- •Уводзіны
- •Узнікненне і станаўленне паняцця «археалогія». Дэфініцыя гэтага паняцця сёння.
- •Віды археалагічных помнікаў
- •Культурны пласт. Археалагічныя комплексы і культуры.
- •Віды археалагічнай дзейнасці. Археалогія у кірунках і метадах даследавання
- •Спецыфічныя метады археалагічнага даследавання.
- •Паветраная археалогія.
- •Падземная археологія.
- •Археалагічная перыядызацыя. Метады датавання археалагічных помнікаў.
- •Археалогія ў сістэме дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •Апрацоўка артэфактаў. Навуковая справаздача аб палявых даследаваннях. Рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў археалогіі.
- •Навуковая апрацоўка археалагічнага матэрыялу ў лабараторных (стацыянарных) умовах. Справаздача пра археалагічныя даследаванні.
- •Ахова і захаванне помнікаў археалогіі. Музеефікацыя археалагічных аб’ектаў.
- •Заключэнне
Заключэнне
Прадстаўлены вучэбны дапаможнік «Уводзіны у археалогію» з’яўляецца першай спробаю у выданні курса такога зместу. Звычайна на гэту тэму выкладчыкі адводзяць пару-другую гадзін. Мы ж пастараліся пашырыць гэтую тэму, улічваючы, што нашы слухачы – першакурснікі, пра археалогію, як пра самастойную па метадах даследвання навуку, ведаюць вельмі павярхоўна. Разам з тым наш дапаможнік не прэтэндуе на поўнае і ўсебаковае асвятленне тэмы. Найперш гэта звязана з абмежаваным аб’ёмам выдання. А па-другое, асобныя раздзелы, што планаваліся, але не атрымалі у гэтым выданні асвятлення, патрабуюць дадатковага вывучэння, прапрацоўкі і адаптацыі іх для успрымання студэнтамі. Так, па-за межамі выдання засталіся такія тэмы як «біблейская археалогія», «археалогія эксперыментальная або жывая», «этнаархеалогія», «археалогія ў творах мастацтва і ў школьнай працы настаўніка гісторыі» і г. д. Але будзем спадзявацца, што гэты недахоп удасца выправіць пры перавыданні дапаможніка. Да таго ж, спадзяемся на дабразычлівыя заўвагі калег, якія паспрыяюць паляпшэнню якасці дапаможніка.
І нарэшце, пару абагульняючых сказаў пра значэнне археалогіі.
Археалогія самая рамантычная з усіх навук, таму што яна, як ніводная з усіх астатніх навук, стварае магчымасць для фізічнага аднаўлення мінулага.
А па словах вядомага рассійскага археолага, доктара навук, Леаніда Беляева археалогія сёння гэта ўжо не толькі навука, не толькі вучэбная дысцыпліна, але ўжо і грамадская з’ява.
Змест
1. Уводзіны С. |
2 – 5 |
2. Узнікненне і станаўленне паняцця «археалогія». Дэфініцыя гэтага паняцця сёння. |
6 – 10 |
3. Віды археалагічных помнікаў. |
11 – 34 |
4. Культурны пласт. Археалагічныя комплексы і культуры. |
35 – 41 |
5. Віды археалагічнай дзейнасці. Археалогія у кірунках і метадах даследавання. |
42 – 63 |
6. Спецыфічныя метады археалагічнага даследавання. |
64 – 94 |
7. Археалагічная перыядызацыя. Метады датавання археалагічных помнікаў. |
95 – 106 |
8. Археалогія ў сістэме дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навук. |
107 – 158 |
9. Апрацоўка артэфактаў. Навуковая справаздача аб палявых даследаваннях. Рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў археалогіі. |
159 – 173 |
10. Ахова і захаванне помнікаў археалогіі. Музеефікацыя археалагічных аб’ектаў. |
174 – 195 |
11. Заключэнне. |
196 |
1 У некаторых выданнях можна сустрэць сцвярджэнне, што тэрмін «археалогія» упершыню ужыў грэчаскі гісторык Фукідзід яшчэ ў 5 ст. да н. э. Між тым гэта незусім так. Справа ў тым, як адзначае сам Фунідзід, ён для напісання сваіх твораў поруч з іншымі крыніцамі прыцягваў і матэрыяльныя, у прыватнасці надпісы на камянях надмагілляў і інш, што з пазіцыі дня сённяшнега можна разглядаць як археалагічныя помнікі. Відаць гэта акалічнасць і дае падставы некаторым аўтарам лічыць Фукідзіда родапачынальнікам тэрміна «археалогія», хаця у яго творах, гэта слова не сустракаецца. Такім чынам прыарытэт у выкарыстанні тэрміна «археалогія» належыць Платону.
Платон – грэчаскі філосаф, які жыў каля 427-347 гг. да н. э. Вучань і сябра філосафа Сакрата, заснавальнік уласнай філасофскай школы – Акадэміі, аўтар больш як трыццаці трактатаў.
2 Сакрат – грэчаскі філосаф, які жыў у 470-399 гг. да н.э. Настаўнік Платона.
3 Гіпій, жыў у IV ст. да н.э., грэчаскі сафіст, матэматык, астраном, граматык і археолаг. Вызначаўся красамоўствам і незвычайнай памяццю.
4 Сімптаматычна, што першы агульнарускі летапісны звод пачатку XII ст. мае назву, сугучную паняццю «археалогія» для перыяду антычнасці, а менавіта: «Аповесць мінулых часоў».
5 Дыянісій Галікарнаскі – грэчаскі гісторык і аратар, жыў каля 60-5 гг. да н.э. Асноўная работа «Рымскія старажытнасці» ў 20-ці кнігах.
6 Іосіф Флавій – іудзейскі гісторык, жыў каля 37-100 гг. н.э., пісаў па-грэчаску. Асноўная работа «Іудзейская вайна».
Але ў Беларусі навуковае падраздзяленне з назваю «Сэкцыя архэолёгіі»працягвала існаваць у складзе Інстытута гісторыі Беларускай Акадэміі навук да 1941 году ўключна.
7 На тэрыторыі Англіі пахаванні са знешнімі прыкметамі з’яўляюцца ўжо ў пару ранняга і сярэдняга неаліту. Гэта так званыя найтбэйнскія «курганы» уіндмілхілскай археалагічнай культуры. Яны маюць выгляд вузкіх і доўгіх насыпаў, валападобнай формы. У канцы энеаліту і на пачатку бронзавага веку курганы вядомыя і на Каўказе (майкопская археалагічная культура).
8 На думку некаторых даследчыкаў, знешні выгляд курганоў ў старажытнасці быў трохі іншым. Па-першае, курганы былі крыху вышэйшыя, а схілы іх больш стромкія. З цягам часу грунт у насыпу курганоў асеў і вышыня іх зменшылася. Па-другое, на вяршыні кургана, ці наўкола яго магло быць узведзена нейкае драўлянае збудаванне, якое натуральна да нашага часу не магло захавацца [Гл. Грязнов М.П. Курган как архитектурный памятник / Тезисы докладов на заседаниях, посвящённых итогам полевых исследований в 1960 г. М., 1961. С.22-25]. Наводзіць на такую думку даследчыкаў, відаць, той факт, што навокал значнай большасці курганоў маюцца ровікі, а на іх вершыні прасочваюцца паглыбленне, западзіна.
9 Змяшчалі скарбы ў посуд, тканіну, бяросту. Часам спалучаючы ўсе віды ўпакоўкі. Зверху посуд – гаршчок маглі заліваць вадкім воскам ці смалою і абгортваць дадаткова тканінаю.
У некаторых навуковых выданнях па археалогіі часам, замест слоў «культурны пласт», ужываюць «культурны слой».
10 Вышыня палёту птушкі – велічыня непастаянная, можна сказаць умоўная. Пад ёй найчасцей за ўсё разумеюць тую вышыню, якая дае магчымасць ахапіць адзіным позіркам зверху ўвесь аб’ект.
Праўда, калі быць дакладным, хуткасць паўраспаду ізатопа С 14 складае 5588 гадоў. Але амерыканскія фізікі У.Б. Мэнн і У.Ф. Марлоў зрабілі папраўку і да гэтай лічбы. Па іх назіраннях хуткасць паўраспаду С 14 складае 5760 гадоў.
Нобелеўская прэмія – міжнародная прэмія, якая з 1901 г. штогод прысуджаецца за даследаванні і адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, фізіялогіі або медыцыне; па літаратуры і за намаганні ў справе ўладкавання міру паміж народамі. Выдаецца з працэнтаў капіталу завешчанага А.Нобелем Шведскай Акадэміяй навук, лічыцца прэстыжнай у навуковым свеце. Сярод нашых землякоў, яе ўдастоены расійскі фізік Жарэс Алфёраў і палітык Шымон Перэс.
11 Імануіл Кант (1724 — 1804) — выбітны нямецкі філосаф, прафесар Кёнігсбергскага універсітэта, родапачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Выклаў касмаганічную гіпотэзу пра паходжанне Сонечнай сістэмы.
12 Гл. Рыбаков Б.А. Архитектурная математика древнерусских зодчих// Советская археология, 1957. № 1.
13 Гл. Алексеев Л.В. Западные земли домонгольской Руси: очерки истории, археологии, культуры: в 2 кн. М., 2006. Кн. 2. С. 80.
14 У Беларусі спробу выкарыстаць метад магнітнай разведкі прадпрыняў ў 1975 г. А.А. Егарэйчанка на гарадзшчы старажытнага Рагачова.
Арыстоцель — грэчаскі філосаф (384 — 322 гг. да н. э.), вучоны-энцыклапедыст, вучань Платона, выхавацель Аляксандра Македонскага ў яго юнацтве.
Краніалогія ад грэчаскага kranion — чэрап + logos — навука, аддзел антрапалогіі і заалогіі, які вывучае чарапы людзей і жывёл.
Грануляцыя -- паступовае зарастанне раны новымі тканкамі, а таксама гэта тканка.
Такія складаныя і па сённяшніх мерках аперацыі не маглі праводзіцца без анестэзіі. У нас няма звестак пра анестэзію тых часоў. Можна толькі меркаваць, што яна была расліннага паходжання, напрыклад, лісцё блёкату чорнага – huoscyamus niger L., якое як анестэцік ужывалі антычныя медыкі.
Прыкладам таму перыяд 8 – 5 тыс. да н.э.на тэрыторыі Малой Азіі—дакерамічны неаліт, з элементамі вытворчай формы гаспадаркі (пачатковыя формы земляробства і жывёлагадоўлі) –а ў лясной паласе Еўропы – культуры паляўнічых і рыбаловаў, прысваюваючая форма гаспадаркі, якуя, у большасці сваёй была ўласціва гэтым плямёнам і ў прышлую эпоху.
Слова азімут паходзіць з арабскай мовы as- sumut і перакладаецца як шлях. У астраноміі гэтым тэрмінам абазначаюць вугал паміж накірункам на поўнач і накірункам на які небудзь прадмет мясцовасці (дрэва, будынак, помнік)).
15 «Тэрмін», які даволі часта тады ўжываў генеральны сакратар ЦК КПСС таварыш Гарбачоў М.С.
Адзначым, што пісталетамі сістэмы «Браунінг» і «Вáльтэр» у 30-я гады карысталіся некаторыя старшыя камандзіры НКУС, гэты факт агульнавядомы.
Аналагічны па змесце дакумент, але на імя грамадзяніна Мордыхая Шулескеса быў знойдзены ў гэты дзень у другім партмане.
Падрабязна пра гэта глядзіце ў раздзеле «Палявая археалогія: раскопкі».
Клей на ацэтоне, можа прычыніць шкоду знаходцы, таму лепш выкарыстоўваюць клей на спіртавой аснове.
** Ёмкасць для гэтага павинна быць з тэрмашкла, або металичная, але эмалированая.
На жаль, на сёння ў Беларусі няма падраздзялення, якое б займалася кансервацыяй археалагічнай драўніны. Як у такіх умовах захаваць вырабы з дрэва, выяўленыя ў раскопках? Вырабы з хвойных парод больш трывалыя, чым з лісцевых парод. Таму можна гэтыя знаходкі змясціць у сухое сена ў цёмнае памяшканне, што забяспечыць знаходцы паступовае высыханне і адносна невялікую дэфармацыю. Пры гэтым само сена будзе паглынаць вільгаць, таму яго неабходна будзе перыядычна мяняць (гл. Авдусин Д.А. Полевая археология СССР. Учеб. пособие. – 2-е изд. М.: Высшая школа, 1980. с. 258). Пасля гэтага знаходку можна апрацаваць гарачым вадкім парафінам. Мы правяралі гэты метад на практыцы пад час нашых раскопак у Віцебску на Верхнім замку. Вынік быў станоўчы.
Гіпс – мінерал белага колеру, разнастайнасць кальцыя. У абпаленым выглядзе і размолаты ён ужываецца ў архітэктуры малых формаў, скульптуры і хірургіі для фіксацыі паламаных частак цела.
Алебастр – разнастайнасць гіпсу, адрозніваецца ад апошняга больш цёмным колерам. Ужываеца найчасцей для тынкоўкі. Для рэстаўрацыі глінянага посуду гіпс ці алебастр разводзяць да кансістэнцыі гушчыні смятаны 30% тлустасці. На ўнутраны бок посуду мацуюць пласціну з пласціліну, а знешні бок заліваюць гіпсам. Пасля падсыхання, хвілін праз 15 – 20, знешні бок посуду акуратна падпрацоўваюць нажом, пазбаўляючыся лішкаў гіпсу. Пасля поўнага высыхання – здымаюць пласцілін,а знешні бок падпраўляюць дробнай наждачнай скуркай. Затым гэтае месца можна таніраваць у колер, блізкі да колеру посуду.
На стан 2010 года.
Дажджавая вада зацякае у шчыліны муроўкі, а лёд, што утвараецца у сцюжу разрывае гэтыя муры.
Менавіта з 1889 г. упершыню фіксуецца гэта назва дакумента – «Адкрыты ліст», якая на дзесяцігоддзі стане асноўным дакументам для археолагаў пры правядзенні палявых даследаванняў.
Прыгадайце, калі быў узарваны Рагвалодаў камень?
Цяпер згадайце пра тыя земляныя, будаўнічыя работы, што вяліся на гэтым гарадзішчы пасля гэтай пастановы.
Цяпер вярніцеся на некалькі старонак назад і адшукайце год самых буйных работ па знішчэнню культурнага пласта на Верхнім замку Віцебска.
Ліга абароны культуры выступіла з ініцыятываю святкаваць 15 красавіка – дзень падпісання Пакта Рэрыха як «Дзень культуры». У Літоўскай рэспубліцы «Дзень культуры» – 15 красавіка зацверджаны сеймам як дзяржаўнае свята.
* Рэрых Мікалай Канстанцінавіч – вядомы мастак і археолаг першай паловы XX ст. Праводзіў раскопкі у Ноўгарадзе, вывучаў курганы і жальнікі, гарадзішчы, стаянкі неаліта Расіі. Заснавальнік некаторых метадаў палявога даследаванне помнікаў: прасейванне культурнага пласта, графічная факсацыя ускрытых раскопкамі рэшткаў і інш.