Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінары-Лісоўская.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
21.08.2019
Размер:
28.01 Кб
Скачать

Тэматыка семінарскіх заняткаў па курсу “Гісторыя Беларусі”

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Лісоўская Таццяна Вітальеўна

Семінар 1. Язычніцкія вераванні беларусаў

    1. Пантэон язычніцкіх багоў

    2. Касмагенічныя ўяўленні старажытных беларусаў

    3. Язычніцкія абрады і святы

    4. Сінтэз язычніцтва і хрысціянства ў сучаснай культуры і рэлігіі Беларусі

Творчае заданне: намаляваць малюнакКасмагенічныя ўяўленні старажытных беларусаў”

Семінар 2. Этнагенэз беларускага народа

1. Паняцце этнас і этнагенез

Этнас, прыкметы этнасу.Этнагенэз: формы, этапы ў гісторыі Беларусі, шляхі этнагенэза.

2. Гісторыя Старажытнага свету на беларускіх землях.

Перыядызацыя, асноўныя характэрыстыкі перыядаў – прыродныя ўмовы, занятак людзей, характарыстыка сацыяльного ладу (паняцце рода-племенны лад, мацярынская абшчына, патрыярхат).

  1. Даіндаеўрапейскі перыяд

Засяленне тэрыторыі Беларусі першымі людзьмі (2 канцэпцыі). Фармаванне аўтахтоннога насельніцтва тэрыторыі сучаснай Беларусі у мезаліце. Этнічная праналежнасць насельніцтва.

  1. Індаеўрапейскі перыяд

Рассяленне індаеўрапейцаў і міграцыі праз беларускія землі. Балцкія плямёны на беларускіх землях – літва, лотва, латыгола, яцвягі.

Прарадзіма славянаў. Славянскае засяленне Беларусі: кірункі і арэал рассялення. Характарыстыка славянскіх пляменаў: дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш.

Працэс славяна-балцкага сінтэзу. Тэорыя субстратнага паходжання

Практычнае заданне: запоўніць табліцу “Перыадызацыя і характарыстыка Старажытнага свету на беларускіх землях”

Семінар 3. Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы

  1. Пераход да сярэднявечнай цывілізацыі і перадумовы ўтварэння дзяржавы.

Сярэднявечная цывілізацыя – паняцце і характэрныя рысы. Перадумовы перахода беларускіх зямель да сярэднявечнай цывілізацыі. Перадумовы фармавання дзяржавы ў усходніх славян, прыкметы дзяржавы.

  1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаў усходніх славян. Старажытнаруская дзяржава

Тэорыі працэсу дзяржаватворэння ў усходніх славян. Старажытнаруская дзяржава: працэс стварэння і характэрныя рысы.

  1. Полацкае, Тураўскае і інш. княствы на беларускіх землях.

Станаўлене Полацкага княства і адносіны з Кіевам. Асноўныя рысы знешней і ўнутранай палітыкі пры Брачыславе і Усяславе Чарадзее.

Тураўскае княства, Берасцейская зямля. Прычыны перахода беларускіх зямель да перыяда феадальнай залежнасці.

  1. Палітычны лад і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ – ХІІ ст.

Органы ўлады Полацкага і Тураўскага княстваў. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага жыцця: фармаванне феадальнага спосабу землеўладання і сацыяльная дыфеэнцыяцыя насельніцтва.

  1. Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

Перадумовы прыняцця і аса6лівасці распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі. Вынікі хрысціянізацыі беларускіх земель.

Практычнае заданне: вызначыце рысы залежнасці і незалежнасці Полацкага княства ад Кіева

Семінар 4. Перадумовы і працэс утварэння вкл

  1. Канцэпцыі ўтварэння ВКЛ

Літоўская (канфрантацыйная), беларуская (М. Ермаловіча), комплексная канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. Паняцце “Летапісная літва”.

  1. Перадумовы і прычыны і працэс ўтварэння ВКЛ.

Перадумовы ўтварэння ВКЛ, асноўныя аб’ектыўныя прычыны: знешнія пагрозы, сацыяльна-эканамічныя прычыны. Шляхі уключэння беларускіх зямель у ВКЛ. Асноўныя этапы фармавання тэрыторыі ВКЛ

  1. Палітычны лад ВКЛ

Пераход ад абсолютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Характарыстыка органаў улады ВКЛ.

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ

“Другое выданне прыгонніцтва” і фармаванне феадальнай гаспадаркі ў ВКЛ. Этапы запрыгоньвання сялян.

Творчае заданне: вызначыце перадумовы кансалідацыі ўсходнеславянскіх зямель і вылучэння беларускіх зямель як цэнтра новай дзяржавы.

Семінар 5. Асаблівасці геапалітычнага становішча вкл

  1. Знешняя палітыка ВКЛ: барацьба з Тэўтонскім ордэнам і Маскоўскай дзяржавай

Геапалітычнае становішча ВКЛ. Крыжацкая пагроза. Грунвальдская бітва і яе вынікі для ВКЛ. Барацьба з мангола-татарамі і крымчакамі. Адносіны з Масквой: асноўныя прычыны канфліктаў, этапы узаемаадносін, павялічэнне напружанасці ў XVI ст.

  1. Унутраныя супярэчнасці і збліжэнне з Польшчай

Палітычныя і рэлігійныя вытокі унутранных супярэчнасцей у ВКЛ. Збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Інтарэсы літоўскага і польскага бакоў у саюзе.

  1. Крэўская унія і яе наступствы.

Умовы Крэўскай уніі і наступствы для ВКЛ. Барацьба за самастойнасць ВКЛ і раўнапраў’е каталікоў і праваслаўных у ВКЛ: Прывідей 1387 г., Востраўскае пагадненне, Віленска-Радомская ўнія, Гарадзельскі сейм.

Семінар 6. Эпоха Адраджэння на Беларусі і духоўная спадчына вкл

  1. Эпоха Адраджэння і беларуская культура часоў ВКЛ

Асноўныя рысы эпохі Адраджэння. Характэрыстыка Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Развіцце грамадска-палітычнай і прававой думкі ВКЛ. Станаўленне кнігадрукавання: Францыск Скарына, Брэская друкарня. Развіцце архітэктуры і мастацтва.

  1. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII ст. Брэсцкая царкоўная ўнія.

Рэлігійнае пытанне ў ВКЛ: супрацьстаянне праваслаўнай і каталіцкай царквы. Вылучэнне пратэстантызма як трэцяй хрысціянскай канфесіі, яго асноўныя дыгматы і кірункі. Рэфармацыя на беларускіх землях.

Перадумовы, прычыны падпісання рэлігійнай уніі. Працэс падпісання і ўмовы Брэсцкай царкоўнай уніі. Характарыстыка ўніяцтва, як рэлігійнай канфесіі на беларускіх землях.

  1. Фармаванне беларускай народнасці

Паняцце “народнасць”. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і рэлігійныя ўмовы станаўлення беларускай народнасці

Семінар 7. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай.

1.Перадумовы і прычыны заключэння Люблінскай уніі 1569 г.

Знешнепалітычныя і унутраныя перадумовы падпісання ўніі з Польшчай. Праекты дзяржаўнай ўніі з Польшчай

  1. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Люблінскі сойм 1569 г. Умовы Люблінскай ўніі.

  1. Асаблівасці становішча ВКЛ ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

Палітычны лад і адміністрацыйная сістэма на беларускіх землях у складзе РП. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Рысы незалежнасці ВКЛ.

Семінар 8. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (2).

  1. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пач. XVI – канцы XVIII ст.

Перыяд эканамічнага заняпаду – ІІ пал ХVІІ – І пал. ХVІІІ ст. 3. Аднаўленне эканамічнага жыцця ў другой палове ХVІІІ ст. Працэс разлажэння феадальных адносін і фарміравання элементаў новага капіталістычнага ўкладу У канцы ХVІІІ ст.

  1. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.

Кірункі знешней палітыкі РП. Тэрытарыяльныя страты ВКЛ. Наступствы войнаў XVI-XVIII стст. для Беларусі.

  1. Прычыны заняпаду і падзелы Рэчы Паспалітай

Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Семінар 9. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі.

    1. Уваходжанне Беларусі ў склад Расейскай Імперыі.

Адміністрацыйны падзел беларускіх зямель у РІ

2. Асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях.

3. Беларусь у вайне 1812 г.

Семінар 10

    1. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права

Капіталізм: паняцце і характэрныя рысы. Працэс адмены прыгоннага права на беларускі землях. Маніфест 1861 г.: умовы і асаблівасці на беларускіх землях. Умовы развіцця капіталізму ў парэформекнны перыяд.

    1. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст.

Палітычная мадэрінізацыя паняцце і сутнасць. Асаблівасці праведзення рэформ на беларускіх землях.

    1. Беларускі нацыянальны рух на Беларусі. Фарміраванне беларускай нацыі.

Этапы развіцця нацыянальнага руха на Беларусі: шляхецкі і дэмакратычны. Тайныя моладзевыя гурткі. Перадумовы развіцця нацыянальна-вызваленчага руху ў к. ХІХ – пач ХХ ст. Дзейнасць “Нашай Нівы”. Асаблівасці беларускага нацыянальна-вызваленчага руху у пач. ХХ ст.

Семінар 11.

    1. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

    2. Уплыў І Сусветнай вайны і рэвалюцыі 1917 г. на самавызначэнне народаў Расійскай імперыі. Шляхі самавызначэння беларускага народа.

    3. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі на Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд.

    4. Нацыянально-дзяржаўнае будаўніцтва – абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Семінар 12. Працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

  1. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці

І і ІІ абвяшчэнне БССР.

2. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР.

3. Палітыка беларусізацыі.

4. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930-я гг.

Семінар 13. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.

1. Аднаўленне народнай гаспадаркі.

2. Асаблівасці ажыцяўлення НЭПа ў Беларусі.

3. Правядзенне палітыкі індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі на Беларусі.

4. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльнага грамадства.

Семінар 14. Геапалітычнае становішча Беларусі ў міжваенны перыяд.

1. Савецка-польская вайна 1919–1921 гг.

2. Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа.

3. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы: эканамічная, нацыянальная і духоўная палітыка польскіх уладаў.

4. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, гістарычнае значэнне гэтай падзеі.

5. Фармаванне сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Семінар 15. Эканамічнае, сацыяльна-палітычнае і культурнае жыццё ў БССР.

1. Хрушчоўская адліга. Нарастанне крызісу ідэялагічнай сістэмы ў 50-я – перш. пал. 80-х гг.

2. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.

3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР (1945 –1960 гг.).

4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (1970-я – перш. палова 1980-х гг.).

5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.

Семінар 16. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе. (1985–2000-я гг.)

1. Гарбачоўская перабудова, асаблівасці яе правядзення на Беларусі. Пачатак дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы.

2. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афарленне яе дзяржаўнага суверэнітэту.

3. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне.

4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

5. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст.