Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Bel_yaz_ch2_htm

.pdf
Скачиваний:
11
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
455.41 Кб
Скачать

21

яны выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць.

Мафалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Марфалогія і сінтаксіс у адрозненне ад лексікі і фразеалогіі не валодаюць функцыянальнай замацаванасцю сваіх адзінак за пэўным стылем. Звычайна ўсе часціны мовы, розныя граматычныя формы і сінтаксічныя канструкцыі выкарыстоўваюцца ў тэкстах усіх стыляў, яны не характарызуюцца пастаянными стылёвымі афарбоўкамі. На першы погляд, і ў навуковых тэкстах сустракаюцца ўсе часціны мовы, розныя іх камбінацыі, формы, якія дыктуюцца спецыфікай самой беларускай мовы. І ўсё ж бліжэйшы, больш уважлівы разгляд вымушае канстатаваць факты спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка абумоўлена частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных форм, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і г.д.

Унавуковых тэкстах выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне складаюць выклічнікі – нязменныя словы, якія не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых слоў і служаць для выражэння (але не для наймення) пачуццяў, экспрэсіўных ацэнак, закліку, пабуджэння (ох, ура, брава,

эге-ге, калі ласка, хлоп і інш.).

Аналіз ужывання слоў самастойных часцін мовы і іх формаў дазваляе заўважыць перавагу адных часцін мовы над другімі. У параўнанні з гутарковым, публіцыстычным стылямі і мовай мастацкіх твораў у навуковых тэкстах менш ужываецца дзеясловаў. Пры гэтым у навуковых тэкстах большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а пастаянны

(цукар – харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу,

складаецца з цукрозы). Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння паслядоўнасці дзеянняў і часавай паслядоўнасці.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне, -энне, -ка, -цыя, -цце (фільтрацыя, падрыхтоўка, змешванне). Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягненаабагульненым значэннем: ён, яна, яно і інш. Займеннік я ў навуковых тэкстах не выкарыстоўваецца, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы.

Утэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і прыметнікі, але пераважна як сродак класіфікацыйны; пры гэтым яны маюць інфармацыйны характар (пірамідальная крона, слаіста-дажджавыя аблокі). Шырока ўжываюцца таксама прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў (авансавая справаздача, мятліца балотная). Пры гэтым формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксамі -ейш-, -эйш-, -ш- для мовы навуковых тэкстаў не характэрны, а ўжываюцца складаныя формы тыпу

больш высокі, менш свабодны і г.д.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўсіх стылях, у тым ліку і ў навуковым. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцю ўтварэння некаторых дзеепрыметнікаў. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе

22

суфіксаў -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, а таксама прошлага часу пры дапамозе суфіксаў - ш-, -ўш- увогуле апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям (адыходзячы цягнік

– адыходзячы, разгаварыліся).

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Асноўная задача такіх сказаў – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы, у тым ліку сказы з рытарычнымі пытаннямі, ужываюцца абмежавана і надаюць пісьмоваму выкладу тэмы адценне навукова-папулярнага характару.

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі аднасастаўныя сказы валодаюць вялікай экспрэсіўнасцю і найбольш часта выкарыстоўваюцца ў тэкстах мастацкага стылю. Звычайна выкарыстоўваюцца асабовыя сказы (у параўнанні з неасабовымі), бо мове навуковых тэкстаў не ўласціва няпэўнасць. Характэрна таксама ўжыванне сказаў з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прымет, прадметаў (Выкарыстаны разнастайныя метады даследавання: геадэзічныя, тапанімічныя, батанічныя, гістарычныя.).

Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах прадстаўлены тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі; навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання або яго экспрэсіўны характар.

Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах дыктуецца логікай выкладу, іх зместам. З трох тыпаў – складаназалежных, складаназлучаных і складаных бяззлучнікавых – тут найбольш ужывальнымі з’яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах. У іх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, месца, умовы, прычыны. У тэкстах навуковага стылю шырока выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў (у

сувязі з тым, што; па меры таго, як; у той час, калі; нягледзячы на тое, што; разам з тым; між тым; тым не менш).

Тэрміналогія: спецыфіка тэрмінаў

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб’ектаў, паняццяў, з’яў, якія вывучаюцца, даследуюцца. Аднак не кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмінам, як і не любая сукупнасць спецыяльных слоў можа быць названа тэрміналогіяй. Тэрмін

– гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння

23

спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця; так, напрыклад, каштоўныя паперы ў залежнасці ад многіх паказчыкаў маюць назвы:

акрэдытыў, акцыя, банкнот, вэксаль, дэвіза, дэпазіт, чэк і інш. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. У тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае і эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхналагічная дзейнасць чалавека.

Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Так, можна гаварыць пра біялагічную, лігвістычную, правазнаўчую, сельскагаспадарчую, эканамічную, медыцынскую, матэматычную і іншыя тэрміналогіі або пра тэрміналогію беларускай мовы наогул.

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцяў (тыповыя сродкі тэрмінаўтварэння).

Такім чынам, тэрміны – гэта такія адзінкі, якім прыпісваецца пэўнае паняцце, якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі і ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму.

Ад агульналітаратурных слоў тэрміны адрозніваюцца перш за ўсё функцыянальна: нават у слоўніках тэрмін не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. За кожным тэрмінам заўсёды стаіць прадмет думкі, але не думкі наогул, а спецыяльнай, абмежаванай пэўным полем, ці прадметнай галіной. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцяў.

Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы або тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, бо мнагазначнасць як з’ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі, хоць рэалізуецца тут усё ж адметна. Так, тэрмін “наменклатура” азначае “пералік бухгалтарскіх рахункаў”, што характэрна для ўжывання толькі ў бухгалтарскай тэрміналогіі, бо за межамі гэтага тэрміналагічнага поля тэрмін “наменклатура” азначае “пералік назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытворчасці і г.д.”

Мнагазначнасць тэрмінаў. Мнагазначнасць асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як найбольш абстрактных слоў; напрыклад, “выбраць” абазначае: 1)

адабраць матэрыялы, цытаты; 2) выдзеліць каго-небудзь шляхам галасавання.

24

Праўда, навука і тэхніка пазбягаюць мнагазначнасці ў тэрміналогіі; у некаторых выпадках нават назіраецца тэндэнцыя да дыферэнцыяцыі шляхам ужывання розных афіксаў (“штат” = “склад супрацоўнікаў якога-небудзь прадпрыемства, установы”; “штаты” = “дакумент, які вызначае склад супрацоўнікаў якой-небудзь установы, паказвае іх пасаду, аклад”).

Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў (“шапка” – загаловак, “падол” – ніжняя частка гары і г.д.). Але, стаўшы тэрмінамі, гэтыя словы трацяць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку, яны па-за вобразным іх ужываннем.

Сістэмнасць. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, а пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы залежаць адзін ад аднаго, кожны мае сваё месца; тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць да сістэмы (“флюс” у медыцыне абазначае “паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол”, а ў металургіі “флюс” – гэта “матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу”). Дарэчы, тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны (апошняе найчасцей сустракаецца ў выглядзе міжнавуковых амонімаў: параўн. “пасіў” у эканоміцы і лінгвістыцы).

Тэрміналогія: лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са словазлучэннямі.

Тэрміны-словы, як і астатнія лексічныя адзінкі, існуюць у межах сістэмы часцін мовы, пры гэтым у якасці слоў-тэрмінаў выкарыстоўваюцца толькі назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла, агульныя. Так, слоўнік па маркетынгу дае, напрыклад, наступныя назоўнікавыя тэрміны: антырэклама, дэмпінг, купон, маркет, паток, паўфабрыкат, спонсар і інш.; слоўнік машынабудавання – абагрэў, апрацоўка, блакіроўка, выклёпка, зачыстка, змазка, манціроўка і інш.

Уякасці аднаслоўных тэрмінаў даволі часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі. Да такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі вымярэння фізічных велічынь, названыя ў гонар іх адкрывальнікаў паводле прозвішча: ампер (адзінка сілы току, фр. фізік А.М.Ампер, 1775–1836), ват (адзінка магутнасці, англ. вынаходнік Дж.Уат, 1736–1819), джоуль (адзінка энергіі, англ. фізік Дж.П.Джоуль, 1818–1889), ньютан (адзінка сілы, англ. вучоны І.Ньютан, 1642– 1727), ом (адзінка супраціўлення, ням. фізік Г.С.Ом, 1787–1854), паскаль (адзінка ціску, фр. вучоны Б.Паскаль, 1623–1662).

Уролі тэрміна выкарыстоўваюцца ўласныя назоўнікі і як утваральныя асновы пры ўтварэнні слоў-тэрмінаў, напрыклад, у хімічнай тэрміналогіі

25

скарыстоўваюцца прозішчы вучоных, у гонар якіх названы хімічныя элементы: курчатовій (сав. фізік І.В.Курчатаў, 1903–1960), мендзялевій (руск. вучоны Д.І.Мендзялееў, 1834–1907), эйнштэйній (фізік-тэарэтык А.Эйнштэйн, 1879– 1955). Падчас уласны назоўнік становіцца часткай складаных аднаслоўных тэрмінаў тыпу амперметр (прыбор для вымярэння сілы пастаяннага і пераменнага электрычнага току), вольтметр (прыбор для вымярэння напружання паміж дзвюма кропкамі электрычнага ланцуга), омметр (прыбор для вымярэння супраціўлення).

Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ужываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам, утвараючы словазлучэнне. Але і асобна прыметнікі выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах навукі і тэхнікі, напрыклад: у эканоміцы – бюджэтны, валютны, дэпазітны,

ліцэнзійны, уліковы; у лінгвістыцы – адвербіяльны, ад’ектыўны, дыферэнцыяльны, субстантыўны; у філасофіі – аб’ектыўны, абсалютны, ірэальны, кагнітыўны, рацыянальны, трансцэндэнтны.

Вылучаюцца ў навуковай літаратуры таксама тэрміны-деясловы, хаця іх і значна менш. Напрыклад, у эканамічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца словы экспартаваць, фрахтаваць, рэкламаваць; у металургічнай – забракаваць, загрунтоўваць, механізаваць, намагнічваць, праточваць. Часта побач з такімі тэрмінамі фіксуюцца аддзеяслоўныя назоўнікі тыпу забеспячэнне, ацэнка, рэалізацыя, фінансаванне і інш., але ў большасці выпадкаў гэта не зусім тоесныя тэрміны, паколькі дзеясловы называюць працэсы, дзеянні, а аддзеяслоўныя назоўнікі называюць вынік гэтых працэсаў, сродкі дзеяння.

Прыслоўяў, якія выступаюць у якасці слоў-тэрмінаў, няшмат, аднак у некаторых галінах навукі, культуры і тэхнікі яны выкарыстоўваюцца даволі часта. Так, у музыцы для абазначэння характару выканання ўжываюцца словы piano – ціха, pianissimo – вельмі ціха, adagio – павольна, спакойна; у архіўнай тэрміналогіі – дакладна, дапушчальна, пісьмова, тэрмінова; у медыцыне – унутрывенна, абвострана.

Тэрміны-словазлучэнні выкарыстоўваюцца надзвычай шырока ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Сярод іх выдзяляюцца свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. У тэрмінах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент па-за тэрмінам можа ўступаць у сувязь з іншымі словамі, разам з тым кожнае слова ў такіх спалучэннях само з’яўляецца тэрмінам (напрыклад, фізічны тэрмін лазерная плазма абазначае “плазму, якая ўтвараецца пры іанізацыі газа пад уздзеяннем магутнага лазернага выпраменьвання”, а слова плазма як асобны тэрмін абазначае “іанізаваны газ, у якім канцэнтрацыя дадатных і адмоўных электрычных зарадаў практычна аднолькавая”). У несвабодных словазлучэннях-тэрмінах можна вылучыць кампанент, які ізалявана тэрмінам не з’яўляецца (напрыклад, у эканамічных тэрмінах бацькоўская фірма, белы тавар словы бацькоўская, белы з’яўляюцца агульнаўжывальнымі і па-за прыведзенымі спалучэннямі тэрміналагічнага значэння не маюць).

У тэрмінах-словазлучэннях нярэдкія выпадкі спалучэння назоўніка з назоўнікам (апорнае і залежнае слова), напрыклад, сярод фізічных і астранамічных тэрмінаў: вільготнасць паветра, дэфект масы, дысперсія

26

святла, маса пакою, перыяд паўраспаду. У якасці кампанента тэрмінаў-

словазлучэнняў з апорным агульным назоўнікам могуць выступаць уласныя назоўнікі. Як правіла, гэта прозвішчы вучоных, даследчыкаў, адкрывальнікаў: Архімеда закон (адкрыты ст.-грэч. вучоным Архімедам, каля 287–212 гг. да н.э.), Тарычэлі формула (выведзена ў 1641 г. іт. вучоным Э.Тарычэлі, 1608– 1647), Кірхгофа правіла (сфармулявана ў 1847 г. ням. фізікам Р.Г.Кірхгофам, 1824–1887).

Тэрміны-словазлучэнні шырока прадстаўлены і спалучэннем прыметніка з назоўнікам, пры гэтым прыметнік, выступаючы ў ролі азначэння, мае ўсё ж не якасную характарыстыку, а ўдакладняльную, абмежавальную,

класіфікацыйную: аксіяматычны метад, грамадскае быццё, ідыяграфічны метад, натуральнае права, першасныя якасці.

У трох- і шматслоўных тэрмінах апорным словам выступае назоўнік,

напрыклад: кантрольны пакет акцый, метад бухгалтарскага ўліку, дагаворная вертыкальная маркетынгавая сістэма. Менавіта трох- і шматслоўныя тэрміны-словазлучэнні з’яўляюцца адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы. Відавочна, гэта звязана з удакладненнем, дапаўненнем галоўнага кампанента, каб больш дэталёва, поўна і канкрэтна выразіць абазначанае паняцце, каб адлюстраваць найбольшую колькасць прыкмет паняцця; магчыма, што прычынай з’яўляецца таксама адсутнасць дакладнага аднаслоўнага тэрміна.

Як можна заўважыць, састаўныя тэрміны маюць розную структуру, але ўсе яны падобныя да простых тым, што яны абазначаюць адно цэласнае паняцце. Без шкоды для зместу тэрміна яго састаўную форму можна замяніць простай (хоць на практыцы гэта зрабіць можна не заўсёды), што выразна бачна пры супастаўленні тэрмінаў у розных мовах: Art = “мастацкае афармленне рэкламнай аб’явы”; Attitude measurement = “даследаванне і ацэнка адносін спажыўца да чаго-небудзь”; Back end = “дзейнасць фірмы пасля атрымання заказу ад кліента”.

Тэрміналогія: паходжанне тэрмінаў

Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна складаецца, як і лексіка літаратурнай мовы, з розных пластоў уласных (сіла,

час, ліст, гаспадарка, мова) і іншамоўных слоў (бюджэт, рэзістар, рэастат);

са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў (паўфабрыкат, пастаянны капітал, упускны клапан); з старых (дзяржава, мытня, мяжа) і новых слоў

(аўдыт, менеджмент, маркетынг); з агульнаўжывальных па паходжанню і вузкаспецыяльных (напрыклад, у батаніцы: фітабентас, эўглена, фантыналіс і боцікі, званочак, маргарыткі); са слоў, утвораных па мадэлях словаўтварэння літаратурнай мовы (прылівы, выкуп, разлік, заёмшчык, навядзенне) і па мадэлях тэрміналагічнага словаўтварэння (марфема, фанема, поліфанія, бетаніт).

У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя.

Уласныя тэрміны таксама розныя. Сярод іх можна выдзеліць

27

агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі ў выніку працэсу тэрміналагізацыі. Напрыклад, слова палец у геаграфічнай тэрміналогіі абазначае “асобная слупападобная скала, цяжкадаступны пік”; у аўтамабільнай тэрміналогіі – “валік або стрыжань у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма”.

Пераасэнсаванне агульнаўжывальных слоў і пераход іх у тэрмінасістэмы звязаны з экстралінгвістычнымі фактарамі, але гэта вельмі прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў. Як правіла, тэрміналагічная намінацыя становіцца другаснай з’явай і больш позняй у параўнанні з фарміраваннем лексічнага складу мовы і з першаснай намінацыяй рэчаў, якія нас акружаюць. У якасці тэрмінаў шырока ўжываюцца назвы частак цела чалавека (барада, зуб, калена, палец, рука, язык), назвы жывых істот, частак іх цела, жылля (гняздо, клык,

кошка, лапа, пяро, хвост), назвы адзення (кажух, пояс, рукаў, шапка). Пры гэтым заўважаецца выкарыстанне адных і тых жа агульнаўжывальных слоў у якасці розных тэрмінаў у розных галінах навукі і тэхнікі: так, слова шчака выкарыстоўваецца як тэрмін у тэхніцы (шчака сашніка), у энтамалогіі (шчокі насякомых), у геаграфіі (шчокі ракі).

Характэрна, што значная роля ў тэрміналогіі належыць інтэрнацыянальным сродкам пры словаўтварэнні: для ўтварэння тэрмінаў шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя, часцей за ўсё інтэрнацыянальныя сродкі. Гэта перш за ўсё словы з грэчаскай і лацінскай моў, напрыклад: амонімы (ад грэч. homos = “аднолькавы” і onima = “імя”), лінгафонны (ад лац. lingua = “мова” і грэч. phone = “гук”), гематыт (ад грэч. haimatites = “крывавы”), апліката (ад лац. applicata = “прылеглая, сумежная”).

Досыць шырока выкарыстоўваюцца і інтэрнацыянальныя суфіксы, напрыклад, суфікс -ізм (марксізм, платанізм, дарвінізм). У якасці састаўных частак выкарыстоўваюцца і іншамоўныя элементы тыпу -лог, -логія (ад грэч. logos = “слова, вучэнне”), -фон (ад грэч. phone = “гук”), мікра- (ад грэч. mikros = “малы”), біё- (ад грэч. bios = “жыццё”) і інш. Часта сустракаюцца таксама інтэрнацыянальныя прыстаўкі, напрыклад: анты- (ад грэч. anti = “супраць”), архі- (ад грэч. arhi = “галоўны, старшы”), інтэр- (ад лац. inter = “паміж, сярод, унутры”) і інш.

Другую групу паводле паходжання складаюць іншамоўныя тэрміны. Іх наяўнасць тлумачыцца перш за ўсё адсутнасцю ў мове пры перакладзе адпаведных слоў, якія існуюць у мове-крыніцы. Пры гэтым існуюць адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў. У першую чаргу гэта пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў, паколькі навуковая інфармацыя распаўсюджваецца перш-наперш пасрэдніцтвам публікацый. Па-другое, на працэсы запазычвання тэрмінаў аказваецца свядомае уздзеянне, паколькі ёсць магчымасць планаванага і заканамернага фарміравання тэрміналогій пэўных галін. І, нарэшце, яшчэ адной асаблівасцю запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларускую мову з’яўляецца стан яе развіцця разам з ужываннем і роляй моўсуседак. Так, вялікае значэнне для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларускую мову мае руская мова, паколькі шматлікія тэрміны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе з іншых моў свету.

28

У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы як тэрміны выкарыстоўваюцца запазычанні:

з лацінскай мовы, напрыклад: эканамічныя (арандатар, аўдыт,

аўкцыён, дэпазіт), хімічныя (адсарбент), анатамічныя (апендыкс), музычныя (актава, альтэрацыя), матэматычныя (абсцыса, аргумент), медыцынскія (абсцэс, ангіна), лінгвістычныя (афікс, постфікс, прэфікс), філасофскія (актуальны, аперцэпцыя);

з грэчаскай мовы, напрыклад: біялагічныя (антрапафіты, аэрафіты),

лінгвістычныя (амонімы, метафара, сінонім), тэхнічныя (гематыт, графіт, гіпс), літаратуразнаўчыя (анекдот, дактыль, драма, дыялог, ідэя, іронія, страфа), матэматычныя (арыфметыка, гіпатэнуза, гіпербалоід);

з англійскай мовы, напрыклад: эканамічныя (бартэр, бізнес, дылер,

інфляцыя, маркетынг, супермаркет), аўтамабільныя (буфер, блок, ралі, фарсунка), літаратуразнаўчыя (бестселер, дэтэктыў, тэкст, фальклор);

з нямецкай мовы, напрыклад: эканамічныя (біржа, валюта, вэксаль,

прыватызацыя, рэнтабельны), металургічныя (гільза, кварцавы, штанга), геалагічныя (андэзіт, барніт, вісмуцін), аўтамабільныя (борт, вентыль, дызель, люфт, рама, талерка);

з французскай мовы, напрыклад: эканамічныя (акцыя, буцік, бюджэт,

гарантыя, купюра), металургічныя (дэмантаж, бензін, бетон), аўтамабільныя (батарэя, віраж, балон, кабіна, капот, карбюратар, рэле, салон, фургон), літаратуразнаўчыя (жанр, жаргон, каларыт, персанаж, раман, рэпліка, сюжэт, фельетон, экспрэсіянізм);

з італьянскай мовы, напрыклад: музычныя (адажыо, алегра,

арпеджыо, піяна, фартысіма), літаратуразнаўчыя (пасквіль, санет, сцэнарый), металургічныя (гальванічны, гальванометр), аўтамабільныя (аварыя, аўтастрада, каркас), эканамічныя (банк, мафія, фірма) і інш.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца частковае падпарадкаванне іх законам беларускай мовы. Так, відавочна праяўляецца ўздзеянне фанетыкі беларускай мовы пры вымаўленні гукаў у іншамоўных словах: [ж], [дж], [р], [ў], [ц], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (параўн.: бел. брызент, брыкет – руск. брезент, брикет); гук [г] з’яўляецца фрыкатыўным (параўн.: бел. гігіена – руск. гигиена); праяўляюцца аканне, дзеканне, цеканне

(параўн.: бел. геаметрыя, фальклор, гандзізм, цісдалія, траверцін – руск. геометрия, фольклор, гандизм, тисдалия, травертин).

Безумоўна, словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца таксама графіцы і правілам беларускай мовы (параўн. напісанне: бел. біёграф, цітр,

аўтограф – руск. биограф, титр, автограф). Аднак не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца беларускай мовай, многія з іх складаюць выключэнні з беларускіх правіл напісання: дактыль, дэтэктыў, рэфрэн, дыялог, метафара і мн. інш.

29

Тэрміналогія: утварэнне тэрмінаў

Тэрміны, як і звычайныя словы літаратурнай мовы, утвараюцца паводле законаў і на аснове законаў словаўтварэння беларускай літаратурнай мовы. Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабу ўтварэння, да якіх адносяцца: сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, асноваскладанне, словаскладанне, абрэвіяцыя, семантычны.

Сінтаксічны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў, з’яўляецца надзвычай прадуктыўным амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі.

Сярод розных тэрміналагічных адзінак сінтаксічнага спосабу ўтварэння найбольшая колькасць утворана па мадэлі “прыметнік + назоўнік”, напрыклад:

алфавітная адзнака, кіраўніцкі апарат, абмежавальныя даты, дзяржаўнае кіраванне, інвентарная кніга і інш. Пэўная частка тэрмінаў-словазлучэнняў уторана па мадэлі “назоўнік + назоўнік” ці “назоўнік + прыназоўнік +

назоўнік”, напрыклад: аберацыя святла, вільготнасць паветра, дысперсія хвалі, затуханне ваганняў, катушка індуктыўнасці, брусок для выпрабавання, дэфекты ў крышталі.

Значная колькасць тэрмінаў складаецца з трох і больш кампанентаў, пры гэтым можна вылучыць наступныя мадэлі тэрмінаўтварэння: “назоўнік +

прыметнік + назоўнік” (вільготнасць фармовачнай сумесі, генератар пераменнага току, уключэнне вогнетрывалага матэрыялу), “назоўнік + назоўнік + назоўнік” (адгінальнік канца рулона, цыкл выпуску прадукту), “назоўнік + прыназоўнік + прыметнік + назоўнік” (загартоўка ў газавым асяроддзі, ліст для глыбокай выцяжкі), “назоўнік + прыназоўнік + назоўнік + назоўнік” (барабан для ачысткі адлівак, латок для выпуску чыгуну), “назоўнік + прыметнік + назоўнік + назоўнік” (працэс прамога атрымання жалеза, вугал рабочага конуса валокі), “назоўнік + назоўнік + назоўнік + назоўнік” (нанясенне пакрыцця метадам пагужэння), “назоўнік + прыметнік + прыметнік + назоўнік” (працэс прамой гарачай пракаткі), “назоўнік + назоўнік + назоўнік +

прыназоўнік + назоўнік” (тэмпература змотвання паласы ў рулон), “назоўнік +

прыназоўнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік” (абцісканне ў лініі бесперапыннай разліўкі), “назоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік +

прыназоўнік + назоўнік” (накапляльнік паласы на ўваходзе ў агрэгат, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата). Заўважым, што ў любой прыведзенай мадэлі сінтаксічных тэрмінаў-словазлучэнняў апорным словам заўсёды з’яўляецца назоўнік.

Усе сінтаксічныя тэрміны незалежна ад колькасці кампанентаў раздзяляюцца на два тыпы паводле ступені іх сэнсавага падзелу: непадзельныя і фармальна падзельныя (гл. таксама тэму “Тэрміналогія: лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў”).

Непадзельныя тэрміны-словазлучэнні нагадваюць фразеалагізмы літаратурнай мовы, паколькі яны не адлюстроўваюць сістэмы пэўных

30

тэрміналагічных паняццяў; інакш кажучы, іх значэнне не з’яўляецца вынікам складання значэнняў састаўных частак. Так, батанічныя тэрміны бабін цвет,

валовыя вочкі, гусіныя лапкі, зязюльчыны слёзы, сабачы язык, геаграфічныя тэрміны ледніковы млын, ледніковая шапка, ледніковы стакан, ледніковы грыб,

ледніковы язык і інш. аб’яднаны тым, што яны незразумелыя, і толькі асобныя з іх адлюстроўваюць некаторыя знешнія прыкметы тых з’яў і паняццяў, што яны абазначаюць.

Тэрміны-словазлучэнні, якія фармальна дзеляцца на значымыя кампененты, шырока прадстаўлены ў розных тэрмінасістэмах. Напрыклад, лінгвістычны тэрмін рэгрэсіўнае вымаўленне (= “узнаўленне ў вымаўленні раней страчанага гука пад уплывам традыцыйнай арфаграфіі”) складаецца з двух слоў, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца самастойнымі тэрмінамі: рэгрэсіўны (1. “накіраваны ад наступнага элемента слова, фразы і т.п. да папярэдняга”; 2. “утвораны шляхам адсячэння афікса, які выдзеліўся ў выніку раскладання”) і вымаўленне (1. “характар, асаблівасці артыкуляцыі гукаў маўлення”; 2. “сукупнасць арфаэпічных нормаў, якія характарызуюць тую ці іншую разнавіднасць пэўнай мовы”).

Суфіксальны спосаб вельмі пашыраны ў дачыненні да ўтварэння тэрмінаў: тэрміны-словы ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў ад асноў уласных і агульных імён, уласнабеларускіх і іншамоўных слоў.

Ад уласных імён тэрміны ўтвараюцца пры дапамозе такіх суфіксаў, як: -

ізм/-ызм (М.К.Гандзі – гандзізм; Ч.Дарвін – дарвінізм; К.Маркс – марксізм; Платон – платанізм; Budha – будызм), -эізм (Піфагор – піфагарэізм), -янств-

(кіт. Kon-fu-tsu – канфуцыянства; Дэкарт – [лац. Cartesius] – картэзіянства), -

іянств- (Шэлінг – шэлінгіянства), -ыянств- (Кант – кантыянства), -ўств-

(Талстой – талстоўства). Надзвычай пашыранае ўжыванне мае суфікс -іт пры ўтварэнні мінералагічных тэрмінаў ад уласных імён, якія абазначаюць геаграфічныя аб’екты (андэзіт, араганіт, дуніт, калумбіт, ліпарыт, муліт, мантмарыланіт, трэмаліт, турынгіт) ці прозвішча даследчыка (бакеліт, бранерыт, брауніт, вульфеніт, гётыт, даўсаніт, карналіт, крэнерыт,

прустыт). Сустракаюцца таксама ў розных тэрмінасістэмах адзінкі, утвораныя ад уласных імёнаў з дапамогай суфіксаў -ав- (грэч. матэматык Дыяфант – дыяфантавы ўраўненні), -ск- (мястэчка Мусцьер на поўдні Францыі –

мусцьерская культура), -еўск- (фр. тыфлапедагог Брайль – брайлеўскі шрыфт).

Ад агульных назоўнікаў утвараюцца тэрміны розных галін навукі, напрыклад, у металургіі для абазначэння працэсаў ад асноў дзеясловаў утвараюцца тэрміны з дапамогай суфіксаў -нн-, -енн- (накідванне, навядзенне,

накладанне, нанясенне, насычэнне), а для абазначэння прадметнасці выкарыстоўваецца суфікс -к- (наварка, наметка, насадка).

Часта выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі іншамоўныя ўтваральныя асновы, напрыклад: лінгафонны, арбітражны, бартэрны, мінімальны, сінтэтычны, гафрыраванне, калібраванне і інш. Надзвычай шырока ўжываюцца іншамоўныя (інтэрнацыянальныя) суфіксы -ізм, -фікацы-я, -іст, -

аж-, -ацы-я і інш. (абстракцыянізм, авангардызм, гістарызм, ідэалізацыя, кампазіцыя, кульмінацыя, дрэнаж, пілатаж, хімізацыя).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]