Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмікароткі нарыс _тэма 4.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
42.59 Кб
Скачать

Горадабудаўніцтва

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі значныя змены адбыліся і ў беларускім горадабудаўніцтве. Яно стваралася як цэласная рацыянальна – спланаваная сістэма. Новыя планы гарадоў складаліся па прынцыпу класіцызму. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўлянай забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны генеральныя планы забудовы больш 40 беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжвалася:

прамавугольная сістэма планіроўкі,

кампазіцыйная вось,

грамадскі цэнтр,

сістэма галоўных магістраляў,

напрамкі далейшага росту гарадоў.

У выніку чаго мянялася аблічча гарадоў.

З сярэдзіны XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль прыходзіць у заняпад. Яго паступова замяняе рамантызм, прадстаўнікі якога спалучалі розныя стылі, выстаўлялі на першы план нацыянальную архітэктуру, выступалі супраць сляпога пераймання антычных традыцый. Характэрнай рысай рамантызму быў эклектызм (ад грэчаскага эклектікос – сумесь, злучэнне у адным розных плыняў і прынцыпаў, разнастылёвасць). Найбольш відавочна рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпу свабоднай кампазіцыі і аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Салавейкаўскі паркі). Мураваныя прыватніцкія будынкі ствараліся ў залежнасці ад густаў заказчыкаў. Таму разнастылёвасць у мастацкім абліччы горада становіцца звычайнай з'явай. Упор робіцца на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў. Архітэктары часта спалучалі ў будынках формы готыкі, рэнесансу, барока і стваралі эклектычныя кангламерацыі архітэктурных формаў, стыль якіх цяжка вызначыць. (Звычайныя банкі і навучальныя ўстановы афармляліся пад рэнесанс (мужчынская гімназія ў Гомелі), тэатры – пад барока (тэатр у Мінску), касцёлы – пад готыку (касцёл святой Варвары ў Віцебску), праваслаўныя цэрквы - у Візантыйскам ці неарускім стылі (псеўдарускім) - царква на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці).

У другой палове XIX ст. наглядаецца таксама росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным напрамкам каталіцкай царквы на Беларусі. Неагатычныя пабудовы складаліся з чырвонай дробнаабпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс (палац у Косаве Івацэвічскага раёна).

Пасля падаўлення паўстання 1863–64 гг. шырокае распаўсюджванне набыў неарускі (псеўдарускі) стыль. Ініцыятарам яго быў Віленскі генерал-губернатар Мураўёў. Цэрквы, пабудаваныя ў гэтым стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з´яўляюцца:

мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (І908–І9І2 гг.), створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі.

Склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомым помнікам, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, з’яўляецца касцёл св.Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.). Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма вежамі: дзвюма меншымі і адной высокай. Касцёл пабудаваны з чэрвонай дробнаабпаленай цэглы. У яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны элементы неаготыкі (вялікае акно –ружа, арнаментальныя паясы і інш.).

У сярэдзіне ХІХ ст. у архітэктуры Беларусі з´яўляюцца новыя тыпы будынкаў – заводы, фабрыкі, гасцініцы, шматкватэрныя дамы. У будаўніцтве выкарыстоўваецца тэхнічны прагрэс – ужыванне бетону, жалеза, пракату, чугуну, а таксама шматпралётных канструкцый.

У канцы ХІХ ст. у архітэктуру пранікае яшчэ адзін мастацкі стыль мадэрн. Для яго характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў – чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні. Прыкладам архітэктуры мадэрна з´яўляецца сялянскі банк у Віцебску. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны.