- •Глава 1 першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей
- •§ 2. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь", "Чорная Русь"
- •Глава 2 беларускія землі ў IX - першай палове хш ст.
- •§ 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) -агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель
- •§2. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 3. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 4. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
- •Літаратура
- •1 Культурным развіцці
- •§ 2. Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе мл.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа"
- •Глава 2 палітычнае развіццё беларускіх зямель у хіу-хуі стст.
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага
- •Глава 3 сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •Глава 4 фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII - першай паловыХуІст.
- •Літаратура
- •Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •Глава 2 грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства літоўскага пасля любліна (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
- •§1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3 знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI - XVIII ст.
- •Глава 4 сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)
- •Глава 5 паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Глава 6 культура беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)
- •Літаратура
- •Глава1 уваходжанне беларусі ў склад расійскай імперыі. Палітычнае 1 сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
- •Глава 2 культура беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст.
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства - частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Глава1 буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў
- •§ 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •Глава 2 грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. У Польшчы, Літве і на Беларусі
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху
- •Глава 3 беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на беларусі
- •§ 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
- •Глава 4 фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Раздзел 1
§ 3. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны - яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI — VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.
Развіццё феадальных адносін у балтаў пачалося крыху пазней за славян. Паміж насельніцтвам паўночна-заходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).
На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, у XII -XIII стст. існавалі два невялікія княствы — Кукенойс і Герцыке, за-лежныя ад Полацка. Тут узніклі гарады са змешаным насельніцтвам,
рэзідэнцыі мясцовых князёў і іх дружын, праваслаўныя цэрквы. Кукенойс размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны ў вытоках яе прытоку Персе (раней Кокна). Кукенойс упамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" ў 1205 г., калі там княжыў Вячка. У Герцыке, другім важным умацаваным пункце, на пачатку ХШ ст. княжыў Усевалад (Шты.хов Г.В. Города Полоцкой землн (XI - XIII вв.). Мн., 1978. С. 59 - 63 ).
3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Сма-ленску, Луцку, Полацку.
У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзаба-ве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель (1209).
Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?
3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ор-дэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна — гросмайстра, ці вялікага магістра.
Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.
Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.
Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых
тэўтонскіх коней, панцыры, балісты".
Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.
Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак
раптоўна памёр.
У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам
сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.
Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паў-
ночным захадзе.
3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і
рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і беларускія харугвы. Пералічваючы загінуўшых князёў, летапісы называюць сярод іх і нясвіжскага князя Юрыя.
За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.
У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.
Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэн-не войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.