Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kiturko.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
1.42 Mб
Скачать

Заключэнне

Гісторыя Беларусі багатая і самабытная. Яна з’яўляецца скарбам не толькі непасрэдна беларускага народа, але і неад’емнай часткай славянскай і еўрапейскай гісторыі. У беларускай гістарыяграфіі вылучаюцца некалькі агульных заканамернасцей, у адпаведнасці з якімі адбывалася развіццё народаў Еўропы, у тым ліку і беларускага:

  • асноўныя этапы цывілізацыйнага развіцця (Старажытнасць, Сярэднія вякі, Новы час, Навейшы час);

  • этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця (дзікасць, варварства, аграрнае грамадства, індустрыяльнае грамадства);

  • формы палітычнага ладу (манархія, таталітарызм, дэмакратыя);

  • этапы духоўнага і культурнага развіцця (прыняцце хрысціянства, Рэнесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Асветніцтва) і інш.

У сваім развіцці беларускі народ прайшоў доўгі і няпросты шлях. Займаючы выгаднае геаграфічнае становішча, беларускія землі траплялі ў сферу палітычных інтарэсаў розных дзяржаваў і вельмі часта паняволі ўцягваліся ў ваенныя канфлікты. Войны аказалі вельмі значны ўплыў на фарміраванне беларускага этнасу і менталітэту. Але ў гэтых цяжкіх выпрабаваннях беларусы здолелі выстаяць, зберагчы нацыянальныя каштоўнасці і адметнасці – мову, культуру, звычаі.

Адной з асаблівасцяў гісторыі Беларусі з’яўляецца той факт, што беларуская нацыя фарміравалася ў асноўным як нацыя сялянская. Уваходжанне Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Савецкага Саюза суправаджалася палітыкай паланізацыі і русіфікацыі. У выніку гістарычна склалася так, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя доўгі час існавала толькі ў першым пакаленні. Таму можна сказаць, што беларускі народ здолеў захавацца як самастойны этнас не «дзякуючы», а «насуперак» многім гістарычным падзеям і палітычным памкненням.

Галоўным багаццем Беларусі заўсёды былі людзі. Працавітыя, таленавітыя і сумленныя, яны штодзённай працай стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, якія сёння з’яўляюцца нашымі здабыткамі.

Гісторыя беларускага народа працягваецца, і ад кожнага з нас залежыць, якім будзе будучае нашай краіны.

Дадатак 1

Змяненне колькасці насельніцтва Беларусі

на працягу хvі–хх ст.

Год

Колькасць насельніцтва

1567 г.

2 500 тыс. чалавек

1648 г.

3 700 тыс. чалавек

1650 г.

2 876 тыс. чалавек

1667 г.

1 352 тыс. чалавек

1700 г.

2 200 тыс. чалавек

1717 г.

1 500 тыс. чалавек

1790 г.

3 600 тыс. чалавек

1811 г.

3 800 тыс. чалавек

1835 г.

3 300 тыс. чалавек

1863 г.

4 200 тыс. чалавек

1897 г.

6 600 тыс. чалавек

1913 г.

6 899 тыс. чалавек

на пачатку 1914 г.

7 500 тыс. чалавек

у канцы 1917 г.

6 900 тыс. чалавек

на пачатку 1921 г.

6 700 тыс. чалавек

1921 г.

(6 паветаў ССРБ)

1 544 тыс. чалавек

1931 г.

Заходняя Беларусь у складзе ІІ Рэчы Паспалітай

4 600 тыс. чалавек

1926 г.

БССР

7 700 тыс. чалавек

1939 г.

БССР

да аб’яднання

5 567 тыс. чалавек

1939 г.

БССР

пасля аб’яднання

8 900 тыс. чалавек

1940 г.

9 046 тыс. чалавек

1945 г.

6 200 тыс. чалавек

1950 г.

7 700 тыс. чалавек

1959 г.

8 056 тыс. чалавек

1970 г.

9 002 тыс. чалавек

1979 г.

9 559 тыс. чалавек

1988 г.

10 143 тыс. чалавек

1989 г.

10 151 тыс. чалавек

1994 г.

10 036 тыс. чалавек

1999 г.

10 054 тыс. чалавек

2000 г.

10 017 тыс. чалавек

У вайне 1654–1664 гг. знік кожны другі беларус

У Паўночнай вайне 1700–1721 гг. загінуў кожны трэці беларус

У Першай сусветнай вайне загінуў кожны трэці беларус

Ад сталінскіх рэпрэсій загінуў кожны чацвёрты беларус

У Другой сусветнай вайне загінуў кожны чацвёрты беларус

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]