- •Мова I соцыум
- •Функцы1 мовы у грамадстве
- •Г1потэзы паходжання мовы
- •Славянская моуная група
- •Беларуская мова часоу вкл
- •Новая беларускай літаратурная мова.
- •Асаблівасці лескіка-семантычных працэсау у тэрміналогіі
- •Сярод састауных тэрмінау-антонімау можна вылучыць 2-е групы:
- •Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •Асноуныя спосабы тэрмінатворчасці
- •Сістэма стыля беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці размоунага, мастацкага і публіцыстычнага
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Навуковы тэкс: структура і моуная арганізацыя
- •Сістэма жанрау навуковай літаратуры
- •1Ндыкатыуныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам I анатацыяй (IX называюць рэфератыунай анатацыяй).
- •Праблема беларуска-рускай інтэрференцыі. Віды інтэрферэнцыі
- •Лексікалогія як раздел мовазнауства. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •Амонімы, антонімы, сімонімы, паронімы у лексічным складзе беларускай мовы
- •Гісторыя формірання і функцыянальна-камунікатыуная характырыстыка афіцыйна-справавога стылю
- •Паняцце дакумент. Апісанне і узоры дакументау
- •Марфалагічны узровень
- •Сінтаксічны узровень
- •Культура маулення. Камунікатыуныя якасці маулення
- •Камунікатыуныя якасці маулення:
- •Сцісласць, ці лаканічнасць маулення.
Амонімы, антонімы, сімонімы, паронімы у лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы – словы, якія адналькава гучаць і пішуцца, але маюць зусім розныяне звязаныя паміж сабой значэнні.
Шляхі узнікннення амонімау
утварыліся у выніку гукавога супадзення этымалагічных розных слоу. (сласць – пасылаць, расцілаць)
утварыліся у выніку выпадковага супадзення спрадвечна бел. і запазычанных слоу (байка – кароткі літ. твор, мяккая тканіна)
утварыліся у выніку выпадковага супадзення запазычаных слоу з розных моу (грыф – тпушка, дэталь муз. інструмента)
утварыліся у выніку запазычаных слоу з якай –небудзь адной мовы (міна – снарад, выраз твару)
Ад лексічны слоу трэба адрозніваць наступныя групы слоу:
Амафоны – словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму (род –рот, код-кот)
Амаформы – словы, якія супадаюць гучаннем і пісанннем у адной ці некалькі граматычных формах (румяны – касметыка, ружовы)
Амографы – словы, якія аднолькава пішуцца але у вымауленні адрозніваюцца пастаноукай націска
Амонімы трэба адрозніваць ад мнагазначных слоу (захоуваюць значэнне), а амонімы не захоуваюць значэнне
Сінонімы – словы, якія па-рознаму пішуцца і гучаць але маюць тоеснае або блізкае значэннне. (многа, шмат, багата)
Групы сінономау :
Абсалютныя – не адрозніваюцца ні адценнямі значэнняу, ні стылістычнай фарбоукай (маланка, бліскавіца)
Семантычныя – адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння, інакш кажучы, аб ,ёмам семантыкі (акцер - артыст)
Стылістычныя сінонімы - гэта тоесныя або блізкія па значэнні словы, які я маюць розную эмацыянальна-экспрэсіуную афарбоуку i таму належаць да розных стыляу i сфер ужывання(асілак, сілач, волат).
Эуфемізмы -гэта словы i выразы, што служаць для замены такіх абазначэнняу, якія у пэуных сітуацыях уяуляюцца таму, хто гаворыць, занадта грубымі, рэзкімі, непрыстойнымі(поуны, тоусты)
Антонімы - словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэннні (чорны, белы)
Антонімы могуць абазначаць прасторавыя i часавыя паняцці (неба – зямля): пачуцш, эмоцыі, настрой, стан чалавека (шчаслівы – няшчасны); стан прыроды (мороз - спёка, усход - заход.); якасць i ацэнку (трывачлы— нетрывалы, моцны- слабы).
Па структуры антотмы падзяляюцца на рознакаранёвыя i аднакаранёвыя. У рознакаранёвых антонімах супраць-легласць выражаецца рознымі каранямі цi асновамі (добры - злы, жыццё – смерць),
у аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць узнікае пры дапамозе антанімічных прыставак: (фашызм – антыфашьпм)
Паронімы - гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не тоесныя сваім гучаннем i напісаннем i розныя па значэннні. (чарнець 'станавіцца чорным, чарнейшым' i чарець 'рабіць што-небудзь чорным)
Паранімічныя групы складваюцца рознымі шляхамі
марфалагічны спосаб словаутварэння (бялець, бяліць)
змяненне семантыкі (дрэука, дрэуца)
запазычанне іншамоуных слоу (абонент, абанімент)
Гісторыя формірання і функцыянальна-камунікатыуная характырыстыка афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-прававы стыль з,явіуся раней заусіх стылей, т.ш. абслугоувау важнейшыя сферы дзяржаунага жыцця: знешнія адносіны, гандаль, неабходнасць фарміравання пісьмовага замацавання догаворау, законау афармленне спадчыны пачала фарміраваць асобую “мову”.
Беларуская мова была дзяржауная у ВКЛ на працягунекалькі стагоддзяу, на ей створана багатая літаратура розных стыляу і жанрау.
У афіцыйных документах ВКЛ замацавалася тэрмйгалогія, устойлівыя юрыдычныя формулы, характэрныя для справавой мовы усходнеславянскага перыяду. Узніклі і новыя моуна-стылявые сродкі, на аснове жывой гаворкі народа. (забойца, звычай).
Перыяд з канца XVII i да XIX ст. быу неенрыяльны для беларускай мовы наогул i справаводства у прыватнасці яно было выцеснена спярша польскім, потым – руск1м.
Значны уклад у развіццё грамадска-палітычнай i афіцыйна-справавой лексікі зрабілі удзельнікі палітычных рухау, культурна-асветніцкіх, дабрачынных i суполак і аб ,яднанняу.
У 20-я гады разгарнулася інтэусіуная распрацоука i упарадка- ванне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.
Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры тэрміналогія права была другі раз перагледжана у камісіі. У час перагляду былі разроблены некаторыя папраукі, яна мкнулася каб тэрміналогія адпавядала жывой мове народа і была зразумелая усім куткам Беларусі.
У 20-я гады вышлi з друку кнігі, прысвечаныя справаводству. «Падручнік справаводства сельскіх i местачковых саветау. Выпуск першы» (Мінск, 1926), аналагічна рыхтавауся «Падручнік справаводства раённых выканаучых камітэтау. Выпуск першы». - гэтыя кнігі увайшлі агульнае справаводства, адміністрацыйнае. паштовае справаводства, узоры трафарэтау, штампау i шш., паказаны парадак вядзення агульнага справаводства па адзінай сістэме, парадак «выдання дазваленняу, пасведчанняу i справак».
Афіцыйна-справавы стыль – адзін са стыляу якіпачауся развівацца яшчэ у перыяд ВКЛ, а асновы сучаснай справаводчай тэрміналогіі пачалі вызначацца у 20-я годы 20 ст.
Мова дзяржауных актау, пастаноу, законау, устаноу, міжнародных пагадненняу, арганізацый, а таксама асабістых заяу, дакладных, даверанасцей i г.д. мае агульныя рысы, якія абумоулены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя у сферы гэтай камунікатыунай дзейнасці, адносяцца да афіцыйна-справового стылю .
Моуныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца у прамой залежнасці ад жанру i зместу дзелавога дакумента, абумоулены яго задачамі i патрабаваннямі - выразіць волю заканадауца, прадпісаць паводзіны.
У складзе афіцыйна-справавога стылю выдзяляюць наступныя падстыдлі I) уласна заканадаучы (закон, указ, грамадзянскія i крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аутабіяграфія, даверанасць, распіска).
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна у пісьмовай форме. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікау i іншыя яе разнавіднасці (перагаворы,прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянерау i т.д.).
Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступление на судовым працэсе i г.д.
Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) i пабуджальная (уздзеянне). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцсй:
1) доказнасць праяуляецца перш за усё у наяунасці дакладнення бясспрэчных фактау, лічбавых паказчыкау, у выкарыстанне стандартных фармулёвак, пазбауленых двухсэнсоунасці, паралельных сінтаксічных канструкцый.
2) аб'ектыунасць i нейтралынасць выкладу фактау (паколькі звязаны з прававымі нормамi жыцця грамадства);
3)інфармацыйнасць i у той жа час кароткасць, якія падмацоуваюцца наяунасцю дадатковых неабходных звестак, што iдуць;
4)лагічнасць- яснасць, адсутнасць двухсэнсоунасці, пераканаучасць, эканомія моуных сродкау;
5) адсутнасць змоцый, наяунасць своеасаблівага этыкету, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з'яуляецца асноуным сродкам сувязі прадпрыемства, установы i г.д. з навакольным светам.
6) стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая абавязковасць формы. адметнай рысай стылю з'яуляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так i моуныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоуваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп - моуны зварот, які шматразова паутараецца,шаблонны, трафарэтны, зацяганы.
Такім чынам, захаванне пералічальных якасцей –важнейшы элемент правільнага стварэння афіцыйнага дакумента.