Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гісторыя. Матэрыялы для падрыхтоўкі

.Pdf
Скачиваний:
220
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
618.24 Кб
Скачать

Алена Мазанік, Марыя Осіпава, Надзея Траян – савецкія падпольшчыцы,

якія ў верасні 1943 г. ажыццявілі аперацыю па ліквідацыі Вільгельма Кубэ – кіраўніка нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі.

56. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Даты:

23 чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Баграціён” і вызвалення БССР ад

нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тэрміны:

“Рэйкавая вайна” – назва шэрагу аперацый, праводзімых партызанамі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 – 1944 гг., сутнасць якіх заключалася ў правядзенні адначасовага масавага разбурэння чыгуначных камунікацый у розных

рэгіёнах Беларусі.

Аперацыя “Баграціён” – аперацыя Чырвонай арміі па вызваленні Беларусі ад нацыстаў, якая пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Адна з найбольш маштабных вайсковых аперацый у гісторыі чалавецтва.

Асобы:

Георгій Жукаў (1896-1974). – савецкі палкаводзец. Маршал Савецкага Саюза, чатыры разы Герой Савецкага Саюза. З 1930 па 1939 г. праходзіў службу ў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў франтамі, у т. л. Першым Беларускім. Адзін з кіраўнікоў Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціен" летам 1944 г.

57. Аднаўленне народнай гаспадаркі і грамадска-палітычнае жыццё БССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Тэрміны:

Камандна-адміністрацыйная сістэма – від эканамічнай сістэмы і спосаб арганізацыі грамадскіх адносін для якога характэрныя жорсткі цэнтралізм гаспадарчага жыцця на базе манапольнай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, выкарыстанне прымусовых форм працы.

Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця, звязаны, перш за ўсё, з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці прцуючых, клькасці

грошай, клькасці прадпрыемстваў і г.д.

Калектывізацыя – працэс прымусовага аб’яднання дробных аднаасобных сялянскіх гаспадарак у дзяржаўныя калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (калгасы) у СССР у 1930-1950-я гг.

“Раскулачванне” – прымусовая канфіскацыя маёмасці сялян, якіх улады адносілі да ліку заможных і называлі “кулакамі”, падчас калектывізацыі ў СССР у

1930 – 1950-я гг.

31

Таталітарызм – тып палітычнага рэжыму, які характарызуецца поўным кантролем або імкненнем да поўнага кантролю з боку дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства.

58. Адраджэнне і развіццё адукацыі, навукі, літаратуры і мастацтва пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Увядзенне 7-гадовага навучання. Беларуская навука. Тэма вайны у творчасці беларускіх літаратараў і мастакоў.

Тэрміны:

“Сацыялістычны рэалізм” – афіцыйны мастацкі стыль у СССР у 1930– 1980-я гг., сутнасць якога заключалася ў ідэалізацыі існуючага ў СССР

грамадскага ладу, усхваленні дзейнасці бальшавіцкай партыі і яе кіраўнікоў.

Асобы:

Янка Брыль (1917–2006) – беларускі пісьменнік. Тэма яго твораў - вайна, фашысцкая акупацыя, развiццё заходнебеларускай вёскi, звязаная з асэнсаваннем сучаснай гicторыi. Ён адзiн з аўтараў (разам з А. Адамовiчам) кнiгi "Я з вогненнай вёскi...", дзе сабраны сведчаннi жыхароў беларускай вёскi, якiя выратавалiся ў час яе знiшчэння фашысцкiмi захопнiкамi. Адзiн са значных твораў пiсьменнiка - раман "Птушкi i гнёзды".

Міхась Лынькоў (1899–1975) – беларускі пісьменнік. Вялікае месца ў яго творчасці займае асвятленне рэвалюцыйных падзей, калектывізацыі, уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, Вялікай Айчыннай вайны. Шырокую вядомасць набылі раман-эпапея "Векапомныя дні" ў 4 тамах, аповесць для дзяцей "Міколка-паравоз" і інш.

Iван Мележ (1921–1976) – беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленню Мінска прысвечаны яго раман "Мінскі напрамак". Галоўная кнiгa I. Мележа, якая лічыцца нацыянальнай эпапеяй – трылогія "Палесская хроніка". Яна складаецца з раманаў "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань". У трылогіі на падзеях калектывізацыі раскрыты лес сялянства ў пераломны перыяд гісторыі.

Вiтольд Бялынiцкi-Бiруля (1872–1957) – Беларускi жывапiсец-пейзажыст. Народны мастак БССР i РСФСР. Значнае месца ў яго творчасцi займаюць лiрычныя пейзажы ("Вясна iдзе", "Вечныя снягi", "Зiмовы сон" i iнш.). Вобразу вясны мастак прысвяцiў каля 200 палотнаў i скарыстаў слова "вясна" ў 120 карцiнах.

3aip Азгур (1908–1995) – Беларускi скульптар. Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў гeрояў Вялiкай Айчыннай вайны: М. Гастэлы, М. Шмырова, В. Талаша; прадстаўнiкоў беларускай культуры: Ф. Скарыны, Ф. Багушэвiча, М. Гусоўскага, Я. Коласа, С. Полацкага i iнш. Майстэрства скульптара ўвасобiлася ў помнiку на

плошчы Я. Коласа ў Miнскy.

Андрэй Бембель (1905–1986) – Беларускi скульптар. Творчасць звязана з гiстарычнымi тэмамi. Iм выкананы гарэльефы для Дома ўрадa i Дома афiцэраў, Манумента Перамогi ў Мiнску. Адзiн з аўтараў Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

32

59. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. “Адліга”. Кіруючая роля Камуністычнай партыі. К. Т. Мазураў. П. М. Машэраў. Саветы, камсамол, прафсаюзы ў грамадскапалітычным жыцці.

Даты:

Люты 1956 г. – ХХ з’езд КПСС, на якім М.С. Хрушчоў выступіў з дакладам, у якім асуджаўся культ асобы Сталіна, выкрываўся сталінізм. Гэта стала пачаткам “адлігі” ў грамадскім жыцці СССР.

1956–1965 гг. – беларус К. Мазураў быў першым сакратаром ЦК КПБ. 1965–1980 гг. – кіраўніцтва ў ЦК КПБ П. Машэрава.

Тэрміны:

Аўтарытарызм – тып палітычнага рэжыму, заснаваны на поўным кантролі дзяржавы ў палітычнай сферы жыцця грамадства пры захаванні адноснай свабоды ў сацыяльнай, эканамічнай і духоўнай сферах.

“Хрушчоўская адліга” – перыяд у гісторыі СССР, звязаны з праўленнем М. Хрушчова ў 1953–1964 гг., які характарызаваўся паступовым паслабленнем

рэпрэсіўнага характару ўстаноўленага ў дзяржаве палітычнага рэжыму. Рэабілітацыя – аднаўленне добрага імя і правоў рэпрэсіраваных.

Асобы:

Кірыл Мазураў (1914–1989) – беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1956 па 1965 г. з’яўляўся

кіраўніком БССР.

Пётр Машэраў (1918–1980) – савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч Беларусi. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў патрыятычнага падполля i партызанскага руху на Беларусi ў гады Вялкай Айчыннай вайны. Kipaўнiк БССР у 1965–1980 гг. У перыяд яго дзейнасцi Беларусь дасягнула значных поспехаў у сваiм развiццi. Машэраў з'яўляецца адным з самых папулярных палiтычных дзеячаў XX ст. у Беларусi.

60. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Эканамічная рэформа 1965 г. Замаруджванне тэмпаў росту эканомікі і сацыяльнай сферы ў першай палове 1980-х гг. Узровень жыцця народа.

Даты:

1965 г. – “касыгінская” эканамічная рэформа.

Тэрміны:

Камандна-адміністрацыйная сістэма – від эканамічнай сістэмы і спосаб арганізацыі грамадскіх адносін для якога характэрныя жорсткі цэнтралізм гаспадарчага жыцця на базе манапольнай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, выкарыстанне прымусовых форм працы.

33

Навукова-тэхнічная рэвалюцыя – працэс карэннай якаснай перабудовы вытворчых сіл на аснове пераўтварэння навукі ў вядучы фактар развіцця

вытворчасці ў сусветнай эканоміцы ў другой палове 20 – пачатку 21 стст. Урбанізацыя – працэс перасялення асноўнай часткі насельніцтва з сельскай

мясцовасці ў гарады.

Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё, за кошт укаранення ў вытворчасць

дасягненняў навукі і тэхнікі і павялічэння прадукцыйнасці працы. Самафінансаванне – метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не

атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы самастойна, за кошт сваей вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

61. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.

Даты:

1985–1991 гг. – “перабудова” ў СССР.

26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

Тэрміны:

“Перабудова” – агульная назва палітыкі савецкага партыйнага кіраўніцтва, якая праводзілася ў 1987–1991 гг. Была накіравана на паскарэнне эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця краіны. Ініцыятарам

“перабудовы” быў Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў.

Галоснасць – палітыка, абвешчаная ў СССР падчас перабудовы ў 1988 г., якая азначала працэс дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.

62. Развіццё адукацыі і навукі ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Рэформа школы і пераход да 8-гадовага навучання. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Прафесійна-тэхнічнае навучанне. ВНУ. Дасягненні беларускай навукі.

Асобы:

Уладзімір Кавалёнак (нар. 1942) – Летчык-касманаўт. Ураджэнец Беларусі. Здзейсніў тры касмічныя палеты (1977, 1978, 1981гг.).

Петр Клімук (нар. 1942) – Лётчык-касманаўт. Ураджэнец Беларусі. Здзейсніў тры касмічныя палеты (1973, 1975, 1978 гг.).

63. Беларуская літаратура ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Шамякіна, В. Быкава, А. Адамовіча. Творчасць І. Мележа, У. Караткевіча. Беларуская паэзія: Р. Барадулін, Н. Гілевіч.

Тэрміны:

“Сацыялістычны рэалізм” – афіцыйны мастацкі стыль у СССР у 1930 – 1980-я гг., сутнасць якога заключалася ў ідэалізацыі існуючага ў СССР

грамадскага ладу, усхваленні дзейнасці бальшавіцкай партыі і яе кіраўнікоў.

34

Асобы:

Іван Шамякін (1921–2004). – Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Удзельнік Вялікай айчыннай вайны. Аўтар раманаў “Глыбокая плынь”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”.

Алесь Адамовiч (1927–1994). – Беларускi пiсьменнiк, грамадскi дзеяч. Падлеткам удзельнiчаў у партызанскiм руху на Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Яго мастацкiя творы ("Партызаны", "Хатынская аповесць" i iнш.)

паказваюць антычалавечую сутнасць фашызму, змяшчаюць заклiк да мipy.

Baciль Быкаў (1924–2003) – Народны пiсьменнiк Беларусi. Удзельнік Вялiкай Айчыннай вайны і аўтар твораў пра яе ("Жураўлiны крык", "Сотнiкаў", "Знак бяды" i iнш.). Адным з першых адышоў ад прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму пры асвятленні падзей Вялікай Айчыннай вайны, імкнуўся праўдзва адлюстраваць іх у сваіх творах, за што падвяргаўся ганенням з боку савецкай

улады.

Уладзімір Караткевіч (1930–1984) – Беларускі паэт і пісьменнік. Яго творы прысвечаны гістарычным падзеям. Сярод іх "Каласы пад сярпом тваім", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Гальшанскі".

Iван Мележ (1921–1976) – Беларускі пісьменнік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленню Мінска прысвечаны яго раман "Мінскі напрамак". Галоўная кнiгa I. Мележа, якая лічыцца нацыянальнай эпапеяй – трылогія "Палесская хроніка". Яна складаецца з раманаў "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань". У трылогіі на падзеях калектывізацыі раскрыты лес

сялянства ў пераломны перыяд гісторыі.

Ніл Гілевіч (нар. 1931) – Народны паэт Беларусі. Асноўны змест паэзіі

Н. Гілевіча – любоў да Беларусі, гістарычны вопыт народа.

Рыгор Барадулiн (1935–2014) – Народны паэт Беларусi. У свaix творах адлюстроўваў прыгажосць роднай зямлi. Адна з галоўных тэм яго паэзii – паказ барацьбы беларускага народа з фашызмам (паэма "Балада Брэсцкай крэпасцi" i iнш.).

64. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Культурна-гістарычная спадчына Беларусі ў беларускім мастацтве. Выяўленчае мастацтва. Жывапіс. Кіно. Скульптура.

Асобы:

Андрэй Макаёнак (1920–1982) – беларускі драматург, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар п’ес “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык” і інш.

Аляксей Дудараў (нар. у 1950 г.) – беларускі драматург, сцэнарыст. Атар п’ес “Вечар”, “Радавыя” і інш., сцэнарыя да к/ф “Белыя росы”.

Міхаіл Савіцкі (1922–2010) – беларускі жывапісец. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў вязнем нацысцкіх канцлагераў. Аўтар карціны

“Партызанская Мадона”, цыклу з 13-ці палотнаў “Лічбы на сэрцы”.

3aip Азгур (1908–1995) – Беларускi скульптар. Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў гeрояў Вялiкай Айчыннай вайны: М. Гастэлы, М. Шмырова, В. Талаша;

35

прадстаўнiкоў беларускай культуры: Ф. Скарыны, Ф. Багушэвiча, М. Гусоўскага, Я. Коласа, С. Полацкага i iнш. Майстэрства скульптара ўвасобiлася ў помнiку на

плошчы Я. Коласа ў Miнскy.

Андрэй Бембель (1905–1986) – Беларускi скульптар. Творчасць звязана з гiстарычнымi тэмамi. Iм выкананы гарэльефы для Дома ўрадa i Дома афiцэраў, Манумента Перамогi ў Мiнску. Адзiн з аўтараў Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

65. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Белавежскае пагадненне. Стварэнне СНД. Прыняццё Канстытуцыі і ўвядзенне пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі.

Даты:

27 ліпеня 1990 г. – прыняцце Вярхоўным саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

8 снежня 1991 г. – Белавежскае пагадненне, у адпаведнасці з якім была створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Азначала спыненне існавання

СССР.

Тэрміны:

Суверэнітэт – права пэўнай дзяржавы ці ўладара ажыццяўляць ўладу і кантраляваць насельніцтва на пэўнай тэрыторыі.

Асобы:

Аляксандр Лукашэнка (нар. 1954) – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Абраны ў выніку другога туру галасавання ў 1994 г. У 2001, 2006, 2010 гадах перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах.

66. Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х. гг. – пачатку ХХІ ст. Рэспубліканскі рэферэндум 1996 г. і яго вынікі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі). Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Даты:

15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

10 ліпеня 1994 г. – абранне першым прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкі.

14 мая 1995 г. – першы рэспубліканскі рэферэндум, на якім былі прынятыя рашэнні аб змене дзяржаўнай сімволікі, увядзенні рускай мовы у якасці другой

дзяржаўнай, дазволе прэзідэнту на роспуск парламента.

24 лістапада 1996 г. – другі рэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога былі ўнясены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі ўзмацняліся функцыі ўлады Прэзідэнта.

17 кастрычніка 2004 г. – трэці рэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога было знята абмежаванне па колькасці абранняў для аднаго чалавека на пасаду прэзідэнта.

Тэрміны:

36

Парламенцкая рэспубліка – форма дзяржаўнага праўлення, пры якой галоўная роля ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання належыць заканадаўчай

уладзе (парламенту). Існавала ў Беларусі да 1994 г.

Прэзідэнцкая рэспубліка – форма дзяржаўнага праўлення, пры якой галоўная роля ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання належыць выканаўчай

уладзе (прэзідэнту і ўраду). У Беларусі была ўведзена ў 1994 г.

Выканаўчы орган улады – той, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна такім органам улады з'яўляецца кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністаў (урад).

Заканадаўчы орган улады – той, які распрацоўвае і прымае законы. Такім органам з'яўляецца парламент. Згодна рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэфэрэндуме 24 лістапада 1996 г., прадстаўнічы і заканадаўчы орган у нашай рэспубліцы – Нацыянальны сход (парламент), які складаецца з вышэйшай палаты (Савет Рэспублікі) і ніжэйшай (Палата прадстаўнікоў).

Прававая дзяржава – дзяржава, у якой улада падзяляецца на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую, якая падпародкоўваецца толькі закону. Прадугледжваецца строгае выкананне ўс імі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі законаў, роўнасць усіх люзей перад законам.

Унітарная дзяржава – форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой на вышэйшым узроўні існуе моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная знешняя палітыка, на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва. Рэспубліка Беларусь згодна Канстытуцыі -

унітарная дзяржава.

Рэферэндум – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. У Савецкім Саюзе ў 1991 г. быў праведзены рэферэндум па праблемах захавання СССР. У Рэспубліцы Беларусь у 1995 і 1996 гг. адбыліся рэферэндумы па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі, інтэграцыі з Раіяй, прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі.

Асобы:

Аляксандр Лукашэнка (нар. 1954) – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Абраны ў выніку другога туру галасавання ў 1994 г. У 2001, 2006, 2010 гадах перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах.

67. Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту ў другой палове 1990-х. гг. – пачатку ХХІ ст. Распрацоўка беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка.

Тэрміны:

Інфляцыя – абясцэненне грошаў у выніку выпуску іх у зварот без забеспячення неабходнай колькасцю тавараў. Падзенне пакупной здольнасці грашай.

37

Прыватызацыя – раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай ў прыватную або калектыўную.

68. Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Эканамічная інтэграцыя з Расіяй і краінамі СНД. Саюз Беларусі і Расіі. Падпісанне дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам.

Даты:

2 красавіка 1997 г. – дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі.

Тэрміны:

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб'яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д. Аб працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі сведчаць утварэнне іх Саюза 2 красавіка 1997

г., падпісанне ў снежні 1999г . Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі – міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы, падпісаны ў 2010 г. Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

Асобы:

Аляксандр Лукашэнка (нар. 1954) – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Абраны ў выніку другога туру галасавання ў 1994 г. У 2001, 2006, 2010 гадах перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах.

69. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі (1991-2014 гг.). Прыярытэты знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Беларусі ў ААН. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі.

Даты:

2 красавіка 1997 г. – дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі.

Тэрміны:

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб'яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д. Аб працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі сведчаць утварэнне іх Саюза 2 красавіка 1997 г., падпісанне ў снежні 1999г . Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі – міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы, падпісаны ў 2010 г. Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

70. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.). Нацыянальная сістэма адукацыі. Развіццё беларускай навукі. Літаратура. Выяўленчае мастацтва. Тэатральнае і музычнае жыццё. Беларускі спорт.

Асобы:

38

Жарэс Алфёраў (нар. у 1930 г.) – Выдатны вучоны-фiзiк. Ураджэнeц Беларусi. У 2000 г. стаў лаўрэатам Нобeлеўскай прэмii па фiзiцы за адкрыццi ў галiне сучасных iнфармацыйных тэхналогiй. У вынiку яго вынаходнiцтваў сталi магчымымi такiя звычайныя сення рэчы, як праiгрывацель кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кiравання, сонечныя батарэi, мабiльныя тэлефоны. Узнагароджаны

ордэнам Ф.Скарыны

Рыгор Барадулiн (1935–2014) – Народны паэт Беларусi. У свaix творах адлюстроўваў прыгажосць роднай зямлi. Адна з галоўных тэм яго паэзii - паказ барацьбы беларускага народа з фашызмам (паэма "Балада Брэсцкай крэпасцi" i

iнш.).

Святлана Алексiевiч (нар. у 1948 г.) – беларуская пiсьменнiца. Аўтар цыкла дакументальна-мастацкiх кнiг аб Вялiкай Айчыннай вайне ("У вайны - не жаночы твар") i ўдзелe воiнаў-беларусаў у Афганскай вайне ("Цынкавыя хлопчыкi"). Прэстыжнымi мiжнароднымi лiтаратурнымi прэмiямi адзначана яе кнiгa "Чарнобыльская малiтва".

Уладзімір Мулявін (1941–2003) – дзеяч беларускага музычнага мастацтва. Кіраўнік легендарнага беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля

"Песняры".

Віталь Шчэрба (нар.у 1972 г.) – беларускі спартсмен, шасцікратны алімпійскі чэмпіён па спартыўнай гімнастыцы. Чэмпіён свету 1991, 1992, 1993, 1994 гг. (дзевяць залатых медалёў). Пераможца Кубка свету ў 1992 г. У тым жа годзе прызваны лепшым спартсменам свету.

39