Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
материал для реферата.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.11.2018
Размер:
87.97 Кб
Скачать

2. Рэформа п. А. Сталыпiна. Яе рэалiзацыя ў Беларусi

Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянінам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосамі, ляснымі і другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы.

У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быў унесены на разгляд III Дзяржаўнай думы, якая зацвердзіла яго з некаторымі змяненнямі і папраўкамі. Затым ён быў ухвалены Дзяржаўным саветам, зацверджаны і Мікалаем II і згодна з датай зацвярджэння стаў называцца законам 14 чэрвеня 1910 г. Гэты закон паскорыў разбурэнне пазямельнай абшчыны і ўсталяванне сялянскай прыватнай уласнасці на зямлю. Калі ўказ ад 9 лістапада дазваляў добраахвотны выхад з абшчыны, то закон ад 14 чэрвеня рабіў яго абавязковым для бесперадзельных сельскіх абшчын. Такімі лічыліся абш­чыны, дзе не было агульных перадзелаў з часу надзялення сялян зямлёй. Уся надзельная зямля ў іх прызнавалася асабістай уласнасцю гаспадароў дамоў, а сяляне лічыліся перайшоўшымі да падворна-ўчастковага землеўладання. Іншыя артыкулы закона ад 14 чэрвеня 1910 г. прадугледжвалі абавязковае стварэнне хутарскіх ці адрубных гаспадарак у грамадзе, дзе праводзіўся агульны перадзел [4, с. 198].

Непасрэднае ажыццяўленне рэформы было ўскладзена на губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі, створаныя ўрадам яшчэ ў сакавіку 1906 г. Павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі з'яўляліся галоўнымі органамі па правядзенню землеўпарадкавання на месцах. Яны складаліся з павятовага маршалка, старшыні павятовай земскай управы, асобы, прызначанай Галоўным упраўленнем землеўпарадкавання і земляробства, павятовага члена акруговага суда, падатковага інспектара, земскага ўчастковага начальніка, трох членаў ад павятовага земскага сходу і толькі трох прадстаўнікоў ад сялян, выбраных на валасных сходах. Такімі ж былі губернскія землеўпарадкавальныя камісіі, якія праводзілі пасяджэнні над старшынствам губернатара і ўключалі губернскага маршалка, старшыню губернскай земскай управы, упраўляючых Казённай палатай, мясцовымі аддзяленнямі Сялянскага і Дваранскага банкаў, а таксама іншых прадстаўнікоў царскай чыноўнай бюракратыі. Агульнае кіраўніцтва гэтымі камісіямі ажыццяўляў Камітэт па землеўпарадкавальных справах, створаны пры Галоўным упраўленні землеўпарадкавання і земляробства [3, с. 351].

Імкнучыся як мага фарсіраваць ліквідацыю пазямельнай абшчыны, урад 29 мая 1911 г. выдаў новы закон аб землеўпарадкаванні. 3годна з гэ­тым законам яно магло праводзіцца незалежна ад таго, замацавана зямля ва ўласнасць ці не. Паселішча, у якім праведзена землеўпарадкаванне, ужо ў выніку гэтага факта абвяшчалася перайшоўшым да спадчыннага ўчастковага ўладання. Значна пашыраліся правы і функцыі землеўпарадкавальных камісій. Апошнія цяпер маглі прымусова рассяляць сялян на хутары і адрубы, не лічачыся з воляй сялянскай большасці. Яны таксама мелі права адміністрацыйным шляхам вырашаць усялякія спрэчкі і судовыя справы, звязаныя з землеўпарадкаваннем. Рашэнне камісіі забаронена было абскарджваць у судзе. Сяляне, якія замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, маглі адасобіцца ад абшчыны толькі шляхам выхаду на хутары ці адрубы [3, с. 352].

У выніку сталыпінскага землеўпарадкавання на працягу 1907-1916 гг. у пяці заходніх губернях на надзельнай зямлі было створана 113,8 тыс. хутарскіх і адрубных гаспадарак плошчай 1147,2 тыс. дзесяцін. Гэта складала звыш 10 % усіх сялянскіх двароў і 18,7 % плошчы надзельнага землеўладання адзначаных губерняў. Апрача надзельнай зямлі, сялянскі пазямельны банк прадаў пад хутары і адрубы ў пяці губернях у 1907-1916 гг. 228,7 тыс. дзесяцін банкаўскіх зямель, на якіх узнікла 13,5 тыс. гаспадарак. На прададзенай сялянам казённай зямлі было створана 813 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Усяго за 10 гадоў ажыццяўлення сталыпінскай аграрнай рэформы ў названых губернях узнікла 128,1 тыс. хутароў і адрубоў. Сукупная плошча зямлі пад імі складала 1381,3 тыс. дзесяцін. Пераход на хутары і адрубы ў Беларусі аблягчаўся тым, што ён пачаўся яшчэ да рэформы П. Сталыпіна. Гэтаму працэсу садзейнічала таксама шырокае распаўсюджанне тут сялянскага падворнага землеўладання [5, с. 36].

На хутары і адрубы ішлі галоўным чынам крайнія групы сялянства - сялянская буржуазія і бедната. Царскі ўрад прыстасоўваў хутарызацыю да інтарэсаў першай. Каля 90 % хутароў і адрубоў пяці заходніх губерняў было створана ў ходзе агульнага развярстання абшчынных і падворных надзельных зямель. Пры выхадах з сельскай грамады асобных гаспадароў дамоў утворана толькі 7,1 % хутароў і адрубоў. Тут выхады на хутары і адрубы асобных гаспадароў дамоў займалі параўнальна невялікае месца. Беларусь у гэтых адносінах стаяла на перадапошнім месцы сярод рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі пасля Правабярэжнай Украіны [6, с. 255].

Стварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак праводзілася шляхам разбурэння сельскай пазямельнай абшчыны. Да пачатку XX ст. у Беларусі абшчыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі ў вялікіх памерах захавалася толькі ва ўсходніх паветах.

Каб паскорыць выхад з пазямельнай абшчыны, царскія ўлады сталі на шлях выдачы актаў пасведчанняў тым сялянам, якія лічыліся перайшоўшымі да аднаасобнага ўладання. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. усе гаспадары дамоў бесперадзельных абшчын павінны былі атрымаць акты, што замацоўвалі права асабістай уласнасці на зямлю [7, с. 65]. Такім чынам, на ўсходзе Беларусі пазямельная абшчына амаль на 2/3 была разбурана.

Заможныя сяляне імкнуліся вырвацца з абмежавальных рамак сельскай абшчыны, спадзеючыся на атрыманне лепшых участкаў абшчыннай зямлі і яе танную скупку ў даведзеных да галечы аднавяскоўцаў. Сялянская бедната часта замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут жа яе прадаць, канчаткова парваць з земляробствам, існаваць за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Замацаванне зямель у асабістую ўласнасць фактычна азначала "вызваленне" ад зямлі значнай часткі бяднейшых слаёў сялянства. Аграрная рэформа П. Сталыпіна садзейнічала абеззямельванню найбяднейшай часткі вёскі і канцэнтрацыі зямлі ў руках сялянскай буржуазіі. Сяляне-беднякі, часцей за ўсё хутаране, не маючы магчымасці весці гаспадарку, прадавалі свае надзелы. У 1907 - 1914 гг. у пяці заходніх губернях прадалі зямлю, атрыманую ва ўласнасць, 40,8 тыс. гаспадароў дамоў, або 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Гэта азначае, што зямлю прадавала галоўным чынам сялянская бедната, а таксама частка маламоцных сярэдніх сялян. Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла рост буржуазнага і скарачэнне панска-паўфеадальнага землеўладання. За адзначаны перыяд у пяці губернях дваранскае землеўладанне зменшылася на 1099,1 тыс. дзесяцін (12,7 %), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 1105,8 тыс. дзесяцін (56,1%) [3, с. 354]. Пераважная большасць гэтай зямлі была набыта сялянскай буржуазіяй, якая павялічвала свае зямельныя ўладанні.

Важная роля ў ажыццяўленні аграрнай палітыкі царызму адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку, на які была ўскладзена задача продажу сялянам дваранскіх зямель, нарэзаных хутарамі, на выгадных для іх уладальнікаў умовах. Ён садзейнічаў выкачванню грашовых сродкаў з вёскі на карысць памешчыкаў, дапамагаў апошнім у перабудове іх гаспадаркі на капіталістычных пачатках, насаджаў сялянскае хутарское землекарыстанне. Сялянскай буржуазіі, якая купляла зямлю пад хутары вялікімі ўчасткамі, банк выдаваў доўгатэрміновы крэдыт у памеры да 100 % яе кошту. Асабліва вялікую паслугу ў продажы панскай зямлі Сялянскі банк аказаў у 1906-1907гг., калі аграрны pyx выклікаў паніку сярод памешчыкаў, што спяшаліся прадаць свае маёнткі. Банк павышаў цэны на зямлю ў інтарэсах памешчыкаў. За гэты перыяд сума, выплачаная сялянамі памешчыкам пяці заходніх губерняў за зямлю, купленую ў іх пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка, склала 51 млн руб., а плошча набытай зямлі дасягнула 770,1 тыс. дзесяцін.

Пазыковая палітыка банка была падпарадкавана хутарызацыі. Пра гэта сведчыць той факт, што 98,3 % плошчы банкаўскіх зямель, прададзеных у пяці заходніх губернях з прызначэннем пазык у 1906-1915 гг., адводзілі пад хутары і адрубы. Банкаўскія пазыкі атрымлівалі далёка не ўсе, хто хадайнічаў. Памер пазык быў недастатковы - у сярэднім за 1907-1914 гг. па 90,8 руб. на кожнага, хто атрымаў [7, с. 116]. У выніку хутаране даволі часта не маглі выплачваць пазыкі, і іх зямля прадавалася з малатка. Нават сяляне-сераднякі, якія карысталіся паслугамі банка, нярэдка не маглі ўтрымацца на купленых участках, пападалі ў лік неплацежаздольных даўжнікоў. У выніку дзейнасці Сялянскага пазямельнага банка, з аднаго боку, узрастала зямельная ўласнасць, умацоўвалася хутарская гаспадарка заможных вярхоў сялянства, з другога - узмацняліся згаленне большасці сялян, каба­ла і ліхвярства ў вёсцы.

Значнае месца ў стымуляванні рэформы П.Сталыпіна займала арганізацыя паказальных гаспадарак і палёў. Да канца 1914 г. у Віленскай губерні было створана 387 такіх гаспадарак, у Мінскай - 65 паказальных хутароў і больш за 1600 паказальных участкаў. У 1910 - 1911 гг. у Магілёўскай губерні было закладзена 106 адзначаных гаспадарак і 102 палі. У 1913 г. у Віцебскай губерні мелася 33 паказальныя хутары і 316 паказальных палёў, у Гродзенскай - больш за 200 палёў [7, с. 77].

Перабудова аграрных адносін вымушала не мірыцца з захаваннем за­стою і руціннасцю сельскай гаспадаркі. Адным са сродкаў капіталістычнай перабудовы вёскі было аказанне агранамічнай і тэхнічнай дапамогі сялянам. У заходніх губернях прыкметныя крокі ў аказанні такой дапамогі пачалі рабіць з 1909 г. Земствы станавіліся на шлях арганізацыі машынапракатных станцый і зернеачышчальных пунктаў. Апошнія разам з некаторай дапамогай насельніцтву мелі прызначэнне прапагандаваць перавагі новай тэхнікі. Прыкметны ўклад у справу забеспячэння сялян сельскагаспадарчым абсталяваннем, мінеральнымі ўдабрэннямі і насеннем уносіла дзейнасць сельскагаспадарчых складоў [7, с. 134].

Агранамічная і тэхнічная дапамога рабіла пэўны ўплыў на павышэнне культуры сялянскага земляробства. Аднак, каб правільна ацаніць яе значэнне, трэба мець на ўвазе, што ў розных паветах і ў адносінах да розных катэгорый сялянскіх гаспадарак уплыў агранамічнай дапамогі быў неаднолькавы. У рэгіёнах шырокай хутарызацыі для заможных сялян агранамічная і тэхнічная дапамога, безумоўна, адыграла станоўчую ролю ў паляпшэнні культуры земляробства. Для масы ж сельскай беднаты яна мела нязначныя вынікі. Пра гэта сведчыць абследаванне 510 хутарскіх гаспадарак Бабруйскага, Ігуменскага і Слуцкага паветаў Мінскай губерні ў 1909 г. аграномам Кілігінскім. Апошні паведамляў, што паляпшэння ў гаспадарцы хутаран няма. Усюды – трохпольная сістэма земляробства, не ўся зямля, прыдатная пад раллю, апрацоўваецца, гною не хапае, ураджаі вельмі нізкія, ад чаго заўважаецца недахоп хлеба і кармавых сродкаў. Яшчэ горшае становішча ў тым жа годзе выявілася пры абследаванні 110 хутарскіх гаспадарак Мінскаra і Навагрудскага паветаў [7, с. 150].

Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі дапамогу сялянам у паляпшэнні пароднасці жывёлы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэтым пла­не закраналі пераважна заможных хутаран. Ва ўсіх паветах Віленскай губерні ў 1913-1914 гг. былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы па малочнай гаспадарцы і жывёлагадоўлі з паказальным кармленнем жывёлы. У трох населеных пунктах Віцебскага і Полацкага паветаў Віцебскай губерні ў 1911 г. для тых жа хутаран былі наладжаны курсы малочнай гаспадаркі. Поруч з памешчыкамі імі карысталіся ў асноўным заможныя вярхі вёскі.

Для папярэджання пажараў, што часта суправаджаліся знішчэннем цэлых вёсак і вялікімі матэрыяльнымі стратамі, землеўпарадкавальныя камісіі і земствы праводзілі вогнеўстойлівае будаўніцтва. Ствараліся майстэрні і за­воды па вырабу цэглы, чарапіцы, іншых будаўнічых матэрыялаў, адкрываліся школы, курсы па падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў. Але ў цэлым гэта будаўніцтва не дасягнула сваёй мэты. Яно не прывяло да масавага збудавання на хутарах замест драўляных хат цагляна-каменных дамоў з чарапічным дахам. Toe ж трэба сказаць і пра будаўніцтва бетонных калодзежаў, што мела паказальны характар. У выніку сяляне заставаліся без чыстай пітной вады.

У Беларусі ў перыяд ажыццяўлення аграрнай рэформы П.Сталыпіна значнае развіццё атрымала кааперацыя, асабліва арганізацыя ўстаноў дробнага крэдыту. Крэдытныя кааператывы аб'ядноўвалі заможных гаспадароў, даючы ім пазыкі на тэрмін да аднаго года. Сялянская ж бедната фактычна была пазбаўлена магчымасці карыстацца паслугамі сельскіх крэдытных устаноў.

Састаўной часткай рэформы з'яўлялася перасяленне сялян на ўскраіны краіны, перш за ўсё ў Сібір. Такім шляхам меркавалася згладзіць вастрыню малазямелля ў цэнтры і ўзмацніць землеўладанне сялянскай буржуазіі. За­коны ад 9 лістапада 1906 г. і 14 чэрвеня 1910 г. значна аблягчалі ліквідацыю жабрацкай гаспадаркі большасці перасяленцаў. У 1907-1914 гг. з пяці заходніх губерняў у Сібір і на Далёкі Усход перасялілася 335,4 тыс. чалавек, што складала 11,6 % перасяленцаў па Еўрапейскай Расіі. 3 іх 240,8 тыс. (71,8 %) прыпадала на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Найбольш моцная сялянская хваля перасяленняў назіралася ў час палітычнай рэакцыі, калі сяляне страцілі веру атрымаць панскую зямлю на радзіме. У 1907-1909 гг. з пяці губерняў перасялілася 248,4 тыс. чалавек, або 74,1 % перасяленцаў гэтага перыяду. 3 1910 г., калі ў сялянства зноў з'явіліся надзеі на атрыманне панскай зямлі, колькасць перасяленцаў рэзка скарацілася [6, c. 396].

Асноўную катэгорыю перасяленцаў складала вясковая бедната. Сярод 2170 сем'яў, якія выселіліся ў 1913 г. з Беларусі, беззямельныя складалі 21,2%, малазямельныя (да 6 дзесяцін на двор) - 55,5 %. Яны нярэдка за бясцэнак распрадавалі сваю маёмасць і накіроўваліся на ўсход. Улады не змаглі належным чынам арганізаваць перасяленне. Незваротная грашовая дапамога сялянам на перасяленчых пунктах была нязначнай. Да таго ж яе атрымалі толькі 6 % перасяленцаў, дарожныя атрымалі 0,6 і кароткатэрміновую пазыку - 10,3 % перасяленцаў [3, с. 358].

Эканамічнае становішча перасяленцаў было не лепшае, чым на радзіме. Згодна са звесткамі за 1907 - 1911 гг. у сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі прыпадала ў Сібіры толькі 6 дзесяцін зямлі. Перасяленцам часта адводзілі ўчасткі, не прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі: балоты, хмызнякі, землі, далёкія ад населеных пунктаў, і г.д. Хоць ва ўсходніх рэгіёнах краіны было яшчэ многа незанятай зямлі, аднак з-за неарганізаванасці перасялення і бяздушнасці чыноўнікаў элементарныя гаспадарчыя патрэбы перасяленцаў не задавальняліся. Для апрацоўкі адведзенага зямельнага ўчастка патрэбны былі коні, сельскагаспадарчыя прылады, грашовыя сродкі. Большасць перасяленцаў не мела гэтага. Сярэдняя выруч­ка на радзіме ад прададзенай надзельнай зямлі складала ў Мінскай губерні 194 руб., у Віленскай - 227, у Магілёўскай - 245, у Віцебскай - 262 руб. Для ўладкавання ж на новым месцы трэба было мець не менш за 450 руб [7, с. 129].

Цяжкае матэрыяльнае становішча ўзмацнялася суровым, нязвыклым кліматам усходніх рэгіёнаў, адсутнасцю ўрачэбнай дапамогі, масавымі хваробамі і ў выніку высокай смяротнасцю сярод перасяленцаў. Нацярпеўшыся нягод, значная частка тых, хто канчаткова разарыўся, вярталася ў родныя мясціны. У 1907-1914 гг. у пяць заходніх губерняў з Сібіры і Далёкага Усходу вярнулася 36,5 тыс. (10,9 %) перасяленцаў. Найбольшая хваля іх прыпадае на 1910-1911 гг., калі вярнулася 13,6 тыс. чалавек, ці 37,2% адваротных перасяленцаў [8, с. 194]. Яны папаўнялі шэрагі згалелых сялян і парабкаў.