Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.яз к р.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
136.7 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. – Мн., 1987.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  3. Багдзевіч А.І. Словаўтваральная структура аддзеяслоўных тэрмінаадзінак ў сучаснай беларускай мове. – Гродна, 2000.

  4. Беларуская граматыка: У 2-х ч. Мн., 1985-1986.

  5. Гурскі М.У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. – М., 1990.

  6. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.

  7. Кривицкий А.А., Подлужный А.И. Учебник белорусского языка: Для самообразования. – Мн., 1994.

  8. Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник-практикум. – Мн., 1989.

  9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Бахалькова. – Мн., 1994.

  10. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Танюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

  11. Ляшчынская В.А. Беларуская мова: Тэрміналагічная лексіка. – Мн., 2001.

  12. Практыкум па беларускай мове: Вуч. Дапаможнік для нефілалагічных факультэтаў вну/ Пад рэд. Г.М.Малажай. – Мн., 1993.

  13. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І.Падлужнага. – Мн., 1991.

  14. Рахманін Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. – М., 1987.

  15. Семашка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевіч З.У. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  16. Сцяцко П.У. Праблемы нормы, культуры мовы. – Гродна, 1998.

  17. Синтаксис русского и белорусского языков: Сходство и различия. – Мн., 1994.

  18. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Пад рэд. А.І.Падлужнага. – Мн., 1999.

Слоўнікі:

  1. Беларуска-рускі слоўнік: У 2-х т. – Мн., 1989.

  2. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х т. – Мн., 1999.

  3. Грабчыкаў С.М. Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў. – Мн., 1977.

  4. Грабчиков С.М. Межъязыковые омонимы и паронимы: Опыт русско-белорусского словаря. Мн., 1980.

  5. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн., 1993.

  6. Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. – Мн., 1993.

  7. Русско-белорусский словарь: В 3-х т. – Мн., 1994.

  8. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. – Мн., 1977 –1984.

  9. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мн., 1992.

  10. Слоўнік беларускай мовы. Пад рэд. М.В.Бірылы. – Мн. , 1987.

Фейгіна С.Г.

Кантрольныя работы

Варыянт 1

1. Дакажыце, што гэта тэкст. Дайце загаловак тэксту. Які стыль тэксту? Растлумачце, карыстаючыся слоўнікамі, значэнне падкрэсленых слоў.

Жыццё чалавека ў грамадстве – гэта не толькі праца, але і мноства сустрэч, дыялогаў, кантактаў.

Зносіны паміж людзьмі становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. Наш век ўжо сталі называць векам зносін. Падстава для гэтага дало бурнае развіццё сродкаў масавай камунікацыі. Але гэта не толькі радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы, кнігі і г.д. Вялікае месца ў жыцці чалавека займаюць жывыя кантакты з рознымі людзьмі.

Зносіны ёсць найперш маўленчае ўзаемадзеянне людзей, змес якога, дарэчы, бязмежны, як бязмежна чалавечае пазнанне.

(В.Дзячэнка)

  1. Устаўце прапушчаныя літары: б…скласавае грамадства, аб…ліск у г…нар П…рамогі, н…абсяжныя дал…гляды, дар… форменны перы…д, гіст…рычны падыход, р…в…люцыйная сітуацыя, этнічная суп…льнасць,с…лянская вайна.

  1. Затранскрыбіруйце тэкст. Які галосны найчасцей сустракаецца ў тэксце.

Паклон табе, мой беларускі краю! Ты – мой, я – твой: ад роду і наек. Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю твой ліст дубовы – як чароўны лек. (Н.Гілевіч)

  1. Вызначце “чацвёртае лішняе” слова. Адказ абгрунтуйце. Вузкі, вусны, вулкан, вулей.

  2. Ці можна вызначыць (калі можна – то як?) адрозненне ў тактападзелах: А) Мароз і сонца! – Марозы, сонца! Б) Вы пілі малако. – Выпілі малако. В) Калю чым папала. – Калючым папала.

  3. Спішыце тэкст, падкрэсліце фанетычныя напісанні адной рыскай, фанематычныя – дзвюма.

Першы снег!

Пакруціцца і падае…

Рупіць воку на нябіты ілях.

Можа, прабяжымся за прысадамі

З кажушком юнацтва на плячах?

Ты яшчэ да белі не прывучаны,

Паглядзі ў прымружку, з-пад рукі, --

Белым- бела высветлілі Случчыну

Белым-белыя беразакі.

(М.Лужанін)

  1. Перакладзіце словы на рускую мову. Растлумачце значэнне слоў. Выцінанка, сёлета, покут, падсусед, прысак, замчышча, дубэльты, камяніца, пярун.

  2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце, што ўплывае на характар канчаткаў. Записать на доске, купить в аптеке, работать в библиотеке, купаться в рекек, сказать дочке, держать в руке, прочитать в книге, вспоминать о воеводе, подарить сестре, рассказать мужчине.

  3. Замяніце ў словазлучэннях назоўнікі ў форме роднага склону прыметнікамі. Вызначце суфіксы прыметнікаў і ўкажыце іх лексіка-граматычны разрад. Сэрца маці, верш Купалы, аловак Васі, падарунак дзядулі, паэма Коласа, сшытак Алеся, паліто Каці, канспект сябра, прамова дэпутата, гняздо бусла, песня салаўя, просьба настаўніцы.

  4. Праскланяйце лічэбнікі 1/3, 5/8, паўтара.

  5. Утварыце прэфіксальным спосабам дзеясловы, якія б мелі процілеглае ўтваральным асновам значэнне, скаладзіце з імі сказы.

Буяць, любіць, яднаць, браць.

12. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Назавіце розныя дзеяслоўныя формы, якія сустракаюцца ў тэксце, пакажыце розніцу паміж імі.