- •Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка
- •Прырода гістарычнай крыніцы. Мэта і асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі.
- •2.Знешняя крытыка пісьмовых крыніц. Агульная характарыстыка
- •Вывучэнне тэкста гістарычнай крыніцы
- •Вызначэнне паняцця “тэкст”. Гістарычныя тэксты. Вызначэнне арыгінала.
- •Вызначэнне складанага характару тэкста. Паняцце рэдакцыі, спіса, ізвода. Інтэрпаляцыя і глосы
- •Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі, дублікаты
- •Рэканструкцыя тэкстаў пісьмовых крыніц
- •Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая герменеўтыка
- •Вызначэнне часу стварэння крыніцы
- •Прадмет гістарычнай храналогіі
- •Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў
- •Методыка даціроўкі гістарычнай крыніцы. Аналіз прамой інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •Аналіз ускоснай інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.Лакалізацыя гістарычных крыніц
- •5.1.Прадмет гістарычнай геаграфіі. Гістарычныя карты
- •5.2.Выкарыстанне дадзеных тапанімікі для лакалізацыі гістарычных крыніц
- •5.3.Устанаўленне месца ўзнікнення гістарычнай крыніцы з дапамогай дадзеных лінгвістыкі
- •5.4.Методыка лакалізацыі гістарычных крыніц. Аналіз прамой інфармацыі аб месце стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.5.Аналіз ускоснай інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы
- •6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц
- •6.1.Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. Выкарыстанне дадзеных генеалогіі пры ўстанаўленні інфармацыі аб аўтары крыніцы
- •6.2. Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы
- •6.3.Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства
- •6.4.Выяўленне падлогаў і падробак
- •7. Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц
- •7.1. Паняцце аб верагоднасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.2. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.3.Сінтэз гістарычнай інфармацыі крыніц, яго сутнасць і мэты. Паняцце рэпрэзэнтатыўнасці гістарычнай крыніцы Выяўленне навуковай каштоўнасці крыніцы
-
Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі, дублікаты
У сваім развіцці дакументы праходзяць шэраг этапаў. На першым этапе ствараецца чарнавік, у тэкст якога ўносяцца выпраўленні і дапаўненні. На другім этапе чарнавік перпісваецца начыста і ствараецца белавік, які не завераны подпісамі і пячаткамі. Пасля завярэння дакумент пераўтвараецца ў арыгінал. Пры заключэнні дагавораў часам адзін з бакоў атрымліваў рэверсальны дакумент, на якім стаялі подпісы і пячаткі іншага боку. Ён меў такую ж юрыдычную сілу, як арыгінал. Калі патрабавалася некалькі экзэмпляраў дакумента, то з арыгінала здымаліся поўнасцю паўтараўшыя яго копіі. На іх ставілася ў правым верхнім кутку паметка, што гэта копія (напрыклад, літара К). У выпадку страты арыгіналу ствараўся дублікат дакумента, які меў такую ж юрыдычную сілу, як арыгінал. У Вялікім княстве Літоўскім дакументы перапісваліся ў спецыяльныя кнігі (кнігі Метрыкі, актавыя кнігі судоў). Акты-пераказы коратка перадавалі змест арыгінала і мелі юрыдычную сілу ў выпадку яго адсутнасці.
-
Рэканструкцыя тэкстаў пісьмовых крыніц
Неспрыяльнае ўздзеянне ўмоў знешняга асяроддзя (пажары, навадненні, сонечны свет) і чалавека (механічныя пашкоджанні) прыводзяць да разбурэння гістарычных крыніц (страце лістоў, выцвітання фарбаў і чарніл, абрывам). Комплекс мер па фізічнаму аднаўленню крыніц (карцін, ікон, кніг) называецца рэстаўрацыяй. У выпадку страты рукапіснай крыніцы праводзіцца яе рэканструкцыя, г.зн. аднаўленне тэкста на аснове захаваўшыхся спісаў і копій шляхам іх параўнання. Калі тэкст крыніцы адноўлены на аснове толькі аднаго спіса, то гэта кан’ектура. Але пакуль не знойдзены іншыя спісы крыніцы, кан’ектура лічыцца недаказанай.
-
Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая герменеўтыка
Пасля прачытання крыніцы даследчыку неабходна зразумець яе. Гэта дасягаецца на этапе інтэрпрэтацыі альбо тлумачэння крыніцы. У гэтым дапамагае герменеўтыка – мастацтва і навука тлумачэння. Галоўная мэта этапа інтэрпрэтацыі – вызначыць сэнс тэксту шляхам тлумачэння значэння слоў, улічваючы гістарычны кантэкст і ўмовы стварэння крыніц, намеры аўтара.
-
Вызначэнне часу стварэння крыніцы
-
Прадмет гістарычнай храналогіі
-
Даціроўка, г.зн. устанаўленне часу стварэння крыніцы, праводзіцца ў тры этапы: 1) устанаўленне прамой часавай інфармацыі; 2) ускоснай інфармацыі аб часе стварэння крыніцы; 3) сінтэз прамой і ўскоснай часавай інфармацыі. Прамая часавая інфармацыя – гэта год, індыкт, месяц, дзень, час, калі была створана крыніца. Ускосная інфармацыя аб часе стварэння крыніцы – гэта гады жыцця аўтара і названых у крыніцы асоб, час, калі яны займалі пасады альбо насілі тытулы (званні, чыны), указаныя ў крыніцы, перыяды, калі ўжываліся словы і адзінкі вымярэння. Сінтэз часовай інфармацыі – гэта параўнянне паказчыкаў прамой і ўскоснай часавай інфармацыі і выяўленне правільнай даты стварэння крыніцы. Устанаўленнем даты гістарычных падзей (у т.л. і часу стварэння крыніцы) і пераводам у сучасную сістэму летазлічэння (лік гадоў ад Нараджэння Хрыстова, грыгарыянскі стыль) займаецца спецыяльная гістарычная дысцыпліна – гімтарычная храналогія.