Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 14 улік фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і фонду сыравінных матэрыялаў

136. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў акцiруюцца па формах актаў прыёму на пастаяннае захоўванне згодна з дадаткам 9 i заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў згодна з дадаткам 6 (далей – кніга НД).

137. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў навуковай iнвентарызацыі не падлягаюць.

138. Выдача матэрыялаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае i пастаяннае захоўванне i выключэнне iх з кнiгi НД праводзiцца паводле рашэння ФЗК і загада кіраўніка музея.

139. Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні ФЗК, перавод з асноўнага фонду у фонд навукова-дапаможных матэрыялаў магчымы пасля прыняцця рашэння аб выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь паволе загада Мiнiстэрства культуры.

140. Сыравiнныя матэрыялы заносяцца ў кнiгу ўліку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 і ў залежнасцi ад вынiкаў далейшай апрацоўкi па рашэнні ФЗК заносяцца ў асноўны фонд цi фонд навукова-дапаможных матэрыялаў.

141. Абрэвiятура музея i парадкавы нумар па кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў прастаўляюцца на прадмеце.

142. Выключэнне прадметаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і фонду сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца паводле пісьмовага загада кіраўніка музея на падставе рашэння ФЗК.

Глава 15 парадак уліку музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у філіялах музея

143. У музеях, якія маюць філіялы, вядзецца цэнтралізаваны ўлiк музейных фондаў у галаўным музеі.

144. У асобных выпадках, калi фiлiялы маюць значныя гiстарычна сфармiраваныя зборы, дапускаецца асобны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў непасрэдна ў філіяле, які вядзецца ў адпаведнасці з правіламі, вызначанымі дадзенай Інструкцыяй. Рашэнне аб вядзенні філіялам музея асобнага ўліку музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў прымаецца кіраўніком музея і афармляецца загадам.

База даных музейных фондаў філіяла музея павінна мець электронную копію ў галаўным музеі, у якой даныя пастаянна абнаўляюцца.

145. Зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у фiлiяле (выдадзеных i прынятых на пастаяннае захоўванне) фіксуюцца ў гадавой справаздачы галаўнога музея вышэйстаячай арганiзацыi ў адпаведнасцi з падпарадкаваннем.

Глава 16 зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з уліковай дакументацыяй

146. Музеi абавязаны сiстэматычна праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з уліковай дакументацыяй (далей – зверка наяўнасці).

147. Музеi, якiя маюць калекцыi да 3 тысяч адзiнак, зверку наяўнасцi музейных прадметаў праводзяць штогод.

148. Музеi, калекцыi якiх складаюць 3 тысячы і больш адзiнак, штогод праводзяць зверку наяўнасцi музейных прадметаў па музейных калекцыях у адпаведнасцi з планам, зацверджаным кіраўніком музея.

Зверка наяўнасцi навукова-дапаможных матэрыялаў адбываецца ў адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея. Вынікі зверкі фіксуюцца па актах, зацверджаных кіраўніком музея.

149. Зверку наяўнасці праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек, прызначаная загадам кіраўніка музея.

150. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў і музейных калекцый з уліковай дакументацыяй фiксуюцца ў акце зверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36, якi падпiсваецца членамі камісіі, галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца кіраўніком музея.

151. У выпадку, калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных прадметаў, акт зверкi накiроўваецца ў вышэйстаячую арганiзацыю з дадаткам усёй неабходнай дакументацыi i тлумачальнай запiскай кіраўніка музея аб прычынах страты i прынятых мерах.