Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)1.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
545.79 Кб
Скачать

Далучэнне Зах. Бел. Да бсср

17 верасня 1939г. Чырвоная Армія пачала паход у Зах. Бел. і Зах. Укр. Пераважная больўасць польскіх войск, якія знах. тут, здавалася без бою. Толькі асобныя час-ці аказалі супраціўленне. Згодна з афіцыйнымі даны-мі, у час паходу ў Зах. Бел. і Зах. Укр. загінула 737 і было паранена 1862 салдаты і афіцэры Чырв. Арміі. Большасць насельніцтва Зах. Бел. – рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат кветкамі, хлебам-соллю. Да 25 верасня 1939г. Чырв. Армія цалкам вызваліла Зах. Бел. Паўстала пы-танне аб вызначэнні граніцы паміж Германіяй і СССР. 28 верася 1939г. Германія і СССР падпісалі новы дага-вор “Аб дружбе і граніцы”, паводле якога такая грані-ца была праведзена па так званай “лініі Керзона”, выз-начанай яшчэ ў 1919г. Вярх. Саветам Антанты як усх. граніца Польшчы. Гэта была этнічная мяжа паміж бе-ларусамі і палякамі. Да дагавора былі прыкладзены два сакрэтныя пратаколы, згодна з якімі ў сферу ўп-лыву СССР былі ўключаны дадаткова Літва і Фінлян-дыя. Дагавор з фашысцкай Германіяй “Аб дружбе і граніцы” нанёс вялікі ўрон міжнар. Аўтарытэту СССР, дэзарыентаваў антыфашысцкія сілы ў мн. краінах. На вызваленай тэр-рыі Зах. Бел. пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах былі створаны часовыя ўправы, у мястэчках і вёсках – сяля-нскія камітэты. Гэта былі органы нов. Улады. 28-30 кастрычніка 1939г. у Беластоку адбыўся Нар. сход Зах. Бел. Па дакладах дэпутатаў Прытыцкага і Манцэ-віча Нар. сход прыняў Дэкларацыі аб дзярж. уладзе і аб уваходжанні Зах. Бел. ў склад БССР. Былі прыняты таксама рэзалюцыі аб канфіскацыі памешчыцкіх зя-мель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамыслова-сці. 2 і 12 лістапада 1939г. былі прыняты Законы аб уключэнні Зах. Бел. ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР. На тэр-рыі Зах. Бел. было ўтворна 5 абоасцей – Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беласто-цкая. У зах. абласцях БССР разгарнуліся сац.-эк. пера-ўтварэнні. Былі нацыяналізаваны прамысл. прадпры-емствы і банкі, пачалося будаўніцтва нов. фабрык і за-водаў. К к. 1940г. аб’ём валавой прад-цыі павялічыўся больш чым у 2 разы. У вёсцы беззямельным і малазя-мельным сялянам было раздадзена звыш 1 млн га зям-лі, якая належала польскім памешчыкам. К сяр. 1940г. у зах. абласцях БССР дзейнічала 430 калгасаў, якія аб’ядноўвалі звыш 23 тыс. сялянскіх гаспадарак. Істотныя зрухі адбыліся ў галіне к-ры. У 1940/41 наву-чальным годзе ў зах. абласцях БССР працавала 5958 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 120 сярэдніх. У школы дадаткова пайшлі больш чым 100тыс. дзя-цей, якія раней не маглі вучыцца. К пач. 1941г. дзейні-чала 5 інстытутаў, 12 тэхнікумаў, 100 кінатэатраў, 92 ДК, 220 бібліятэк. Такім чынам, з уз’яднаннем з БССР зах. вобл. Рэспублікі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сац.-эк. і культ. развіцця, быў канчаткова пак-ладзены канец падзелу Бел. Не абышлося і без рэпрэ-сій. У лютым 1940г. ва ўсх. Раёны СССР былі выселе-ны памешчыкі, капіталісты, чыноўнікі, частка кула-коў. Усяго разам з сем’ямі было рэпрэсіравана больш за 100 тыс. чал-к.

Першая сусв. вайна. Падзеі на Бел. з 1914 па люты 1917гг.

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталіс-тычных дзяржаў – Траістым саюзам (Герм., Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англ., Фр. і Расія) за ка-лоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву прывяло да першай сусв. вайны, якая пачалася 1 жніўня 1914г. У вайну былі ўцягнуты 33 краіны з на-сельніцтвам 1,5 млрд. чал-к. Удзел Расіі ў вайне адпа-вядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства. У першыя дні вайны на Бел. прайшлі “патрыятычныя “ маніфеста-цыі, сходы, малебны, збіраліся грошы на “абарорну айчыны”. Асобую “ініцыятыву” па збору сродкаў ся-род насельніцтва па загаду ўлад праявілі земствы. Мі-калаю ІІ пры наведванні ў кастрычніку 1914г. Мінска дэпутацыя дваранства і гарадской думы перадала 30 тыс. руб. на патрэбы вайны. У пач. вайны Расія паспя-хова пачала ваенныя дзеянні на Зах. фронце. Аднак стан-шчы на Зах. фронце к восені 1914г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Герм. Перакінула значныя ваенныя сілы. Пруская наступальная аперацыя 2-х рус. армій закончылася паражэннем. У 1915г. Герм. пачала актыўнае наступленне з мэтай хуткага разгро-му Расіі. Летам рус. войскі былі выцеснены з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала таксама акружэнне рус. арміі ў Польшчы. Ваенныя дзеянні на Бел. пачалі-ся ў жніўні 1915г. Да пач. верасня рус. армія пад паг-розай акружэння вымушана была пакінуць значную частку яе тэр-рыі. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. 9 верасня нямецкія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян. Рус. армія спыніла наступленне нем-цаў у пач. кастрычніка 1915г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. Безвынікова закончылася спроба рус. арміі ў сакавіку, а таксама ў чэрвені-ліпені 1916г. прарваць фронт у ра-ёне возера Нарач і Баранавіч. У ходзе баёў на Бел. рус. армія панесла страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чал-к. Немцы акупіравалі 1/4 частку Бел., дзе жы-ло да вайны амаль 2 млн чал-к. Захопленая тэр-рыя была уключана ў склад так званай “зямлі Обер-ост”. Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая с-ма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла па-душную подаць. Абсталяванне прамысл. прадпрыемс-тваў, с/г прад-ты, жывёла, лясныя багацці Белавежс-кай пушчы вывозіліся ў Герм. Нямецкія ўлады плана-валі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення на захопленныя землі немцаў. Пашыралася дзейнасць касцёла, адкрываліся прыват-ныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася ня-мецкая мова. Цяжкае сац.-эк. і паліт. стан-шча склала-ся і на неакупіраванай тэр-рыі Бел. У час наступлення кайзераўскіх войск тысячы людзей кінуліся на ўсход. Групы бежанцаў немцы пастаянна абстр.львалі і бам-білі. Адступаючая рус. армія часта прымушала жыха-роў пакідаць свае населеныя пункты. Перш за ўсё пад-лягала высяленню мужч. насельніцтва да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, заставаліся ў прыфрантавой паласе. Вайна прынесла вялікія страты с/г Бел. Пасяўныя плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся на 56%. З бел. вёскі было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Увядзенне ў Расіі ў к.1914г. “сухоха закону” прывяло да заняпаду памешчыцкага вінакурства, а гэта ў св. чаргу садзейні-чала скарачэнню вытворчасці прадцыі жывёлагадоўлі, пасеваў бульбы, асабліва ў Мінскай губерні. Ва ўмо-вах вайны некаторыя памешчыкі аддавалі св. землі ў арэнду, частка з іх разарылася. У цяжкім стан-шчы знах. прамысловасць Бел. Мн. фабрыкі і заводы з-за адсутнасціпаліва, сыравіны, попыту на прад-цыю ска-рачалі св. вытворчасць, закрываліся. Колькасць цэнза-вых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым і існаваўшыя, і створаныя ваеннымі ведамствамі, саюзамі земстваў і гарадоў прадпрыемст-вы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбытак. У той жа час выпуск цывільнай прад-цыі прамысловасці Бел. складаў усяго 12-16% даваннага ўзроўню Адбыліся якасныя і колькасныя змены ў складзе рабочых. Большасць іх складалі падлеткі і жанчыны. На прадпрыемствы прыйшлі выхадцы з дробнабуржуазных слаёў горада і вёскі, а таксама ква-ліфікаваныя рабочыя, мабілізаваныя з прамысл. цэнт-раў краіны для работы. Адбывалася канцэнтрацыя пралетарыяту. У Мінску летам 1915г. узнікла латышс-кая сац.-дэм. група. У арміях Зах. фронту дзейнічала звыш 30 бальшавіцкіх арганізацый. Аднак адзінай партыйнай арганізацыі бальшавікоў у Бел. не было. У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіц-ця бел. нац. руху.