Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекция 3.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
105.02 Кб
Скачать

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феада-лу, – «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэсіў­ная з’ява эпохі Позняга Сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 г. у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн. жыхароў, з iх больш за 1,8 млн. – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага ста­ну адносiлася прыкладна 9% насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс. iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi га­ра­дамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Маг­i­лёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прык­лад­на 40% гарадоў (Быхаў, Дуброў­на, Капыль і інш.) належалi магнатам.

Знешняя палітыка ВКЛ. Адносіны з палякамі, крыжакамі, тарамі, Масквой. Найбольш трывалыя і канструктыўня адносіны склаліся ў ВКЛ з Польшчай. Вынікам іх стала падпісанне некалькіх уній – Крэўскай, Віленска-Радамскай, Гарадзельскай.

Найбольш напружаныя адносіны існавалі паміж ВКЛ і крыжакамі.

З моманту з’яўлення ва Ус­ход­няй Еўропе манаска-рыцарскіх ор­дэ­наў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і ін­шых плямёнаў пад выглядам іх хрыс­ці­я­нізацыі несла ў сабе пагрозу за­ва­я­ван­ня зямель ВКЛ. Актыўную ба­рацьбу супраць кры­жа­коў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смер­ці Ге­ды­мі­на. Барацьба з імі адбывалася з пераменным пос­пе­хам. Так, у 1363 г. кры-жакі разграмілі вялікакняскае войска і заха­пі­лі Гародню. Са свай­го боку Кей-стут з 1345 па 1382 г. здзейсніў ка­ля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская унія, акра­мя іншага, паспрыяла кансалідацыі По­ль­ш­чы і ВКЛ у барацьбе з нем­ца­мі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грунва­ль­­да супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з беларус­кіх гарадоў, а таксама татарскую кон­ні­цу. Ягайла выставіў 51 харуг­ву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поў­ным разгромам крыжакоў. Па­вод­ле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўлада­ль­­н­i­кам, Жамойць пераходзiла ў пажыц­цё­вае ўладанне Вiтаўта. З таго часу дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае».

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з ман­го­ль­­с­кіх стэ-паў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манго­лы (татары) раз­г­ра­мі­лі волжскіх балгараў, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяр­та­ю­чы­ся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241 – пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Бе­ла­ру­сі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княс­т­вы. Не­ка­то­рыя з іх добраахвотна пераходзiлi ў яго склад, каб паз­бег­нуць ман­го­ла-татарскага прыгнёту. Узмацнiў-шыся, войскi ВКЛ маглi на­ват пры­пынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Во­дах. У да­лей­шым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi са­юзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Мас­коўс­ка­га княс­т­ва як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэ­не.

1392 г. Ві­таўт выдаў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяр­жа­вы. Плённыя адносiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i ў час Грун­ва­ль­д­с­кай бiт­вы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працяг­ваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 г. беларускiя землi падверглiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Наваг­ра­дак і палані­лі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палонных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татараў на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» ру­с­кіх зямель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай зола­та­ар­дын­с­кіх ханаў, князь І. Каліта (1325–1340) далучыў некалькі сусед­ніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмац-ніцца, ВКЛ аказвала дапамо­гу яе праціўнікам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючы­ся на ўласнае да­мі­на­ван­не ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шу­ка­лі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Аль­герд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абаро­ну ўсё княства, здзей­с­ніў­шы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з по­ля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Мамаю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай біт­вы ў верасні 1380 г. Вы-карыстоўваючы замацаваны дынастычным шлю­бам саюз з Мас­к­вой, Вітаўт пра­цяг­ваў пашыраць свой уплыў на ўсход­нія славянскія землі. Неўза­ба­ве яму ўдалося падпарадкаваць Вя­зь­му (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 г. ён нават усталяваў пратэк­та­рат над Вялікім княствам Мас­коў­с­кім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Ві­таў­таў­ны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволе­ная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюд­жан­нем каталіцызму і нераўна-праўным становішчам праваслаўнай зна­ці. З другога боку, уз­рас­тан­не магутнасці Масквы, якой у 1480 г. уда­ло­ся канчаткова вызва­ліц­ца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Га­ль­шанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзей­с­на­га ва­ен­на­га адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Мас­к­вой Ноў­га­ра­да, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла за­ма­ца­вац­ца дынастычным шлю-бам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 г. Толькі за час баявых дзеян­няў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляк­сан­д­ра Казі-міравіча (1506) спрабаваў праз сваю сяс­т­ру Алену (удаву князя ВКЛ) пад-парадкаваць усю дзяржаву Мас­к­ве. Абранне паны-радаю нова­га князя – бра-та Аляксандра, Жыгiмон­та Казiмiравiча падштурхнула Мас­к­ву да новых ваенных па­хо­даў супраць ВКЛ. Нягледзячы на здабы­тую гетманам К. Аст-рожскім перамогу пад Оршай 8 верасня 1514 г., дзяр­жа­ва стра­ці­ла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, заклю­ча­нае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 гадоў. Асноўным рэг­iё­нам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыто­рыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Бран­ш­чы­на i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмацня­ла­ся рэлігійным.