноў аб тым, што

Андрэй Хадановіч імкнецца не толькі пагуляць у сваіх творах са знаёмымі

міфалагічнымі вобразамі – але і стварыць сваю міфалогію, напісаць новыя

«свяшчэнныя» кнігі літаратуры – сучасныя «Талмуд» і «Пяцікніжжа», як і

герой яго лімерыкаў («Землякі, альбо Беларускія лімерыкі»):

Пачатковец-празаік з Нясвіжу

пенталогію склаў для прэстыжу.

Як назваць? «Пентагон»?

Можа, «Пентамерон»?

Перавагу аддаў «Пяцікніжжу».

– у здзеклівым лімерыку Хадановіча ёсць толіка сэнсу. Яго паэтычны

зварот да міфалогіі – гэта пераасэнсаванне сутнасці творчасці сёння, гэтая

споведзь пра універсальны канфлікт гісторыі – паміж паэтамі і светам.

Хадановіч такім чынам стварае «стэрэафанічнасць жывой культуры», ён

праецыруе яе на экран універсальных праблем, што зафіксаваны

міфалогіяй.

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Публіцыстыка творы, якія прысвечаны актуальным падзеям бягучага

грамадскага жыцця і напісаны ў рэалістычнай,

фактаграфічнай, апісальнай манеры.

Спавядальная,

мемуарная,

«лагерная» паэзія

паэзія рэпрэсіраваных пісьменнікаў, якая стала магчымай

для публікацыі толькі ў нашы дні.

Малітоўная паэзія паэзія, якая непасрэдна звязана з рэлігійным культам.

Міфалогія сукупнасць міфаў, паданняў, што апавядаюць пра багоў, духаў,

першапродках, героях. Міфалогія трактуе ўзаемадзеянні

людзей і прыроды, унутры грамадства па рэлігійна-мастацкіх

прынцыпах.

Светаўспрыманне працэс засвойвання і тыпалагізацыі інфармацыі аб

аб’ектыўнай рэальнасці, сусветнай культуры.

Язычніцтва вызначэнне традыцыйных, політэічных вераванняў.

173

Ідэалагемы палітычныя, рэлігійныя, маральныя, эстэтычныя,

філасофскія ідэі, што афармляюцца ў выглядзе сімвалаў,

знакаў, вобразаў.

Масавыя стэрэатыпы схематызаваныя, стандартныя ўяўленні аб грамадстве,

чалавеку, свету, што ўласцівы большасці грамадзян.

Квазіміфалогія несапраўдная міфалогія, што адлюстроўвае не рэальную

існуючую карціну, а навязаную фантастычную сістэму

каштоўнасцей і герояў.

Топас прастора, якая ўздзейнічае на паводзіны людзей, іх

эстэтычныя, рэлігійныя погляды.

Іронія адмаўленне або высмейванне, што афармляецца ў пазітыўную

форму згоды.

Афганская вайна грамадзянская вайна ў Афганістане, у якой удзельнічалі

войскі інтэрвентаў – СССР, ЗША, Пакістана і іншых краін.

Курапаты месца ў горадзе Мінску, дзе напрыканцы 1980-х гадоў былі

знойдзены пахаванні рэпрэсіраваных у 1930-ыя гады людзей.

Тэхнакратычныя

паэтычныя вобразы

вобразы, звязаныя з навукой, тэхнічнай рэальнасцю, якая

прнцыпова ўплывае на дзеянні і пачуцці лірычных герояў

Урбанізаваная

цывілізацыя

культура, у якой выключную і значную ролю адыгрываюць

вялікія гарады, мегаполісы, з іх асаблівай камунікатыўнай,

ідэалагічнай, забаўляльнай сістэмамі.

Трансцэндэнтнае звыш агульнае, што пераходзіць межы рэальнага, бачанага і

адчуваемага.

Эсхаталагічнае канчатковае існаванне свету, людзей, чалавека.

Рэфармацыйнае

абнаўленне

змяненне грамадска-палітычных, ідэалагічных поглядаў,

якое вядзе за сабою стварэнне новага спосабу жыцця.

«Калоквіюмы» жанр паэзіі, заснаваны на форме размовы ці абмеркавання

нейкай праблемы.

Масавая культура культура, што створана на падставе развіцця масавых

сродкаў камунікацыі, якія забяспечваюць шырокі доступ да

культурных каштоўнасцяў, але і зніжаюць апошнія да

ўсеагульнага простага разумення.

Маргінальнасць асацыяльнасць, другасортнасць, непаўнавартасць.

Абсурднасць

рэальнасці

успрыманне рэальнасці як алагічнага працэсу жыцця, у якім

пануе песімістычнасць, хаатычнасць.

Паэтычны дыскурс паэзія ў форме роздуму, рацыяльных заўваг, абстрактных

довадаў.

Паратэкстуальная

паэзія

паэзія, што адлюстроўвае экстрасенсорныя з’явы, якія

адбываюцца незвычайна, без удзелу органаў пачуццяў.

Нацыянальна-адра-

джэнская тэматыка

(адраджэнскі

рамантызм)

тэматыка, звязаная з нацыянальнай гісторыяй,

этнаграфічнымі традыцыямі, нацыянальнаю моваю. Усё, што

характарызуе, вылучае нацыю, трактуецца як ідэальнае,

узнёслае.

Нацыянальныя

сімвалы

найбольш значныя падзеі, выбітныя дзеячы нацыянальнай

гісторыі.

174

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ ДА ЛЕКЦЫЙ

1. Хто з беларускіх паэтаў у разглядаемы перыяд стварае новы

нацыянальны эпас?

2. Як рэалізуецца рэлігійная тэма ў творчасці сучасных паэтаў?

Назавіце аўтараў, іх творы, прынцыпы ўтварэння вобразаў.

3. Хто з беларускіх паэтаў працуе над тэмай Чарнобыльскай

трагедыі?

4. Якія новыя жанры, формы паэзіі з’явіліся ў апошнія дзесяцігоддзі?

6.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

6.1. Тэматыка курсавых прац

1. Тэматыка новай паэзіі (творчасць паэтаў 1990-х гадоў).

2. Міфалагічныя вобразы ў паэзіі 1990–2000-х гадоў.

3. Рэлігійныя вобразы ў паэзіі 1990–2000-х гадоў.

4. «Новыя» жанры сучаснай беларускай паэзіі (творчасць паэтаў

1990-х гадоў).

5. Чарнобыльская тэма ў паэзіі М. Мятліцкага: вобразы, сімвалы,

праблемы.

6.2. Заданні

1. Складзіце слоўнік неалагізмаў па творах сучасных паэтаў.

2. Складзіце слоўнік фразеалагізмаў па творах сучасных паэтаў.

3. Зрабіце аналіз мовы твораў аднаго з сучасных паэтаў.

7. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ.

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

7.1. Творчасць Ларысы Геніюш

Пытанні:

1. Патрыятычныя матывы і вобразы паэзіі Л. Геніюш.

2. Хрысціянскія матывы і вобразы паэзіі Л. Геніюш.

3. Творчы і жыццёвы лёс Ларысы Геніюш.

Мастацкія тэксты:

1. Геніюш, Л. Выбраныя творы / Л. Геніюш. – Мн.: Беларускі кніга-

збор, 2000.

175

2. Геніюш, Л. Споведзь / Л. Геніюш // Маладосць. 1990. – №№ 1–6.

3. Геніюш, Л. Белы сон / Л. Геніюш. – Мн., 1990.

Літаратура:

1. Арочка, М.М. Ларыса Геніюш / М.М. Арочка // Гісторыя белару-

скай літаратуры. – Мн.: Беларуская навука, 2003.

7.2. Сучасная беларуская паэзія

Пытанні:

1. Хрысціянская і нацыянальная тэма паэзіі А. Сыса, Зніча, І. Дубя-

нецкай і інш.

2. Сучасная тэма і класічная форма вобразнасці ў творчасці

Л. Галубовіча, Л. Дранько-Майсюка, А. Аркуша, В. Шніпа і інш.

3. Жанравыя пошукі ў творчасці А. Разанава, Л. Сільновай, А. Хада-

новіча, В. Жыбуля і інш.

Мастацкія тэксты (тры-чатыры аўтары на выбар):

Алесь Разанаў – «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў

райскай даліне», «Кніга ўзнаўленняў».

Раіса Баравікова – «Люстэрка для самотнай».

Леанід Галубовіч – «Таемнасць споведзі», «Апошняя кніга Леаніда

Галубовіча».

Мікола Мятліцкі – «Палескі смутак», «Бабчын».

Л. Дранько-Майсюк – «Гаспода», «Піктаграфічны раман».

Алег Мінкін – «Расколіна».

Анатоль Сыс – «Пан Лес», «Сыс».

Адам Глобус – «Парк».

Галіна Булыка – «Сінтэз», «Турмалін».

Людміла Рублеўская – «Замак месячнага сяйва».

Віктар Шніп – «Балада камянёў», «Страла кахання, любові крыж».

Андрэй Хадановіч – «Берлібры».

8. ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай белару-

скай літаратуры / І. Афанасьеў. – Мн., 2001.

2. Бельскі, А. Паэзія / А. Бельскі // Гісторыя беларускай літаратуры

ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – Т. 4, кн. 2: 1986–

2000. – С. 39–87.

176

2. Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і

сучаснасць / А. Бельскі. – Мн., 2005.

3. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці /

Г. Кісліцына. – Мн., 1997.

4. Ламека, Л. Сучасная беларуская літаратура / Л. Ламека, Н. Ламе-

ка. – Мн., 2003.

5. Мішчанчук, М.І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: жанрава-

стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай лірыкі / М.І. Мішчанчук. –

Мн., 1992.

6. Савік, Л. Пакліканыя: (Літаратура беларускага замежжа) /

Л. Савік. – Мн., 2001.

7. Сачанка, Б. Сняцца сны аб Беларусі: літ.-крытыч. артыкулы /

Б. Сачанка. – Мн., 1990.

8. Станюта, А. Плошча Свабоды / А. Станюта. – Мн., 1991.

177

Модуль 4

«АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ

ДРАМАТУРГІІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – НА ПАЧАТКУ 2000 ГГ.»