- •Бібліяграфія ў структуры інфармацыйнай інфраструктуры грамадства
- •3.Метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы
- •3.1. Сістэма дакументальных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
- •3.2. Універсум чалавечай дзейнасці як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
- •3.3. Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў) як метасістэма існавання бібліяграфіі
- •2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. Хх ст.
- •3. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. Хх ст. – пачатку ххі ст.
- •4. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.
- •2. Агульная характарыстыка бібліяграфічных дапаможнікаў як асноўнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.
- •3. Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •4.Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •5. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •2. А.П.Коршунаў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі.
- •4. Вохрышава аб аб’ёме паняцця “бібліяграфічная дзейнасць”.
- •Бібліяграфічная дзейнасць
- •5. Прынцыпы і заканамернасці бібліяграфічнай дзейнасці як аснова яе ўвасаблення ў грамадскай практыцы.
- •5. Заканамернасці развіцця бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфіі).
- •2. Рысы, уласцівыя бібліяграфічнай практыцы.
- •3. Тэарэтычныя падыходы да разгляду бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.
- •Асноўныя кірункі структурыравання бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.
- •2. Мэта як ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці.
- •6. Рэзультаты (вынікі) бібліяграфічнай дзейнасці.
- •2. Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце.
- •Бібліяграфія
- •Нацыянальная (бягучая і рэтраспектыўная (рэпертуарная))
- •Бібліяграфія
- •Бібліяграфія
- •4. Дзейнасныя віды бібліяграфіі.
- •3. Структура бібліяграфазнаўства.
- •2. Змена парадыгм у бібліяграфазнаўстве
- •3. Асноўныя сучасныя канцэпцыі бібліяграфазнаўства.
- •3.1. Інфармацыйна-дакументаграфічная канцэпцыя.
2. Змена парадыгм у бібліяграфазнаўстве
Навукова-кнігазнаўчая парадыгма ў бібліяграфазнаўстве існавала з канца XVIII да пачатку ХХ ст. У яе межах распрацоўваліся розныя тэарэтычныя, метадычныя падыходы, фарміраваліся навуковыя школы, якія аб’ядноўвала выснова – “бібліяграфія – гэта навука, якая вывучае кнігу”. Разам з тым, у шэрагу работ, створаных у гэты перыяд, выказваліся меркаванні аб ацэначных аспектах бібліяграфіі як грамадскай з’явы. У сярэдзіне XIХ ст. мела месца першая дыскусія аб грамадскім прызначэнні бібліяграфіі і выказаны два розныя падыходы: асветна-педагагічны (бібліяграфія аказвае дапамогу чытачу ў выбары лепшых, на думку бібліёгра, кніг) і навукова-фармалістычная (бібліяграфія павінна быць скіравана на складанне поўных і дакладных спісаў існуючых кніг і іх сістэматызацыю). Развіццё першага падыхода, узмоцненае ў пачатку ХХ ст. сацыяльна-палітычнымі фактарамі, абумовіла фарміраванне і інтэнсіўнае развіццё ў сярэдзіне ХХ ст. (1920–1950 гг.) дапаможна-ідэалагічнай ці каштоўнасна-арыенціровачнай парадыгмы, у межах якой бібліяграфія разглядалася як галіна ідэйна-выхаваўчай і навукова-дапаможнай дзейнасці. У гэты перыяд было зроблена шэраг навуковых абагульненняў, вызначылася размежаванне паміж савецкім і замежным бібліяграфазнаўствам, савецкая бібліяграфія разглядалася як бібліяграфія новага тыпу, дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае творы друку з пункту гледжання магчымасці актыўнага садзейнічання іх выкарыстанню19.
З сярэдзіны 1950-х гг. пачалі выказвацца якасна новыя погляды на бібліяграфію як грамадскую з’яву, якія актыўна развіваліся да 1970-х і сфарміравалі інфармацыйна-дзейнасную парадыгму, росквіт якой прыходзіцца на сярэдзіну 1970-х – 2000 гг. і доўжыцца да сённяшняга часу. У яе межах вядучымі катэгорыямі стала інфармацыя (а не веды), дакумент, спажывец, камунікацыі. Бібліяграфія кваліфікавалася як галіна інфармацыйнай дзейнасці, а не навука аб кнізе. Асноўнае дасягненне ў межах гэтай парадыгмы – распрацоўка А.П.Коршунавым інфармацыйна-дакументаграфічнай (сістэмна-дзейнаснай) канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Разам з тым, у гэты перыяд сталі фарміравацца іншыя падыходы да разгляду сутнасці бібліяграфіі, з’яў якія яна ахоплівае. З’явілася шэраг манаграфій, дысертацый, у межах якіх абгрунтоўваліся асобныя канцэпцыі (манаграфія Ю.С.Зубава “Библиография и художественное развитие личности» (1979 г.), працы М.Г.Вохрышавай “Библиографическая деятельность: структура и эффективность” (1989), “Библиография в системе культуры” (1990), “Теория библиографии” (2004), Н.А.Слядневай “Библиография в системе Универсума человеческой деятельности” (1993), В.А.факеева “Природа библиографического знания” (1995), Л.В.Астахавай “Библиография как научный феномен” (1997) і інш. Яны заклалі асновы кагнітыўна-культуралагічнай ці ноо-культуралагічнай парадыгмы, якая актыўна развіваецца на сучасным этапе. Яна заснавана на поліметадалагізме, поліканцептуальнасці, абагульненні вопыту выкарыстання электронных тэхналогій, развіцця інфармацыйна-бібліяграфічнага сегмента электроннога асяроддзя20.
Вядучымі тэндэнцыямі сучаснага этапа развіцця бібліяграфазнаўства з’яўляюцца:
– умацаванне гуманістычных і гуманітарных асноў бібліяграфазнаўства;
умацаванне інтэграцыйных навуковых працэсаў; – поліканцэптуальнасць, талерантнасць прадстаўнікоў розных канцэптуальных школ;
– актыўнае развіццё тэхналагічнага раздзела бібліяграфазнаўства;
– наяўнасць развітага тэарэтычнага раздзела бібліяграфазнаўства;
– імкненне асэнсаваць дасягненні навукі розных краін;
– выдзяленне круга бібліёграфаў-лідэраў і інш.