- •4. Белорусская диаспора в начале XXI в.: численность, страны проживания, специфика.
- •5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв.)
- •6. Политическая эмиграция с территории Беларуси в конце XVIII – начале XX вв.
- •7. Белорусская трудовая миграция в конце XIX в. – 1917 г.
- •8. Особенности формирования белорусской диаспоры в 1918-1991 гг. Общая характеристика.
- •9. Политическая эмиграция с территории Беларуси в 1918 – 1920-х гг.
- •10. Трудовая эмиграция с территории Западной Беларуси в 1920-1930-х гг.
- •11. Послевоенная волна эмиграции с территории Беларуси (1940-е гг. – 1980-е гг.).
- •12. Деятельность органов бнр в эмиграции (1918 – 1930-е гг.).
- •13. Деятельность органов бнр в эмиграции
- •14 Белорусская эмиграция после 1991г.
- •15. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками (1918-1991)
- •16. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками.
- •17. Государственная программа "Белорусы в мире"
- •18. Зарубежный опыт по работе с диаспорой (Россия, Израиль, Венгрия и др.).
- •19. Помощь белоруской диаспоры в преодолении последствии аварии на Чернобыльской аэс
- •20. Возникновение в Беларуси общественных организаций по работе с соотечественниками за рубежом.
- •21. Деятельность общества " Радзiма"
- •22. Деятельность общества «Бацькаушчына».
- •23. Организация и проведение Съездов белорусов мира (1-3)
- •24. Организация и проведение Съездов белорусов мира (4-6)
- •25. «Пограничная диаспора» («белорусское зарубежье»): общая характеристика.
- •26. Вклад белорусской диаспоры в развитие науки и культуры.
- •27. Деятельность Белорусского института науки и искусства
- •28. Белорусская пресса за рубежом.
- •29.Роль церкви в деятельности белорусской диаспоры.
- •30.Перспективы развития белорусской диаспоры.
- •31.Специфика положения белорусов в странах Западной и Центральной Европы.
- •32. Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Россия, Украина.
- •33.Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Молдова, Центральная Азия, Южный Кавказ
- •34.Специфика положения белорусов в странах снг.
- •35.Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Балтии.
- •36.Специфика положения белорусов в странах Прибалтики.
- •37. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Западной и Центральной Европы.
- •38. Особенности формирования белорусской диаспоры в сша и Канаде.
- •39. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Латинской Америки
- •40. Особенности формирования белорусской диаспоры в Австралии.
- •41. Деятельность белорусских организаций в России.
- •42 Деятельность белорусских организаций в Украине.
- •44 Деятельность белорусских организаций в Казахстане.
- •45. Деятельность белорусских организаций в странах Центральной Азии.
- •46 Деятельность белорусских организаций в странах Южного Кавказа.
- •47. Деятельность белорусских организаций в Литве
- •48 Деятельность белорусских организаций в Латвии.
- •49. Деятельность белорусских организаций в Эстонии
- •50. Деятельность белорусских организаций в Польше
- •51. Деятельность белорусских организаций во Франции.
- •52. Деятельность белорусских организаций в Великобритании.
- •53. Деятельность белорусских организаций в Германии.
- •55. Деятельность белорусских организаций в сша.
- •56. Деятельность белорусских организаций в Канаде.
- •58. Деятельность белорусских организаций в Австралии.
- •59. Особенности положения и деятельности белорусов в Израиле.
- •60. Формирование белорусской диаспоры и ее деятельность в странах Азии и Африки
52. Деятельность белорусских организаций в Великобритании.
Адносна новым месцам пасялення беларускай эміграцыі з'яўляецца Вялікабрытанія. Сусветным цэнтрам інтэлігенцыі беларускай дыяспары з'яўляецца Лондан, дзе функцыянуе Асацыяцыя беларусаў Англіі. Яна стварыла тут «Беларускі цэнтр» з буйной бібліятэкай. Работа гэтай бібліятэкі па свайму значэнню выходзіць за бібліятэчныя рамкі. Яна з'яўляецца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам.
У першыя пасляваенныя гады паўсюдна ўзнікалі беларускія арганізацыі. Напачатку беларускае жыццё віравала амаль ва ўсіх буйных гарадах Брытаніі. У Брэдфордзе і Манчэстэры актыўна дзейнічалі беларускія клубы. Аднак зараз у асяроддзі беларускай дыяспары назіраецца даволі трывожная сітуацыя. Па прычыне зніжэння актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і цікавасці да яе з боку ангельскай грамадскасці былі прададзены беларускія дамы ў згаданых гарадах. Пакуль трымаюцца беларускія асяродкі ў сталіцы Англіі. У паўночным Лондане, у раёне Фінглі, знаходзяцца некалькі будынкаў, якія належаць беларускім арганізацыям. Тут ёсць бібліятэка — славутая Скарынаўка, царква, студэнцкі дом. Як заўважыў беларускі пісьменнік з Польшчы Спартак Яновіч, — «Лонданская Скарынаўка — акно беларускай культуры на захадзе». Бібліятэка мае найвялікшую калекцыю беларускіх кніг, часопісаў, рукапісаў, архіўных і музейных беларускіх збораў за мяжой былога СССР. Яна займае 8 пакояў двухпавярховага будынка, дзе размешчана звыш 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў па беларускай тэматыцы. Самыя раннія адносяцца да XV ст., шмат з такіх няма нават на самой Беларусі. Жамчужына калекцыі — фрагмент першай кнігі «Царства», выдадзенай у Празе Ф. Скарынай. Набыў яе на аукцыёне ў Монтэ-Карла дырэктар бібліятэкі Аляксандр Надсан. Ён жа на аукцыёне «Крысці» купіў ў 2001 г. пяць кніг Скарыны, якія пазней у Празе былі пераплецены ў адзін том з драўлянай вокладкай, абцягнутай валовай скурай. Згодна са Статутам, «бібліятэка з'яўляецца ўласнасцю ўсіх беларусаў». Пры бібліятэцы існуе музей, які ўтрымлівае старадрукі, мапы, нумізматыку, філатэлію, рамёствы, выяўленчае мастацтва, рукапісы, мастацкія і этнаграфічныя вырабы розных часоў — усё, што датычыць Беларусі і беларускай дыяспары. Работа Скарынаўкі па свайму значэнню выходзіць далёка за бібліятэчныя рамкі. Яна з'яўляецца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам. Кіраўніцтва бібліятэкі выдае «Часопіс беларускіх даследаванняў», арганізоўвае навуковыя семінары і канферэнцыі. У суседнім з бібліятэкай будынку месціцца Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр, дзе адбываюцца практычна ўсе мерапрыемствы беларускіх арганізацый. Адна са старэйшых і найбольш уплывовых беларускіх арганізацый Брытаніі — «Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі» (ЗБВБ) — створана ў 1947 г. Зараз налічвае 50 сяброў. Узначальвае арганізацыю Мікола Пачкаеў. Асноўнымі мэтамі сваёй дзейнасці беларусы Англіі лічаць захаванне беларускай культуры і беларускіх традыцый у замежжы, наладжванне сяброўскіх сувязяў паміж беларусамі на эміграцыі. ЗБВБ выказвае жаданне супрацоўнічаць з беларускімі арганізацыямі на Радзіме і ва ўсім свеце па накірунках: абмен інфармацыяй, ажыццяўленне культурных і гуманітарных праектаў. Згуртаванне беларусаў ладзіць вечарыны з удзелам знакамітых людзей з Беларусі. Мова зносін у арганізацыі — беларуская. Галоўнай мэтай Англа-беларускага тааврыства — пашырэнне ведаў пра Беларусь і развіццё супрацоўніцтва беларускай эміграцыі з брытанскімі арганізацыямі, навуковымі ўстановамі, даследчыкамі і г.д. Некалькі разоў на год Згуртаванне арганізуе лекцыі і вечарыны, святкаванне Калядаў (у снежні) і Купалля (у чэрвені). Мова таварыства — ангельская. Важнейшы накірунак дзейнасці Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, Англа-беларускага таварыства, бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лондане — пашырэнне ведаў пра Беларусь у англамоўным свеце. Такая патрэба асабліва ўзмацнілася пасля чарнобыльскай трагедыі. З гэтай мэтай у 1989 г. ў Лондане быў арганізаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі — Belarusian Radiation Relief Appeal. У склад камітэта ўвайшлі сябры ЗБВБ і Англа-беларускага таварыства, у тым ліку — беларусіст Джым Дзынглі, ранейшы старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі Ян Міхалюк, паэтка і перакладчыца Вера Рыч. Старшынёй камітэта быў абраны айцец Аляксандр Надсан. Камітэт меў сваіх прадстаўнікоў у ЗША (айцец Язэп Сіру, Чыкага), Канадзе (Раіса Жук-Грышкевіч), у Аўстраліі (Міхась Лужынскі) і Францыі (Міхась Наумовіч). Адной з галоўных форм дзейнасці камітэта сталі набыццё і дастаўка лекавых сродкаў, арганізацыя непасрэднай сувязі са шпіталямі і кіраўніцтвам пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі рэгіёнаў. Арганізацыю перавозкі дабрачынных грузаў, а таксама фінансаванне выдаткаў на паліва, страхаванне і эксплуатацыю аўтамабіляў узяў на сябе айцец А. Надсан. У першыя гады дзейнасці камітэта выдаткі на набыццё лекавых сродкаў склалі амаль 22 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Толькі ў 1992–1993 гг. у Беларусь было накіравана 8 канвоеў з дабрачыннай дапамогай, перш за ўсё лекамі супраць лейкозных захворванняў, антыбіётыкамі, вітамінамі, лекарскімі прыладамі.
У 1993 г. на сёмыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы па ініцыятыве Аляксандра Надсана ў Мінску была створана новая дабрачынная арганізацыя Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік». З таго часу пачалося плённае супрацоўніцтва бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане, Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі і фонда «Сакавік». Скарынаўская бібліятэка арганізавала сустрэчу супрацоўнікаў фонда «Сакавік» з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй. Такім чынам быў пакладзены пачатак плённаму супрацоўніцтву ў гуманітарный сферы з ірландскімі партнёрамі. Ірландскія арганізацыі апякаюць дзіцячыя ўстановы (будаўніцтва, рамонт, гуманітарная дапамога, аздараўленне дзяцей-інвалідаў). У 2000–2001 гг. фонд «Сакавік» атрымаў толькі ад Барэнскага чарнобыльскага праекта 25 гуманітарных грузаў коштам больш за 130 тыс. долараў ЗША. У рэлігійным жыцці ангельскіх беларусаў галоўную ролю адыгрываюць Беларуская царква святых Пятра і Паўла грэка-каталіцкай канфесіі (заснавана ў 1947 г. айцом А.Надсанам), Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква Жыровіцкай божай маці (заснавана ў 1950 г., кіраўнік айцец Ян Абабурка, мае 2 прыходы), Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква Святога Мікалая (заснавана ў 1951 г., кіраўнік айцец М. Іскрыцкі). У ангельскай царкве служыць беларускі праваслаўны прыход святой Ефрасінні Полацкай (заснаваны ў 1963 г., узначальвае айцец А. Сідаровіч). На працягу дзесяцігоддзяў беларусы збіраюцца ў місіі на дні нацыянальных святаў, ладзяць лекцыі, навуковыя і літаратурныя канферэнцыі, выдаюць беларускія кнігі і газеты. Культурна-асветніцкае жыццё беларусаў Англіі віруе ў асноўным ў Лондане вакол Беларускай суботняй школы, бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны. Ангельска-беларускае таварыства выдае ў Лондане з 1965 г. «Беларускую хроніку», а з 2000 у дадатак яшчэ і «Беларускі бюлетэнь навінаў». Беларуская школа працуе ў памяшканні Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Клопаты аб яе арганізацыі ўзяло на сябе Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі. З 2001 г. у Лондане існуе нефармальная беларуская дзіцячая школка, якую ўзначальвае Караліна Мацкевіч. Дзеці ад трох да дзесяці гадоў з сям'яў, дзе хаця б адзін з бацькоў паходзіць з Беларусі, збіраюцца раз на месяц па суботах, каб удзельнічаць у гульнях, слухаць беларускую мову, вучыцца размаўляць па-беларуску. Школку падтрымліваюць Каталіцкая місія і Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі. Разам з тым, беларусы Вялікабрытаніі аказваюць значную дапамогу сваёй Бацькаўшчыне праз гуманітарныя місіі, утрымліваюць славутую Скарынаўскую бібліятэку, вядуць на нацыянальнай глебе разнастайную культурна-асветніцкую працу.