6. Сістэма права і сістэма заканадаўства
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыў-
ных прававых актах», які быў прыняты ў 2000 г., заканадаўства
азначаецца як сістэма нарматыўных прававых актаў__якія рэгулю-
юць грамадскія адносіны. У сваю чаргу, сістэму заканадаўства, як
уяўляецца, гэтаксама, як і сістэму права, можна азначыць праз
адзінства нарматыўных прававых актаў, а таксама іх падзел на нейкія
структурныя часткі. Адзінства сістэмы заканадаўства вызначаец-
ца найперш тым, што сістэма нарматыўных прававых актаў фар-
муецца пераважна дзяржавай, ствараецца адзінай сілай (дзяржа-
вай) і падрымліваецца ў працоўным стане гэтай самай сілай. Адзін-
ства дзяржаўнай волі забяспечвае адзінства сістэмы заканадаўства.
Паколькі ўсе дзеючыя ў грамадстве нормы права выкладаюц-
ца ў некалькіх крыніцах права (прававы прэцэдэнт, прававы звы-
чай і г. д.), то ва ўсёй сістэме нарматыўных прававых актаў, г. зн.
сістэме заканадаўства, фармулюецца (змяшчаецца) толькі частка
дзеючых у грамадстве норм права, тая частка норм права, якія «ап-
рануты» ў форму самых розных відаў нарматыўных прававых ак-
таў. Разам з тым, у нарматыўных прававых актах побач з правіламі
паводзін, якія разлічаны на дакладна неакрэсленае кола асоб і не-
аднаразовае прымяненне, змяшчаюцца і нарматыўныя прадпісанні
індвідуальнага прававога характару. З савецкіх часоў юрыдычная
навука карыстаецца дактрынальным правілам, згодна з якім да нар-
матыўных прававых актаў адносяцца такія акты-дакументы, якія
выдаюцца кампетэнтнымі органамі дзяржавы і службовымі асо-
бамі, у якіх утрымліваецца (змяшчаецца) хаця б адна норма права.
Дадзеныя акты-дакументы таксама ўключаюцца ў склад паняцця
«сістэма заканадаўства».
Сказанае дазваляе сфармуляваць (паказаць) суадносіны паміж
сістэмай права і сістэмай заканадаўства наступным чынам. Паміж
сістэмай права і сістэмай заканадаўства існуе адзінства, але існуе і
несупадзенне.
Адзінства паміж адзначанымі сістэмамі назіраецца ў тым, што
сістэма заканадаўства з’яўляецца знешняй формай існавання сістэ-
мы права. Без сістэмы заканадаўства і акрамя сістэмы заканадаў-
ства большасць сучасных дзеючых сістэм права існаваць не ў ста-
472
не. Праз знешнюю форму свайго існавання сістэма права аказвае
ўздзеянне на грамадскія адносіны, у сістэме заканадаўства яна зна-
ходзіць сваё ўвасабленне.
Сістэма права і сістэма заканадаўства не супадаюць найперш
па аб’ёму. Яны перасякаюцца. Супадзенне па аб’ёму назіраецца
толькі ў той частцы, у якой дзеючыя ў грамадстве нормы пазітыў-
нага права фармулююцца менавіта ў нарматыўных прававых ак-
тах. Сістэма права без сістэмы заканадаўства не будзе поўнай, а ў
рамана-германскай прававой сям’і сістэму права без сістэмы зака-
надаўства ўвогуле цяжка ўявіць.
У сістэмы права і сістэмы заканадаўства розныя першасныя
элементы. Першасным элементам сістэмы права з’яўляецца норма
права, а першасным элементам сістэмы заканадаўства – нарматыў-
ны прававы акт. А паколькі норма права і нарматыўны прававы акт –
гэта шчыльна знітаваныя, але ўсё ж розныя прававыя рэаліі, якія
маюць розную прыроду і розны набор сутнасных і якасных пры-
мет, то яны маюць розныя структурныя і функцыянальныя сувязі і
аб’ядноўваюцца ў розныя структуры. Для сістэмы заканадаўства
характэрна вертыкальная структура, якая складаецца пад уздзеян-
нем юрыдычнай сілы нарматыўных прававых актаў, якая, у сваю
чаргу, вызначаецца пад значным уздзеяннем структуры органаў
улады. У сістэме права такой структуры не існуе. Бо юрыдычную
сілу норм права без юрыдычнай сілы крыніц права вызначыць
нельга. Яна вызначаецца апасрэдавана.
Разам з тым у сістэме заканадаўства існуе гарызантальная
структура, у якой выдзяляюцца галіны, падгаліны і інстытуты за-
канадаўства і якая шмат у чым супадае з галіновай структурай пра-
ва. Але паміж гэтымі структурамі існуюць і несупадзенні. Далёка
не кожная галіна права цалкам супадае з галіной заканадаўства. У
галіновай структуры права не існуе комплексных утварэнняў (галін
права), у той час як у гарызантальнай структуры права існуюць
комплексныя галіны заканадаўства і нават нарматыўныя прававыя
комплексы, да ліку якіх адносіцца, напрыклад, адміністрацыйнае
заканадаўства.