Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

Раздзел 1. Семантыка найменняў асобы

1.1 Найменні асобы паводле ўзросту і полу

У гэты падраздзел уваходзяць агульныя назвы дзіцяці, падлетка, юнака, дзяўчыны, старых людзей, мужчыны, жанчыны, а таксама эмацыйна афарбаваныя назвы(гэта назвы, якія цяжка аднесці да нейкай пэўнай лексіка-семантычнай групы) [5].

Сярод асабовых найменняў паводле ўзросту і полу пераважна выкарыстоўвалася лексіка наступных семантычных разрадаў: назвы дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту: зборныя, супольныя, назвы хлопчыкаў, назвы дзяўчынак; назвы дзяцей пераходнага ўзросту; назвы дарослых маладых асобаў; назвы асобаў сталага ўзросту; назвы старых людзей.

Назвы малалетніх дзяцей і дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту

а) зборныя назвы дзяцей: дзятва, дзяціска(дзеціска), бахурня, блазната, жуда, слата;

б) супольныя назвы дзяцей: дзіця, дзіцё, дзяцёнак, дзіцяк,гарбузяня, ляля, кузака, бахур(бахор), байструк,смаркач, смэргель, смэргля, смаргуля, завінятка, ашчапенец,дзяржун, штыбала, бабіч, смактун, папсэль , булавешка, галапупік, карлюк, сядзяк;

в) назвы хлопчыкаў: хлапчак(хлапчах), хлапчук, хлопчык, хлапчаня, хлапчачок, хлапчыско,мальчуга, лэбусь, кейбал, дзяўчур;

г) назвы дзяўчынак: дзяўча(дзяўчо), дзяўчук, дзевачка, дзяўчатка(дзеўчатка) і інш.

Назвы дзяцей пераходнага ўзросту

Значная колькасць лексемаў называе дзяцей пераходнага ўзросту. Большасць іх – стылістычна нейтральныя, многія могуць называць як хлопчыка, так і дзяўчынку-падлеткаў: падле'так, падро'стак, падро'стыч, падрасця'к, падрашчу'к, падшпа'рак жарт., іран., малале'тка, дэмінутыў падро'стачак.

Некаторыя назвы размяжоўваюць паняцці паводле полу: паўкавале'ра, падкавале'р, падхлапе'ц – так кажуць на падлетка мужчынскага полу, апошнія

дзве лексемы могуць называць і дарослага хлопца, юнака; паддзе'ўка, падляту'ха –найменні дзяўчынкі-падлетка. Паводле лексічнага атласа беларускіх народных гаворак, у дачыненні да падлетка жаночага полу могуць выкарыстоўвацца амаль усе тыя формы з коранем дзеўч- (дзяўч-), дзев-, што і ў дачыненні да маленькай дзяўчынкі:дзяўчы'нка (дзе'ўчынка), дзяўчу'к, дзяўча', дзеўчаня' (дзеўчанё), дзе'вачка[8, к. №173].

З яскравай адмоўнай канатацыяй бытуе форма дзяўзно'пагардл. – утварэнне з эмацыйна-ацэнкавым фармантам -зн-о, як ібабзно', жонзно'і да т.п. (параўн. тур. дзеўзно' зняв. ‘дзяўчына’). Для назоўнікаўпадле'так, падляту'ха,можна меркаваць пра неадназначную матывацыю, у залежнасці ад чаго трактаваць іх як суфіксавыя дэрываты (ад падлята'ць) або як конфіксавыя (ад лята'ць, лётаць). Не выключана і семантычная дэрывацыя, параўн. докш.падлётак‘1. Птушаня, якое крыху лятае. 2. Жвавае дзіця дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту’.

Назва падро'стак,відаць, ёсць беларуска-руская ізалекса, дэрыват ад падраста'ць або расці'; у адпаведнасці з трактоўкай У.Даля, які тлумачыць руск. подро'стень, подро'стыш, подро'сток як ‘хлопчык ці дзяўчынка або жывёла на падросце’, утваральнай асновай можна бачыць і назоўнік падро'ст [4, т.3, с.199]. Іншыя роднасныя формы –падро'стыч, падрасця'к, падрашчу'к, падро'стачак – утварэнні, што ўзніклі ў гаворках паводле існых

рэгіянальных словаўтваральных тыпаў і мадэляў.

Канфіксацыяй утвораны назоўнік падшпа'рак– ад шпа'рыць ‘рабіць што-небудзь з асобай сілай, энергіяй, імпэтам і пад.’ ( мсц. падшпы'рываць ‘падганяць, падахвочваць’). Прэфіксавымі дэрыватамі з’яўляюцца назоўнікі

падхлапе'ц (ад хлапе'ц), падкавале'р, паўкавале'ра (ад кавале'р), паддзе'ўка (ад дзе'ўка).

Значэнне ‘падлетак’у гродзенскіх гаворках уласцівае і назоўнікубла'зян.З такой семантыкай назоўнік шырока вядомы ў беларускіх гаворках, а таксама ў іншых славянскіх мовах (польскай, рускай). Ён стаў утваральнай асновай для шэрагу варыянтаў і сінонімаў. Найбольш поўна абсяг роднасных утварэнняў адлюстроўвае «Слоўнік беларускай мовы» І.Насовіча:бла'зенъ, блазёнъ, блазню'къ, блазнючо'къ, блазнёнокъ, блазни'ца, блазно'вка, блазню'-

чка[11, с.26 – 27]. На аснове значэння ‘непаўналетні чалавек’ у выніку антрапамарфічнага пераносу ўзніклі новыя: 1) ‘малады чалавек несур’ёзных паводзінаў; той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх; свавольнік, гарэза’ (літар. бла'зан, бла'зен, блазню'к, блазню'чка разм. [21, т.1, с.382], тур. бла'зень); 2) ‘недасведчаны, нявопытны’ (глуск. бла'зен); 3) ‘неразумны, дурань’ (другім пасля ‘малалетні’ такое значэнне для словаў бла'зенъ, блаз-

ню'къ падае І.Насовіч).

Назвы дарослых маладых асобаў

а)назвы дарослай дзяўчыны:дзе'ўчына(акцэнталагічны варыянт літаратурнага дзяўчы'на),дзе'ўка, дзяўча'тамн.,дзяўкі', паненкаі інш.

б)назвы дарослага хлопца:хло'пец (хло'пяц), хлапе'ц, дзяцю'к, ма'лец, маладзі'к, кавале'р, дзіцюрно', дзядзюрно'і інш.

Назвы асобаў сталага ўзросту

Для назвы жанчыны – асобы, супрацьлеглай паводле полу мужчыну, – у гаворках Гродзеншчыны выкарыстоўваюцца наступныя словы: людзі'на (лю'-

дзіна, людзі'нка), ба'ба (бабі'на, бабзно'), маладзі'ца (маладзі'чка), маладу'ха.

Значэнне ‘жанчына’для лексемылюдзі'наі яе варыянтаў – не першаснае. Яно развілося на базе больш шырокага‘чалавек’(ад лю'дзі з суфіксам адзінкавасці –ін-), з якім і сёння бытуе ў некаторых беларускіх, а таксама ўкраінскіх і рускіх гаворках (параўн. укр. людина ‘чалавек’, руск. людина пагардл. ‘тс’). Згаданыя назвы маюць агульны характар, астатнія – ужываюцца ў дачыненні да жанчыны пэўнага ўзросту. Так, маладую замужнюю жанчыну называюцьмаладзі'цай, маладзі'чкай, маладу'хай. Як адзначае К.Панюціч, у некаторых гаворках (ушацкіх, віцебскіх, магілёўскіх) назіраецца размежаванне значэнняў гэтых словаў:маладу'ха‘маладая замужняя жанчына’,маладзі'ца‘жанчына сярэдніх гадоў’ [12, с.74]. Назоўнікмаладу'ха сустракаецца і са значэннем ‘маладая, нявеста’. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы адзінкімаладзі'ца і маладу'хаадносіць да розных стыляў мовы: першае – стылістычна нейтральнае, другое – размоўнае [21, т.3, с.90-91].

Ба'баймогуць назваць любую жанчыну, але найчасцей так кажуць на замужнюю, немаладую (пасля 40 гадоў) жанчыну, прычым зазвычай пры гэтым не выказваецца якіх-небудзь негатыўных адносінаў. Першасная семантыка – ‘маці бацькі ці маці’ – паслужыла асновай для ўзнікнення іншых значэнняў: ‘старая жанчына наогул’, разм. ‘жанчына наогул’, разм. ‘жонка’, разм. заст. ‘павітуха’, разм., іран. ‘пра цікаўнага, балбатлівага або нерашучага мужчыну’ [21, т.1, с.318]. З яскравай экспрэсіяй выкарыстоўваюцца павелічальна-ўзмацняльныя формыбабі'на і бабзно'‘тоўстая здаравенная жанчына’.

Значна менш назваў існуе ў гаворках для выражэння паняцця ‘мужчына – асоба, супрацьлеглая паводле полу жанчыне’. Гэта агульнанароднае мужчы'на,якое лічыцца паўночнаславянскім утварэннем да муж ад прыметніка *m№ћьskъ + суфікс -іn-a [24, т.7, с.84], імужчы'зна– кантамінаваная форма, што ўзнікла ў выніку лексічнай інтэрферэнцыі польск. mкћczyzna і бел. мужчы'на (параўн. у І.Насовіча мущи'зна ‘мужчына вялікага

росту’, дзе суфікс -изн-а – павелічальна-ўзмацняльны [11, с.295]). У гаворках бытуе эмацыйна-экспрэсіўная форма мужчы'ніско (мсц. мужчы'нішча ‘тс’).

Пра немаладога мужчыну, які не кідае звычак маладых, кажуць маладзя'н асудж.; параўн. з іншых гаворакмаладзён‘малады чалавек’, ‘жаніх’ [12, с.73].