Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя для фак пач ад.doc
Скачиваний:
82
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
973.31 Кб
Скачать

Вытокі літаратуры

Літаратура, як і іншыя віды мастацтва, зарадзілася ў першабытным сінкрэтычным (нерасчлянёным) мастацтве, якое было цесна звязана з магіяй, рытуалам і міфалогіяй.

На думку выдатнага рускага гісторыка і тэарэтыка літаратуры ХІХ ст. Аляксандра Весялоўскага, станаўленне літаратуры як віду мастацтва адбывалася праз вылучэнне з першабытнага абрадавага хора эпасу, лірыкі і драмы як літаратурных родаў.

Дзеянні абрадавага хора першабытных народаў уяўлялі сабой рытуальныя гульні-скокі, у якіх целарухі суправаджаліся спевамі-воклічамі радасці або смутку. З воклічаў найбольш актыўных удзельнікаў хора (запявал-карыфеяў) выраслі ліра-эпічныя песні (канцілены), якія з часам адасобіліся ад абраду. Такім чынам, перашапачатковай формай уласна паэзіі стала ліра-эпічная песня. На аснове такіх песень пасля сфарміраваліся эпічныя аповеды. З воклічаў уласна хора вырасла лірыка (спачатку групавая, калектыўная), якая з часам таксама вылучылася з абраду. А з абмену рэплікамі паміж хорам і запяваламі ўзнікла драма, якая, у адрозненне ад эпасу і лірыкі, атрымаўшы самастойнасць, захавала ўвесь сінкрэтызм абрадавага хора.

Тэорыя паходжання літаратурных родаў, прапанаваная А. Весялоўскім у яго фундаментальнай працы “Гістарычная паэтыка”, пацвярджаецца мноствам вядомых сучаснай навуцы дадзеных з жыцця перашабытных народаў.

Літаратура і фальклор

Перш чым з’явіліся ўласна літаратурныя эпічныя або лірычныя творы, чалавецтва атрымала ў спадчыну ад архаічных часоў старажытныя вусныя віды і жанры – замовы, працоўныя песні, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі, якія складаюць аснову жанрава-відавой сістэмы фальклору розных народаў свету. Гэта дало падставы вучоным разглядаць вусную народную творчасць (ці фальклор) у якасці папярэдніка ўласна літаратурнай мастацкай творчасці. Аднак і сёння лічыць фальклор асновай мастацкай літаратуры як выразна індывідуальнай аўтарскай творчасці не зусім карэктна.

Фальклор і літаратура ўтвараюць адзіную прастору слоўнага мастацтва, але гэта дзве, хоць і блізкія, але розныя мастацкія сістэмы, два розныя спосабы творчасці:

1) фальклор і літаратура старажытнага перыяду маюць розныя жанравыя сістэмы.

Напрыклад, замовы, песні, прымхліцы, загадкі – у фальклоры, а хронікі, словы, летапісы, аповесці – у старажытнай літаратуры;

2) фальклор першасны ў дачыненні да літаратуры, але не лепшы і не горшы за яе. Вышэйшыя дасягненні вуснай народнай творчасці могуць быць суаднесены з эстэтычнымі каштоўнасцямі літаратуры. Старажытная літаратура, як і літаратура пазнейшага часу, многім фальклору абавязана.

Пад час свайго нараджэння літаратура атрымала ў спадчыну ад фальклору адпаведныя структуры, выпрацаваныя ў фальклоры:

  • апазіцыю верш – проза;

  • прынцыповую схему сюжэта “завязка – развіццё дзеяння – развязка”, звязаную з вырашэннем лакальнага канфлікту;

  • практычна ўсе прынцыпы стварэння мастацкага вобраза (структуру метафары, прынцып метаніміі, сімвал, эпітэт, іронію, гратэск, гіпербалу, літоту);

3) мова фальклору і літаратуры належыць розным дыскурсам. Аднак у розныя перыяды гістарычнага развіцця яны ўзаемадзейнічалі з рознай ступенню інтэнсіўнасці:

  • эпоха Сярэдневечча: у летапісах часта сустракаюцца пераказы народных абрадаў, гулянняў, легенд; у “Слове пра паход Ігаравы” выкарыстоўваюцца выразныя сродкі паэтыкі, характэрныя для фальклору (плач Яраслаўны і інш.).

  • Новы час: літаратуру характарызуе працэс дэмакратызацыі, што зрабіў яе свецкай. Прыблізна ў гэтых час дэмакратызацыя праходзіла і ў фальклоры. Адначасова фарміруецца кантавая культура – рэлігійная (псальмы) і свецкая (канты), у стварэнні якой прымаюць удзел і духавенства, і свецкія аўтары. Пад уплывам царквы названыя творы трапляюць “у народ”, пачынаюць перадавацца з вуснаў у вусны, набываючы фалькларызаванае гучанне;

  • эпоха рэалізму: у ХІХ ст. атрымлівае жыццё неаміфалагізм – фальклорна-міфалагічная плынь, якая выкарыстоўваецца для паглыблення сацыяльна-філасофскага зместу літаратурных твораў. Гэта дазволіла пашырыць маштабы падзей і разглядаць іх у кантэксце праблем быцця (“Апошняя пастараль” А. Адамовіча). Фальклорныя рэмінісцэнцыі, цытаты – гэта выключна прыналежнасць літаратуры, таму што яны набываюць у аўтарскіх творах новую семантыку (творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Лесі Украінкі і Т. Шаўчэнкі, М. Жукоўскага і М. Гогаля і інш.).