Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Занятак 5.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
125.44 Кб
Скачать

5. Працэс дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў бсср падчас палітыкі перабудовы.

У сярэдзіне 80-х гг. СССР, як і іншія савецкія рэспублікі, апынуўся перад шэрагам праблем саціяльна–эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У.Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. На красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС ён выступіў з ідэяй паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэты курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох фактараў:

1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;

2) структурнай перабудовы эканомікі;

3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.

Але вынікі 1985 г. зноў паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. У сувязі з гэтым XXVII з’езд КПСС (1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы і абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Гэтая палітыка атрымала развіццё і канкрэтызацыю ў платформе XXVIII з’езда КПСС “Да гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму”, у матэрыялах і дакументах з’ездаў народных дыпутатаў СССР, сесій Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР, у адпаведных законах СССР і БССР.

Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

У 1987–1991 гг. былі прыняты законы СССР і БССР аб кааперацыі, індывідуальнай працоўнай дзейнасці, арэндзе і арэндных адносінах, прадпрыемствах, зямлі і іншае. Новае законадаўства з’явілася прававой асновай радыкальнай перабудовы эканамічных і сацыяльных адносін у краіне,паклала пачатак фарміраванню і развіццю разнастайных форм уласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя значнай часткі ўласнасці, дэманапалізація вытворчасці, падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва, развіццё канкурэнцыі – усе гэта з’яўлялася важнейшымі ўмовамі для ўсталявання рыначных адносін. У пачатку 1990-х гг. 46% апытаных жыхароў Беларусі выказаліся за пераход да рыначнай эканомікі, а праз год такую пазіцыю займала ўжо больш за 62%.

Важнае значэнне ў абнаўленні грамадства належыла палітычнай рэформе, паглыбленню дэмакратыі і галоснасці. У выніку праведзеных у 1989 г. дэмакратычных выбараў былі створаны новыя інстытуты ўлады зверху і да нізу, кардынальна змянілася становішча і роля ў жыцці грамадства Саветаў, правы якіх былі значна пашыраны.

У 1987-1990 гг. у Беларусі пачаўся працэс фарміравання палітычнай апазіцыі ў выглядзе аматарскіх нефармальных аб’яднанняў. Актыўна заявілі аб сябе такія аб’яднанні і клубы, як “Талака”, “Тутэйшыя”, “Альтэрнатыва”, “Світанак” у Мінску, “Паходня” ў Гродне, “Узгор’е” ў Віцебску і інш. У чэрвені 1989 г. у Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту “Адраджэнне за перабудову”. У 1989-1990 гг. былі створаны Дэмакратычная партыя Беларусі, Сялянскі саюз Беларусі, Рэспубліканская партыя Беларусі і інш. КПСС паступова сходзіла з палітычнай арэны. У жніўні 1991 г. Вырхоўны Савет БССР часова прыпыніў дзейнасць КПСС-КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Крыху пазней яе маёмасць была перададзіна ва ўласнасць дзяржавы. У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дазволіў існаванне ўсіх структур і органаў КПБ на тэрыторыі Беларусі.

На палітыку перабудовы адмоўны уплыў аказалі міжнацыянальныя канфлікты, што разгарэліся ў СССР. Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні СССР. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападе 1988г. Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце. Вясной 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце прынялі Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. 12 чэрвіня 1990г. адпаведны дакумент з’явіўся у Расіі.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе савецкай федэраціі. Правал жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізаціі дзяржаўнага сувернітэту. 25 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным сувернітэце БССР” і пастанова “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Гэтымі актамі аб’яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. 19 верасеня 1991 г. была зменена назва рэспублікі: БССР было вырашана далей называць “Рэспубліка Беларусь”, а ў скарочаных назвах “Беларусь”.

Станаўленне сувярэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР” саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутранных спраў, Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі. Ён перапарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаунай бяспекі. У мэтах забяспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь”. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Палітычны крызіс савецкага грамадства цесна пераплятаўся з эканамічным. Не спраўдзіліся разлікі на хуткае і безбалючае ўваходжанне ў рынак. Ўсе больш адкрытай станавілася канфрантацыя центра і рэспублік

У гэтых умовах 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі савецкага урада Віскулі (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л.Краўчук) падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідаціі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб тварэнні СНД. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня 1991 г., да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў – былых рэспублік СССР, за выключэннем Рэспублік Прыбалтыкі і Грузіі. У дэкларацыі ўдзельнікаў сустрэчы было абвешчна, што з утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне. 25 снежня 1991 г. пайшоў у адстаўку першы і апошні прэзідэнт СССР М.С.Гарбачоў. Далейшы ход падзей паказаў, што аптымістычныя спадзяванні заснавальнікаў СНД на хуткае ўмацаванне новай супольнасці аказаліся далёкімі ад рэчаіснсці.

12

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]