- •1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.
- •2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •4. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •5. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •6. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV-XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •7. Знешняя палiтыка вкл у XIV-сяр. XVI ст.
- •8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •9. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV-XVIII ст.
- •10. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •14. Культура Беларусi другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •17. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •18. Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср.
- •19. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •21. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •25. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •30. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
- •31. Сталыпiнская рэформа
- •32. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939).
- •33. Культура бсср (1950-я - першая палова 80-х гг.).
1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.
Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi - 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi - сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы. Iнтэнсiўнае засяленне - у сярэднiм каменным веке (мезалiт) - 8-5 тыс. до н. эры. У неалiце пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi.
Перыяд з 40 тыс. да н. эры па 3-2 тысячагоддзе да н. эры атрымаў назву даiндаеўрапейскага. Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3-2 тыс. да н. эры - да нашага часу). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап: 3-2 тыс. да н. эры - 4-5 стагоддзе н. эры. Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.
Новы славянскi этап: 4-5 стагоддзе н. эры - наш час. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы - тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень - паўдневыя i ўсходнiя славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi - 3, гэта крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы. У асяродзi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў не было сацыяльная роўнасцi, з`явiлася палiтычнае кiраванне i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi - протадзяржавы.
2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
Адзiнай думкi няма. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская, якiя адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельнiцтва Беларусi быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя - часткай велiкарускага этнасу.
У пачатку XX ст. з`явiлася крывiцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэннi аб тым, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць гэтай канцыпцыi ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусi.
Пазней была выпрацавана крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiчская канцэпцыя. Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго факта, што крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы знiклi да сярэдзiны XII ст., калi беларусы як этнас не сфармiравалiся.
Iснуе таксама балцкая канцэпцыя. Паводле яе, змяшэнне славян з даславянскiм насельнiцтвам - балтамi - прывяло да з`яўлення беларускага этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам.
Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX-X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як "Русь".
Iснуе таксама фiнская канцэпцыя, падставай якой служыць наяўнасць гiдранiмаў фiна-угорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусi. Такiм чынам, продкамi беларусаў маглi быць угра-фiны.
У пачатку 90-х гг. М. Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны - прыпяцкую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнiчная тэрыторыя - "Белая Русь". Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст.
3. Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян. Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.
Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне - Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.
На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы - Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi - Тураўскае - утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII - пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.
У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.