Змест
тэмы практычных заняткаў і іх змест 2
метадычныя матэрыялы да практычных заняткаў 5
індывідуальная практычная работа 52
Тэмы практычных заняткаў і іх змест
№ н/п |
Тэмы практычных заняткаў і іх змест |
№ практычных заняткаў |
1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
11.
12.
13.
14.
15.
|
Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Асноўныя паняцці: старабеларуская мова, новая беларуская літаратурная мова, беларусізацыя, друкаваныя помнікі, графіка Разглядаецца сутнасць кожнага з этапаў у развіцці беларускай мовы. Высвятляецца пытанне паходжання беларускай мовы, яе гістарычныя карані. Асаблівасці беларускай графічнай сістэмы
Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў. Мова і маўленне Асноўныя паняцці: моўная карціна свету, мова і менталітэт, моўная сям’я, моўная група, моўная падгрупа, элемент нацыянальнай культуры, мова і маўленне Раскрываюцца агульныя і адметныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай мовамі, генетычная роднасць і спецыфіка развіцця беларускай мовы сярод славянскіх моў. Выяўляецца спецыфіка маўлення ў параўнанні з мовай.
Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Асноўныя паняцці: моўная сітуацыя, білінгвізм, аспекты білінгвізму, нормы літаратурнай мовы, інтэрферэнцыя. Даецца класіфікацыя розных аспектаў білінгвізму, яго тыпаў, а таксама відаў інтэрферэнцыі. Характарызуецца білінгвізм на Беларусі і з’ява інтэрферэнцыі.
Нарматыўнае беларускае маўленне. Марфалагічная інтэрферэнцыя. Асноўныя паняцці: граматычныя нормы беларускай мовы, назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Разглядаюцца факты адхіленняў ад граматычных нормаў беларускай мовы на прыкладах розных часцін мовы.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Спецыфіка перакладу. Асноўныя паняцці: словазлучэнне, сказ, сінтаксічныя нормы беларускай мовы, пераклад Замацоўваюцца сінтаксічныя нормы беларускай мовы ў словазлучэннях і сказах, выпрацоўваюцца спосабы трансфармацыі рускіх канструкцый на беларускую мову.
Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка. Асноўныя паняцці: камунікацыя, тэкст, віды і тыпы тэкстаў, маўленчы этыкет Разглядаецца спецыфіка маўленчай дзейнасці, беларускія маўленчыя жанры, нацыянальныя асаблівасці маўленчага этыкету, уласцівасці тэксту.
Паняцце стылю і стылістыкі маўлення. Асноўныя паняцці: стылістыка, стылістычная дыферэнцыяцыя. Разглядаюцца тыпалагічныя прыметы функцыянальных стыляў і падстыляў: тэматыка, прызначэнне, моўныя асаблівасці.
Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту. Асноўныя паняцці: навуковае маўленне, навуковы тэкст Разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці арганізацыі навуковых тэкстаў.
Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення. Асноўныя паняцці: лексіка, лексічная сістэма, слова, спецыяльная лексіка, тэрмін, тэрміналогія, архаізм, гістарызм, неалагізм, жаргон, арго, дыялектызм, безэквівалентная лексіка Разглядаецца фарміраванне, роля і функцыя агульнаўжывальнай лексікі,тэрміналогіі, адзначаюцца асноўныя групы беларускай лексікі.
Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы. Асноўныя паняцці: спосаб словаўтварэння, прадуктыўны спосаб словаўтварэння, тэрміналагізацыя. Разглядаюцца спосабы словаўтварэння, пашыраныя ў беларускай тэрміналагічнай сістэме, асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы, спецыфіка запазычаных тэрмінаў
Сістэма жанраў навуковай літаратуры Асноўныя паняцці: анатацыя, рэферат, рэзюмэ, тэзісы. Праводзіцца структурна-семантычны аналіз анатацый і рэфератаў. Разглядаюцца асаблівасці рэзюмэ, тэзісаў. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата, тэзісаў
Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента. Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент, справавы ліст, бухгалтарскі дакумент, від запісу тэкстаў. Разглядаюцца групы афіцыйна-справавых дакументаў, патрабаванні да тэксту службовага дакумента, замацоўваюцца правілы афармлення дакументаў.
Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні. Асноўныя паняцці: функцыянальнае прызначэнне ліста, рэквізіт ліста, звычайныя лісты, цыркулярныя лісты, рэгламентаваныя лісты, нерэгламентаваныя лісты. Даецца класіфікацыя дзелавой карэспандэнцыі і агульныя патрабаванні да правіл яе афармлення.
Культура маўлення. Асноўныя паняцці: культура маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, дарэчнасць, чысціня, багацце). Разглядаюцца асаблівасці складнікаў культуры маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення, спосабы авалодання культурай маўлення
Спецыфіка рэдагавання. Асноўныя паняцці: рэдагаванне, віды прачытання, моўная памылка, маўленчая памылка. Разглядаюцца прычыны моўных і маўленчых памылак. Выяўляюцца тыповыя памылкі і спосабы іх выпраўлення. |
1.
1.
2.
2.
2.
3.
4.
5.
6.
6.
7.
8.
8.
9.
9. |