- •І.Ф. Кітурка гісторыя беларусі
- •Змест Уводзіны Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
- •Заключэнне
- •Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •5. Праблема этнагенезу беларусаў. Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •4. Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі ў хvі ст. – першай палове хvіі ст.
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў хіх ст.
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •5. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі. Асноўныя тэрміны
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Заключэнне
- •Дадатак 1
- •Дадатак 2
Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
ў ХІХ ст.
1. Змены ў становішчы беларускага насельніцтва пасля далучэння да
Расійскай імперыі.
2. Беларусь у вайне 1812 г.
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі.
5. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая
палова ХІХ ст.)
1. Сялянская рэформа 1861 г.
2. Асаблівасці дзяржаўных ліберальных рэформ 60-70-х г. ХІХ ст. у Беларусі.
3. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў паслярэформенны перыяд.
4. Прамысловасць Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Шляхі зносін. Гандаль.
5. Нацыянальна-вызваленчы рух на беларускіх землях у другой палове ХІХ ст.
Тэма 8. Беларусь у час войнаў і рэвалюцый пачатку ХХ ст.
Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя 1905 −1907 г.
Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
Беларускі нацыянальна-вызваленчы і культурны рух у пачатку ХХ ст.
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі ў 1917 − 1921 г. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці.
Тэма 9. Беларусь у міжваенны перыяд (1921−1939).
Новая эканамічная палітыка (НЭП) і беларусізацыя ў БССР.
БССР у перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі.
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х − 1930-я г.
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Тэма 10. Беларусь у 1941−1990 г.
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941−1945).
Аднаўленне эканомікі Беларусі ў пасляваенны перыяд: поспехі і страты (1945−1953). Вынікі вайны для Беларусі.
Лібералізацыя ў БССР часоў «адлігі» (1953−1964).
Развіццё БССР у 1965−1985 г. «Застой» і наспяванне крызісу.
Палітыка перабудовы і пачатак дэмакратызацыі грамадства (1985−1990).
Тэма 10: Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці (1990–2006)
Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і эвалюцыя палітычнай сістэмы.
Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990 – 2006 г.
Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне.
Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на рубяжы стагоддзяў.
Заключэнне
Спіс выкарыстанай і рэкамендуемай літаратуры
Дадатак
УВОДЗІНЫ
Старажытнае лацінскае выслоўе гаворыць: «Historia est magistra vitae», што ў перакладзе азначае: «Гісторыя ёсць настаўніца жыцця». Сапраўды, гісторыя, асноўная задача якой заключаецца ў вывучэнні мінулага, на самой справе з’яўляецца не толькі «памяццю пра былое». Гісторыя – гэта спадчына, падмурак і вопыт, абапіраючыся на якія, народы будуюць сваё далейшае жыццё.
Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. Яна дазваляе чалавеку ўсвядоміць, што ён – не «рэч у сабе», а прадстаўнік пэўнага этнасу са сваімі традыцыямі, асаблівасцямі матэрыяльнай і духоўнай культуры. Менавіта гісторыя фарміруе чалавека як грамадзяніна і патрыёта, выхоўвае пачуццё прыналежнасці да сваёй краіны, адказнасці за яе будучае. Веданне і шанаванне мінулага свайго народа заўсёды з’яўлялася паказчыкам цывілізаванасці, а гістарычнае бяспамяцтва было прыкметай варварства і неразвітасці духа.
Беларускі народ мае багатую гісторыю, насычаную як гераічнымі, так і трагічнымі падзеямі. Іх вывучэнне і асэнсаванне павінна зыходзіць, у першую чаргу, з пункту гледжання карыснасці ці шкоднасці гэтых падзей для развіцця саміх беларусаў і іх дзяржавы. Аднак пры гэтым не трэба забываць, што Беларусь належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Беларускі народ у сваім развіцці карыстаўся яе асноўнымі дасягненнямі і зрабіў свой уклад у яе спадчыну.
Дадзены вучэбны дапаможнік па курсу "Гісторыя Беларусі" прызначаны для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцяў і выкладчыкаў гісторыі. У ім сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні. Для арганізацыі самастойнай працы прапаноўваюцца тэмы рэфератаў і спіс літаратуры па тэме. Працай могуць карыстацца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Аўтар выказвае шчырую падзяку рэцэнзентам – доктару гістарычных навук, прафесару кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы С.В.Марозавай і кандыдату гістарычных навук, дацэнту, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ф.Голубеву за іх заўвагі і парады.