- •Правапіс галосных
- •§ 1. Галосныя літары
- •§ 2. Літары о, ё.
- •§ 3. Літары э, е
- •§ 4. Перадача акання на пісьме
- •§ 5. Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
- •§ 6. Перадача якання на пісьме
- •§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •§ 8. Прыстаўныя галосныя і, a
- •§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.
Калі першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велік- / вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, пішацца е, калі другі, пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.
У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а - у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф, марозаустбйлівы, прыборабудаунічы. '
Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боеприпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.
Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўборачны, вогнеўстойлівы.
Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.
Каментарыі: Напісанне е, ё, я ў складаных словах адносіцца да з'яў, у якіх неаднастайна адлюстроўваецца перадача на пісьме "акання" і "якання" і ў асноўным датычыцца правапісу гэтых літар у першай частцы складанага слова, а таксама правапісу злучальных галосных. У параўнанні з "Правіламі" 1959 г. новыя правілы правапісу е, ё, я ў складаных словах фактычна не змяняюцца. Разам з тым яны маюць пэўныя асаблівасці, у сувязі з чым выдзелены ў асобны параграф.
1. Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага слова з'яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:
у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойным слове ці частцы складанага слова;
у спрадвечнабеларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:
бела-: белавежскі, белакрылы, беларусістыка (параўн. белы, беленькі, але бялець, бялюткі);
бенза-: бензапіла, бензакалонка, бензацыстэрна (параўн. бензін);
бензгл-: бензілпеніцылін (параўн. бензіл);
бетон-: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн. бетон);
вегета-: вегетанеўроз (параўн. вегетацыя, вегетарыянскі);
веера-: вееракрылыя, веерападобны (параўн. веер);
вела-: велагоншчык, велазавод, веласпорт;
венца-: венцаносны (параўн. венчык, але вянец, вянок);
вера-: вераадступнік, вераадступніцкі (параўн. вера, вернік);
верацёна-: верацёнападобны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн. верацяно, верацёнца, але верацёны);
верна-: вернападданыя (параўн. верны, вернасцъ);
верхне-: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілезскі (параўн. верх, верхні, але вяршыць);
ветра-: ветрагон, ветрарухавік, ветраўстаноўка (параўн. вецер, але вятрыска);
вечна-: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн. вечны, вечнасць);
геопага-: геолагаразведачны, геолагаразведка (параўн. геолаг, геалогія);
геранта-: герантамарфоз, герантапсіхалогія;
дзевяць-: дзевяцігадовы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн. дзевяць, але дзявяты);
дзесяць-: дзесяцібальны, дзесяцівугольны, дзесяціградусны (параўн. дзесяць, дзесяткевы, але дзясяты);
дзет-: дзеталюбівы, дзетдомаўскі, дзетсад (параўн. дзеці, дзетвара, але дзяцінства);
звера-: зверабой, зверагадоўля, звералоў (параўн. звер, але звярыны);
земле-: землеапісанне, землеўласнік, земляроб (параўн. землі, земляны, але зямля);
зерне-: зернебабовы, зернедрабілка, зернясховішча (параўн. зерне, зернавы, але зярнятка);
крэменя-: крэменязём, крэменякіслы (параўн. крэмень);
леса-: лесагадавальнік, лесанарыхтоўка, лесаруб, лесасушыльны (параўн. лес, лесавік, але лясны);
лета-: летапісанне, летапісец (параўн. летні);
мега-: мегакалорыя;
меда-: медагонка, медазбор, меданосны (параўн. мёд, але мядовы);
медна-: медналісты, меднаплавільны, меднастволы (параўн. медзь);
меза-: мезагамія, мезазой, мезацэфал;
мела-: меладрама, меламан;
мета-: метабіёз, метагалактыка, метагенез, метафізік, метамарфозы;
перша-: першааснова, першабытны, першадрукар (параўн. першы, але пярвічны);
сева-: севазмена, севазварот, севазваротны (параўн. сеяцъ, але засяваць);
сейсма-: сейсмаактыўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн. сейсміка);
селе-: селеахова, селезасцерагальны (параўн. сель);
селена-: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенограф (параўн. селен);
сема-: семасіялагічны, семасіялогія (параўн. сема);
семя-: семядольны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн. семя);
сена-: сенавалакуша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн. сена, але сянаж);
сера-: серавадарод, серавуглярод (параўн. сера);
серна-: сернакіслотны, сернакіслы (параўн. серны);
серпа-: серпадзюб, серпападобны (параўн. серп, але сярпы);
фена-: фенабарбітал, фенагенетыка;
фера-: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;
цемна-: цемнабровы, цемнавокі, цемнаскўры (параўн. цемень, але цямнець);
цепла-: цеплалюбівы, цепламасаабмен, цеплатраса (параўн. цёплы, але цяпло).
Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца аснова велік- / вялік-, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на пер-ы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагонка, легкадумна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова, у першай частцы захоўваецца напісанне ё: лёгкаатлетычны (параўн. лёгкі), лёдадрабілка (параўн. лёд), мёдаварэнне (параўн. мёд).
Правапіс злучальных галосных е, ё і я (таксама як a і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.
Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад націскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф), у іншых - фактычна другі дадатковы націск (ільновалакно) як у складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы (вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, высокаідэйны, конегадоўля) (гл. § 5, пункт 2 Правіл).
Не пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а у поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах (гл. § 2, п. 1 і § 4, пп. 1 і 2 Правіл).
Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова ў поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечнабеларускіх словах: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы (параўн. землі, зямля, земляны; зелень, зялёны, зеленаваты).
Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым), таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў (гл. каментарыі да § 5 у "Родным слове" № 2 за 2009 г.). У адпаведнасці з гэтым правілам злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіх складаных словах, у якіх другая частка пачынаецца з ў і таму мае націск на першым складзе: вогнеўстойлівы, зернеўборачны, землеўласнік, цыбулеўборачны. У папярэдняй лексікаграфічнай практыцы гэтае правіла выкарыстоўвалася непаслядоўна. Параўн. цыбуляўборачны (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).